23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
нема жыўу сваім змрочным свеце, выпіць па кубачку кавы на залітым сонцам падвор'і лецішча? Ці не распавялі б іяны якую казку, калі б ім далі пахадзіць па мелкаводдзі, недалёка ад берага, напару з нейкім дзіцём? Калі б знайшоўся хто прывеціць Артура ці Фіна на лета. Калі б яны патрапілі выбрацца з атачэння чатырох сценаў, пафарбаваных у супакаяльны яечнажоўты колер.
Злева ад увахода ў палату на першым ложку ляжала доўгае, цыбатае цела. Севярын Ліндквіст. Нерухавы, жылісты, дужа схуднелы мужык, з вялізнымі кулакамі паверх коўдры. Яго твар меў буйныя, выразныя рысы, сківіцы здаваліся сіне-чорнымі ад шчаціння, нязграбнага і наравістага, нібы лісце падбелу напрыканцы красавіка. Над блакітнымі вачыма, светлымі, як у немаўляці, кусціліся смаляныя бровы, зрастаючыся на пераноссі.
Севярын быў у палаце новапрыбылым. Ён ляжаў тут усяго пару гадоў, і гісторыя яго хваробы яшчэ не вызначалася асаблівым аб'ёмам.
Ён паходзіў з невялічкага мястэчка, дзе ў яго была свая гаспадарка і дзе — ад тае пары, як ён пайшоў ад бацькоў на свой хлеб, — ён працаваў у лясніцтве. Цяпер лес і зямля былі ддя яго па-за дасягальнасцю. Ён быў у такім маразме, што не меў уяўлення, дзе ён, хто ён ці што ён. Маразм падкаціў хутка, усе думкі і ясны розум знесла нібыта магутнай паводкай. А калі аказалася, што сям'я больш не здольная з ім упраўляцца, знеслаічалавека. Знеслана захаваннеўЛіер. Цяпер гэтабыло вялікае барадатае немаўля, якое цалкам забьілася на значэнне ўсіх слоў.
I менавіта таму, што Севярын Ліндквіст належаў да пацыентаў, якія існавалі на недасягальнай адлегласці ад агульна прынятай рэальнасці, і, акрамя таго, быў з прычыны пералому сцягніцы ляжачым, ён належаў да тых, хто ставіўся да чужых пакутаўабыякава. Хоць, будучы немаўлём, сам рэдкавыклікаў раздражненне ў іншых. Апроч, хіба, тых разоў, калі пачынаў раўці на ўсе лёгкія, нібы палата была бяскрайнім лесам, а яму раптам закарцела паведаміць пра сябе наўвесь свет. Тады яго маглі накаўтаваць уколамі. Але Севярын быў пацьіентам, якога
каралі рэдка. У палаце ён быў фаварыт, калі тут каго-небудзь можна было так назваць. Яго любілі і пра яго клапаціліся больш, чым пра іншых. Дзіўна, што творыць шарм. Севярын атрымаў яго ў падарунак ад нейкага добразычлівага бога, які забраў у яго ўсё астатняе, чым надзяліў раней, але шарм пакінуў, і той па-ранейшаму ззяў самацветамі ў яго вачах. У ім было нешта, што прымушала нават самых чэрствых санітараў падыходзіць і пяшчотна лашчыць яго па валасах. А дзяўчаты ўвоіуле станавіліся ў чаргу, каб перамяніць яго раніцай.
—	Севярын малайчынка, — гаварыла, бывала, Нура. — Ён і сёння чаруе дзяўчат, як даўней у сябе ў мястэчку.
Севярын меў яшчэ адзін прывілей. Ён быў з тых рэдкіх пацыентаў, якія мелі родзічаў і сяброў, што дагэтуль цікавіліся, ці жывы іх сваяк. Яго часта наведвалі. Найчасцей прыязджала жонка. Гэта была мажная сялянка, якая прынамсі двойчы на месяц выпраўлялася ў далёкі ад яе мястэчка Ліер. Тут яна магла гадзінамі стаяць ля ложка таго, хто столькі гадоў быў ейным апірышчам, лашчыць яго па твары, запіхваць у рот хатнія пірагі і пампушкі.
—	А як жа, я ж яго люблю, — казала яна без ніводнай слязінкі ў карых вачах. — Хутка сорак гадоў, як мы жанатыя, а я ніколі благога слова ад яго не пачула, — яна амаль сарамліва ўсміхалася і дадавала: — Гэтаёнмяне кліча, калі заве маці.
Яшчэ адным старым хлопцам на посце быў Самюэль. Яго ўсе звалі «Пыласосам». Самюэль амаль увесь час быў у руху. У труксальным руху. Ён безупынна напружана-механічна цягаўся па посце з нязменна застылаю мінай, якая нічога не выяўляла. Пра тое, што ён адчуваў сапраўды, каму трэба — здагадваліся. Ён ніколі не пачынаў размову па сваёй ініцыятыве, і нават калі яму прыходзіла ў галаву адказаць на пытанне, рабіў гэта заўсёды няхітра — аднаскладовымі словамі. Хрыплым «так» або «не», якія быццам выплёўваліся аднекуль з вобласці жывата.
Гісторыя яго хваробы паведамляла, што Самюэль трапіў у Ліер, калі яму было трыццаць. Цяпер яму было ўжо за шэсцьдзесят. Прыкладзеныя даведкі і эпікрызы, як і ў іншых пацыентаў, былі скрозь спярэшчаныя аднымі і тымі самымі
магічнымі словамі: шызафрэнія, гвалт, страх. Сапраўдныя класічныя фармулёўкі.
Самюэль вызначаўся неверагоднаю колькасцю лекаў, якую паспеў праглынуць за час знаходжання ва ўстанове. Але нягледзячы на ўсе лекі, ён па-ранейшаму заставаўся ў руху, у няспыннай вандроўцы па вялікім пакоі — ад сцяны да сцяны. За дзень ён наразаў незлічоную колькасць такіх кругоў, час ад часу пашыраючы траекторыю заходам у ванны пакой ці падыходзячы да якога ложка, па дарозе збіраючы і бяздумна запіхваючы ў сябе ўсялякія абіркі, раскіданыя па коўдры або на тумбачцы. Яго рукі боўталіся ўздоўж тулава, як у дарослай малпы, што брыдзе па саване. Самюэль еўусё, што траплялася і што лезла ў рот. Тытунёвыя крышкі, сухія хлебныя скарынкі, зямлю з вазонаў, шматкі паперы. Часам ён зліўся на пацыентаў ці санітараў, але толькі тады, калі яны перашкаджалі яго лунацічнаму існаванню. У такі момант ён мог і ўляпіць камусь кулаком — хутка і трапна. Ён біў не моцна, але, як правіла, апынаўся за гэта ў рамянях. Аднаго ўдару па санітары, які падвярнуўся знячэўку, хапала, каб Самюэля распранулі і крэпка прывязалі да ложка на цэлы дзень. Калі такое здаралася, Самюэль ніколі не крывіўся. 3 чаго раптам? У яго было часу, хоць расперажыся, каб звыкнуцца з гвалтам. Ён ведаў, што тут маглі дараваць, а што не. I калі ранішняе раменнае вязенне ў яго здаралася толькі часам, дык звязванне ўвечары было абавязковае: Самюэль спаў у рамянях ужо доўгія гады.
«...уяўляе небяспеку для сябе ці навакольных». Так іучыць параграф закона, які дазваляе ўжыванне прымусовых, гвалтоўных метадаў. I дзякуючы добра развітаму пачуццю літары закону і агульнае справядлівасці, Самюэлеў выпадак у Ліерскай бальніцы быў інтэрпрэтаваны якраз як такі, каторы падпадае пад параграф аб ужыванні сілы, прапісаны ў законе аб ахове псіхічнага здароўя. У грамадстве па-за Ліерскімі мурамі выканаўчая і судовая ўлады — дзве розныя, незалежныя адна ад адной інстанцыі. Што да Ліерскае бальніцы, дык тут сітуацыя не такая ясная. Тутэйшыя лекары, медсёстры і нават санітары без спецыяльнае падрыхтоўкі карыстаюцца прывілеем самастойна і судзіць, і выконваць свае ж прысуды. Яны самі могуць заносіць бізун пакарання. Такія пацыенты, як
Самюэль, уяўляюць сабой невычэрпную крыніцу магчымасцяў для кожнага дабрадзея з садысцкімі схільнасцямі.
У Самюэля таксама былі жывыя сямейнікі. Дзве сястры, якія штогод на Каляды дасылалі яму паштоўкі: «Дарагі Самюэль! Мы молімся за цябе кожны дзень. Шчаслівых Калядаў!» Яны не наведваліся ў Ліер больш за пятнаццаць гадоў. Самюэль цаніў іх штогоднюю ўвагу. Яму падабаўся смак рознакаляровых калядных паштовак.
Аб'ёмістае, важкае цела Зігмунда. Аб'ёмістая, важкая гісторыя Зігмундавай хваробы. Перш чым занурыцца ў чытанне, Андрэас пэўны час узважваў яе ў руцэ. Нура выкарыстоўвала Зігмунда ў якасці ўзору, дэманструючы, як падымаць цяжкае і не пашкодзіць хрыбет. У Андрэаса Зігмунд быў пацыентам, з якім ён працаваў найчасцей. I асаблівай канкурэнцыі ніхто ў гэтым яму не складаў. Апроч бадай Бэнта, які, нягледзячы на свой незвычайны цынізм, праяўляў да Зігмунда амаль бясконцыя цярплівасць і клопат. Але Бэнт найчасцей працаваў у іншай змене, таму ддя Андрэаса Зігмунд стаў пацыентам, з якім ніводзін іншы санітар не хацеў мець справы.
3 ім было цяжка. Ён быў цяжкі й целам, і на галаву. Ён быў не стары, усяго якіх пяцьдзесят гадоў. Але дарога назад да ранейшага жыцця была ддя яго, як і ддя астатніх у 23-й палаце, закрытая. Андрэас часта думаў, што Зігмунду тут, відаць, горай за іншых, бо хвароба напаткала яго надта позна. Ён павінен быў мець успаміны з колішняга жыцця.
Большую частку дня Зігмунд праводзіў у ложку. Толькі на якіх пару гадзін яго неверагоднымі высілкамі падымалі і перасаджвалі ў крэсла. Каб ён не саслізнуў на падлогу, яго прытрымлівала прасціна. Прасціна была белым рэменем псіхіятрыі.
Напэўна, усё жыццё Зігмунд быў дужы й рухавы хлопец. Але бясконцыя гадзіны, праведзеныя на крэсле і ў ложку, зрабілі з яго таўстуна. Часам яго цела пачынала торгацца, быццам праз яго пускалі электрычны разрад. Ён падскокваў з крэсла ці ложка і пачынаў выдаваць нейкія дзіўныя гукі. Рухацца без старонняе дапамогі ён быў няздольны. I не размаўляў. Прынамсі, усе так думалі.
У той дзень, калі Зігмунд даказаў адваротнае, Андрэас быў не адзіны, хто засаромеўся сваёй неабачлівасці і пашкадаваў, што мог часам, не падумаўшы, ляпнуць перад ім усё, што заўгодна.
Неяк у ранішнюю змену Бэнт з Андрэасам пайшлі падымаць Зігмунда. Бэнт заўсёды размаўляў з Зігмундам уголас, і яму бьіло напляваць, што той не адказвае.
— Цікава, ці шмат ёнразумее? — пацікавіўся Андрэас.
— Больш, чым ты думаеш, — панізіўшы голас, адказаў Бэнт. — Калі з ім лаешся, надта не разыходзься. Я заўважыў, што гэты хлопец напраўду не такі кончаны, як мяркуюць. Глядзі! — ён нахіліўся да Зігмунда і потым павольна й выразна сказаў таму ў твар: — Зігмунд, дзе ты нарадзіўся? — ніякай рэакцыі. Зігмунд паглядаў на Бэнта, робячы выгляд, быццам душыцца ўяўнай рыбнаю косткай. — Зігмунд, дзе ты нарадзіўся? — пытанне паўтаралася зноў і зноў.
Нарэшце, пасля пяці ці шасці спробаў Зігмунд нецярпліва матнуў галавой, перасмыкнуўся ўсім целам і выплюнуў:
ТОНСБЭРГ!
Андрэас знямеў. Як і многія іншыя, ён быў упэўнены, што Зігмунд анічога не цяміць. А цяпер атрымоўваецца, што ён нават гаворыць!
Санітары сустрэлі навіну са змяшанымі пачуццямі. Напэўна ж, чаго толькі ён не наслухаўся за ўсе гады, што тут праляжаў! I колькі з гэтага зразумеў? Можа, усё. Няпраўдай аказалася й тое, што без старонняе дапамогі Зігмунд не можа есці. Досыць было знайдзі трошкі часу і падтрымаць яму руку — і ён так добра сам вярнуўлыжкаю, што мог самастойна з'есці ўвесь свой абед. Болей за тое: Зігмунд мог хадзіць.
Першы раз, праўда, Андрэас і Бэнт яму дапамаглі, і ён крок за крокам прайшоў праз усю палату. Запахла сенсацыяй. Гэта адчувалі і санітары, і пацыенты. Толькі Бэнтэ не магла супакоіцца:
— Дарагія мае, хвароба ў яго ўсё адно невылечная. I калі ён канчаткова зляжа — гэта толькі пытанне часу. Пакіньце яго ў спакоі! — і яна зноў занурылася ў свой тыднёвік.