23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
— Звычайна дапамагае, — падбадзёрыла Нура. — Выпі шклянку вады, крыху ажывеш. Я сама толькі што палячылася. I глядзі — дужая і здаровая! — яна ўсміхнулася. — Пачакай, пашукаю табе вады!
Ленарт шырока і п'яна ўсміхнуўся:
— Трэба ж! У навагоднюю ноч ўзяў дый зрабіўся пацыен-
там! Ці ты махлюеш, каб бліжэй падкаціць да ўлюбёнай сястрычкі? Бадай, так і ёсць, бо табе ж наўрад ці карціць зусім на той бок перабрацца, га, Андрэас?
— Ты пра што гэта? — Андрэас адчуў, як у яго жылах прыбывае адрэналіну. Ленарт са сваёй недарэчнай усмешачкай ператварыўся ў жывое ўвасабленне таго тыпу санітараў, які Андрэас цвёрда вырашыў узненавідзець.
Ленарт пацягнуўся па пачак цыгарэтаў.
— Ды я, уласна, пра тое, што табе не варта ўвесь час усё так ахраненна і шмат крытыкаваць. Крытыкуеш, крытыкуеш, крытыкуеш. Разумееш?
— He! Можая калі нешта й сказаў...
— Ды не. Нічога такога ты, можа, і не сказаў, — Ленарт крактануў, — але ж па-рознаму можна выказацца, так? Парознаму, — раптам ён узвысіў голас: — Што з таго, што ты кожны дзень будзеш заходзіцца ад дакораў сумлення? Што гэта табе дасць, калі ты працуеш у 23-й палаце?
Раптам пласцінка скончылася і Ленартавы словы павіслі ў паветры. Андрэас пачырванеў і сказаў:
— Яно зразумела, цяжка быць абаронцам жывёл на бойні. Там трэба любіць пускаць кроў. Тут ты маеш рацыю, Ленарт!
— Закрый рот, інтэлектуальны слізняк! — працадзіў праз зубы Ленарт і хацеў быў устаць з крэсла, калі ў яго за плячыма вырас Райдар.
— Сядзь, калі ласка! — Райдар уціснуў яго назад у крэсла з сілаю, крыху болып цвярозаю, каб Ленарт спакусіўся на пярэчанні. Той скасавурыўся на Райдара.
— Я гляджу, шаноўнае спадарства, тут абмяркоўваюцца небяспечныяпытанні! — Райдарздзекліваўсміхнуўсяабодвум і прысеў на канапу побач з Андрэасам.
—	Слоўная дуэль паміж Францыскам Асізскім і Супермэнам! — крыкнуў рэпер з мужчынскага Г. — Ну, ну!
—	He, мы гэтай пласцінкі ўжо наслухаліся, — крыкнуўяшчэ нехта. — Яна жудасна заядае. Пастаў Запу‘!
Запа адттягнуў ад Андрэаса ўвагу, якая ў апошнія секунды
* Фрэнк Запа (1940 — 1993) — амерыканскі гітарыст, кампазітар, спявак. (Заўв. рэд.)
стала для яго ў цяжар. А вось Ленарта ўвага, мяркуючы па ўсім, асабліва не бянтэжыла. Ён задраў рукі над галавой, як футбаліст, што бяжыць з поля, зрабіўшы лік 4:0.
— Ленарт, яно табе трэба — паводзіць сябе, як ідыёт? — спытаўРайдар. — Разумееш, гэтанезаўсёдыдарэчыІУпалаце можаш выпендрывацца, колькі ўлезе, але навошта псаваць сёння народу такое свята ? Ну, заехаў табе Андрэас у сонечнае спляценне, былабпрычынанасцянулезці! Ёнжанепадрапаў паліроўку на тваім матацыкле.
Ленарт раззлаваўся і паклікаў на дапамогу Бэнта. У пракураным паветры запахла дэбатамі пра айчынную псіхіятрыю.
— Што тут за раздабары? — гаспадар учапіўся за спінку крэсла.
— Ды аб'явіўся тут адзін сябра чалавека, — патлумачыў Ленарт. — Я лічу, табе варта забараніць такім малакасосам разяўляць рот на тваёй вечарынцы!
— Што ты чапляешся, хлопчык мой! Чарку не адужаў? — прамовіла Нура па-мацярынску праніклівым тонам і правяла рукою па Ленартавым чубе.
— Ды заткніся ты! — Ленарт пхнуў яе ўбок і ўстаў. — Як вы мне ўсе абрыдлі! Пазыч свайго ложка на паўгадзіны! — звярнуўся ён да Бэнта.
— Бяры кладзіся, я цябе пасля ракетай у вуха разбуджу, — зблазнаваў Бэнт.
— Я памагу, — сказала Нура, і яе клопат гэты раз выглядаў болей сапраўдным.
— I гаворкі быць не можа, — Ленарт, хістаючыся, рушыў з месца.
Нураўсё-ткіўзялаяго падруку і, нічога не гаворачы, павяла ў бакоўку.
— Рамяні не забудзь, Нура! — крыкнуўнаўздагонРайдар. — Ён уяўляе небяспеку для навакольных і самога сябе. Хіба ты не бачыла, якія ён прыкладаў намаганні, каб пратараніць галавою персідскі дыван Бэнта? На маю думку, ён зусім не меў рацыі: Бэнт увесь вечар быў вельмі гасцінны.
— Пакінь яго ў спакоі, — сказаў Бэнт, працверазеўшы раптам на пару праміле. — Яму і без цябе праблем хапае.
— Бачу, падобна, што праблемы ў яго з тармазамі, — сказаў
Райдар і імгненна перакуліў у сябе чарку ўіскі. Андрэас засмяяўся.
— Вы двое, хопіць ужо! Я ведаю, што Ленарт, як нап'ецца, робіцца невыносным, але не трэба з гэтай прычыны накручваць яго яшчэ больш. Апроч таго, мне здаецца, што было б цудоўна, калі б мы знайшлі сёння іншую тэму для размоваў, акрамя працы.
— Восьяк! — ваяўнічаазваўсяАндрэас. — Па-першае, тэму распачаў не я, а па-другое, тут цэлы вечар, здаецца, толькі пра гэта ўсе і гавораць. I ты, і Ленарт, і астатнія толькі й робяць, што выхваляюцца сваёй мускулатурай і санітарскай патэнцыяй. Чорт раздзяры, ужоняможнаі словаўставіцьутыятрызненні, якімі вы тут заходзіцеся!
Бэнт сажмурыў вочы:
— А на табе, напэўна, ляжыць роля ахоўніка грамадскага парадку. У аддзяленні ён, як тая баба, адзін здольны круціць носам, атут пасля дзвюх кропляўалкаголю, ужо і пашчу разявіў! He, табе тут лепш, ведаеш, не выступаць — тут сёння хлопцаў з паняццем мала. Практычна ж няма ніводнага са статусам, вышэйшым за статус санітара без спецыяльнай адукацыі.
— А хто тады панясе адказнасць за ўсё гэтае сваволле? — улезла ў размову Гюн з келіхам нечага безалкагольнага.
— Адказнасць? — перапытаўБэнт, ззапытальнымвыглядам смакуючы само слова.
Свэйн, які трымаўся крыху воддаль, чакаючы, калі можна будзе ўставіць сваё, урэзаўся ў размову з полымем класавай барацьбы ў вачах:
— Адказнасць?! Ха! Ая табе адкажу, богапаклонніца! Мы жывём у капіталістычным грамадстве, якое эксплуатуе сваіх рабочых. А калі яны целам і душой парахнеюць, іх вывозяць у такія вось месцы, як наша! Выкідаюць, як паношаныя чаравікі. Капіталісты ва ўсе гады так абыходзіліся са сваімі рабочымі. Атутэйшыя ўмовы відавочна пацвярджаюць, у што наш кіруючы клас ставіць чалавечую годнасць.
Гюн скрывіла губы і сказала:
— А што ў Расіі? Там псіхушкі напакаваныя пісьменнікамі, святарамі і мыслярамі. Яны не спарахнелыя.
— Божа ж ты мой! — Свэйн ляснуў сябе па лобе: — Цал-
кам згодны. Саюз, гэтае агрэсіўнае вялікадзяржаўе, якое толькі й...
— Хопіць! — Райдарударыўкулакомпастале. Ёнзасмучана зірнуў на Свэйна: — Свэйн, калі ласка! Толькі не трэба нам расказваць пра ўстаў камуністычнай партыі. Мы ўсе ў курсе, што Савецкі Саюз — гэта пачвара, што там спяць і бачаць, як бы разбамбіць цэлы свет, і апроч таго, жаруць усю нашу рыбу. Але ты не мог бы не адыходзіць ад справы? Ты шмат чаго ведаеш пра дысцыпліну і ўсё такое, дык чаму б табе самаму крыху не ўтаймавацца?
— Заўсёды знаходзіліся тыя, хто вар'яцеў, — працягваў Бэнт, — і нягледзячы ні на што, лячыць іх з гадамі пачалі нашмат лепш.
— Так,алевосьчамулепш? — Свэйнкрутануўпальцамісамжа адказаў. — Лепш стала таму, што на дыбкі ўстаў сам народ. Проста пачалі пратэставаць супраць агульна прынятага парадку.
— Згодны! — далучыўся Андрэас і адчуў сябе шчаслівым бунтаўніком.
— Так, Свэйн, ты маеш рацыю, але ўсё адно перамога кітайскага народа здабытая не тваімі рукамі. Мы ўсе цалкам згодныя, што ўсё не так, як мае быць. I мы ўсе запляскалі б у ладкі і ўсяляк падтрымалі б галоўнага медбрата Моснэса, калі б ён запатрабаваў павысіць датацыі. Але, думаю, праблема нашмат складанейшая, чым здаецца.
— Моснэс стаіць на непрымальных класавых пазіцыях! — сказаўСвэйн. — Ён жа сацыял-дэма...
— Сацыяльньі дэман. Ну, так. Але ўсё не так проста, як табе здаецца. Класавыя пазіцыі — гэта, безумоўна, добра, але ў нашай сітуацыі — зусім не «сэзам...»
— Лібералы! — раззлавана чмыхнуў Свэйн.
— Шматчагонамзразумецьнедадзена, — уклінілася Гюн. — Вы будзеце з мяне смяяцца, але я веру, што для Г оспада кожны з нас мае сваё значэнне. I пацыенты з дваццаць трэцяй палаты таксама.
— Ва ўсякім выпадку, Бог не надзяляе нас правам зневажаць іншых, — дадаў Андрэас. — Я цяжка сабе гэта ўяўляю.
— Зневажаць? Ці не хочаш ты сказаць, што мы зневажаем хлопцаў? — спытаўБэнт.
— Я гэта якраз і кажу.
— He, ты толькі не перабольшвай, — сказала Гюн, вырачыўшы вочы. Потым зноў іх апусціла і пакорліва дадала: — Я прынамсі стараюся ўсё рабіць, як лепш. А ўжо іншыя няхай вырашаюць, як у мяне атрымоўваецца...
— He, паслухай сюды! — Свэйн перавесіўся цераз стол і палопаў яе па плячы. — Я меў на ўвазе не гэта. Вядома, і ты, і я, ну, і ўсе, хто тут працуе, робім усё, як лепш. Сабака не тут закапаны. Праблема ў тым, што ў нас няма магчымасці працаваць лепей. Улады выдзяляюць дужа замала грошай, а адміністрацыя бальніцы — усяго толькі прадстаўнік гэтых уладаў на месцы. Іх больш за ўсё цікавіць адно: як адсеяць камуністаў з ведамасці па зарплаце. I Моснэс, як вядома, прысмактаўся тут толькі таму, што ў яго ўсё ў парадку з партыйным білетам. Ліерская бальніца — гэта класічнае грамадства, піраміда, і мы, некваліфікаваныя, стаім на ніжэйшай прыступцы гэтае лесвіцы. Мы не маем права голасу, а значыць, і не нясем ніякай адказнасці за тыя адносіны, якія бачым!
— He, таварыш, ніжэйшая прыступка на лесвіцы ўжо занятая! Якраз на ёй і стаяць нашыя пацыенты, — запярэчыў Райдар.
— Так, добра. Але не трэба перагінаць цераз край. Бо яна ўсё-ткі людзі даволі хворыя, ці не так?
— Так, і што? — ён дайшоў да дна пляшкі з віном і ніяк не мог справіцца са сваімі рукамі, каб падпаліць цыгарэту: — Якраз, я думаю, тут сабака і закапаны! У тым, як мы глядзім на пацыентаў. Пакуль яны нічога пра сваё жыццё сказаць будуць не здольныя, мы так і будзем са сваім дапатопным поглядам на псіхіятрыю старацца прабіць сцяну ілбом. А ты са сваімі дурнымі аналізамі нават на ніжэйшай прыступцы ім месца не знойдзеш! Тады куды іх?
— Можа, яны пад лесвіцай, — сказаў Андрэас. — Можа, менавіта на іх лесвіца і трымаецца! — ён нагнуўся па апошнюю пляшку віна, што стаяла на паддозе, і пачаў перабіраць рассыпанае на стале смецце ў пошуках штопара.
— Думаю, табе варта спыніцца, — сказалаГюн, нетлумачачы, што насамрэч мела на ўвазе — выпіўку ці выказванні.
— Будзь упэўненая, не спынюся! Hi з адным, ні з друтім, —
азваўся ён, каб засцерагчыся ад яе далейшых заўваг. Ад выпітагаісказанагаёнадчуваўсябеўгуморы. — КарольМоснэс сядзіць наверсе, абапіраючыся на цэлую зграю прыхвасняў, ніжэйшых за яго па рангавай лесвіцы. Але ж, чорт раздзяры, ёсць і пэўная, што называецца, асабістая адказнасць! Нашая праца дае шмат магчымасцяў усякаму, хто западае ў садызм і пачынае злоўжываць сваім становішчам. Ёсць санітары, якія ніколі не скупяцца на пакаранні, — ёнзірнуўнаСвэйна. — Бо, нават калі мы і стаім на ніжэйшых прыступках піраміды ўлады, караць пацыентаў нам усё-ткі дазволена, — корак вылецеў з пляшкі, чым і была пастаўлена кропка ў выказванні.