23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
Што думалі пра гэта ўрачы, нікому было невядома.
Івар Брэмэр ні з кім не размаўляў. Гэта бьіў адзін з самых маўклівых пацыентаў. Калі ж ён зрэдчас і адкрываў рот, дык толькі каб смачна вылаяцца. Здаралася гэта кожны раз, калі яго раз'юшанасць даходзіла да мяжы. Тады ён выбухаў
шпаркаю мацернаю тырадай на адрас усякага, хто яго раздражняў, — санітара ці нейкай іншай істоты, якую бачыў толькі ён сам.
Калі Івар распаляўся ў лаянцы, словы сыпаліся так хутка, што амаль нічога нельга было разабраць. «Ідзіадсюляпакульяцябенезабіўнавалачтыгэткая!».
Прыступы раз'юшанасці здараліся ў Івара амаль штодня. Але яны не заўсёды былі дастаткова моцныя, каб выліцца ў словы. Як правіла, ён проста сядзеў на сваім крэсле, трасучыся ад злосці, а яго твар з медыкаментозна-шэрага рабіўся чырвоным, а з чырвонага — васкова-жоўтым. Спачатку Андрэас пабойваўся гэтага маленькага кругленькага мужычка. Пасля страх саступіў месца спачуванню. Івар Брэмэр не ўяўляў з сабе ніякае небяспекі. Злаба, што гняздзілася ў ім, шкодзіла толькі яму самому, ператвараючы яго ў немач.
Калі Івара прарывала, усе адыходзілі. Але праз некалькі хвілінаў бура на моры ўтаймоўвалася. I ён зноў ціха сядзеў, цяжка аддыхваючыся, як спартсмен, які толькі што прабег чатырыста метраў з бар'ерамі і стаміўся фізічна й маральна.
Івар быў з тых, каго раз на тыдзень прымушалі мыцца. Прымушалі на словах, бо крані яго — і пачнецца лаянка, а тады давядзецца чакаць, пакуль ён зноў сціхне. Санітары мелі свае маленькія сакрэты прымушаць яго рабіць тое, што ім было трэба. Яны ўвогуле рэдка калі губляліся перад непаслухмянымі пацыентамі. Метады розніліся, але ў прынцыпе былі скроеныя паводле аднаго лякала — насілля. Адных пацыентаў пхалі ў спіну, другіх заваблівалі і задурвалі, а дзе-каго даводзілася браць пагрозай ці гвалтам. Калі Івара не выходзіла ўзяць абяцанкамі і ўгаворамі, пагрозы дзейнічалі бесперабойна. 3 самых эфектыўных была пагроза забраць жырафу. У свеце, поўным страху і болю, Івар знайшоў сабе прыяцеля. Сябра, які ніколі не рабіўся аб'ектам ягонага гневу і ніколі не нашэптваў Івару абразлівыя рэчы. Такім душэўным сябрам была зацяганая да дзірак цацачная жырафа, якую яе ўладар ніколі не выпускаў са сваіх разлапістых рук. Яны былі неразлучныя. Калі Івар клаўся спаць, цацку да яго прывязвалі, а днямі ён сядзеў, асцярожна прыціснуўшы яе да сябе і пульхнымі пальцамі вадзіў па маленькіх цацачных рожках.
У свеце вар'ятаў, дзе двойчы дване заўсёды чатыры, Іварава стаўленне да жырафы можна было б параўнаць з любоўю. Але ў свеце санітараў такая адданасць — адзінае светлае пачуццё, якое Івар адчуваўда некага, — называлася хваравітай, смешнай, у лепшым выпадку кранальнай. Настолькі вялікая розніца ў светаўспрыманні заўсёды можа прыводзіць мацнейшых — тых, хто мяркуе, што большасць вырашае ўсё, — да злоўжывання. Яны казалі:
— Зараз, Івар, ты пойдзеш самной! Акалі будзешупарціцца, твая жырафа паляціць у таўхень!
Аднойчы раніцай, калі Андрэас прыйшоў на працу, Івар сядзеў на сваім звычайным месцы з агромністым сіняком. Ён зацкавана глядзеў вакол і моцна сціскаў жырафу глыбока пад падпахай, так што ад яе тырчалі адны толькі рогі.
— Быўвымушаныдацьямуўчорапарукухталёў, — паведаміў Бэнт, пераапранаючыся ў санітарскую робу. — Шкадую цяпер страшэнна, але я быў адзін у ванне, калі яго раптам разабрало. Мне проста зрабілася страшна.
— Ты што, дурань, яго ўдарыў? Ды табе канцы!
Бэнт спакойна зашпіліў апошні гузік:
— Я ведаю адно: ва ўчарашнім вечаровым рапарце пазначана, што Івар наляцеў на край ванны. На жаль, я не паспеў яго падхапіць.
— I ты думаеш, урачы і ўсе іншыя павядуцца на гэта?
— Так, я сапраўды ні на хвіліну ў гэтым не сумняваюся, — ён раптам змоўк, пабачыўшы, як спалатнеў Андрэас. Андрэас не ўпершыню крытыкаваў метады «цвёрдай рукі», якія практыкаваліся асобнымі санітарамі. Бэнт сказаў зноў:
— Андрэас, я вельмі шкадую, што так атрымалася, верыш? Ну, запанікаваў я. Але я прашу, каб ні ты, ні хто іншы занадта гучна пра гэта нідзе не шапталіся, — ёнпаглядзеўнаАндрэаса з маленнем і пагрозай.
— Я нічога нікому не скажу. Але падумай добра, ці на сваім ты тут месцы, — адказаў Андрэас.
— Можна падумаць, ты не ведаў, што тут усе не на сваім месцы? — сказаў Бэнт і павярнуўся да Андрэаса спінай.
Андрэас уздыхнуў з палёгкаю ад таго, што яму не давялося адказваць. Пэўна, Івараважырафа — адзінае, што ў 23-й пала-
це было на сваім месцы. Яна не адчувала ні агрэсіі, ні радасці, ні болю.
Нешматслоўны Івар Брэмэр выглядаў сапраўдным балбатуном у параўнанні з Артурам Івэрсэнам. Двухметровы дзяцюк не прараніў ні слова з тае пары, як Андрэас пачаў працаваць у Ліеры, і ніхто іншы ў палаце таксама ніколі не чуў, каб ён нешта калі-небудзь сказаў. Але ў гісторыі яго хваробы Андрэас знайшоў рэплікі з часоў, якія папярэднічалі Ліеру. Таму не было ніякіх падставаў лічыць яго за нямога.
Артур Івэрсэн быў на посце проста вялікім ценем. Сапраўдным павадыром цэлае групы пацыентаў, якія ніколі не супраціўляліся і маўкліва прымалі ўсё, ніяк не пярэчачы — ні словам, ні справай. Гэта быў робатачалавек, які, збольшага, дазваляў рабіць з сабой, што заўгодна. Кожнай раніцы яго падымалі з ложка, апраналі і садзілі ў крэсла. I ён сядзеў, пакуль каму-небудзь не прыходзіла ў галаву, што сядзець ужо хопіць. Ён паслухмянаглытаўлекі, якіяўяго запіхвалі, і ніколі не прасіў даць яму чаго-небудзь больш ці менш. Ён увогуле ніяк не паказваў, што пра пігулкі думае. Калі санітары вырашалі, што настаў час ісці ў туалет, ён без пярэчання йшоў. А калі на яго забываліся, сядзеў гэтаксама рахмана і спраўляў патрэбу пад сябе. Доўгі час Андрэасу здавалася, што гэты высокі мужчына так глыбока занураны ў свет сваіх думак, што пазбаўлены ўсякіх чалавечых радасцяў і нягод. Але Андрэас памыляўся. Ён несумненна памыляўся! Пасля клісцірнага дня ў 23-й палаце ён упэўніўся, што бязмоўныя пацыенты таксама здольныя пакутаваць, што нямыя таксама адчуваюць нечалавечы боль.
Ленарт і Бэнт, скончыўшы тады з Эдвінам, толькі што перадалі яго санітарцы, якая мусіла пакласці хворагаўложак. На ім не было ніякай адзежы, і ніхто не бачыў патрэбы апранаць яго зараз, перад абедам. Бэнт гучна клікнуў:
— Артур, тваячарга! Варушыся! — паслязірнуўнагадзіннік і сказаў да Ленарта: — Скончым з ім і пойдзем абедаць, ці як?
— Добра, апошнірывок. Андрэас! — ЛенартзаківаўАндрэасу, якіперасцілаўложакнадругімканцыпалаты. — Дапамажы нам крыху з Артурам, калі ласка.
Андрэас кінуў перасцілаць і пайшоў да Ленарта:
— Самі не адолееце ? — ён не разумеў, як гэта два здаровыя мужыкі не справяцца з пацыентам, які заўсёды ўсяму слепа падпарадкоўваецца.
Бэнт тым часам падняў ужо Артура з крэсла і вёў яго перад сабой у ванны пакой.
— He, ён становіцца грызлівым, калі клісцір угледзіць. Лепш утраіх. Бэнт патрымае ногі, ты галаву і рукі, а я клісцір прыстаўлю. Ато ён дужа вырываецца.
Яны ўвайшлі ў ванны пакой і зачыніліся. Бэнт сцягнуў з Артура майткі, пакуль той стаяў, баязліва азіраючыся. Санітары загадзя падрыхтавалі лаўку — заслалі яе парай прасцінаў.
— Ну што, кладзіся! — звярнуўся Бэнт да Артура.
Артур толькі пазіраў на лаўку і не слухаўся. Ён выглядаў да смерці перапалоханым. Ленарт схапіў яго за патыліцу і штурхануў да лаўкі, прымушаючы сесці. Бэнт хутка яго падхапіў, задраў ногі і прыціснуў сабою так, што Артур, атрымалася, лёг на жывот. Яго твар выяўляў самы што ні на ёсць непадробны жах, хоць з вуснаў не зляцела ні слова.
— Ідзі сюды, паглядзіш, чаму Артуру клісцір ставяць утрох, — кінуў Ленарт Андрэасу.
Гемараідальныя вузлы ляжалі вакол задняга праходу вінаграднымі гронкамі. Уся адтуліна была адной набухлай чырвонай пухлінай.
— Бачыў? — Ленарт паказаў кіўком. — He дзіва, што кожную сераду ён нас ненавідзіць. Гэта ж, мусіць, сапраўднае катаванне, калі яму туды соваеш.
— Я такога яшчэ не бачыў, яму даўно трэба зрабіць аперацыю, усё гэта выразаць.
— Мытысячуразоўужогаварылі, — адказаў Бэнт, прымасціўшыся ля ног Артура, — але ж ты ведаеш, як усё робіцца...
— Давайце менш балбатаць, a то ніколі не скончым, — сказаў Ленарт. — Андрэас, трымай галаву і рукі! Бо калі будзеш сядзець побач, нічога не выйдзе. Сядзь лепш на яго, каб не выкруціўся!
Ленарт не памыляўся. Артуру выкруціцца не было як. Ён ляжаў, зашчэмлены паміж ног і рук санітараў, пакуль Ленарт рыхтаваў мыльны росчын і трубку.
— He напружвайся! — крыкнуў ён Артуру. — Ненапруж-
вайся і будзе не так балюча. Ды не напінайся ты так, халера, усё роўна я табе яе ўсаджу!
Калі Ленарт пачаўуводзіць клісцір, Артур густа пачырванеў з твару і моцна сцяў зубы. Пот градам каціўся і па санітарах, і па пацыенце. Час ад часу Артур разяўляў рот і натужна стагнаў. Але словы не йшлі. Што думаў ён пра санітараў? Якія словы круціліся ў яго галаве, не знаходзячы выхаду? Андрэас адчуваў, што чалавек, наякім ён сядзіць, сваёй несакрушальнай маўклівасцю мацнейшы за іх усіх. Нібы старадаўні правадыр індзейцаў Паўночнай Амерыкі, якога ўзнялі на дыбе, але ён не запляміў свой гонар, не выдаў ані гуку, не папрасіў літасці на забаву сваім катам. Артур Івэрсэн. Сядзячы Бык.
— Ды ляжы ж ты ціха, чарцяка! — кінуў Ленарт, трымаючы на выцягнутай руцэ ёмістасць з мыльным росчынам.
Чарцяка не вымавіў ні слова.
Такіх, як Івэрсэн, у палаце было некалькі. Яны былі здольныя гаварыць, але маўчалі там, дзе іншыя выказвалі пратэст. Можа, яны не размаўлялі таму, што ў гэтым была іх неадчэпная думка, а можа, просталічылі, што размаўляць няма сэнсу? Яны сядзелі на крэслах, як статуі, і, здавалася, існавалі па-за прасторай і часам. Дзядзька Бен'ямін таксама быў з тых, хто заўсёды маўчаў, — гэта быў сфінкс з закамянелым тварам і сашчэпленым ротам. Няўжо на ім таксама сядзелі санітары, а ён на прамілы Бог прасіў у іх літасці вачамі і целам, не адважваючыся пачуцьсвойголас? Іняўжо, спазнаўшыпрыніжэнне — гвалт, — ён таксама ненавідзеў?
3 часам, асабліва пасля таго, як Андрэас пачаў цікавіцца гісторыямі пацыентаў, яго ўсё больш апаноўвалі ўспаміны пра дзядзьку Бен'яміна. Нават будучы на тым свеце, дзядзька Бен'ямін пераконваў яго спрычыніцца да кожнага, хто ляжаў у палаце. Дзядзька забараняў яму быць абыякавым да пацыентаў, як многія іншыя санітары. Калі Андрэас думаў пра дзядзьку, ён разумеў, што кожны, з кім яму даводзіцца працаваць штодня ў палаце, мае свае спадзяванні і сумныя думкі, але ніколі не паказвае іх, прыкрываючы маскай. Дзядзька Бен'ямін сумаваў палеце, моры і чыстым паветры. I хто ведае, можа, па-