23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
— Ну, ты проста анёл! — Бэнтэ выдыхнула. — Недзе праз гадзіну.
— Праз гадзіну! Божа, і яны толькі цяпер тэлефануюць і паведамляюць!
— Як заўсёды. Раптам у дзвярах вырастае чалавек і просіць напрамілы бог пакласці яго да нас, прычым на посце ніхто нічога пра гэта не ведае. Ва ўсякім разе, такое ўжо здаралася, і неаднойчы. Бывае, Сігнэ патэлефануюць, а яна перадаць забудзецца.
— Мяне гэта не здзіўляе! А ягоную гісторыю хваробы прыслалі?
— He. Прывязуць, пэўна, разам з пацыентам.
— Выходзіць, мы пра хлопца нічога не ведаем?
— Так, нічога. — Бэнтэ нецярпліва паглядзела на дзверы. Каштоўныя хвіліны перапынку беглі ў пясок. — Ты маеш уяўленне, як гэта рабіцца?
— Спадзяюся, што маю.
— Цудоўна. Калі ў чым няпэўны, у каго-небудзь спытаеш. Ну, пакуль.
Андрэас застаўся адзін. Ён пашкадаваў, што ўзяўся за гэта.
Віллі Стыгена прывезлі недзе а другой гадзіне. Г эта быў стары, сухі чалавек з вырачанымі, поўнымі адчаю вачыма, з напружана пульсуючымі пяцелькамі сасудаў на скронях. Ён меў прыцямныя рысы твару, нос нагадваў дзюбу драпежнай птушкі. Але дзякуючы таму, што падбароддзе было закругленае і не выпнутае, твар выглядаў лагаднейшым. У руках ён трымаў па пластыкаваму пакету. Калі Андрэас выйшаў павітацца, Віллі стаяў у калідоры насупраць дзвярэй у палату. Ля яго ззаду церся даволі малады мужчына з вінаватай усмешкай. Ён лёгенька падтрымліваў старога за локаць, гэта выглядала так, нібы яму хацелася не падтрымаць, а адштурхнуць яго ад сябе. Hoc маладога мужчыны бьгў сфармаваны паводде старэйшай мадэлі. Андрэасу яшчэ падумалася тады, што сыну ў такіх абставінах не пазайздросціш. Ён паспрабаваў гаварыць нязмушана і проста, прывітаўся з абодвума і запэўніў, што ўсё будзе добра. Сын выглядаў нервова-ўзбуджаным і відавочна з усяе сілы хацеў верыць, што так яно і напраўду будзе. А бацька адно моўчкі стаяў, утаропіўшыся ў паддогу. У Андрэаса варухнулася непрыемнае прадчуванне, што ў Віллі Стыгена замнога жывога шэрага рэчыва, каб 23-я палата прыйшлася яму даспадобы.
— Ну, бацька, бывай! — пачуў ён за плячыма, калі адчыняў дзверы ў палату. Бацька не адказаў. Толькі здаўлена крахтануў, што магло азначацьусё, што заўтодна, абоўвогуле не азначаць нічога.
Пачуліся хуткія крокі да выхаду, а пасля — гук аўтамабільнага матора.
Андрэас стаяў у расчыненых дзвярах.
— Каліласка, праходзьце, — запрасіўАндрэас, — паглядзім, дзе ёсць незаняты ложак.
Віллі Стыген ветліва кіўнуў і хутка пакрочыў за ім. Андрэасу было б лепш, калі б Стыген выкінуў якога фортэлю, пачаў бы адбівацца рукамі і нагамі. А цяпер яго не пакідала адчуванне, што ён заваблівае гэтага мужчыну ў пастку. «Ды на што, урэшце, хварэе гэты стары? — думалася яму. — Па мне, дык ён яшчэ які крэпкі!»
Але калі ў калідоры Віллі Стыген, здавалася, захоўваў цвярозасць розуму і не губляў самавалодання, то як толькі пачуў, што за ім зачыняюцца дзверы, усё раптоўна змянілася. У яго вачах чорнымі перлінамі выступіў жах. Ён акінуў палату асцярожным, занадта жвавым позіркам. Андрэас зразумеў, што ў новым пацыенце расце паніка. Нервова трэсліся пальцы, кадык няспынна хадзіў уверх-уніз, нібы намагаючыся нешта праглынуць.
Пэдэр вішчаў і хрыпеў са свайго ложка. Ён быў у гуморы і вітаў новапрыбылага чарадою абарваных сказаў. Нехта, пакуль перасцілалася, выцягнуў з ложка Зігурда, і той ляжаў на падлозе — як тады, калі яго ўбачыў Андрэас, упершыню трапіўшы ў палату: паўраздзеты, з невідушчымі вачыма і разяўленым ротам. Эдвін ляжаў пераціснуты рамянямі, мацюкаўся і намагаўся перакрычаць Аслака, якому ўстыла чакаць чарговай дозы марфіну.
— Ну, вось, калі ласка! — выціснуў з сябе Андрэас. — Тут цяпер гармідар, але так яно не заўсёды, — ён адчуваў сябе кплівай і здзеклівай гадзінай.
Віллі па-ранейшаму маўчаў. Ён паглядаў на непрыкрытае Зігурдава цела. А Зігурд ляжаў, дрыжучы, на паддозе, і ніхто яго не паднімаў.
— Гэта... гэтатут? — нарэшце вымавіў Віллі.
— Так, тут. Выходзіць, што тут, — замітусіўся Андрэас.
— АБожажтымой! АБожажтымой! — бяссільна загаласіў стары.
Андрэас адчуў, што чаша Вілліевага цярпення перапоўнілася. Ён ціхенька дакрануўся да рукі старога:
— Пайшлі. Зойдземукабінет. Там спакайней. Ведаеш, трэба ўладзіць некаторыя практычныя пытанні.
Віллі Стыген ахвотна пайшоў следам. I калі выходзіў з палаты, выглядаў прыкметна жвавейшым. Але твар па-ранейшаму быў бледны і на лбе выступілі буйныя кроплі поту, хоць у памяшканні асабліва не парыла.
Нервовасць развязала яму язык. Натуральна, ён і Андрэаса ўспрымаў, як неад'емную частку таго новага і жахлівага, што з ім адбывалася, але ўсё адно за яго ўчапіўся:
— Я так злякаўся, калі туды трапіў! Неякяно не даходзіць...
— He хвалюйся так! Калі так палохацца, дык выйдзе яшчэ горш. Зразумела, першы раз тут усё здаецца нязвыклым, але ўсё стане на месца, вось пабачыш.
«Выходзіць, за гэта мне плацяць, каб я плёў тут салодкую хлусню?» — думаў пра сябе Андрэас.
— Але ж там адны вар'яты! Я на свае вочы бачыў! Я ўвогуле не разумею, што я тут раблю! — ён, седзячы, падаўся да Андрэаса і з мальбою ў вачах паглядзеў на яго. — Каб ты мне патлумачыў! Я раблюся стары, так. I калі-нікалі забываю ці малыя ўрыўкі з жыцця. У мяне з галавы вылятаюць прозвішчы, назвы мясцін, тое самае з падзеямі, што здарыліся са мной шмат гадоў таму. Але я не разумею, чаму я праз гэта мушу сядзець у такім месцы.
— Паслухай, — супакойваў Андрэас, — я не ведаю, чаму ты тут. Заўтра панядзелак, і сюды прыйдзе ўрач, каб з табою паразмаўляць. Раскажы яму ўсё гэта, і яшчэ крыху. Шчыра кажучы, думаю, цябе не будуць тут трымаць асабліва доўга. Знойдуць іншы прытулак.
— Іншы прытулак? Яхачу /\амоў\ Яўвесьчасжыўдома.Усё жыццё поркаўся ў гародзе. На прытулак я не маю часу. У мяне жхудоба...
— Ты не размаўляў з доктарам пра бальніцу? — пацікавіўся Андрэас.
— He, але... але сын...
— Той, што цябе сюды прывёз, гэты? — Андрэасу хацелася дапамагчы. У тым ліку і сабе. Ён не ведаў, як суцяшаць сямідзесяцігадовага старога, калі той раптам возьме ды расплачацца.
Але Віллі Стыген не плакаў. Пакуль не плакаў. Ён гаварыў і запінаўся. Расказваў пра падарожжа да Ліера. Раніцай прыехаў на машыне сын, сказаў, што хоча з ім праехацца, яны ўжо даўно нідзе разам не былі. Ён так узрадаваўся гэтаму падарожжу! Узрадаваўся, бо забыў, калі апошні раз выбіраўся з сяла, бо ўспрыняў сынаву прапанову як знак, што адносіны паміж імі пачалі нарэшце наладжвацца. I яны паехалі, нягледзячы на непагадзь і дрэнную дарогу. Сам ён прыбраўся ў выходнае, жонка склала ў дарогу паесці.
— Але праз пэўны час мне стала неспакойна, — расказваў
Віллі. — Нешта было не так. Мне падалося, што мы ад'ехалі дужа далёка ад дому, а Лейф са мною амаль не гаварыў. Калі мы з'елі харч, я спытаўу яго, ці вернемся мы да вячэры. Але ён адказаў, што мы можам павячэраць па дарозе. Ён сказаў, што ведае адну прыдарожную харчэўню, ці нешта такое. Але мне зрабілася яшчэ больш неспакойна, бо, разумееш, Лейф ніколі асабліва не любіў рэстаранную ежу.
Тады Віллі вырашыў падгадаць і ўцячы ад сына. Ён сказаў, што хоча ў туалет. Спрабаваў бегчы, схавацца ў лесе. Нічога не выйшла. He паспеў ён адбегчы і некалькі метраў, як сын ужо выходзіў з машыны яму напярэймы. Яны схапіліся за грудкі і паваліліся ў снег, але старому не суджана было ўзяць рэванш. Зноў у машыне. Усё будзе добра. Толькі Віллі мусіць сядзець ціха, не крычаць і каб больш ніякіх выкрутасаў. Сын ведае адно зацішнае месца...
Замест гэтага ён паспеў да кавы ў Клубе № 23 — гальштук не абавязковы, абавязковьія медыкаменты і самыя розныя віды ўжывання сілы. Ён да болю разумеў, дзе ён і што з ім, а калі Андрэас, нарэшце, пачаў задаваць яму па спісе неабходныя пытанні, тут Віллі расплакаўся. Гэта было прыніжэнне для абодвух. Андрэас змагаўся з комам у горле і вырашыў прапусціць рэшту стандартных пытанняў. У яго язык не паварочваўся спытаць у Віллі Стыгена, ці ён ведае сваё ўласнае імя. Ён выбіраў толькі тое, што мусіў, толькі тыя пытанні, ад якіх было не адкруціцца. Ён паклаў перад сабою спіс асабістых рэчаў і ставіў там крыжыкі, калі Віллі пералічваў панылым голасам змесціва сваіх пакункаў. Мізэрны багаж. Нядзельная выправа мела быць кароткаю.
Брытву і абутак жонка ўсунула сыну так, каб Віллі не бачыў. У яго вільготных вачах яшчэ больш пачарнела, калі ён склаў адзін і адзін і атрымаў два. Два яго самыя блізкія чалавекі.
Пасля пайшлі ў ванну. Андрэас і Віллі. Два новапрыбылых, якія намагаліся выкруціцца як найлепш з безнадзейнага становішча. Андрэас выставіў іншых пацыентаў за дзверы і зачыніўся. Ён дужа шкадаваў Віллі. Ён не хацеў, каб гэты стары сядзеў распрануты сярод санітараў, якія бегалі туды-сюды, і пацыентаў, якіх прысільвалі хадзіць у туалет.
— Можа б ты распрануўся, я пашукаю табе што іншае, — папрасіў ён.
— Усё здымаць?
— Так, усё. Зложым адзенне ў скрынку, якую пазначым тваім прозвішчам, — і дадаў: — Каб нічога не зіубілася.
— Добра, — згадзіўся Віллі і пачаў расшпільваць святочную вязанку. Запахла Калядамі, вязаным хатнім падарункам.
«Ва ўсякім разе, жонка нічога не пашкадавала, калі яго выпраўляла, — думаў Андрэас. Стрэлкі на нагавіцах са старога выхаднога гарнітура былі вострыя, што лязо, напэўна, старанна выпрасаваны сёння ўранку. Віллі зняў з сябе вязанку і ашчадненька склаўяе сваіміруплівымі рукамі. Рукамі, не звыклымі перабіраць уборы ці пекнае адзенне. 3 ашчадлівасцю чалавека, які прыбіраўся адно на Каляды і на Сямнаццатага траўня*. I які зрабіў выключэнне, бо аднойчы ў нядзелю яго запрасілі пракатацца.
У пакоі з бялізнай Андрэас доўга перабіраў кіпы штаноў і кашуляў, пакуль не знайшоў пару, якая выглядала большменш прэзентабельна. Цэлыя цёмна-сінія майткі, амаль цэлая светла-зялёная кашуля. Віллі будзе выдзяляцца на агульным фоне. Каб толькі майткі падышлі.
Віллі раздзеты сядзеў у ванне. Голы, абцягнуты сівушнабелай скурай, касцісты, нібы абшчыпаная курка. Адзенне сваё ён старанна злажыў і паклаў стосікамі на лаўку побач з сабою. Сподняе і шкарпэткі — сабе. Нагавіцы, накрухмаленая кашуля і вязанка — асобна.
Андрэас працягнуўямуновую адзежу, а Вілліевы асабістыя рэчы склаў у вялікую кардонную скрынку. Віллі апранаўся ў бальнічнае і не зводзіў дапытлівага погляду з Андрэаса: