23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
На дальнім канцы палаты грукнулі дзверы і жаночы голас абвясціў: «Абед! Пячонка пад цудоооўным вяршковым соўсам!»
Сняданак разносілі раней, ежа раздавалася «на сярэдзіне». Ніякай сталоўкі не было. Пячонка пад вяршковым соўсам. Бэнтэ, санітарка з галасочкам, падобным на срэбны званочак, укаціла ў палату стол на колцах, на якім стаялі талеркі з раскладзенымі порцыямі. Астатнія санітары выводзілі пацыентаў да агульнага пакоя.
Там стаяў і срэбны званочак. На бліжэйшым ад яе ложку ляжаў хворы на грып.
— Нельга так. Ты павінен што-небудзь у рот укінуць! Учора нічога не еў, на сняданак пасёрбаў нішчымнай кавы. На адной вадзе, галубок, доўга не працягнеш. Глядзі, пячонка. Пад вяршковым соўсам!
— He хачу, — адказаў хворы.
— Трэба! — настойвала Бэнтэ. — Глядзі сюды, я табе і бульбачкі з соўсам патапчу.
Падступілі ваніты. Андрэас адпусціў сцягно і пабег. Як вар'ят, пераскокваючы праз горы бруднай бялізны, ён бег да дзвярэй ванны. Ён чуў, як Бэрн A. Нур пляснуўся назад у лайно і як ва ўсю мацюкаўся Яспэр. I як Бэнтэ назаляла са сваёй бульбай пад соўсам.
Стала так пуста! Званітаваўшы, ён адчуў сябе цалкам спустошаным. Спустошаным у целе, спустошаным у душы. Толькі адно скрушлівае пытанне пакутліва мітусілася ў шэрых клетках, марна шукаючы адказу: Што гэта за месца такое? Абед і дыярэя. Пазней падкаціў жаль — першае пачуццё пасля непрытомнасці. Перадусім жаль да сябе, якому ледзь не парвала кішкі. Пасля, калі апамятаўся, калі выцер слёзы і ванітьі, — жаль да тых, хто тут ляжаў, хто тут жыў. Да яго су-
братоў. Там, у палаце, ля ложка, яму адкрылася існае пекла, і ў ім — у пахне, пасярод нясцерпнага смуроду — качаўся чалавек. Жывы чалавек — такі, як ён сам! А на суседнім ложку ляжаў яшчэ адзін жывы чалавек, якога начынялі ежай.
— Ну, я бачу, ты прыняў хрышчэнне ад Яспэра, — Нура стаяла, абапершыся аб дзвярны вушак, і назірала, як ён стараецца выцерці тое, што нарабіў. Андрэасу было няёмка, ён не паднімаў вачэй ад унітаза, гэтай сваёй купелі. Яго цікавіла хіба, як пасля такога яго будуць называць.
Мянушку ён займеў досыць хутка. Але не ад калегаў, якія пасля таго прыкрага выпадку хацелі з яго пасмяяцца, а ад Аслака Свэнсэна — аднаго з тых, што ляжалі прыкутыя да ложкаў.
Аднойчы, прыйшоўшы ў палату, Андрэас паклыпаў за Нурай. Дзеля справы, хай, можа, і не такой смярдзючай, але не менш непрыемнай, як папярэдзіла Нура:
— Аслак нацурболіў пад сябе, дапаможаш пераслаць. Але папярэджваю: што ў Бэрна на задніцы — тое ў Аслака на языку!
Аслак ляжаў ціха, утаропіўшыся ў пляму на столі. Але як толькі яны наблізіліся, пад коўдраю ўсё заварушылася. Стары напяўся і абдаў іх спапяляючым позіркам. А калі разявіў рот — з яго нібы пацякла кіпячая лава. Праз імгненне яго аж распірала ад чорнай лютасці:
— He, гляньце, гляньце, пруцца, лярвы! Каб на вас пранцы! Выбірайцеся адсюль са сваімі засранымі пальцамі! Пакіньце мяне ў спакоі! Пакіньце мяне ў спакоі, кажу вам, гадаўё сранае!
— Ну-ну, слаўны мой, — пачала Нура. — Аслак, будзь з намі прыязнейшы. Я ж прыйшла з новым санітарам і з усім, пгго толькіможна! — янападштурхнулаАндрэасабліжэйдаложка, бо той заняў пазіцыю на вельмі ўжо бяспечнай аддегласці.
— Сучара! — Аслак нават не зірнуў на Андрэаса і паранейшаму сыкаў на Нуру, якая стаяла побач і па-мацярынску, крыху стомлена ўсміхалася.
Як Андрэас мусіў рэагаваць? Ён з дзяцінства не быў навучаны такім паганым, такім брыдкім словам, а калі і засвоіў
нешта ядранае на вуліцы, дык усё гэта было дзіцячым лепетам у параўнанні з пачутым. Здавалася, Аслак шчыра верыў у кожнае ўжытае ім слова. Пры гэтым ён зусім не выглядаў на вар'ята — і напалову ў параўнанні з тым, што давялося тут бачыць Андрэасу.
Калі Аслак павярнуўся да хлопца, яго вочы блішчалі ўжо не так ашалела. А калі пачаў гаварыць, у ягоным голасе нават пачуліся ноты раўнавагі. Пажарная сірэна крыху паменшыла віск:
— Ага, значыцца, прыбыло папаўненне, — але ён зноў дадаў гуку, трапіўшы акурат у той інфернальны тон, якім толькі што гаварыў з Нурай. — Але я табе адно скажу, малады чалавек: нават не думай, халера, што ты адолееш гэтую працу! Чуеш? Я па табе бачу, які ты слабак і гультай! Такі самы прытыраны санітар, растудытваю, як і ўсе астатнія! РАСТУДЫТВАЮСАНІТАР! Топчацца тут, каб цябе на тым свеце так тапталі!
Гэта гучала так несапраўдна, так бессэнсоўна. Аслак нібы гаварыў да сцяны за яго плячыма: усё, што тут адбывалася, дзіўным чынам не мела да Андрэаса ніякага дачынення.
Хай сабе... ва ўсякім выпадку, яму далі імя, паказалі на яго месца. Цяпер яго звалі растудытваюсанітар. Прынамсі, прыналежнасць да пэўнай шайкі-лейкі была акрэсленая. Анёл або лярва — ён быў адным з санітараў 23-й палаты.
— Так, дружа, але пачакай ліць на мяне памыі, спачатку паглядзі, як я...
I тут на губы Андрэасу пляснуў смачны плявок.
— Сыдзі адсюль, лярва! — закрычаў Аслак. — Прэч! — яго твар скрывіўся. Ён гучна застагнаў, нібы нехта ўсадзіў яму ў чэрава швайку. Ён вішчаў так, што, здавалася, з вокнаў зараз пасыплецца шкло: — О Божа, калі гэтая курва дасць мне, нарэшце, укола! Як яна мяне катуе, яна закатуе мяне да смерці!
Андрэас не вытрымаў. Ён ашалеў. Яго цярпенне лопнула ў той самы момант, як яму плюнулі ў твар. Ён быў гатовы разадраць гэтую вісклівую пашчу! Выцягнуць яго з ложка і адарваць яму галаву, каб ён назаўсёды заткнуў свой гарляк! Плюнуць на яго толькі за тое, што ён хацеў дапамагчы Нуры
пераслаць прасціну! Яму... яму трэба было... У якасці пакарання ён мог хіба што выцерціся аб прасціну, якою яны меліся пераслаць Аслаку ложак. Аб новую, чыстую прасціну. Паіншаму адпомсціць гэтаму прытыранаму мярзотніку ніяк не выходзіла. На жаль.
Нура таксама густа пачырванела з твару, калі Аслак плюнуў. Па ўсім відаць, тое, што здарылася, тут не зусім адпавядала норме.
— Аслак, гэта ўжо занадта. Хопіць. Зараз мы ненадоўга зазірнем у ізалятар, там ты зможаш ляжаць і вішчаць на голыя сцены, колькі заўгодна! Мы нелюбім, калі на нас плююць і мацюкаюцца на чым свет стаіць!
Аслак здзекліва ўсміхнуўся:
— Ізалятар! Які на халеру ізалятар, гэта сапраўдная камера смяротнікаў, кабцябепранцыўзялі! Камерасмяротнікаў! Каб я выпруціўся там, як свіння пад плотам.
— Можатакстацца, штомызабудземдацьтабеўкол, — спакойна працягвала Нура. — Можа так стацца, што мы вырашым забыць даць укол, калі ты не заткнешся. Яна пакаціла ложак да сярэдзіны. — Дапамажы мне з ложкам!
Андрэас узяўся спераду, і яны ўдваіх пакацілі ложак да тарцовай сцяны на другім канцы палаты. За ўсю дарогу Аслак не вымавіў ні слова. Ён закрыў рот адразу, як толькі пачуў, што можа застацца без уколу.
— Тут у нас невялічкі пакойчык, — Нура паказала на дзверы. — Насамрэч, гэта ніякі не ізалятар, але агароджвае ад шуму, калі каму робіцца зусім блага. Дарэчы, ты б прынёс вядро і анучу, мы за адным разам і прыбраліся б. Тут апошні раз мылася, калі не памыляюся, пару дзён назад.
Ён пабег да мыйкі, невялічкага закутка ля ванны. У ванне Бэнтэ важдалася з пацыентам. Яна з усяе сілы намагалася пасадзіць яго на ўнітаз.
— He хачу какаць, — упіраўся той і стаяў, засунуўшы рукі ў кішэні.
— Трэба, — настойвала Бэнтэ, — і ты зараз жа гэта зробіш!
«Сама начыняе ежай, сама ж яе і выціскае», — падумалася Андрэасу.
Калі ён вярнуўся, Нура замкнулаўпакойчыкудзверы і падсунула ложак бліжэй да акна — як мага далей ад палаты. Аслак загаласіў зноў, гэты раз на пару дэцыбелаў вышэй. Увесь пакой перапоўніўсяхалерамі, лярвамі і безгаловымі вырадкамі. Пасля кожнага выбуху, як пасля выбуху гранаты, дымавою заслонаю ішлодайуколарастудатваюмаць\ Потымнехтаўсярэдзіне гэтага чалавека зноў камандаваў: «АГОНЬ!» — і Андрэас паспяваў толькі пашкадаваць, што не мае пры сабе затычак у вушы, ізноў адбываўся выбух.
Пазней ён даведаўся, што Аслак Свэнсэн хварэе на рак спіннога мозгу. Нясцерпны боль у дадатак да « цяжкага ад прыроды характару» прымушаў яго мацюкаць усё і ўсіх. Раніца была найцяжэйшым момантам як ддя яго самога, так і ддя тых, хто яго даглядаў. У гэты час ён апантана чакаў першага на дні ўколу марфіну — адзінага, што магло паслабіць боль, якілёсамкатам скручваў яму спіну. Ён мусіў памерці ад раку і быў не да такой ступені вар'ятам, каб даць сябе ўвесці ў зман пустымі прыгаворкамі, што, маўляў, «усё будзе добра».
Супроць свайго імя ў журнале Андрэас паставіў крыжык — трэці. Зазірнуў у спіс, каліграфічна выведзены Сігнэ: сёння працуюць Яспэр, Бэнтэ, Бэнт і Ленарт. Так і ёсць, тыя, з кім ён працаваў таксама і ў іншыя дні. У вячэрнюю змену стаялі Райдар з Нурай і кімсьці яшчэ. Апошнія пару дзён Райдар бьгў у адгулах. Андрэас паступова знаёміўся з тутэйшым працоўным людам, і ўсё ж калі-нікалі трапляліся твары і імёны, дагэтуль ім не прыкмечаныя.
Перасцілаць з ночы, карміць сняданкам. Пакрысе ён неяк уцягнуўся, і справа пайшла прасцей. Яму нават здавалася, быццам ён усё жыццё толькі й рабіў, што выкручваў анучы і карміў з лыжкі кашай. Па праўдзе, праца была не такой і складанай: ніхто над ім з бізуном не стаяў, усе былі надта занятыя, каб пасвіць іншых. Цэлы дзень мокрыя прасціны ляталі па палаце, пляскаліся на паддогу і замяняліся сухімі — з невычэрпных палатняных пакладаў, што месціліся ў санітарскім гардэробе. Хутка Андрэас набіў руку, і пераслаць ложак стала для яго справай адной хвіліны. Санітары мусілі безупынку падыхо-
дзіць да ляжачых хворых, соваць руку пад коўдру і мацаць, ці суха. Калі было мокра, санітар апынаўся перад выбарам — пераслаць ці пакінуць, як ёсць, — усё залежала ад таго, у якім ён быў настроі. Тое самае і з хадзячымі. Сярод іх шмат хто па некалькі разоў на дзень мачыўся ў штаны, некаторых за адну толькі змену трэба было перамяняць двойчы, a то і тройчы. А калі, бывала, такое здаралася і чацвёрты раз, дык санітар не заўсёды мог гэта «заўважыць».
3 кармленнем часам даводзілася цяжка. Асабліва са сняданкамі, калі большасць пацыентаў былі сонныя і не мелі ніякага жадання есці. Хадзячым «на сярэдзіне» падаваліся намазаныя лусты хлеба, часам з дробна растоўчанымі лекамі пад скрыльцам сыра. Здаралася, яны гэта заўважалі, і тады і булка, і сыр з усяе сілы ляцелі аб сцяну. У такім выпадку лекі і ежа ішлі за другім заходам. Гэтым разам санітар давіў пальцамі на шчокі, каб расчыніць сківіцы. I сківіцы расчыняліся, анягож! Тыя, хто быў найбольш абазнаны ў пацыентах і іх дзівацтвах, не губляўся ніколі. Напрыклад, Ленарт. Ён навучыў Андрэаса аднаму добраму, як ён называў, «прыёму кармлення».