23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
Запярэчыць ніхто не адважваўся. Ніхто не адважваўся задаць пытанне. Пакульусё выглядала быццам нармальна, і караценькі сход у зненавідным кабінеце нічым не адрозніваўся ад любога іншага сходу ў аддзяленні ў любы іншы дзень.
Каб толькі не тры анучкі на стале перад сястрой Сігнэ. Ружовая, блакітная і жоўтая. Тры жарсткаватыя анучы з нейкага сінтэтычнага матэр'ялу. Калі іх намачыць у вадзе, яны рабіліся аксамітна-мякенькімі і прыемнымі на дотык ддя стомленых рук хатняе гаспадыні. Аў гэтым якраз і будзе карысць для ўсіх хатніх гаспадыняў, даходдіва патлумачыла сястра Сігнэ.
Яна павярнулася ў крэсле і намачыла жоўтую анучку ў невялічкай рукамыйніцы, што вісела на сцяне ў яе за плячыма. Анучка тут жа зрабілася мяккаю. Яна выкруціла з яе ваду і паказала на Бэнтэ, якая таксама абмякла ад страху, што Сігнэ возьмецца зараз выкручваць з яе ваду такім самым чынам.
— Калі ласка, не маглі б вы разліць на стол крыху кавы, — саладзенька вымавіла сястра Сігнэ.
Ад нечаканага звароту Бэнтэ схамянулася і нехаця выканала загад.
— Цудоўна! — казала далей сястра Сігнэ. — А цяпер глядзіце! — яна хутка прайшлася па пляме цуда-анучкай і трыум-
фальна паказала на паверхню стала, якая цяпер аж свяцілася ад чысціні.
Сястра Брыт нахілілася да плямы і прыжмурыла вочы:
— Неверагодна! Неймаверная здольнасць убіраць у сябе вільгаць! — яна была анучкамі проста зачараваная.
Андрэас як мог стрымліваў смех, паглядаючы на Райдара: «Божа ты мой, тое самае можна зрабіць і звычайнай анучай». Райдар азірнуўся на іншых у марных пошуках падтрымкі.
— Што-небудзь не так?
Сястра Сігнэ паспрабавала знішчыць яго поглядам. I калі гэта не атрымалася, перайшла на словы:
— Райдар Му, — вымавіла яна падазрона спакойна. — Прытрымай свае закіды! Тое, што прыходзіць табе ў галаву ў вольны час, — твая ўласная справа, але марксісцкія тэорыі тут у аддзяленні кабя больш не чула! Ты мяне зразумеў? — яна ляснула цуда-анучкай аб стол так, што аж пырскі з яе паляцелі.
— Э... так...так, вядома, сястра Сігнэ. Выбачайце, штоя прымешваю сюды палітыку, — сказаў Райдар з пераболыпаным шкадаваннем і вінавата ўсміхнуўся ў бок жоўтай анучкі.
Сястра Сігнэ супакоілася, крахтанула і павяла далей:
— Значьіцца так, мы будзем пакаваць гэтыя анучкі на продаж. Працаваць будзем на посце, і як мне думаецца, за дзень зможам асіліць па пары мяшкоў. Пакаванне анучак Спонга, зразумела, не павінна адбіцца на звычайным працоўным графіку, анучкамі трэба займацца ў вольныя хвіліны, — тут яна зрабіла паўзу і разаслала ўсім прысутным спапяляючы позірк: — А вольных хвілін усім будзе хапаць.
Ніхто нічога не адказаў. Сястра Брыт нервова ўсміхнулася.
— Добра! Сход скончаны. Андрэас, ты возьмеш з сабою каго з пацыентаў і сходзіш у працоўны будынак па анучкі і пластыкавыя пакеты. Пост так доўга быў без працоўнай актыўнасці, што не мае ніякага сэнсу адкладваць. Я праз пару гадзін забягу паглядзець, як пайшлі справы.
Андрэас пайшоўпа анучы, узяўшы з сабою Эдвіна. Эдвіна ён выбраў таму, што той нікому асабліва не быў даспадобы. Эдвін
не так часта пакідаў аддзяленне, ён мог раптам спыніцца пасярод дарогі, ды так і стаяць. Колькі ўжо разоў назад у палату яго вымушаныя былі заносіць. I кожны раз, калі такое здаралася, яго шанцы на новую выправу памяншаліся.
Але цяпер былы прапаведнік асцярожна ступаў побач з Андрэасам уніз да працоўнага будынку, хістаючыся ад труксалу. Па дарозе назад Андрэас абяцаў заскочыць у кіёск і купіць нешта смачнае.
— Шакаладу, — сказаў Эдвін і тут жа накіраваўся быў да кіёска.
— He, Эдвін, пасля! Спярша Спонга, а пасля шакалад.
— Спонга!
Дабро. Андрэас выдыхнуў з палёгкай.
Будынак працатэрапіі ўзвышаўся ўнізе ля месца развароту. Гэта была сапраўдная фабрыка. Тэрапеўтычнае прадпрыемства, дзе вар'яты праз працу станавіліся на шлях нармальнага жыцця — без ніякіх тарыфаў або працоўных кантрактаў.
Яны зайшлі і адпгукалі кладаўшчыка, упрыгожанага асадкамі, што тырчалі з кішэні на грудзях.
Ён зрабіўся самой добразычлівасцю, калі пачуў пра Спонгу, і хутка падагнаў каляску, куды ўсё пагрузіць. Андрэас з Эдвінам прымасцілі на ёй чатыры мяшкі і кардонную скрыню з пластыкавымі ўпаковачнымі пакетамі і сабраліся назад. Андрэас перад тым, як ісці, азірнуўся на залу за складавым памяшканнем. Там доўгімі радамі сядзелі людзі, па большасці жанчыны. Усе пакавалі Спонгу. Рознымі тэмпамі, але раўнамерна, з усяе сілы намагаючыся амаль задарма прадаць сваю працу.
Сапраўднае прадпрыемства для сацыяльна заахвочаных, сказала б сястра Сігнэ. Як можна быць настолькі наіўным?
Пасля пары шакаладак, праглынутых на месцы, яны вярнуліся ў 23-ю палату.
— Чорт вазьмі, вы ўжо тут! — ускрыкнуў Райдар. Ён адчыняў ім дзверы.
— Ядадому, — папярэдзіўАндрэас. — I так паўгадзіны ўжо перапрацаваў.
— Ну, праўда, ты ж не ў нашу змену. Дарэчы, я забягу ўвечары прасвяціць цябе наконт сякіх-такіх выгодаў.
Райдар прыйшоў каля паловы дзевятай, цяжка дыхаючы, спацелы пасля пад'ёму па схіле да Братэрскага дома.
— Ну, расказвай, як пайшла фабрычная справа? — пацікавіўся Андрэас, пасміхаючыся. Ён расстараўся дзе пляшкі піва і выставіў іх на стол.
— Аніяк! — быў адказ. — Нават самаму безгаловаму адміністратару не прыйшло б у галаву ўчыніць такое. Але ў Ліеры, здаецца, усе межы могуць перасоўвацца да бясконцасці. Тыя, хто тут усім запраўляе, — ім ці галавою аб камень, ці каменем пагалаве!
Андрэас прыкінуўся дужа здзіўленым:
— Ці не хочаш ты сказаць, што вы не выканалі норму? Гэта ж непрымальна! Як камуніст, ты павінен знаць цану працы і не ўхіляцца ад яе, наракаючы на слабых духам таварышаў!
— Я працаваў за дваіх камуністаў! За дваіх згаладнелых па працы камуністаў! I норму, пастаўленую Сігнэ, выканаў. Але ўсё было зроблена высілкамі не пацыентаў, а санітараў. Мы пакавалі Спонгу так, што аж у вачах чарнела!
— Чаму ўсё не кінулі...
— От, не кінулася. He лепей было пачаць з чаго прасцейшага і болып займальнага? Хлопцы ўсё жыццё толькі й рабілі, што елі ды сралі! Пасля першага ўжо адсеву мы засталіся з пяццю чалавекамі. Дый тое толькі таму, што яны адны былі здольныя ўвогуле проста ціха сядзець ля стала. Астатніх, як ні круці, да зэдляў папрывязваць мы не маглі. Івар, Артур і Фрэдзі з Самюэлем селі побач з Одварам, які і так там даўно сядзеў, як заўсёды прывязаны прасціной па пузе. Ну і пачалі. У кожны пакет па адной жоўтай, адной блакітнай і адной ружовай. Насамрэч, выходзіла не так проста. Спярша трэба было неяк налаўчыцца пакаваць гэтыя суперанучкі, а на гэта, натуральна, пайшоў час. Самюэлю іх увогуле пакаваць не хацелася. Яны яму дужа прыйшліся да смаку. Одвар, бедалага, так ужо стараўся, але пасля другога пакета страціў усякі інтарэс. Івар раззлаваўся, бо яму не давалі пакаваць толькі ружовыя, а пасля стукнуў Артура за тое, што той з яго смяяўся. Нарэшце, Артур параскідаў па доле ўсё, што ляжала на стале, бо ўвогуле не здолеў засунуць ніводнай Спонгі ў пакет. У гэты самы момант нам нанесла візіт сама старшыня.
— Сігнэ.
— Сігнэ, так. 3 ёю, натуральна, здарыўся эпілептычны прыпадак, і ва ўсім яна абвінаваціла Бэнта. Ён збіраў усё гэтае прычындалле з падлогі, калі яна з'явілася. I адышла яна толькі пасля таго, як ён святымі Язэпам і Марыяй пакляўся, што ані ў жыцці больш не будзе ўчыняць сабатажу. Пасля дасталася на арэхі астатнім. Ты ж ведаеш, якой яна робіцца, як толькі за што зачэпіцца. Ніякім крыкам не выкажаш тое, што хаваецца за самімі словамі. Таму, як толькі яна выйшла, мы тут жа запакавалі ўсё, што мелі, каб яшчэ й за гэта не атрымаць, — Райдар заклапочана паглядзеў на свае рукі. — Знявечыў такія пальцы!
— Вось, значыцца, як, — перавёўшы дых, падсумаваў Андрэас.
— А, па-твойму, як? — Райдар здзіўлена паглядзеў на яго. — Тыжнедумаеш, штопраектзабракавалі? Апроч псіхбальніцы, Андрэас, на свеце няма іншага месца, дзе знайшлося б такое нездаровае цярпенне! He, заўтра мы з новымі сіламі возьмемся за працу. He варта, ведаеш, складаць рукі пасля маленькага фіяска. Чым болып балючае паражэнне, тым больш энергіі ў тое самае будзе ўкладзена наступным разам, — ён глыбока ўздыхнуў і закончыў: — Сёння Сігнэ пагражала звальненнем, дарэчы. Яна затрымалася на працы і плюс да таго атрымала надбаўку да свайго дурнога настрою.
— He яна вырашае, — заўважыў Андрэас. — Дый было б чаго баяцца.
Райдар абыякава махнуў рукою ў бок бутэлек з півам.
— He, я сказаў, што мне ўсё роўна, што яна збіраецца рабіць. Па ўсім відаць, ёй гэта падалося зусім нечуваным, тады я расказаў ёй, што шукаў іншую іграцу і атрымаў месца на іншым індустрыяльным прадпрыемстве.
— Ты што? — Андрэас смяяўся, уяўляючы сабе твар сястры Сігнэ пасля таго, як яна пачула, што яе аддзяленне параўноўваюць з фабрыкай.
— Ашто? Ну, не падабаецца мне пакаванне ануч, — сказаў Райдаріпа-змоўніцкузірнуўнаАндрэаса: — Але кватэрку сабе я ўжо расстараўся. I гэта толькі пачатак.
— Віншую. I дзе?
— У Драмэне. Якраз ля рэчкі. Стары дом, прасторны. Усё лепей за гэтыя пачакальныя залі. I апроч таго, больш не будзе ніякіх цэрбераў і вартавых, якія пагражаюць сцерці цябе са свету. Нарэшце, скончу браць на рогі параграфы ў 23-й палаце. Выбачай,хацеўсказацьіхвыконваць, — іпамаўчаўшы, дадаў: — Я чуў, ім налямпачным заводзе людзі трэба...
— Восьяк, — азваўся Андрэас.
— Ну, толькі не прыдурвайся! I зноў не вешай носа на квінту! Я ж сказаў, што хаціна прасторная, апроч таго я ўжо дамовіўся!
— Ты хочаш сказаць, што...
— Так, так, гэта і хачу сказаць! Але пачакай радавацца. Ніякайміласэрнасціўгэтымняма! Рэчутым... — ёнзфанабэрыстым выглядам пакалупаў запалкаю пад пазногцямі. — ... Рэч у тым, што мне патрэбен хлопчык на пабягушках! — ён паглядзеўнаАндрэаса. — Для пачатку прынясі мне яшчэ адну бутэльку піва!
У траўні занятак знайшоўся ўжо не толькі для пацыентаў. Аднойчы Нура была выклікана ў кабінет сястры Сігнэ. I неўзабаве вярнулася з цыркулярам бальнічнай адміністрацыі. Стала пасярод палаты і абвясціла:
— Ад кесара Аўгуста загад выйшаў! Усе санітары, нядаўна залічаныя на службу, то бок, хто прапрацаваў тут менш за трыццаць гадоў, заўтра павінны сабрацца ў актавай зале, каб праслухаць уводзіны ў спецыяльнасць і яе кароткі змест.
Бэнтэ выпусціла ўсё, што трымала ў руках. Зігмунд гучна пляснуўся на ложак. Яна недаверліва глянула на Нуру: