23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
Вазьмі з сабою ўсіх, хто захоча, і вазьмі насення з усіх раслінаў, якія толькі знойдуцца на зямлі. He абміні ні адну раслінку, не ўзяўшы з яе насення.
— Але... але куды мне плысці? — спытаўся Ной.
— Ты паплывеш у іншы свет, — адказаў вяз. — А на гэтай зямлі паселіцца ўсякая нечысць. А цяпер ідзі і зрабі, як я табе сказаў!
Калі Ной прачнуўся, то нямала здзівіўся такому сну. А калі паспрабаваў загаварыць да вяза зноў — дрэва не адказала. Толькі калыхнула лістотай, як умеюць вязы. Ной нікому не расказаў пра сон, але наступнай раніцай навастрыў сякеру і выйшаў на двор. Доўга стаяў ён так з сякераю; пасля спытаўу дрэва, ці сапраўды ён мусіць яго ссекчы. Але вяз не прамовіў ні слова. Нарэшце занёс Ной сякеру і ўдарыў па дрэве першы раз. I як толькі ён гэта зрабіў, адразу займеў упэўненасць, што сон сапраўды быў прарочы, і тое, што ён робіць, — правільна.
— He сячы гэтага дрэва! — крычалі яму з падвор'я. — Гэта ж найпрыгажэйшае дрэва ва ўсім краі! Ной, Ной, не ведаеш ты, што робіш!
Але Ной сек і сек дрэва, аж пакуль тое не абрынулася на зямлю. Пасля сеў на камель, выцер пот і падазваў да сябе людзей. I расказаў ім пра свой дзіўны сон.
— Мусіў я ссекчы дрэва, бо яно само мяне папрасіла пра гэта, — сказаўённапаследак. — Ідрэвагэтае старое, старэйшае за мяне і, напэўна, мудрэйшае.
Пачалася праца над караблём. У адначассе папаўзлі чуткі, што Ной так састарэў, што не разумее, што робіць. Здалёку ішлі людзі, шмат хто прыходзіў, каб толькі добра пасмяяцца са старога, які абчэсваў і абабіваў такі вялізны карабель, якога яшчэ ніхто не бачыў. Але Ноя зусім не турбавала, што людзі з яго пацяшаліся. Хто памагаў яму ў працы — таму Ной дзякаваў, а хто прыходзіў здзекі чыніць — таму не гаварыў ні слова. У дзень, калі апошні цвік быў забіты ў корпус карабля, зрабіў Ной вялікае свята для ўсіх, хто яму дапамагаў. Ён ізноў распавёў пра свой сон і сказаў, што настаўчас пакінуць край. Але ўсе палічылі вар'яцтвам выправіцца ў вялізнае мора на пошукі нейкага іншага свету: «Гэта ж непазбежная пагібель! Няма ніякага іншага свету, акрамя гэтага!» Але Ной нікога не
слухаў і пачаў разам з сынамі збіраць насенне, як наказаў яму стары вяз да таго, як стаў кілем і стырном. Яны сабралі насенне ад усіх карысных раслінаў з усяго свету. Але калі Ной пачаў трусіць насенне з крапівьі і пустазелля, парослага на полі паміж разор, сыны палічылі такое залішнім: «Навошта нам у новым свеце дурное зелле? Уяві толькі, там, куды мы прыплывем, не трэба будзе палоць грады. Давай пакінем пустазелле тут!»
Ной нічога ім не адказаў, ён добрасумленна збіраў насенне далей — з кожнай раслінкі, якая яму траплялася, — і зносіў пакуначкі і торбачкі на вялікі карабель. Блізілася пара, калі ў край спаўзаліся тролі, і ўсе дзень і ноч працавалі, каб наблізіць час падарожжа. I сказаў Ной людзям: «Сябры мае, спяшайцеся на карабель! Месца ўсім хопіць. Хутка вас зноў пачнуць даймаць тролі, і гэты раз яны будуць яшчэ хцівейшыя і галаднейшыя».
Але калі карабель адплываў, большасць людзей так і заставаліся стаяць на беразе. I пракрычаў Ной: «Хай будзе табе імя «Кацці Арк»! — і разбіў глечык найцудоўнейшага віна аб карабельны бок.
I раптам загрукацела, затрэслася на зямлі, і зразумелі людзі, што ідзе нечысць. Узняўся лямант і крык, але не спыніць было «Кацці Арк» — гонкі вецер нес яго ўсё далей ад берага.
Так плылі доўга і далёка. Шмат мінула дзён і начэй з той пары, як бераг знік з іхніх вачэй. Аднойчы прыляцела белая сава і села на плечы Ною. Сава была змораная далёкім і цяжкім лётам. У кіпцюрах яна трымала маленечкі грудок зямлі. Калі сава аддыхалася, яна сказала Ною: «Ной! Увесь новы свет чакае цябе. I з новае зямлі захапіла я камячок зямлі, у якую ты пасадзіш першае зернетка. Калі зернетка прарасце, ты пабачыш удалечыні новую зямлю».
Ной уторкнуў макавае зернетка ў камячок чорнай, тлустай зямлі і асцярожненька паліў вадою. Праз два дні зернетка прарасло, і раптам далёка на гарызонце прарэзалася танюткая палоска зямлі.
Тады зразумеў Ной, што нарэшце прыплыў дадому.
— Зямля! — крычалі на караблі. — Зямля на гарьізонце!
Яны прыплылі ў незвычайнае месца. Зямля чарнела на мяккіх схілах, але нічога на ёй не расло. Hi дрэўца, ні нават
кволай якой травінкі. Ной з людзьмі выйшлі на бераг і адразу ўзяліся засяваць палі. Сеялі гарох і капусту, збожжа і гарбузы, садзілі атожылкі дрэваў, якія прывезлі з сабою.
I людзі пачалі чакаць, пакуль расліны вырастуць. Тым часам будавалі яны сабе зямлянкі, каб першым часам было дзе жыць, а там, глядзі, падрастуць дрэвы на лес. I расліны буялі на ўрадлівых глебах. Але калі надышоў час збіраць садавіну, аказалася, што яна дробная і сухая. Ясна было, што пражыць з таго ўраджаю немагчыма. Самі расліны былі гонкія і дужыя, але плады з іх не можна было ўзяць у рот. Некаторыя пачалі скардзіцца: «На старой зямлі было лепш, — жаліліся яны. — Тут мы не збяром і паловы ўраджаю, хай нават і зелень буяе, як ніколі! Гэтая зямля заварожаная. Троляў мы бачылі наўласныя вочы, а вядзьмарства на ўласныя вочы не ўбачыш, тут ужо ні з кім не паваюеш. А ці так і будзем мы жыць у нядолі?»
Ной адказаў: «Пажывём — пабачым. Я ўпэўнены, што прысталі мы да той зямлі, куды нам было наканавана! Пакуль чакаем на лепшы ўраджай, пасеем рэшту насення. Кветкі і зёлкі, і ўсё тое, на што ў нас не хапіла раней часу».
I тады людзі закрычалі: «А ці ты зусім з глузду з'ехаў? Калі мы зараз пасеем рэшту, дык пустазелле заглушыць усё, што ў нас парасло».
Некаторыя так угнявіліся, што сталі сцяной, каб не даць Ною зайсці на карабель і забраць пустазельнае насенне. Ной быў чалавек рахманы і не стаў з імі спрачацца. Ён нікому не назаляў. Але аднойчы ноччу прабраўся праз вартавых на карабель. Зачарпнуў там жменю насення і, глыбей занурыўшы руку ў кішэню, сышоў з карабля. Было гэта насенне са сніткі і дзьмухаўца, пырніку і падбелу. Ён пасеяў насенне далей ад нівы, каб ніхто пустазелля не ўгледзеў.
Калі насенне прарасло і зазелянела, хутка ўсе ўбачылі, што нарабіў Ной. Але ніводзін не адважыўся выпалаць траву, бо сказаў Ной: той, хто дакранецца хоць да былінкі пустазелля, накліча на сябе праклён. Так і расла сабе трава.
Той восенню ўсе расліны прынеслі поўны ўраджай, нават пустазелле ўрадзіла прыдатныя да ежы ягады. Парасткі рассаджваліся самі, і праз кароткі час увесь край патанаў у зеляніне.
I сказаўтады Ной: «Цяпер мы ведаем, што зусяго, шторасце на зямлі, няма нічога дарэмнага! Тое, што замінала нам у старым свеце, аказалася такім неабходным у новым. Ад гэтага дня ні адна расліна не назавецца пустою і будзе расці і буяць».
Дзядзька Бен'ямін трымаў у руках гатовы драўляны караблік і чырвоны сцізорык.
Яны пачапілі ветразі на ўсе тры мачты і пабрылі па мелкаводдзі.
Андрэас спусціў караблік на ваду, пырснуў на яго пару кропляў і сказаў:
— Імя табе будзе «Кацці Арк»!
Андрэас перавёў вочы на дзядзьку Бен'яміна, які ўглядаўся некуды далёка-далёка, тудьі, дзе неба злівалася з марскою роўняддзю. Ёнпырснуўвадойнадзядзькуіпадумаў: «Імятабе будзе Ной! He Бен'ямін, а дзядзька Ной! Цяпер навечна імя табе будзе Ной!»
Тым днём, па дарозе дадому на лецішча, на ўзлессі, Андрэас сцішыў хаду. Азірнуўся і ўбачыў, як у затоцы гайдаецца на марскіх хвалях «Кацці Арк».
— Думаеш, ён паплыве? — папытаўся ён у дзядзькі. Але дзядзька Ной у той дзень больш не размаўляў. I кожны раз, калі Андрэас глядзеў на яго аблічча, думалася яму пра старога Ноя з казкі, які дзень і ноч сядзеў пад мачтай на «Кацці Арк» і думаў, ці дабярэцца ён калі да іншай зямлі.
Праз два гады дзядзька Бен'ямін памёр. Аднойчы на досвітку зазваніў тэлефон.
— Дзядзькі Бен'яміна не стала, — паведаміў бацька пасля таго, як яны з маці доўга гаварылі за зачыненымі дзвярамі.
— Памёр? — перапытаў старэйшы з братоў, Якуб.
— Так, — адказаў бацька. — Дзядзька Бен'ямін памёр. Цяпер ён на небе.
Тое, што дзядзька памёр, Андрэас зразумеў адразу, але толькі праз шмат гадоў даведаўся пра сапраўдныя абставіны гэтай смерці. Падазрэнні наконт дзядзькавай смерці даўно закраліся ў ягоную душу і пацвердзіліся аднойчы ў размове са
слабым на язык аднакласнікам. Андрэасу было чатырнаццаць гадоў, калі ён упердіыню згадаў дзядзьку Бен'яміна ў размове з тым хлопцам.
— Аці не той гэта вар'ят, што жыўу нейкім прытулку? Маці расказвала, што ён павесіўся на стальным дроце, — паведаміў ён.
I тады Андрэас ударыў. I яму было напляваць, што пасля за гэта ён будзе шчодра мець на арэхі.
ЗАВОД
Месячнае святло цадзілася праз фіранкуўахутаны начною цемрай пакой. Палоска святла бегла ўверх па дарожцы да фатэля і спынялася на сярэдзіне дынамікаў. Немагчыма было супакоіцца, сон не ішоў.
Андрэас круціўся ў ложку і, пэўна, ужо раз дзесяты за гадзіну ўзбіваў падушку і прыкладаў яе халаднейшым бокам да вуха.
— Спі ўжо, — загадваў ён сабе. — Паварочвайся да сцяны і заплюшчвай вочы. Супакойся! Думай пра цёмную ноч, без зор!
Выкінь з галавы ўсе выпадковасці, якія папярэднічалі гэтаму паваротнаму пункту. Бог са сваім указальным пальцам задужа даўно адышоў у вечнасць. Андрэас ніколі не верыў, што ўсё жыццё — наканаванасць лёсу.
Пасля дзевятага класа яго нібы паралізавала. У яго былі добрая адзнакі і магчымасці пайсці куды вучыцца. Але ў роспачы ад сваёй уласнай разгубленасці Андрэас застаўся ў школе — пайшоў у дзесяты клас.
Калі і дзесяты клас быў скончаны, галава яго была затлумёная канчаткова. Адзінае, у чым ён тады быў упэўнены, гэта ў тым, што ён страшэнна стаміўся ад школьных засценкаў.
— Калі так, то шукай якую працу! — падсумаваў бацька.
Працу? Яму сорамна было прызнацца ў гэтым: гэтае слова смярдзела так сама агідна, як і слова школа. Аднак не было
горшага спосабу марнаваць час, як сядзець дармаедам на шыі ў старых.
Ён атрымаў дзённую працу на заводзе пластмасавых вырабаў AT «Эккоў і Сын». Штодзень восем гадзін бязглуздае працы. Па прыходзе на работу ён з лёгкім неразуменнем штампаваў прахадны білет і дзівіўся: штб гэта ягонае прозвішча робіць на жоўтай картцы з мноствам крыва адзначаных працадзён. Але яшчэ большае неразуменне выклікала тое, што яму на заводзе насамрэч падабалася! Яму, хто заўсёды пагардліва чмыхаў пры адной думцы, што трэба кожны божы дзень прастойваць у завадскім цэху, — яму падабалася быць рабочым.