23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
Дзядзька Бен'ямін і Андрэас пляліся ў хвасце, дзядзька амаль ніколі не разяўляў рота, таму Андрэасу таксама не надта карцела гаварыць. Апроч таго, ён амаль заўсёды разумеў дзядзьку, нават без асаблівых слоў. Аякі здольны быўдзядзька Бен'ямін на грымасы! На яго твары можна было прачытаць, нават што ў ежы бракуе солі. Дзядзька амаль не гаварыў з бацькамі. Найчасцей ён проста коратка адказваў, калі ў яго пра што пыталіся. Бывала, падоўгу, часта па некалькі дзён запар, ён маўчаў, як магіла, і тады гэтая дзіўная «заслона» ў ягоным позірку была прыкметная, як ніколі. У такія дні, звычайна, маці папярэджвала, каб ніхто не турбаваў дзядзьку Бен'яміна сваёй балбатнёй.
— А ці ты не бачыш, што дзядзька Бен'ямін сядзіць і думае? — гаварылаяна.
I тады ніхто яго не чапаў.
Андрэас даволі рана зразумеў, што дзядзька быў не зусім такі, як дарослыя, якіх ён ведаў. I ўсё было не ў тым, што ён гаварыў мала. Ён паводзіў сябе па-іншаму, ніколі не чытаў маралі, не драў малым вушы. Бывала, калі ён уставаў з-за абедзеннага стала, пасля яго на зэдлі заставалася мокрая пляма. Тады бацька чырванеў і бурчэў: так, так. Але такое здаралася не часта.
Бывала таксама, дзядзька ўтвараў нейкія дзіўныя гукі, падобныя на каровіна рыканне, але такое здаралася яшчэ радзей, тады маці заўсёды давала яму карычневыя пігулкі, якія выглядалі вельмі смачна, але прызначаліся толькі дзядзьку.
Шмат што цікавіла Андрэаса, але ён залішне не распытваў. Дзядзька Бен'ямін быў, напэўна, самым добрым чалавекам у свеце, і ён ніколі нікуды не спяшаўся.
Нават калі бацька ўпэўніваў, што на вакацыях анічога рабіць не будзе, заўсёды знаходзілася то адно, то другое. To прачысціць вадасцёк, то падфарбаваць што-небудзь. Калі ўсе днём былі на пляжы, яго найбольш турбавала, як бы навучыць старэйшых сыноў скакаць у ваду і даваць ладнага нырца. Тыя лічылісяўжо дастатковадарослымі, каб бацька браў іх з сабой, дзе паглыбей. Андрэас быў малодшы і не ўмеў плаваць, таму яму не выпадала быць з бацькам часта.
А вось у дзядзькі Бен'яміна часу было нямерана. Здавалася,
яму болып да спадобы корпацца на пяску з Андрэасам, чым удзельнічаць у вялікіх подзвігах, ныраючы ў ваду далей ад берага.
Гэтым летам дзядзька Бен'ямін меў пры сабе сцізорык. Ён насіў сцізорык на шнурку на шыі і браў яго з сабой у ложак, калі клаўся ўвечары спаць, гэтак сама як і зашмальцаваны летні капялюшык. Ён нікому яго не даваў і толькі называў яго «падарунак».
Яны з Андрэасам хадзілі па беразе і шукалі паміж камянямі драўняныя аскепкі. 3 большых дзядзька выстругваў караблікі. Абсталёўваў іх мачтамі з сучочкаў, ветразямі з паперы, якой былі абгорнутыя харчы, вёсламі з палачак з-пад марожанага і кілем з двухцалёвага цвіка. 3 усім гэтым прычындаллем яны плылі стройна, як сапраўдныя шхуны. Андрэас быў у захапленні. Ён меў шмат караблікаў, але яны не ішлі ні ў якое параўнанне з тымі, што майстраваў дзядзька Бен'ямін з драўняных аскепкаў. На іх у дзядзькі ішло шмат часу, але ён не надта клапаціўся пра іх знешні выгляд. Найгалоўнейшым для яго было, што яны добра трымаліся на плаву. Раз за разам ён то пускаў корпус па вадзе, то зноў выцягваў, адно каб зняць з яго маленечкую, танюсенькую габлюшку. Знайсці раўнавагу ў гэтай справе было вырашальным.
Андрэас быў падобны да суднаўладальніка, які з надзеяй і нецярпеннем чакае, назіраючы, як з-пад майстэрскіх рабочых рук выходзяць усё болып выразныя абрысы яго доўтачаканага карабля. Калі праца над корпусам была нарэшце завершаная і дзядзька Бен'ямін браўся свідраваць дзірку пад мачту, Андрэас пачынаў круціцца ад нецярплівасці. А пасля абодва брылі крыху далей ад берага і, не варушачыся, чакалі спрыяльнага часу. Як толькі раптоўны ветрык напаўняў ветразі карабліка, Андрэасава нецярпенне пераходзілаў бурную весялосць. Тады абодва гучна смяяліся і так скакалі ў вадзе, што іх не было відаць за пырскамі. На некалькі кароценькіх секунд яны ядналіся ўтым стане, якіразбураўусе межы. Гэтабылідвое дзяцей, якія з крыкам і віскам плёскаліся ў цёплай вадзе.
Вяртаючыся на лецішча, яны ніколі не бралі драўляныя караблікі з сабой. Тыя мусілі плыць сваім шляхам. Часам дзядзька забіраўся наўзгорак, адкуль бацька з братамі скакалі
ў ваду, і праводзіў апошні караблік позіркам. Здалёку было відаць, як драўлянае судзенка гайдаецца на хвалях, трапеча распраўленымі папяровымі ветразямі, гнанае цёплым летнім ветрыкам. Зробленыя з харчовай абгорткі, ветразі былі часам заплямленыя то сочывам, то расталым маслам. Гэта быў своеасаблівы знак прыналежнасці да самай маленькай флатыліі ў свеце.
Але той раз нешта сталася — і з гэтым летам, і з гэтай нядзеляй. Ад самай раніцы Андрэаса не пакідала адчуванне, што ўсё ішло не зусім так, як звычайна. Як і заўсёды, усёй сям'ёй селі снедаць, ляцела шалупінне з вараных яек, соваўся па стале кошык з хлебам. Як і заўсёды. Але дзядзька Бен'ямін, здавалася, быў нейкі жвавейшы, болей рухавы. Ён па-звычайнаму, неяк журботна, усміхаўся, але позірк стаў яснейшы, амаль чысты. Андрэас бачыў, што бацькі таксамі гэта заўважылі. Яны пераглянуліся: «Глянь на Бен'яміна, ён сёння нейкіне такі», — чыталася ў іхніх позірках.
I раптам дзядзька Бен'ямін пачаў гаварыць:
— Можна мне яшчэ кавы. Кава сёння такая смачная.
На імгненне ўсе скамянелі. Пасля бацька закрактаў, а маці гучна і выразна адказала, што, вядома ж, можна. Кавы ўсім хопіць! I ліла каву дзядзьку Бен'яміну ў кубак, аж пакуль тая не пабегла праз берагі. Прама на настольнік, які яна зашывала палову зімы:
— Нічога-нічога, — лапатала яна, — настольнік стары, усё роўна пойдзе на анучы!
А пасля выбегла з-за стала і зачынілася ў прыбіральні на ўзлеску. Бацька гучна расказваў пра добрае надвор'е і чыстае неба, але ўсе за сталом чулі, як плакала маці. I нават Андрэасу было зразумела, што плача яна не ад пралітай кавы.
Дзядзька Бен'ямін адно пасміхаўся, сёрбаючы каву з перапоўненага кубка.
Менавіта ў той дзень дзядзька Бен'ямін стаў дзядзькам Ноем. Так яго ў душы, стоячы па пояс у вадзе, ахрысціў Андрэас. I Ной не быў супраць. Хрышчэнне абышлося без узлівання вады на галаву хросніка, але для Андрэаса абрад нічога не
траціў са свайго свяшчэннадзейства. На разуменне Андрэаса, таму, хто хрысціцца, мочаць валасы, а дзядзькаўсё роўна быў лысы, як більярдны шар. Таму ён папырскаў вадою толькі на Бен’ямінавы сцёгны і жывот. Менавіта ў гэтых месцах дзядзька выглядаў, як адроджаны Ісаў.
Цырымонія хрышчэння адбылася ў той дзень, калі яны знайшлі неверагодна вялікі шматок драўнянай кары і дзядзька распавёў доўіую казку, якая назаўжды адбілася ў памяці пяцігадовага хлопчыка.
Кара ляжала на беразе, куды яе напярэдадні вечарам вынесла марской плынню. I такі вялізны шмат! Большы за ўсе, якія Андрэасу давялося пабачыць. Даўжэйшы за трыццаць сантыметраў, тоўсты, і ні расколінкі на ім, ні галінкі. Андрэас кінуўся да яго з радасным віскам.
У руках дзядзькі Бен'яміна кара пачала ператварацца ў цудоўную шхуну. На ёй было месца аж для трох мачтаў, і харчовай паперы на ветразі гэтым разам ледзьве хапіла. Пакуль умельія дзядзькавы рукі надавалі аскепку форму карабля, ён гаварыў. Увесь час. Ён распавядаў казку пра зусім іншы свет.
Тое, што дзядзька Бен'ямін гаварыў, само па сабе здавалася казкаю. Казкаю пра чалавека, які, нарэшце, знайшоў патрэбныя словы, увесь свой век пражыўшы ў бязмоўі.
Казка, расказаная дзядзькам Бен’ямінам, стала самай прыгожай з тых, што Андрэасу давялося чуць. Гэта была гісторыя пра Ноя і ягоны карабель, «Кацці Арк».
Даўным-даўно жыў стары-стары чалавек з доўгімі валасамі і доўгаю барадой. Ён жыў на беразе вялізнага мора, амаль ля самай вады. I жыў ён там з сям' ёй спакон веку. Ной быў жанаты з Ці-рыль, і мелі яньі тры сыны. Ды было гэта так даўно, што сёння таго часу ніхто й не ўзгадае. Але каб мы ўсё-ткі памяталі, людзі некалі склалі казку.
Ной з сямейнікамі мелі хлеб з працы сваёй на зямлі. Яны былі сумленнымі сялянамі і гаравалі з ранку да вечара. Яны любілі зямлю, даглядалі кожны пасаджаны імі бадылёчак і гаварылі да кожнай травінкі, як гаварылі адзін з адным. I нават калі раслінкі ім не адказвалі, вечарам Ною з сынамі чулася, як яны шапацяць, задаволеныя, што іх палілі і абрабілі. Праўда ці не, а кажуць,
нібы Ною дастаткова было дакрануцца пальцам да глебы, як на маладзіку на тым самым месцы прабіваўся парастачак. Такога саду і такой глебы, як у Ноя, не бьіло ні ў кога. Шчодра радзілі садавіна і гародніна. Зямля так буяла і зелянілася, што пра тое пайшла пагалоска па ўсім свеце.
Але па восені здарылася страшэнная непагадзь, і лютавала навальніца, і хвастаў аблажны дождж. He на жарт расхвалявалася мора і пагнала ўздыбленыя хвалі на бераг, дрэвы і кветкі мусілі з усяе сілы чапляцца за зямлю, каб іх не пазносіла неўтаймаваным ветрам. Людзі не адважваліся выйсці надвор, бо такой навальніцы на іх веку яшчэ не было. Непагадзь не мінала, пярун грукатаў так моцна, што далёка ў гарах папрачыналіся пачварныя тролі. Тысячу гадоў яны храплі па сваіх цяснінах. Яны так і спалі б яшчэ тысячу гадоў, калі б не навальніца.
Калі тролі ад грымотаў прачнуліся, ім падалося, што спалі яны занадта мала. Спрасоння яны былі такія млявыя і галодныя, што гатовыя былі грызці каменне.
Тады адзін кемлівы троль прыгадаў, што чуў некалі пра ўрадлівы край ля самага мора. Калі іншыя тролі пачулі пра землі, багатыя на капусту, збажыну і мёд, зрабіліся яны яшчэ галаднейшымі і вырашылі ўчыніць разбойства.
I лягло тым днём пракляцце на Ноеву зямлю. Тролі зноў і зноў наляталі, каб рабаваць і нішчыць усю расліннасць. Кожную восень вытоптвалі яны рунь і забіралі з сабой амаль увесь ураджай. Яшчэ да таго, як дрэвы ўбіраліся ў сілу і садавіна выспявала, тролі спаўзаліся і чакалі, каб набіць сваё тоўстае чэрава.
Аднойчы сядзеў Ной у халадку пад разложыстым дрэвам, густалістым вязам. Сядзеў-сядзеў, дый задрамаў. I прысніўся яму дзіўны сон. Нібы сядзіць ён пад вязам, а вяз гаворыць да яго.
— Паслухай мяне, — шумеў вяз, — я дарадзіць табе хачу. Бачу я, што дажыў ты да сівых валасоў, усё жыццё гараваў на зямлі, аўзнагароды за сваю цяжкую працу не маеш. Заўтра на золку добра навастры сякеру і ссячы мяне. I зрабі карабель, каб плысці па моры табе і ўсім, хто з табою. Зрабі карабель з вяза, што расце ў тваім лесе, а з мяне вычашы кіль і стырно.