23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
Ён некалькі разоў перачытаў ліст. 3 кожным разам вобраз дзядзькі, дапоўнены пачуццямі маці, праступаў ясней. Яны звязвалі рамянямі дзядзьку Бен'яміна. Яго дзядзьку Бен'яміна. Бедная маці. Бедны дзядзька.
Дзядзька Бен'ямін у рамянях! Як гэта... Ён глянуў на гадзіннік. Дваццаць хвілін дванаццатай! Госпадзе, яму ж на працу! На другую змену.
Ключы! Куды ён іх закінуў, каб іх?
Хто яны, гэтыя людзі, што жывуць у 23-й палаце? Што з году ў год мусяць цярпець такое зняважлівае стаўленне да сябе? Пытанне на давала Андрэасу спакою. Ён так мала ведаў пра пацыентаў — адкуль яны, як жылі да таго, як трапіць у Ліерскую бальніцу. Дзе-што да яго далятала, і ён разумеў, што санітары чэрпаюць патрэбныя звесткі з гісторыяў хвароб, якія захоўваліся ў кабінеце сястры Брыт. Але прайшло нямала часу, пакуль яму расказалі, што і ён мае права карыстацца гэтымі гісторыямі, як крыніцаю інфармацыі. Раней ён толькі як мог напружваў вочы і вушы, стараючыся скласці паўнейшае ўяўленне пра кожнага пацыента. А калі нарэшце
дабраўся да гісторыяў іх хвароб, калі распачалося нялёгкае вывучэнне дваццаці скалечаных лёсаў, ён сам быў рады, што не зрабіў гэтага раней. Каб ён прачытаў гэтыя гісторыі да Ta­ro, як наладзіць кантакт з пацыентамі, ён мог бы ўспрыняць іх зусім іначай пад уплывам чужых меркаванняў. Пад уплывам уражанняў, створаных іншымі — участковымі ўрачамі, паліцэйскімі, расчараванымі жонкамі.
Андрэас і да таго, як занурыцца ў гісторыі, быў амаль упэўнены, што ўсе гэтыя людзі, якія кругамі сноўдаюць па палаце, — усяго толькі пасынкі псіхіятрыі. У іншых псіхіятрычных бальніцах пацыенты ўжо даўно ўзнялі голас з крытыкай свайго тамашняга становішча. Але каб публічна скардзіцца дадумаўся хтось з пацыентаў 23-й палаты, — уявіць такое было немагчыма, і прычынаў гэтаму было некалькі.
Па-першае, сярод іх мала хто быў здольны весці звязную размову. Яны так далёка зайшлі, вандруючы ўнутры сябе, што ўсякі вербальны кантакт з вонкавым светам уяўляўся неверагодным. Спецыялісты паставілі на іх крыж, ніякага лячэння, апроч медыкаментознага, ім не прызначалі, і ніхто не спрабаваў пабудаваць мост у іхні свет. У сваім самотным блуканні яны былі пакінутыя на волю лёсу. Грамадства, пагразлае ў дабрабыце, не было зацікаўленае выдаткоўваць сродкі на стварэнне ў іх магчымасці атрымаць зваротны білет.
Адкрыта пагардлівае стаўленне санітараў і іншага медычнага персаналу яўна мела пад сабой нейкую агульную ўстаноўку. Бязлітаснасць, якая вуглямі тлела ў болыпасці тутэйшых работнікаў, пры першай-лепшай магчымасці была гатовая разгарэццаў пажарышчаліхадзействаў. Аў23-й палаце такая магчымасць узнікала шмат разоў на дзень. Пад даверлівай маскай доктара Джэкіла* хаваўся містэр Гайд з занесенай палкай.
Андрэас задумваўся пра сваё выхаванне. Можа, у ім уся праблема. Але чым больш ён ператрасаў памяць і пераглядаў моманты, калі бацькі вучылі яго, як трэба абыходзіцца з іншымі, тым марнейшым яму здаваўся такі шлях вырашэння праблемы.
* Доктар Джэкіл — герой аповесці Р. Стывенсана, які хварэў на падваенне асобы, ператвараючыся часам у свайго антыпода, злога містэра Гайда. (Заўв. рэд.)
Яго вучылі не праходзіць міма. Намагацца зразумець іншых, быць з імі цярплівым. Ён быў няўпэўнены, ці дасягнулі бацькі свайго. Але адно было ясна: стаўленне да іншых, прывітае яму дома, ішло ў разрэз з тым, што ён бачыў і ў чым удзельнічаў тут, працуючы на сваім посце.
Неяк у сталоўцы, застаўшыся сам-насам з Райдарам, ён расказаў пра сваю праблему.
— Безумоўна, сямейнае выхаванне грае не апошнюю ролю, — заўважыў той. — Тут і гаворкі быць не можа. Але як ты ведаеш, ёсць і так званае грамадскае выхаванне, культурны ўплыў, ну, ці нешта такое. Усё, што мы кожны дзень бачым вакол сябе, уплывае на нас не менш, чым маміны і татавы размовы пра тое, што ўсе людзі добрыя і да т. п.! Бо калі мы глядзім вакол — а мы гэта робім з пялюшак, — мы бачым, што насамрэч не ўсе аднолькавыя. Адны людзі — важныя, а другія — ні на халеру няздольныя!
— Ну, вядома, пра людзей, якія не зусім такія, у нас усё і ўсімі вельмі добра засвоена.
— Калі ласка, Андрэас. Гэтая газетная дэмагогія гучыць падурному! Па сутнасці ж, усё вельмі проста. Каштоўнасці, якія існуюць у грамадстве, грунтуюцца на тым, што ты для гэтага грамадства вырабляеш. I вырабляеш, натуральна, не абы што. Важна, ці прыносіш ты карысць вытворчасці, ці можа пакупнік тваёй працы займець з яе прыбавачную вартасць. I вартасць цябе самога вызначаецца па тым, як многа «карыснай працы» ты робіш. Калі ж ты працаваць не здольны, — як хлопцы з нашай палаты, — ты адпраўляешся ў самы канец хваста.
— He, паслухай, ці не занадта гэта ўсё проста? Рэальнасць складаецца не з адных толькі чорньіх і белых квадратаў. Калі я, па-твойму, разважаю на ўзроўні сямейнага штотыднёвіка, дык тое, што кажаш ты, ужо надта нагадвае ўводны раздзел у статуце Аб'яднання сацыялістычнай моладзі. У грамадстве нямала людзей, не здольных працаваць. Апроч таго, тысячы пацыентаў у іншых псіхіятрычных клініках жывуць у значна лепшых умовах, чым нашыя. I нават калі ім таксама даводзіцца не салодка, ім не навязваюць такога лячэння, як у нас у палаце. У большасці бальніц прынамсі хоць нешта робяць, спрабуючы дапамагчы!
— Добра, добра. He будзем пра сямейныя штотыднёвікі і ўводзіны да статута. Ты маеш рацыю: у большасці бальніц пацыентйм спрабуюць дапамагчы. Але павер мне, нашыя ветэраны прайшлі ў Ліеры курс лячэння па поўнай праграме. На іх шчодра выпрабоўвалі і цудадзейныя лекі, і электрычныя разрады, а іх інтарэс да жыцця ані на грам не павялічыўся. Бальніца прыкладала ўсе намаганні. Ужо як яна гэта рабіла, якімі сродкамі, — гэта іншая справа. Алепаслятаго, якубачылі, што ні электрашокі, ні ўколы не дзейнічаюць, пацьіентаў проста згрэблі да кучы на сметнік пад назваю 23-я палата. Адтуль нікога ўжо не выпісваюць. Таму наша палата красуецца апошнім нумарам у лісце чакання. Грамадства, безумоўна, выйграе', інвестуючы ў лячэнне людзей, якія, па заключэнні дактароў, здольныя вярнуцца да працоўнага жыцця. Але выдзяляць сродкі на старое шмаццё, якое ніколі не ачуняе, — гэта, з эканамічнага пункту погляду, кідаць грошы на вецер. Калі цябе гэта дойме так, што пачнецца дэпрэсія, а галаву запрудзяць думкі пра самагубства, будзь гатовы, што сістэма аховы здароўя не прыйдзе табе на дапамогу толькі таму, што ёй стане шкада Андрэаса Вігерта, якому ўсё так баліць. Ёй будзе шкада, хіба толькі што тваё працоўнае месца пустуе, а сам ты ходзіш і канькаеш грашовую дапамогу! Галоўны клопат урачоў не ўтым, каб вярнуць табе ахвотудажыцця. Яны выцягнуць цябе з дрыгвы, адно каб ты са сваім песімізмам не абцяжарваў агулу. Разумееш, Андрэас, Фларанс Найтынгейл* даўно памерла.
— Гэтадаволіпавярхоўныаналіз, — запярэчыўАндрэас. — Недзе ты, безумоўна, маеш рацыю, але забываеш адну дужа важную рэч, Райдар! У 23-й палаце ляжаць не толькі ветэраны, па якіх можна складаць фармацэўтычны даведнік. Час ад часу ў нас бывае і папаўненне. Прыходзяць людзі, надта нармальныя для 23-й палаты. Як наконт такіх?
— Так, але, Божамой, рэчнеўтым, штоўбальніцупаступаюць новыя людзі! А ў тым, што яны старыя і лядачыя. Яны не здольныя працаваць або па сваім старэчым узросце, або праз тую ці іншую псіхічную загану. Калі б да нас паступалі людзі
* Фларанс Найтынгейл (1820 — 1910) — ангельская сястра міласэрнасці і грамадскі дзеяч. (Заўв. рэд.)
гадоў дваццаці, у якіх здарыўся зрух па фазе, была б іншая справа. Тады сістэма запрацавала б, каб вярнуць іх як мага хутчэй у строй. Але не ў нашым выпадку, калі новапрыбыламу каля сямідзесяці і ён на ладан дыхае. На такога ўсім напляваць.
— Натакогаўсімнапляваць! — Андрэас кіўнуў, паглядаючы на кубкі з астылаю кавай.
Райдар запаліў друтую цыгарэту:
— А тое, што тутэйшае лячэнне ні халеры не памагае, заўважаеш толькі, калі прыбываюць новыя пацыенты.
— Вось табе і ўзнагарода за тое, пгто ўсё жыццё гараваў, — разважаўАндрэас. — Спачаткуяныпрацуюць, каб пабудаваць гэтае грамадства. Пасля робяцца старымі й нямоглымі, і за гэта іх выстаўляюць прэч з карагоду. За гэта караюць. Бо старыя, што ўсё жыццё пражылі вольна і незалежна, безумоўна, будуць лічыць нашу ўстанову за пакаранне. Іх тут ізалююць ад знешняга свету, пазбаўляюцьусякаедзеяздольнасці, акаліяны пачынаюць камусь назаляць ці робяцца занадта гаварлівымі, іх скручваюць рамянямі.
— Даволі жорстка, я згодзен! Прычым бывае, што да нас напраўляюць і памылкова, а потым пераводзяць у Брэхол — там абстаноўка трошкі гуманнейшая. Але на гэта часцяком ідзе процьма часу. Пакуль пацыент чакае рашэння, побыт у нашай палаце наносіць яму непапраўную шкоду, а гэта можа адбіцца на яго далейшым лёсе. Сёй-той цалкам з'язджае з глузду, так і не дачакаўшыся пераводу.
— Ну, і як хутка мы ў 23-й палаце даканаем чарговага лядачага дзеда?
— Тымаешнаўвазе Віллі? — Андрэасу па абавязку службы не так даўно давялося рэгістраваць Віллі як новага пацыента на іхнім посце.
— Яго. Хутка тры тыдні, як ён у нас. I, па-мойму, з кожным днём усё болын расклейваецца.
Райдар задумаўся:
— Каб крануцца, у 23-й палаце трэба ад двух да чатырох тыдняў. Чалавек здаровы і дужы, напэўна, пратрымаўся б намнога болей. Але я бачыў і адносна здаровых, якія зляталі з катушак значна раней, чым праз чатыры тыдні.
— Ты думаеш, Віллі хутка кранецца?
— Вілліўжо даўно крануўся, — адказаў Райдар. — Ітабене варта прымаць гэта так блізка да сэрца.
Гэтаздарыласяўтою самую нядзелю, калі Нураладзілаўпалаце дэманстрацыю мод. У першую нядзелю каляднага посту. Андрэас вяртаўся з абедзеннага перапынку, калі ў калідоры яго перахапіла Бэнтэ.
— Ратуй мяне! Ты павінен гэта зрабіць!
— Ратаваць цябе? Дыты, я бачу, пад мухай...
— Каб цябе, хай сабе і так! Я насамрэч пад такой мухай, што зараз выпручуся!
— Тады, Бэнтэ, выбачай. Тут я нічым табе не дапамагу. У мяне, і праўда, процьма ключоў, але да шафы з медыцынскім спіртам ніводзін не падыходзіць.
Бэнтэ адмахнулася:
— Кінь блазнаваць, слухай сюды. Сёння прывозяць новага пацыента. Наложак, штоля кабінета. Мяне папрасілі прыняць, але я сёння не магу. Можа, ты згадзіўся б яго запісаць, калі прыбудзе? Бо ў мяне галава зусім не гэтым забітая.
— Добра, а калі прывязуць?