23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
Смех разбудзіў троля ад сну.
— Прэч! Прэчадсюль, Вігерт! — Сігнэ паказала на дзверы,
да якіх Андрэас ужо і сам накіроўваўся. — I Вы таксама, Му! Прэчадсюль, РайдарМу! — яна ўстала, трасучыся ад гневу. — А што вы тут... што вы тут робіце ? Вам што, няма чым заняцца? Тым часам як нябогу Стурліену патрэбен дагляд...
— НябогаСтурліенпамёр! — прашыпела Сёльфры. — Іхутка твае санітары возьмуцца яго абмываць і ўвінаць у просціны, — але раптам яна ўспомніла, што пару хвілін таму даказвала, якая Сігнэ хворая: — Сядзь, сястра Сігнэ, падмацуйся вафляю, а пасля зноў пойдзеш шукаць сваю валізку. Зараз я прыбяру за гэтымі гіцлямі...
Райдар і Андрэас, не гаворачы ні слова, увайшлі да Якуба. Надзелі па папяровым балахоне, атрыманым ад сястры Брыт, і сцягнулі на бок прасціну з нежывога Якубавага цела. Труп ужо набыў характэрны жоўта-шэры колер, і ў пакоі стаяў чужы саладкаваты пах. Андрэас уважліва прыглядаўся да ўсяго, што рабіў Райдар, і як мог, дапамагаў. Цела пачало дранцвець, рабілася цяжкім, няўздымным. Пад канец яны завінулі яго ў звычайную бальнічную прасціну, а пасцельнае, анучы і ручнікі склалі ў палатняны мяшок, пазначаны «mors».
Райдар высунуў галаву ў палату й гукнуў:
— Выклічце хто машыну! Мы з Якубам скончылі!
Хутка ля дзвярэй мужчынскага В стаяла машына. Тая самая машына і той самы шафёр, які некалькімі тыднямі раней прывез Якуба ў аддзяленне.
— Так, значыцца, з імусё, — абазваўся шафёр.
Ён дапамог санітарам пакласці Якуба на насілкі.
— Вы са мной на пагорак?
Андрэас ведаў, што шафёр гаворыць пра маленькую мураванку ля мужчынскага Г, якую ўсе называлі трупярняй. Ён часта праходзіў побач, ідучы на працу ці вяртаючыся дадому. Ікожныразфантазіяспрацоўвалаімгненна — хоцьуранішнім прыцемку, хоцьудзень. Усведамленне, штотамляжацьтрупы, прымушала абыходзіць будынак бокам. Маленькія акенцы сядзелі высока ў сценах і мелі шыбы з матавага шкла — ад цікаўных вачэй. Абапал уваходу, нібы вартавыя, стаялі два гонкія кіпарысы, якія ў цемры нагадвалі волатаў.
Выходзіць з насілкамі трэба было праз палату. Райдар на-
крыў белы скрутак ваўнянаю капай, каб найбольш кемлівыя ні пра што не здагадаліся. Дарэмны клопат. Пацыенты паводзілі сябе так, як ніколі раней. Быццам усё вакол набрыняла смерцю аднаго з іх. Позіркі хмурна сачылі за санітарамі і насілкамі. Калі праходзілі паўз Одвара, што як звычайна сядзеў у сваім крэсле, той гучна і прарэзмва-фальшыва загаласіў: «Бывай, гэх, бывай назаўсёды!».
— I ўсё ж нам сёння пашанцавала, — сказаў Райдар. — Аднойчы мне давялося выносіць труп, калі было снеданне. Сёння, ва ўсякім разе, яны развітваюцца з памерлым субратам не з набітым ротам.
— I ўсе ж бачаць, як хлопцы на гэта рэагуюць!
— Вядома, бачаць. Алевосьтой, — Райдаркіўнуўнашафёра, што крочыў наперадзе, — рэагуе яшчэ мацней, асабліва калі яму даводзіцца забіраць пакункі па-за графікам. He, тут не лічацца ні з жывымі, ні з мёртвымі.
Яны прайшлі паўз ложак з Хегам. Вакол хворага завіхаліся чатыры санітары на чале з Ёнсэнам, новым медбратам. Лінда, зусім новенькая санітарачка, спрабавала памераць тэмпературу. Коўдру задралі ўбок, і сухарлявы Хегаў азадак ляжаў непрыкрыты. Як толькі яна ўсунула тэрмометр, стары так нема зароў, што народ каля ложка аслупянеў. Смяяўся адзін толькі Ёнсэн:
— He, дзяўчо, глядзецьтрэба! Неўтуюдзірку — гэтаадкрыты гемараідальны свішч.
Нарэшце да ўсіх, хто стаяў побач, дайшло, і ўсе пырснулі смехам.
— Паскуды! Паскуды! — сыкаўпраз зубы Райдар.
Андрэас бачыў, як пабялелі Райдаравы пальцы, сашчэпленыя на насілках.
У машыне Андрэасу прыйшлося трымаць насілкі з нябожчыкам рукамі. Даўгалыгае цела паспела добра задранцвець, і заднія дзверы за ім не зачыняліся.
— Калі паедзем угару да трупярні, глядзі, трымай з усяе сілы, асабліва калі заўважыш, што ён пачынае выслізгваць! — крыкнуў назад шафёр.
Пакуль яны ехалі, Андрэас моцна трымаў Якубавы ногі. Ён адчуваў, як цэнтр цяжару паступова змяшчаецца і мерцвяка
ўсё больш цягне з машыны ўніз. Яму ўявілялася, як ён зараз выпусціць цела і яно па наледзі паляціць згары да мужчынскага В.
Ля дзвярэй у трупярню машына дала задні ход. Шафёр адчыніў дзверы, і яны занеслі насілкі ў паўцемру.
Трупярня складалася з двух невялічкіх памяшканняў. Першае, з нейкім узвышэннем пасярэдзіне, пуставала. Другое памяшканне было прасторнейшае, да сярэдзіны сцен выкладзенае белаю кафляй. У кутку стаяла шкляная шафа з паржавелымі інструментамі для анатамавання, а пасярэдзіне — стол, на якім тое самае анатамаванне праводзілася гады ў радьі.
— Пакладзем яго тут, — шафёр паказаў на голую каменную падлогу. — А гэта яшчэ што за халера? — ён адфутболіў прасціну, якая валялася пад нагамі, да сцяны. Прасціна была ўся ў крывавых пісягах і жоўта-зялёных плямах. — От, каб на іх, яны што, прыбраць за сабою не здольныя?
— Аштозапрасціна? — спытаў Райдар, апускаючы насілкі на падлогу.
Шафёр падняў прасціну, аднёс і паклаў у палатняны мяшок у кутку. Крутануў носам:
— Гэта ад таго хлопца, што на мінулым тыдні выкінуўся з акна мужчынскага Б, — сказаў ён. — I кожны раз тое самае — я разграбаю ўсё гэта лайно...
— Чортвазьмі, гэта не бальніца, амузейнейкі! — працадзіў Райдар. — 3 жывымі экспанатамі, — ён выйшаў, гучна ляснуўшы дзвярыма.
— Спытаў, я й адказаў, — шафёр паскроб патыліцу. — Што, гэты Му — камуніст?
— He, старшыняўправых, — коратка адказаў Андрэас.
— Вось як, — здзівіўся шафёр, падбіраючы насілкі.
— Восьтак.
Райдар стаяў на дварэ і курыў.
— Дзіўна выходзіць, — сказаў ён, калі шафёр сеў за руль і завёў матор. — Я мацней рэагую на тое, як тут абыходзяцца з памерлымі, чым з тымі, хто пакуль што яшчэ жыве.
— Ну, усё адно ёсць пэўная сувязь, — заўважьгў Андрэас.
—	Toe, як яны тут у бальніцы пагарджаюць смерцю, крыху сведчыць і пра іхнія погляды на жыццё.
—	Хто — яны? — рэзка перапыніў Андрэас. — Хлопча, амы з табой чым адрозніваемся!
Яны павольна рушылі ўніз да свайго аддзялення. Андрэас не сунімаўся:
—	Але так больш нельга. Трэба саскокваць з гэтай каруселі, пакуль сам розумам не крануўся.
Такія думкі прыходзілі Андрэасу ўсё часцей.
ФРЭДЗІ РАЗЛІЧВАЕЦЦА
Вярнулася сонца. Зіма ў гэтым годзе адступіла хутка, неяк раптоўна растаў лёд і пазнікалі гурбьі снегу, павыступалі набрынялыя праталіны і сцежкі, прыхаваныя мерзлатою. Пад канец красавіка зрабілася па-летняму цёпла. Вясна святкавала перамогу над зімою, і бярозы да самых верхавін паўбіраліся ў мільёны пяшчотна-зялёных сцяжкоў, хоць яшчэ нядаўна стаялі голыя, чорна-белыя.
Здавалася, сонечнае святло разам з цеплынёю, разліваючыся па зямлі, выконваюць свае штогадовыя абавязкіў адпаведнасці з адмысловым пагадненнем, заключаным з самой Вясною.
3 Андрэасам таксама адбывалася нешта бурлівае і настолькі ж нястрымнае, як вясна. Разам з тым, як раставалі снягі, ператвараючыся ў гаманкія ручаінкі, у ім усё зацягвалася лёдам. KaAi прьійшоў травень, ён быў такі прыгнечаны, што ўжо не мог угледзець ні пачатку, ні канца тунелю, у які трапіў. Цемрадзь дзейнічала наяго, як атрута запаволенага дзеяння. Яго заспеў у ложку яго ўласны псіхічны стан, выгнаў яго з сябе і абдаў сцюдзёнай вадою. Тут бы яму прачнуцца, але не паспеў — нырнуў занадта глыбока.
Рыбіна жыццё. Цяперашняе яго існаванне — гэта нішто іншае, як рыбіна жыццё, думалася яму з неўразуменнем і дамешкам болю. Пад вадой, са сцюдзёнаю кроўю ў сцюдзёных жылах. Са шклянымі вачьіма, прыкаванымі да цёмных сцен падводнага тунеля.
I вакол — ані жывой душы.
Хвароба падкрадалася. Ён разумеў гэта цяпер, калі яна стала фактам. Дэпрэсія ніколі не заспявае знянацку, разважаў ён. Яна прыходзіць, як стары сябар, заводзіць з табой размову, падманваючы сваёй надзейнасцю, а сама падмешвае ў тваю ежу атруты. Урэшце ты ляжыш, не здольны паварушыцца, і нічога не разумееш. Ты помніш толькі, што некалі пачаўпаступова марнець, але табе бракавала часу гэта ўсвядоміць, ты быў дужа заняты справамі, якія гэтую дэпрэсію якраз і выклікалі. Які бязглузды жарт!
Ён паспрабаваўуспомніць, калі агрэсія і агіда ператварыліся ў безнадзейнасць, безвыходнасць, нерухомасць. Калі злосць і абурэнне ад усяго, што ён бачыў, перайшлі ў апатыю. Бо гэтыя змены ўсё і ўскладнялі. А яны ўжо адбыліся. Гнеў зрабіўся бяскрыўдным, безжыццёвым. I ў дадатак да ўсяго ўзнікла пачуццё віны і самабічаванне.
Прычым змены адбыліся толькі ў ім самім, гэта яму было больш чым зразумела. Бальніца трывала стаяла на сваім падмурку, як і шмат гадоў перад тым, як ён пачаў у ёй працаваць. Зрэшты, і ён заставаўся быць Вігертам, які крытыкуе і задае пытанні. Але з часам гэта зрабілася ўсяго толькі маскай, а сам ён стаў абыякавым, і яму было ад гэтага сорамна. Калі цяпер ён выступаў з крытыкай ці прапановай што-небудзь палепшыць, усё гэта выглядала барацьбой з ветракамі, марным страсеннем паветра. Ніколі нічога талковага з гэтага не выходзіла. Яму дужа бракавала сілы.
Ён нічога не патрапіў зрабіць, бо яму дужа бракавала сілы, а можа, сіла пакінула яго ад біцця галавой аб сцяну? Яйка і курыца. Дурная задачка!
Яму думалася пра словы, якімі ён перакідаўся з іншымі, — яны зрабіліся падобнымі да абточаных хвалямі каменьчыкаў, якіх шмат на беразе мора. Іх бясконцае мноства, іх выкідае хвалямі на бераг і нясе назад у мора — многагалосых, прамяністых, ззяючых усімі колерамі вясёлкі. Але, на жаль, нічога не вартых. Шматчасутраціласянасловы, ададзеянняне даходзіла. Прынамсі, наберазе псіхіятрыі. Там дзейнічацьдазваляласявыключна звар'яцелым купальшчыкам, якіх больш за ўсё цягнулаўтапіццаўхвалях, і апранутыму белае ратаўнікам, у якіх на руках былі паперы з тлумачэннем такіх паводзінаў.
Колькі аскомістых прысудаў ён вынес на абедзенных перапынках і ў інтэрнацкіх пакоях сяброў і знаёмых? Колькі трапных характарыстык і заўваг ён наслухаўся? Тысячы. I што з гэтага выйшла? Анічога. Анічагусенькі.
Яго не суцяшаў россып бісеру перад свіннямі, якім ён лічыў свае спрэчкі з Бэнтэ і Ленартам і рэштай гэтай несвядомай шайкі. He, ён і сам быў такой самай свіннёй, якая ў сваім катуху бавілася з нікчэмнымі бірулькамі. Як жа яны пераліваліся, як зіхацелі, але ў якасці грошай усё ж не падыходзілі — ні каб адкупіцца самому, ні каб адкупіць іншых. Словы без сэнсу. Нават самыя мілагучныя з іх не здолелі паслабіць ніводнага рэменя.