23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
— Ты хочаш сказаць, што мы, нарэшце...
— Так, так! Мы пойдзем на курсы! Усе, хто не надзяжурстве, заўтра запрашаюцца ў актавую залу на ўводзіны ў санітарскую працу па псіхіятрыі. Курсы будуць праходзіць два дні, з паловы дзевятай па палову трэцяй, час будзе цалкам аплачаны. У лісце пералічаныя таксама ўсе, каму будзе дадзена слова, і, калі не памыляюся з разлікамі, кожны атрымае прыблізна па гадзіне, каб распавесці пра сваю прафесію. 3 выгляду ўсё здаецца даволі дэмакратычным — прадстаўлены ўсе. Ад галоўурача і старэйшага медбрата да галоўнай прыбіральшчыцы.
— Я працую тут хутка ўжо тры гады, і ніхто мне нічога і ніколі не расказваў, я пра ўсё мусіла пытацца і дазнавацца сама. А цяпер яны прапаноўваюць уводзіны! Неверагодна! — сказала Бэнтэ.
— Упсіхіятрыіўсё «патрабуечасу», — працытаваўАндрэас аднаго з урачоў.
3 пачатку і да канца курсы былі адной пародыяй. Пасля таго, як санітары і іншы персанал усіх узростаў набіліся ў актавую залу над сталоўкай, з'явіўся сам галоўны медбрат Моснэс і прайшоў на трыбуну. Ён спакойна вытрас свае рагавыя акуляры з футарала, пракашляўся і распачаў:
— Сардэчна вітаем усіх у Ліерскай бальніцы!
Андрэас азірнуўся на залу. Па вялікім рахунку, прысугных можнабылопадзяліцьнадзвегрупы:пажылыя — паболынасці санітары з доўгім вопытам працы ў бальніцы, і моладзь, як ён сам, — народ ад васемнаццаці да трыццаці з невялікім гакам. Гэтыя, натуральна, былі новенькія ў спецыяльнасці, Андрэас заўважыў некалькі чалавек, якіх яшчэ не было ў Ліеры, калі ён пачаў працаваць. « Сардэчна вітаем усіх у Ліерскай бальніцы!» — Дзякую і бывай на гэтым, — падумаў сабе Андрэас. Яму заставалася адпрацаваць яшчэ два тыдні.
Некалькі жанчын сярэдніх гадоў з кабінетаў і прыёмных сядзелі, выпрастаўшы спіны, і паглядалі прама на гэтага мясцовага цара, захопленыя яго аўтарытэтам. Яньі акупіравалі два пярэднія рады, і кожны раз, калі той ці іншы анархістсабатажнік далёка ззаду пачынаў крахтаць або скрэбці па паддозе ножкаю зэдля, яны ўсе, як па камандзе, паварочваліся і кідалі на злачынцу спапяляючы позірк. На курсы прыйшлі дзяўчаты, а не недарослыя ёлупні, якім абы прагуляць працу і атрымаць за свае дзіцячыя свавольствы поўную зарплату.
Моснэс папрасіў прабачэння за тое, што абяцаныя курсы не ладзіліся раней. Пасля пацёк даклад пра гісторьію грамадскай апекі, і калі аратар, пасля расказу пра дамы і прытулкі для псіхічнахворых, перайшоў да Ліерскай псіхіятрычнай бальніцы, над залаю нібы разлілося блаславенне Новага Часу.
За апошняе стагоддзе шмат што адбылося. Але гэты чалавек усё ж бадзёра трос указальным пальцам і пад канец сказаў,
што яшчэ шмат што можна зрабіць, каб палепшыць умовы ўтрымання пацыентаў. Ён гаварыўагульнымі словамі, і наўрад ці яны зачапілі каго з прысутных. Моснэс быў прыроджаным сацыял-дэмакратам.
Свэйн, перакананы марксіст-ленініст, адзіны з усіх гучна чмыхаў. Наўрад ці беззмястоўная прамова раздражняла на гэтым сходзе яго аднаго, але толькі яму трэба было паказаць гэта.
Наступным прамоўцам быў галоўны ўрач Сулес. Старэнькі чалавек з дрыготкімі рукамі выклікаў у слухачоў амаль спачуванне. Андрэас шчыра перажываў, што ён у любую хвіліну ўпадзе на паддогу і аддасць Богу душу. Нават Свэйн сядзеў і лагодна ўсміхаўся.
Спачатку Сулес расказваў пра тое, што ёсць, пасля — пра даўнія часы, і напрыканцы пацешыўусіх анекдотамі пратое, як людзі некалі ставіліся да Ліера. Будучыя перспектывы, відаць, ляжалі па-за яго кампетэнцыяй.
Калі Сулес скончыў, на трыбуну падняўся адзін з маладых урачоў і некаторы час распавядаў пра самыя распаўсюджаныя псіхічныя захворванні.
3 залы пасыпаліся пытанні. Асаблівы інтарэс праяўлялі маладыя санітары.
Калі ўрачу настала пара сыходзіць са сцэны, прапанавалі даць яму больш часу. Але прапанова правалілася. He дэмакратычна гэта, бо тады жанчына, якая выступала ад калектыву прыбіральшчыц апошняй, атрымоўвала б менш часу.
Далей ішлі галоўны псіхолаг, мужчынскі псіхолаг і прадстаўніца ад медсясцёр.
Суцэльная плынь пустых фразаў.
Адзіны, хто пляснуў па стале і ўпершыню прымусіў жанок у першых радах пакрывіць вусны, быў малады мужчынскі псіхолаг. Андрэас ніколі не бачыў яго ў 23-й палаце і напачатку паставіўся негатыўна.
Але малады чалавек з барадою аказаўся адзіным, хто загаварыў ад усяе душы:
— Многія сядзяць тут і, напэўна, ужо задаюцца пытаннем, хто я і дзе мяне, уласна, можна знайсці? Чаму мяне амаль ніколі нельга ўбачыць у аддзяленнях? Дык вось вам мой адказ:
я сяджу ў сябе ў кабінеце і працую з паперамі! За маю практыку ў Ліеры праз мяне прайшла невялікая група пацыентаў, збольшага, з мужчынскага А, то бок лягчэйшага аддзялення. Тыя, хто працуе ў мужчынскіх Б, В і Г, пэўна, пра маё існаванне нават і не здагадваюцца. Але гэта немагчыма: на мне вісіць велізарная колькасць пацыентаў, і ўсім трэба даць рады. Таму я вырашыў, што лепш дапамагу некалькім, але зраблю гэта грунтоўна, чым буду рабіць выгляд, што раблю нешта на ўсіх пастах адразу. ТакіхгульняўунасуЛіеры — хоць расперажыся. Апроч таго, частка майго працоўнага часу ідзе на тое, каб паспрабаваць змяніць тутэйшыя парадкі — зрабіць з сістэмы, якая выклікае захворванні, сістэму, якая гэтыя захворванні ўтаймоўвае. У гэтым, калі хочаце, мая канторская праца. Калі мы не перайначым бальнічную структуру ўЛіеры, якая спрыяе развіццю захворванняўпацыентаў, уся астатняя працане мае сэнсу. Спадзяюся, што многія з вас мяне падтрымаюць. 3 тае хаця б прычыны, што працэс гэты вельмі карпатлівы. — Тут ён прама паглядзеў на лекараў, што скупіліся ля ўваходных дзвярэй разам з галоўным медбратам Моснэсам. Тыя паглядалі ў іншы бок.
Пляскалі моцна, але ў няшмат далоняў. У Андрэаса з'явілася моташлівае адчуванне, што на тых, хто пляскаў у ладкі, быў заведзены спіс.
Наступны дзень курсаў бьгў яшчэ менш пазнавальны, чым папярэдні. Тут ужо нават самыя памяркоўныя санітары не марудзілі абазваць тое, што гаварылася з трыбуны, чыстай вады раздабарамі.
Гэты раз у спісе выступоўцаў значыліся выбарны прадстаўнік ад санітараў, загадчык сістэмы тэхабслугоўвання, святар і эргатэрапеўт. Напрыканцы — жанчына ад калектыву прыбіральшчыц.
Ад прадстаўніка санітараў пацягнула на сон, а загадчык сістэмы тэхабслугоўвання, які ўзяў слова пасля, гэты сон нічым не парушыў.
Пасля на трыбуну, нібы на катэдру ў касцёле, успёрся святар. Ён акінуў вокам галовы. Што ні кажы, а словам ён валодаў ад і да. У літургічных зваротах ён падкрэсліў, што ўсякае
жыццё даецца Богам, і што гэта тычыцца як караля Улява, так і птушанят неразумных — пацыентаў Ліерскай бальніцы. Перад вачамі Госпада Бога нашага ўсе роўныя і няма нікому перавагі. «Усе мы роўныя, — павучаў ён. — Дык ніколі не будзем забывацца на гэта, мы, хто працуе з інакшыміі»
Ён не рабіўтаямніцы з таго, што яго місія ўЛіеры вельмі нялёгкая. Нікому да яго тут няма справы, а сёй-той часам ставіцца да яго непачціва і непрыхільна. Ён узняў голас:
— I не толькі тыя, хто тут ляжыць!
Андрэас бачыў святара першы раз. I яму думалася, дзе ж быў гэты чалавек, калі паміралі пацыенты 23-й палаты. Ніхто з паміраючых не прасіў паклікаць святара, гэта так, дый звычайныя пацыенты гэтага не рабілі. Але калі чалавек сцвярджае, што ён духоўнік, які ходзіць па пастах і размаўляе з пацыентамі, дзіўна ўсё ж атрымоўваецца, што ў 23-ю палату ён ні разу і нагой не ступіў. Андрэас не думаў пра ўратаванне душ ці настаўленне на шлях ісціны тых дваццаці, што непрыкаяна туляліся па палаце. Яму думалася, што гэты чалавек, які стаяў і прапаноўваў свае паслугі, можа, змог бы запоўніць паражнечу ў лячэнні найменш прывілеяваных. Святар, прынамсі, меў час і магчымасць сесці і пагаварыць з пацыентамі. Бо менавіта гэтага — часу — бракавала ўсім санітарам. Пагаварыць пра што заўгодна — ім без розніцы. Галоўнае для пацыентаў 23-й палаты было пабачыць каго-небудзь новага, атрымаць крыху ўвагі. Андрэас быў цалкам у гэтым упэўнены, бо наглядзеўся, як пацыенты рэагавалі на наведвальнікаў ці чужых, што заходзілі зрэдчас у палату. Ніколі наведвальнікі не прыходзілі да некага аднаго. Наведванне заўсёды закранала многіх, калі не ўсіх.
Але, відавочна, 23-я палата была не надта прывабным месца, каб рэкрутаваць тут паслушнікаў для царства нябеснага.
Эргатэрапеўт была памяркоўная, майстравітая індыянка гадоў трыццаці. Яна намякнула на вялікі дэфіцыт кваліфікаванага персаналу і грошай на інвентар, каб нарэшце можна было заняць пацыентаў. Намёку было болей чым дастаткова, каб ахрысціць яе леварадыкалкай, што праявілася ў бурных апладысментах пасля дакладу. Яна сціпла зачырванелася, калі збірала назад узоры вышывак і прыклады тэрапеўтычнага вязання покрывак, і на тым развіталася.
Пасля наступіла чарга прыбіральшчыцы. Як толькі яе прадставілі, Андрэас зірнуў на гадзіннік: ён не мог не захапляцца арганізатарам курсаў, які за ўсё гэта нёс адказнасць. Заставалася яшчэ дакладна адна гадзіна, і дэмакратыя ў Ліеры гэтым разам была вышэй за ўсялякую крытыку.
Шкада, праўда, што фру Ларсэн ад калектыву прыбіральшчыц не адчувала патрэбы ў такой вялікай колькасці дадзенай ёй дэмакратьіі. Для ўрачоў і псіхолагаў, якія маглі расказваць амаль бясконца пра круг сваіх прафесійных інтарэсаў, адной гадзіны мала на што выстачала. Дужа мала. Але для фру Ларсэн, для якой галоўнае было патлумачыць розніцу паміж чырвоным і сінім чыстячым АТА, адна гадзіна падалася вечнасцю. Яна круцілася, палахліва ўздыхала, бо ніколі ў жыцці не бачыла перад сабою так многа людзей. Праз чвэрць гадзіны ўжо зусім не было пра што гаварыць. Тады яна, у дадатак да праблематыкі чысцячага АТА, добрасумленна патлумачыла розніцу паміж анучамі для мыцця падлогі і анучамі для мыцця іншых паверхняў, а таксама караценька расказала пра высакаякасныя швабры. Нагэтымдакладяе скончыўся. Большняма было пра што гаварыць.
Тут з трыбуны грымнула неадменнае пытанне, звернутае ў залу на завяршэнне сходу:
— Пытанні будуць?
Сёй-той з залы пашкадаваў кабету і пра нешта спытаў, каб фру Ларсэн магла адказаць «не» або «так».
Але неўзабаве і гэтыя рэзервы былі вычарпаныя.
Нудна пацяклі хвіліны. Некаторыя пачалі чмыхаць. На сцэне за трыбунай стаяла прадстаўніца самай меншай працоўнай групы ў Ліеры. Яна заходзілася ад сораму, бо не мела больш, што сказаць. 3 тых, хто выступаў перад ёю, на слухачоў, як з рога дастатку, сыпалася красамоўства. А фру Ларсэн расказала пра сваю працу, як ёсць, нічога не аздабляючы палавінчатай або суцэльнай хлуснёй, мудрагелістасцю і абяцанкамі-цацанкамі. I ёй ад гэтага было ніякавата.