23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
Андрэас праглынаў адну лаянку за другой і нарэшце, вытрымаўшы паўзу, каб неяк саўладаць з голасам, выціснуў:
— He, я разумею. Безумоўна, я разумею, што гэта ніяк не дапушчальна! — Ён адчуваў сябе сапраўдным ідыётам.
Пераконваць гэтую дурніцу ў адваротным! Але яму трэба было б запомніць кожнае слова і прыхаваць іх да таго дня, калі ён зможа прыгадаць ёй усё, ды яшчэ з лішкам.
— Добра! Ёсць у вас вопыт працы ў бальніцы?
— He, мне з гэтым давядзецца працаваць упершыню, — ён спадзяваўся, што неадназначнасць адказу не падалася занадта відавочнай.
— Тады вам давядзецца пачынаць з ніжэйшай прыступкі! Але вы гэта разумееце. Вы павінны пільна прыглядацца і прыкмячаць, як што і дзе робіцца.
— Безумоўна, сястраСігнэ! Гэтаядобраразумею! — нічога іншага Андрэасу не заставалася, як плысці захвалямі, якіяяна наганяла. Ісці супроць ветру азначала немінучую пагібель. Ён памятаў словы Райдара і не гарэў жаданнем збіраць свае чамаданы, так і не паспеўшы іх распакаваць. Але што ўрэшце за чалавек такі сядзіць насупраць яго? Яму ніколі раней не даводзілася сутыкацца з такой неўраўнаважанай асобай, як гэтая жанчына. Урэшце, ці не была яна сама вар'яткай? Аднак у непрыязнасці, якую ён адчуваў да яе, прабівалася і пэўная цікаўнасць. Пры іншых абставінах яе недарэчныя рэплікі яго, хутчэй за ўсё, пасмяшылі б. Яны выдатна пасавалі б да якой камедыі абсурду.
Але цяпер, калі ён сядзеў насупраць і яна трымала яго будучыню ў сваіх магутных ручышчах, яму было страшна.
Сігнэ ўзялася грунтоўна распытваць Андрэаса пра мінулае. Пра сяброў, пра ўлюбёныя заняткі, школу. Што б ён ні адказваў, яна да ўсяго ставілася падазрона. Толькі калі ён згадаў, што пару гадоў быў скаўтам, яна палагаднела і ўзнагародзіла падбадзёрлівым «добра».
Ён адчуваў сябе, як на допыце ў паліцыі, дзе за ўсё, што б ты ні сказаў, можна атрымаць яшчэ некалькі месяцаў у дадатак да канчатковага пакарання. Тое, што ён быў скаўтам, стала ўсяго толькі змякчальнаю акалічнасцю ў недаравальным злачынстве, наякое пайшоўАндрэас, паспрабаваўшыўладкавацца на працу ў Ліерскую бальніцу.
Нехтапастукаўудзверы, ідопытпрыпыніўся. Сястра Сігнэ выпрастала спіну і нехаця гучна клікнула:
— Уваходзьце!
У дзверы асцярожна зазірнула пажылая кругленькая кабетка невялічкага росту, з сівымі валасамі, апранутая ў белаблакітнае. Яна відавочна нервавалася.
— Ой, прабачце, янеперашкодзіла? — яна перавяла позірк з сястры Сігнэ на Андрэаса.
— He, — адказала сястра Сігнэ з непрыхаваным так у голасе. — Якраз своечасова. Гэта новы санітар, які прыступае да абавязкаў у 23-й палаце! Андрэас Вігерт, — і звяртаючыся даАндрэаса: — Сястра Брыт, медсястра аддзялення, адказная за твой пост.
Ніякіх сумненняў наконт таго, каторая з іх была галоўная, а каторая падначаленая, не ўзнікала. Сястра Брыт заззяла і неяк подскакам патрухала да Андрэаса. У тым, як гэтая дробненькая жанчынка хадзіла, якувогуле трымала сябе, было нешта камічнае. Андрэас удзячна ёй усміхнуўся і паціснуў працягнутую руку.
— Так-так-так. Вось і добранька! Вось і добранька! Калі ты прыступаешдапрацы? — янасхіліланабокгалавуіпаглядзела на Андрэаса.
Я...
— Ён прыступае сёння! — голас Сігнэ вярнуў іх да непрыемнай рэальнасці, дзе ўсмешка і ветлівыя фразы былі непрымальныя ўпоравень з наркотыкамі, хлуснёй і ашуканствам.
— Так, безумоўна, — усміхнулася сястра Брыт сваёй начальніцы, — зразумела, сёння. — Яна неяк разгублена паглядзела вакол: — Я насамрэч забегла па медыцынскую кнігу.
Сястра Сігнэ паказала на зялёную кнігу на нізенькім століку каля дзвярэй.
— Да пабачэння, — развіталася яна, звяртаючыся непасрэдна да кнігі, нібы тая была здольная пакінуць кабінет сваім ходам.
Сястра Брыт узяла яе і выйшла, шчыльна прычыніўшы за сабою дзверы. Ці не падалося Андрэасу, ды не, не можа быць, што ён памыляўся... Так, сястра Брыт яму падміргнулаі Добра было ведаць, што ёсць хоць нейкая надзея і ў гэтым чыстцы.
Сястра Сігнэ, напэўна, забылася, што допыт яшчэ не скончьгўся. Яна глянула на гадзіннік:
— На сёння можаце быць свабодны. Ідзіце ў свой пакой і распакоўвайце вашыя рэчы.
Андрэас анямеў. Сястра Сігнэ міласціва раздавала вольны час! Гэта было так, быццам... А яму ўжо здавалася, што допыт працягнецца рэштку дня і цэлую ноч. Аж пакуль ён, заліваючыся слязамі, не пакаецца і не прызнаецца на золку наступнага дня ва ўсіх утвораных ім злачынствах.
Дабрадзейка напята ўсміхнулася і яшчэ раз глянула на гадзіннік.
— Яны там цяпер абедаюць, a то зайшлі б на пост, паглядзелі б. Прыходзьце заўтра раніцай а сёмай. Роўна а сёмай! На калідоры ляжыць журнал, калі прыйдзеце, паставіце крыжык насупраць свайго імя, каб я бачыла, хто на месцы!
— Добра! А сёмай, роўна! — ён ужо сабраўся ісці, ужо адчыніў дзверы.
— Вігерт! — голас дагнаў яго, уторкнуўся, нібы нож у спіну.
Надзеі няма! Ці скончыцца гэта калі-небудзь?
— Затрымайцеся на хвіліначку! — яна спыніла на ім свой ліхаманкавы позірк. — Я думаю, з вас выйдзе добры санітар, Вігерт! Вельмі добры санітар! Бо вы ветлівы і ў той жа час карэктны. Дзякуй за гэта!
Па дарозе на двор яму ў галаву прыйшла вар'яцкія думка: а што, калі гэтая сустрэча з сястрой Сігнэ — нешта накшталт псіхалагічнага іспыту, які бальніца ўключыла ў працэдуру назначэння і выпрабавання новых санітараў на цярплівасць?
Але ніякага экзаменатара на дварэ не было, ніхто не павіншаваў яго з пройдзеным іспытам на цярплівасць і самавалоданне. На дварэ быў толькі нейкі дзядок, які сцыкаў на сцяну будынка.
— Закурыць ёсць? — спытаў ён і запхнуў чэлес на месца яшчэ да таго, як скончыўся жоўты струмень. Андрэас аддаў яму цэлы пачак.
«РАСТУДЫТВАЮСАНІТАР»
На крутым схіле ўніз да бальніцы з усяе чарадьі ліхтароў гарэла толькі пара. Астатнія, у адрозненне ад хлопца, відаць, не вызначаліся асаблівай пунктуальнасцю і не жадалі працаваць. Было цёмна, дзьмуў паўночны сцюдзёны вецер і збіралася на дождж.
Скурчыўшыся ў сваім ваўняным паліце, Андрэас дрыжаў ад холаду. Наручны гадзіннік паказваў без пятнаццаці сем. Ішоў яго трэці працоўны дзень. Яму было дрэнна, у галаве шумела ад нядосыпу і неператраўленых уражанняў. Увесь час адно і тое, зноў і зноў. Палата, санітары, пацыенты. Калі ён у першы дзень сутыкнуўся з працаю, яго нібы абухам па галаве агрэлі. Думалася пра дзядзьку Бен'яміна. Бо дзядзька Бен'ямін заўсёды быў для яго майстрам па драўляных карабліках. Яму ніколі не даводзілася бачыць дзядзьку Бен'яміна як псіхіятрычнага пацыента. Андрэас адчуваў тут дзядзькаву прысутнасць. Ва ўсім вакол. Вецер з усяе сілы гнуўдолу кароны гонкіх голых бяроз. Нібы вялізнай рукою, калашмаціў іх тонкае голле. Дзядзька Бен'ямін тут жыў.
Які ён быў наіўны ў той першы дзень! Аж сорамна ўспомніць. Але ён хутка абцёрся. 23-я палата здолела непіта ў ім перайначыць.
Першы дзень. Ён вільготнымі пальцамі паставіў у журнале крыжык насупраць свайго імя. Адзін крыжык там ужо стаяў. Зграбны жаночы крыжык насупраць Нуры Бак. Нура яго апярэдзіла. Хто яна? Ён сутыкнуўся з ёю ў гардэробе — цём-
ным, цесным памяшканні з мноствам палічак пад самую столь. На палічках былі раскладзеныя пасцельная бялізна, штаны, кашулі. На адной сцяне радочкам былі папрыбіваны кручкі. На адзін Нура спрабавала пачапіць паліто. Янаўжо спачатку прымасціла на яго ваўняны шалік, які заняў амаль увесь кручок, а цяпер на тое, што засталося, старанна намагалася прыладзіць паліто. Яе твар расчырванеўся адмарознагаранішнягапаветра, яна раз-пораз адкідала назад цёмную грыўку, што спаўзала на левае вока. Нарэшце, паліто павісла на месцы. Яна павярнулася да Андрэаса і махнула, каб той заходзіў.
— Запаўзай! I адразу займі кручок, бо праз пару хвілін тут будзе натоўп. I пачнецца такі бардак, што рады ўжо не дасі! А ты, калі не памыляюся, новы санітар? — яна пільна агледзела Андрэаса.
— Так ёсць — новы і, баюся, няздольны! — ён крыху збянтэжыўся. Яна выглядала такою адкрытай, упэўненай у сабе!
— Нічога, што няздольны, — яна ўсміхнулася, — галоўнае, каб на што-небудзь годны. Нягодных тут хапае, ужо не гаворачы пра няздольных!
Мяне завуць Андрэас, — назваўсяён.
— Нура, — янапрыемнаўсміхнулася, але за гэтай усмешкай Андрэас адчуў незвычайную волю і наравістасць. — Можаш памыць паддогу — ужо лічы, што для Ліера працаўнік годны. Тыя, што не могуць і гэтага, сядзяць па сваіх канторах і прымаюць пацешныя бязглуздыя пастановьі.
— Восьянояк! — ёнпавесіўпалітоіпачаўаглядаццаўлюстры. Перад тым, як пайсці з хаты, ён паддзеў пад паліто белы медыцынскі халат.
Нура засмяялася.
— Крыху нязвыкла, га? А ты не захапіў няўрокам і густоўныя санітарскія нагавіцы?
— На лаўсанавы цуд мяне ўжо не хапіла! Асабліва з улікам яго шэрага колеру і блакітных пасачак! — ён усміхнуўся і выставіў нагу, дэманструючы калашыну з карычневага вельвету. — Мяне загэта не расстраляюць?
— Не-а. He бяры да галавы. Якраз гэта яны тут не так пільнуюць. Дарэчы, як і многае іншае. Ты тут крыку і пагрозаў
звальнення можаш пачуць за што заўгодна. Але гэта залежыць не так ад правілаў, як ад таго, з якой нагі раніцай устала сястра Сігнэ.
— Вось як, а бывае, што яна прыходзіць у добрым настроі?
— Як я бачу, ты з ёю ўжо сутыкнуўся.
Андрэас кораценька распавёў пра сваю сустрэчу з бясспрэчным аўтарытэтам аддзялення.
— Ты яшчэ добра выкруціўся ў адрозненне ад большасці. Яна, напэўна, запала на цябе! Пасля першай размовы ад яе саслязьмівыбягаюцьнетолькідзяўчаты! — зазначыла Нура, выслухаўшыАндрэаса, ідасталанізкуключоў. — Нушто, кельнер, гатовы? Пайшлі ў палату, пакуль з Драмэна не прыйшоў аўтобус з прычэпам санітараў.
Яна ўставіла ключ у замок і, павярнуўшыся да Андрэаса, сказала:
— Толькі не надта пужайся, добра?
— Паспрабуюзаставаццапрыпамяці! Праўдукажучы, мяне ўжо папярэдзілі.
— Райдар?
— Угу. Здаецца, яго так звалі.
— Райдар — хлопецдобры, — дзверыўпалатуадчыніліся, — чаго нельга сказаць пра 23-ю палату.
Вось ён і сустрэўся з палатай. Якая рэакцыя была першай? Першае, што яго сустрэла, як толькі Нура адчыніла дзверы, быў смурод.
Страшэнна смярдзела чалавечымі эксрэментамі, мачой, ванітамі і потам.
ПатойбокдзвярэйтрупамляжаўЗігурд — сляпы, страшны, з тварам, спаласаваным слядамі застарэлага сіфілісу. Ніжэй ад пояса на старым нічога не было. Лядашчы торс прыкрывала толькі брудная майка. Абвіслыя сінявата-белыя ягадзіцы, пусты лахман чэлеса, зацягнутыя бельмамі вірлы, слепа ўпёртыя ў нікуды. Рот амаль без вуснаў. Устаўныя сківіцы былі канфіскаваны, і рот нагадваў парэз у хмызняку сівой шчэці, шнар у павуцінні дробных зморшчак. Зігурд — матрос, які ўжо немаведама калі бачыў і тыя караблі, і мора, і блакітныя нябёсы, але ўсё яшчэ хрыпеў і хрыпеў адну і тую ж зацяганую