23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
Яна падышла да Андрэаса, амаль нябачнага за абярэмкам прасцінаў і халатаў. Кабетка, што так бестурботна хіхікала з санітарскіх штаноў і ўводзіла Андрэасу ў вушы не тое, што трэба, зачырванелася і адвярнулася да паліц з бялізнай.
— Я вам адно скажу, малады чалавек, — настаўляла загадчыца, — бальніца бачыць і бальніца адзначае таго, хто шануе правілы! Бальніца заўважае, хто носіць штаны, што яна выдала, а хто не. Помніце пра гэта!
Бальніца «бачыць» і «адзначае». «Заўважае». Загадчыцагаварыла пра бальніцу, нібы гэта была самастойная жывая істота. Андрэас быў рады, што яна не бачыць яго за гарою бялізны, — хоць пасмяецца. Але калі ён выйшаў ад кастэлянкі, нагружаны сваімі валізкамі і бальнічнай бялізнай, словы загадчыцы не ішлі ў яго з галавы. Хто гэта — «бальніца» з такімі развітымі орга-
намі пачуццяў? Бальніца, выходзіць, здольная была бачыць і адзначаць, а ён сам, — санітар і персанал, — відавочна, не быў тым, хто бачыць, хутчэй, тым, каго адзначаюць. Хто так пільна заўсімназірае? Старшаямедсястра? Галоўныўрач? Ці, можа, фру Му? Ён нехаця ўсміхнуўся. «Не можа быць, каб нехта з іх здольны быў нешта бачыць, — думаў ён. — У фру Му шкляныя вочы, а галоўурач, напэўна, і носу не высуне са сваёй канторы. А можа, яно і так, можа, бальніца і ёсць жывая істота?»
Братэрскі дом аказаўся звычайным драўляным будынкам на два паверхі. Стары, шмат дзе з гронкамі маленькіх балконаў. Будынак стаяў пасярод яблыневага саду, у атачэнні бэзавых кустоў. На пляцоўцы перад уваходам стаялі тры машыны, з якіх толькі дзве — на колах. Трэцяя была проста грудай ламачча. На капоце разваліны ляжала шэрая котка. Выглядала, што і Ліер, і асабліва Братэрскі дом былі самымі маркотнымі месцамі ў свеце. Ён павабіў ката, але жывацінка толькі пазяхнула і пацягнулася. Месца здавалася мёртвым.
Ён перабраў з паўкіло ключоў, пакуль знайшоў нарэшце той, што падыходзіў ад замка ў дзвярах на ўваходзе. Адчыніў і апынуўся ў цёмным калідоры. Дзверы насупраць вялі да пакояў на першым паверсе. А яму трэба было трапіць на другі, як даходліва патлумачыла старшая кастэлянка, калі ўрачыста перадавала ключы ад апошняга вольнага пакоя ў доме. Пакой нумар 12. Уверх палесвіцы і па калідоры направа. Андрэас усё ж прыадчыніў дзверы ў калідор першага паверха і зазірнуў усярэдзіну. Дзверы пакояў былі пранумараваныя сінімі лічбамі ад аднаго да шасці. Такія самыя дзверы былі, пэўна, і на другім паверсе. Дванаццаць хлапцоў-санітараў у адным будынку, кожны ў сваім закутку. Дванаццаць паслушнікаў, якія хацелі пасвяціць сябе таямніцам псіхіятрыі.
Дванаццаты брат адамкнуў замок і ўвайшоў у сваю келлю, насвістваючьі «Гасподзь — цвярдыня майго жыцця». Ёндумаў пра непрыступныя муры Ліерскай бальніцы: тут добра спяваліся псалмы. Пакойчык быў невялікі, пафарбаваны белаю фарбай. Два акны абрамлялі куточак скверу з гонкімі бярозкамі. 3 мэблі было толькі самае неабходнае — канапа-ложак, камода, два крэслы і стол. Усё было вытрымана ў стылі непераборлівых
пяцідзесятых. Колішнія вытворцы мэблі, ва ўсякім разе, не абцяжарвалі сябе клопатам аб эстэтыцы і камфорце.
Але ніякіх благіх думак пра мэблю ў Андрэаса не ўзнікла. Яму ўсё падабалася. Яму падабалася, што цяпер усё гэта належала толькі яму. Першым чынам ён сцягнуў з сябе важкі заплечнік і ўзяўся распакоўваць валізкі. Ён адчыніў першую, цяжэйшую, выцягнуў стос кніг. Расставіў іх на вузенькай палічцы над камодай. Скрам*. Міллер. Хэмінгуэй, Цяпер ён жыўтут!
Пэўны час ён стаяў ля акна, прыпаўшы носам да халоднай шыбы. На дварэ шэрая котка нерашуча спрабавала падступіццададразда.
Вярнуўшыся да варот, ён убачыў санітара, які ўжо стаяў і чакаўяго. Усе некуды беглі, а ён стаяў сабе і курыў, глыбока занурыўшы абедзве рукі ў кішэні. Кішэні джынсаў. Яго аднагодак. Можа, крыху старэйшы. У яго былі цёмныя, доўгія да плеч валасы і акуляры ў круглай стальной аправе. Апрануты ён быў у саетавую куртку з адкладным каўняром, якая акуратна, каб не прадзімала, была зашпіленая на ўсе гузікі, а шыю абвінаў зялёны шалік з тоўстае воўны. Калі Андрэас наблізіўся, санітар адарваўся ад сцяны і працягнуў руку:
— Новыялюдзі?
— Так, — адказаўАндрэас, — аты, якяразумею, дэлегацыя для ўрачыстай сустрэчы?
— Так і ёсць! Прабач, не паспеў чырвоную дарожку раскруціць. Мяне завуць Райдар. Райдар My. I я не родзіч кабеты, што сядзіць наверсе! — ён кіўнуў у бок адміністрацыйнага будынка.
— Ды ўжо ж не, — рассмяяўся Андрэас.
— Гэтай ілжывай падлыжніцы. Дый тут шмат такіх, — папярэдзіў Райдар і паглядзеў на гадзіннік. — Божа мой, гэты цмок з'есць нас, калі мы спознімся!
— Цмок? — перапытаў Андрэас па дарозе.
‘СкрамАмалія (1847—1905) — нарвежская пісьменніца. У раманах «Прафесар Іеронімус» (1895) 1«БальніцаСвятогаЁргена» (1896) узняла праблему «псіхічнахворыя і грамадства», якая выклікала шырокую дыскусіюўдруку. (Заўв. рэд.)
— СястраСігнэ, — патлумачыўРайдар. — Цябе чакае аўдыенцыя ў самой царыцы мужчынскага В.
— Яна... яна такая жахлівая? — Андрэас адчуў, як да горла падпаўзае камяк, які быў ужо разышоўся пасля размовы ў кабінеце фру Му.
Райдар зірнуў на яго:
— Слухай сюды, Андрэас, ці як цябе там. Я ведаю, што значыць упершыню апынуцца ў такім месцы, як гэта. Мне не хацелася б цябе палохаць. Але сястра Сігнэ — сапраўдная пачвара! Я не дараваў бы сабе, калі б цябе не папярэдзіў. Табе лепш падрыхтавацца, каб не быць шакіраваным. Лічы фру Му размінкай. Адзінае, што магу параіць, — нічога не бяры блізка да галавы і ўвесь час будзь перабольшана ветлівым. Г эта не надта проста, бо сама яна як вош на струп лезе, каб за што ўчапіць. Пазней у цябе яшчэ будзе магчьімасць з ёю паквітацца. А сёння патрымай сябе ў руках, каб не атрымаць у зад выспятка заўтра. Ліер — такое месца, дзе некаторым з ліку нашага персаналу дазваляецца не мець цара ў галаве, і ты павінен зразумець, што старшая медсястра мае над табой пэўную ўладу. 3 Сігнэ на ражон не лезь — ва ўсякім разе, пакуль хто з мясцовых арыстакратаў не захоча ўзяць цябе пад крыло.
Райдар перадражніў фру Му, пісклявым голасам папярэдзіўшы: «Папомніце мае словы, малады чалавек, папомніце мае словы!»
— Пачакай, ты яшчэ палаты не бачыў, — распавядаў ён далей. — Вось калі табе адкрыецца адваротны бок медаля грамадскага дабрабыту! А я табе скажу, чым той дабрабыт пахне, колькі палітычнай парфумы не пырскай на яго сараматныя месцы: ён смярдзіць лайном і застаялымі сцакамі! — ён штурхануў Андрэаса ў бок і, палагаднеўшы, дадаў: — He дрэйфі! Па вялікім рахунку, паміж намі, санітарамі, на гэтым посце поўнае разуменне. Гэтаўжо нешта. Нанекаторыхпастах тут, у Ліеры, у параўнанні з намі, суцэльная грызня.
Яны наблізіліся да шэрых двухстворкавых дзвярэй таго самага будынка, паўз які Андрэасу ўжо даводзілася сёння праходзіць, — вялікага нязграбнага гмаху, з балконных дзвярэй якога высунулася маленькая жаўтаватая галава, каб павітаць яго з прыбыццём у мужчынскае В — «МВ».
— Сезам, мужчынскае В, адчыніся! — вымавіў Райдар і штурхануў дзверы нагою. Тыя з рыпеннем расчыніліся. I тут жа Андрэасу моцна дало ў нос. Такога рэзкага смуроду ён ніколі яшчэ не чуў: уедліва пахла застаялымі брулямі, тытунём, потам і бальніцай. Калі такі смурод стаяў яшчэ на подступах да палаты, значыць, Райдар не пераболынваў. Можа, ён не перабольшваў і наконт сястры Сігнэ?
Яны падняліся па лесвіцы да пляцоўкі наверсе. Райдар спыніўся, лёгка штурхануў Андрэаса ў плячо і паказаў на дзверы справа:
— Туды! У тыя вунь дзверы! Глядзі, не ўздумай уломвацца, перш чым гэтая поскудзь выразна і гучна дазволіць табе ўвайсці! — ёнбразнуўнізкайключоў: — Ну, я пабег. Убачымся пазней, — ёншырокаўсміхнуўсяіаптымістычнададаў: — Калі выжывеш!
Яго постаць мільганула ў калідоры і знікла.
Асоба, якую звалі сястрою Сігнэ і якую Райдар паспеў за лічаныя хвіліны ахрысціць «царыцай», «цмокам» і «поскуддзю», сядзела за пісьмовым сталом, счапіўшы рукі на стальніцы. Але яна не паходзіла ні на паўзуна, ні на арыстакрата. 3 выгляду гэта была жанчына, здольная голымі рукамі перавярнуць горы, і Андрэас заўважыў-такі пэўнае падабенства з цмокам: пры нагодзе яна сапраўды магла кідаць агонь — вачыма. Ёй было добра за пяцьдзесят, але яе постаць вьшраменьвала моц. Твар фру Му ў параўнанні з гэтым здаваўся самой ласкавасцю. Андрэас непрыемна адчуў усю глыбіню сэнсу, закладзенага ў выраз «з агню ды ў полымя». Ён гучна і выразна назваў сябе і працягнуў руку. Прыўстаўшы, яна ўхапіла яе сваёй правай каменедрабілкай:
— Я сястра Сігнэ. Старшая медсястра мужчынскага В! Сядайце! — яна паказала на драўляны зэдаль. Андрэас падпарадкаваўся і нерашуча прысеў на самым беражку.
Яна глядзела на Андрэаса. Сядзела і моўчкі глядзела.
Андрэас таксама ўтаропіўся ў яе і стараўся не адвозіць позірку, але вельмі хутка яму стала няёмка. На сцяне ва ўсю тарабаніў гадзіннік. I болып ніякіх гукаў. Яго нібыта апусцілі ў ваду, і было невядома, колькі яшчэ затрымліваць дыханне. Мінула караценькая вечнасць, калі сястра нарэшце выцягнула
яго на паверхню. Але хіба што каб вярнуць да жыцця не самым прыемным метадам:
— Праблемы з наркотыкамі, Вігерт?
Наркотыкамі? Андрэас ніяк не мог дапяць, якое дачыненне да яго мае гэтае пытанне. Адрэналін пачаў паціху прыводзіць яго да прытомнасці. Ён паспрабаваў адказаць як мага спакайней:
— He, ніякіх праблем з наркотыкамі я не маю.
— Разумею, на гэтае пытанне цяжка адказаць! Але трэба! Мы з такім тут ужо сутыкаліся!
Яна змоўкла, не зводзячы з яго вачэй, і калі палічыла, што час выйшаў і трэба нешта дадаць зноў, спытала:
— Вы гаварылі з галоўнаю медсястрой пра вашае назначэнне?
— Я не зусім упэўнены...
— He ўпэўнены! ? Вы гаварылі з галоўнаю медсястрой ці не? He маглі б вы зрабіць ласку і адказаць прынамсі на тое, пра што я ў вас пытаю!
— Я размаўляў з фру Му пра маё назначэнне. Але яна не паведаміла мне, які пост займае, — выпаліўАндрэас.
— Фру Му! Ха! Фру Му — сакратарка, Вігерт! Сакратарка! — яна вымавіла слова так, нібы ёй у рот заляцела аса. — Я бачу, вы нахабнік, Вігерт! Прыйсці сюды і заяўляць, што вы гаварылі з галоўнаю медсястрой, а на справе выяўляецца, што гэта была ўсяго сакратарка!
Андрэас паспрабаваў абараніцца:
— Але я не казаў, што гаварыў з галоўнаю...
— Гаварылі! Якраз гэта вы і сказалі! Толькі што! I гэта хлусня! Хлусня, Вігерт! — яна прыўстала з крэсла, чырвоная як рак, навісла над сталом і закрычала на яго: — Вам трэба сачыць за тым, што вы робіце, калі вы думаеце ў нас працаваць! Прызнацца, я не ведаю, ці падыходзіце вы ўвогуле ддя гэтай прафесіі! Тут, у аддзяленні, мы не церпім ні злоўжывання наркотыкамі, ні хлусні або ашуканства!