23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
— Можна мне пакінуць кашалёк? — папрасіў ён. — Там толькі трыццаць крон. Мне б на табаку.
— Канешне, можна. Толькі глядзі, не губляй. Ведаеш, у палаце трапляецца народ з доўгімі рукамі.
— Што? Крадуцьу бальніцы?
— Гэта, каб ты ведаў, не проста бальніца, — адказаўАндрэас і тут жа пашкадаваў.
' Нацыянальнае свята Нарвегіі — Дзень незалежнасці (Дзень Канстытуцыі). (Заўв. рэд.)
Віллі зноў панік:
— Ведаю, — ён пару секунд памаўчаў, потым выпрастаўся і сказаў: — Ведаеш, паміж сабою мы даўно звыклі называць Ліер прытулкам. Мы з хлопцамі ў сяле, бывае, калі пасмейваліся адзін з аднаго, дык раілі з'ездзіцьу Ліер. I вось... і вось я тут!
— Ліер здаўна быў прытулкам. Толькі цяпер яго называюць псіхіятрычнай бальніцай, — дадаў Андрэас і пра сябе падумаў: — I гэта, бадай, адзінае, што змянілася з тых часоў.
Райдар рассеяна вадзіў запалкаю ў кубку з кавай, неяк адсутна ўзіраючыся ў чорна-карычневую вадкасць:
— Ты дрэнна сябе адчуваеш пасля таго выпадку з Віллі? — вымавіў ён нарэшце.
— Так, горай няма куды. — У Андрэаса не было жадання гаварыць пра гэта. Ён ведаў, што не мела ніякага значэння, хто рэгістраваў старога. Але нават калі ён зрабіў усё, каб палегчыць пераход Віллі да новага становішча, ён адчуваў, што ўся адказнасць ляжала толькі на ім. Нават калі ўсе згаджаліся, што Віллі Стыгену не месца ў 23-й палаце, стары да гэтай пары ўтрымліваўся там. I з кожным днём здавалася, што яго галава ўсё ніжэй вісне паміж плячэй. Ён быў безуважньі да свайго знешнягавыгляду. Яго нашпігавалі заспакаяльным, ён зрабіўся слабым і бязрадасным і больш не цікавіўся, ці выпусцяць яго калі-небудзь адсюль. Ён паступова апускаўся да таго асяроддзя, у якое яго паклалі. Выходзіла, што ўсе забыліся, як крыху больш затры тыдні тамуўдзвярах стаяўпадцягнуты стары чалавек — ВілліСтыген — усініхнагавіцахзвыходнагагарнітура і ў хатняй вязанцы. А цяпер яго звалі проста Віллі. «Той, чый ложак ля кабінета».
— Усё гэта так нізка, — сказаў Андрэас. — Я столькі разоў чуў, як важка атрымаць месца ў такой установе, што людзі доўга чакаюць і ўсякае такое. Але калі да нас паступаюць такія, як Віллі, мяне гэта, насамрэч, прымушае задумацца. Ён пакутуе хіба што на атэрасклероз. Але мне здаецца, у старых гэта даволі звычайнае захворванне.
— А што стаіць у гісторыі хваробы? — пацікавіўся Райдар.
— Гісторыя, гісторыя! He палянуйся, зазірні. Чьітво, ятабе скажу, вельмі цікавае. He раўнуючы прыгодніцкі раман.
Райдар дарэмна намагаўся падпаліць цыгарэту запалкай, якою боўтаў каву.
— Я ведаю, што амаль усе гэтыя гісторыі раздзьмутыя да памераў трылеру. Я нават ведаю, чаму. Але што яны такога назбіралі на Віллі, чым ён такі небяспечны? Ён што, адмяцеліў жонку ці раздзяўбаў каляровы тэлевізар ці яшчэ які смяротны грэх учыніў?
— He. Ён «не раз пагражаў жонцы». Але чым пагражаў, не сказана. Акрамя гэтага, натуральна, не на яго карысць, адзначаецца, што за апошнія паўгода ён неаднойчы мог нерухома сядзець на лаве па некалькі гадзін запар.
— Ну, вось табе і гісторыя! — заўважыў Райдар паніклым голасам. Тое, што ён нерухома сядзіць некалькі гадзін запар, і даказвае, што ў мужыка паехаў дах!
Але Андрэасу было не да смеху.
— Але ж гэта чорт ведае што! У гэтай гісторыі няма нічога, апроч нейкіх плётак ды ўсялякай пустой балбатні! А гэты нябога сядзіць тут і адбывае нявызначаны тэрмін пакарання за сваю старасць.
— Так, большасць тут з нявызначаным тэрмінам. Ён, прынамсі, можа не баяцца, пгго па ім пройдуцца інстытуцыйнымі жорнамі. Ён для гэтага задужа стары. Дарэчы, птушачка наспявала, што, мажліва, у канцы наступнага месяца вызваліцца месца ў Брэхоле. Будзем спадзявацца, што для Віллі нешта з гэтага выгарыць. 3 двух ліхаў, як гаворыцца.
— Сапраўды, будзем спадзявацца. Але, можа, намнеякможна паўплываць на рашэнне, га?
— Ты што, здурнеў? Гэта вырашаюць тыя, хто ведае больш і лепш.
— I хто найменш сутыкаецца з пацыентамі, — дадаў Андрэас.
Райдар прамаўчаў.
— А што ты, дарэчы, меў на ўвазе, калі гаварыў, што гісторыі хвароб — не раўнуючы прыгодніцкі раман? — пацікавіўся Андрэас.
— Атрьімаць месца ў псіхіятрычнай бальніцы цяжка, — патлумачыў Райдар. — Часта на гэта ідзе час. Шмат часу. Але ёсць рэчы, якія могуць значна паскорыць шпіталізацыю і пе-
раканаць магчымых скептыкаў, што шпіталізацыя напраўду неабходная.
— I што зарэчы?
— Г валт. У гісторыях хваробаў і ў розных даведках гвалтоўныя дзеянні або пагрозы гвалтоўных дзеянняў заўсёды раздзімаюцца да неверагодных памераў. Тыя, камуда памарачэння карціць засадзіць чалавека ў псіхушку, павінны ўсебакова абгрунтаваць, што ён сапраўды небяспечны. Небяспечны для жонкі, дзяцей ці калег па працы. Або небяспечны для самога сябе. У нас ты не пабачыш, каб выкарыстоўваліся якія іншыя параграфы, акрамя пятага. Параграф праўжыванне сілы. Аты няўрокам у іншыя гісторыі не зазіраў?
— He, толькі ў гісторыю Віллі.
— Ну, дык пачытай і іншыя! Паспрабуй, напрыклад, параўнаць, што там напісана, з тым што ты бачыш у аддзяленні. He забывай, вядома, што ва ўсіх пацыентаў дужа зніжаны фізічныя паказчыкі. Труксалам ці іншымі прэпаратамі. Думаю, ты ўпэўнішся, што я не перабольшваю. Гэта прасцей за ўсё параўнаць па гісторыях новапрыбылых пацыентаў. Віллі, без сумневу, добры прыклад.
— Пачытаю, — паабяцаўАндрэас. — А як адбываецца прымусовая шпіталізацыя?
— Спачатку знаходзіцца ініцыятар шпіталізацыі, так званы апякун. Па паперах апякун праходзіць як чалавек, які просіць шпіталізаваць іншага з падазрэннем на вар'яцтва. Як правіла, гэта нехта з блізкага атачэння будучага пацыента. Бывае, некага пачынае грызці сумленне, і тады яны знаходзяць іншага на ролю апекуна. А калі адказнасць перакладзена на чужыя плечы, можналічыць, што рукі памытыя, і класціся спаць з крыху спакайнейшым сумленнем. Калі сям'я просіць збавіць ад такога цяжару, часцяком цяжкую адказнасць пераймае паліцыя або доктар. У хлопцаў жа плечы ў шырыню — дай Божа, яны, вядома, усё на сабе выцягнуць. Я не чытаў гісторыі хваробы Віллі, але, па ўсім відаць, нешта ў іх з жонкай не ладзілася. Жонка яго паслала да такой-растакой матары, а ён яе яшчэ далей. I тут ёй пачало здавацца, што Віллі час ад часу паводзіць сябе даволі дзіўна. Можа, робіць што не так, як раней, а можа, пачаў затыкаць рот жонцы, якую за трыццаць гадоў нельга бы-
ло перагаварыць. Ну, можа, сапраўды даўразок паміж крылаў ці пагражаў, што дасць. I вось тая ляціць да доктара і пачынае жаліцца, што, маўляў, не пазнае свайго чалавека, які за ўсё жыццё мухі не пакрыўдзіў, а цяпер пачынае распускаць рукі. Доктар абяцае разабрацца. Назначае прыём або сам едзе да іх.
— I бачыць на свае вочы, што да чаго. Ён жа павінен заўважыць, што жонка перагінае палку.
— Можа і заўважыць. Але не заўсёды. He забывай, што доктар папярэдне меў размову з жонкай, якая выклала яму сваё бачанне сітуацыі. Малаверагодна, што гэтае бачанне не паўплывае ў далейшым на доктарава заключэнне. Доктар будзе размаўляць з чалавекам, каб даведацца, ці не крануўся той розумам, ужо атрымаўшы ад жонкі і, можа, іншых сямейнікаў інфармацыю, што ён-такі звар'яцеў і зрабіўся злосны. Зразумела, доктар будзе ацэньваць кожнае слова гэтага чалавека праз люстэрка пачутага. Я ўпэўнены, што лекары даюць небесстароннія заключэнні. Ты кажаш, Віллі ўягонай гісторыі хваробы абвінавачваюць, што ён па некалькі гадзін запар моўчкі, не варушачыся сядзеў на лаве. 3 такім красамоўствам сутыкаешся на кожным кроку.
— А пасля, калі ў доктара збольшага складзецца ўяўленне пра стан рэчаў?
— Тады ён піша накіраванне, нешта наконт таго, што ты бачыў у Вілліевай гісторыі хваробы. Піша такое сабе накіраванне брату па зброі на нашую цытадэль. Такія лісты звычайна вытрымліваюцца ў тоне «Дарагі калега».
— Выходзіць, што сама сям'я або ленсман з паліцэйскім вырашаюць, ці паслаць ахвяру сюды на ўтрыманне?
— Атрымліваецца, што так. Напэўна, ёсць і шмат прашэнняў, якія не задавальняюцца. Але за два гады, што я ў Ліеры працую хлопчыкам на пабягушках, я столькі нагледзеўся на дзівацтвы з гісторыямі хваробаў і ўсякімі шпіталізацыямі, што дазволю сабе засумнявацца ў вузкасці вушка іголкі, праз якое сюды можна патрапіць. Асабліва, калі вядзецца пра шпіталізацыю мужа ці жонкі і адзін з гэтай пары выступае ў ролі апекуна. Здаецца, хто першы набрэша на сваю палавіну, — той і пераможа без бою. I я не сумняваюся, што ў асобных выпадках бывае
якраз наадварот: другі, каторы апынаецца ў бальніцы, мог бы лічыцца за здаравейшага, калі б быў спраўнейшы за першага. Памятаю пару выпадкаў з часу, як працаваў у мужчынскім Б. Калі жонкі наведвалі мужоў, было нам клопату з іх так званаю нармалёвасцю. Яньі, ледзь паявіўшыся, выходзілі з сябе і рабіліся ўдвая ненармальнейшымі за сваіх шпіталізаваных мужоў. Іх мужыкі траплялі ў тое аддзяленне праз дэпрэсію і дзякавалі Богу кожны раз, як жонкі сыходзілі. I мы, санітары, таксама. Ну й замарач была з тымі цёткамі, скажу я табе. Мы па некалькі разоў бегалі ім за заспакаяльным, упрошвалі крыху супакоіцца. Само сабой, не толькі жанкі завабліваюць мужыкоў у нерат. У жаночым аддзяленні можна пабачыць якраз адваротнае. I я больш чым упэўнены, што немалая частка шпіталізацыяўу Ліеры выглядае болей чым падазрона. Адалей, безумоўна, у пацыента ўзнікае магчымасць пазнаёміцца з параграфам пра ўжыванне гвалту — у адпаведнасці з абследаваннем і заключэннем урача. Але шчыра кажучы, няшмат бы я даў за тое абследаванне. Шкада глядзець на бяссільных старых, якія тут яшчэ больш чаўрэюць. Ды тут і тым, хто дужэйшы й мацнейшы, бывае цяжка засланіцца ад мясцовых дактароўсуддзяў, а як стары ды слабы, дык увогуле немагчыма. Паспрабуй выйсці з сябе падчас якога такога душэўнага допыту — урач толькі салодка ўсміхнецца і ў гісторыі хваробы падкрэсліць чырвоным: «агрэсіўны». А будзеш маўчаць, напішуць: «пацыент вьіглядае пасіўна і не праяўляе зацікаўлення да сваёй жыццёвае сітуацыі». Я табе скажу, Андрэас, каб ад такога народу выкруціцца, трэба быць юрыстам. Ды яшчэ якім добрым юрыстам! Трэба разбірацца ў праве, у законах і асцярожна выбіраць правільныя словы ў правільным месцы. На жаль, такім майстэрствам тут валодаюць далёка не ўсе гаротнікі!
Андрэас перакуліўу сябе апошнія, ледзь цеплаватыя рэшткі кавы: