23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
прыпеўку: «Народжаны на караблі, народжаны на караблі, народжаны на караблі, народжанынакараааааблі!» I так цэлы божы дзень.
Андрэаса згрызала сумленне, што, убачыўшы гэтую істоту, ён не адчуў нічога, апроч агіды.
— Ён памірае. Зусім хутка Зігурд аддасць Богу душу, — заўважыла Нура.
У Андрэаса не ўзнікла ні кроплі сумнення ў праўдзівасці яе словаў.
Яна схілілася над Зігурдам, правяла далонню па яго зблытаных валасах і пачала выскрабаць з апухлых вачэй закарэлы гной.
— Па мне, дык ён харошанькі. Ён, насамрэч, добры хлопец.
«Харошанькі!» «Насамрэч, добрыхлопец!» Цікава, яктады ў гэтай палаце выглядаюць меней харошанькія? Тыя, што не зусімдобрыя? БоЗігурд — гэтажпростаабцягнутысінюшнай скурай шкілет у дзярме і поце. Ды ўжо ж, вельмі сумнеўнае для жыццёвых радасцяў месца...
Андрэас выпрастаўся. Няўжо тут не знойдзецца на чым спыніць вока? Сама палата. А чаму б не! Ён агледзеўся і здранцвеў. Сцены, немудрагеліста пафарбаваныя ў супакаяльны ддя нерваў яечна-жаўтаваты колер — проста па голай цэгле. Халодныя і непрыкрытыя. Апроч пары вязаных кілімаў і следу ад яблыка ці памідора, якім нехта запусціў у сцяну, глядзець не было на што.
Палата № 23, як і мае быць, уяўляла сабой асобнае памяшканне. Прадаўгаватую залу. Уздоўж сцен Андрэас налічыў дваццаць ложкаў, па дзесяць з кожнага боку ад «агульнага пакоя», у якім ён цяпер стаяў. Гэтая «сярэдзіна», як яе тут называлі, размяжоўвала два спальныя крылы, кожнае з якіх было дадаткова разбітае адгародкамі метровае вышыні, каб аддзяліць ложкі адзін ад аднаго. Два рады закануркаў абапал «сярэдзіны». Адно памяшканне на дваццаць пацыентаў. Плюс — сем-восем санітараў, штоцэлыміднямітутзавіхаліся. Хлеў для людзей, з той хіба розніцай, што ў хляве кожнай жывёліне адведзена свая загарадка, свой абмежаваны куток. Тут жа ўсё было адкрыта, усё наскрозь праглядалася. Два пацыенты — Андрэас даў бы кожнаму гадоў па шэсцьдзесят — ужо
ўсталі і бадзяліся па палаце ў адным споднім. У плямах дзярма і мачы. Ды хоць, ва ўсякім разе, не голыя. Астатнія яшчэ ляжалі, але то тут, то там з-пад бальнічных прасцінаў высоўваліся калматыя галовы з заспанымі вачамі.
— Рэмень! Нура, рэмень! — завішчэла адна галава.
— Іду-іду, — азвалася Нура, павярнуўшыся на віск. — He падганяй мяне ў такую рань!
Але хлопцу, відаць, заклала вушы, і ён, не спыняючыся, ва ўсю скавытаў:
— Рэмень, Нура, рэмень!
I тут раптам як завыла! Нібы па камандзе, хорам зацягнула цэлая зграя шалёных сабак. Зараўло і заныла. Божа ты мой! Праз імгненне ўдарнаю хваляй выбіла барабанныя перапонкі, гукам працяло мазгі і душу. Быццам нехта з усяе сілы ўсадзіў жорсткі жмут вычварнага крыку прама ў вушы. He было і гаворкі вымераць гэты гвалт дэцыбеламі, хіба што па шкале Рыхтэра. Ісусе Хрысце, куды ён трапіў? На якую планету яго закінула? На Тэлюс? Га? He, гэтае месца належала іншай галактыцы, чужой планеце, гэтак сама разбітай сіфілісам і далёкай ад святла, як Зігурд, што качаўся па падлозе.
Па дарозе ў аддзяленне яму думалася пра дзядзьку Бен'яміна. Дзядзьку Ноя. Але што ён мог рабіць побач з гэтымі гарлапанамі? Дзядзька Ной майстраваў драўляныя караблікі і ўсё сваё жыццё рабіў хіба што адно — сядзеў і маўчаў.
Збоку да 23-яй палаты прымыкаў ванны пакой. Прыбіральня-клізма-ванна. «Унасіваннаёсць», — паведаміла Нура, калі цэлы натоўп заспаных санітараў уваліў у палату.
«Восьідобра, — падумаласяямутады, — хоцькінувокамна што іншае, абы не стаяць тут і не раскланьвацца перад кожнай кіслаю пысай».
Калі сустрэча з палатай была падобная на звонкую поўху, дык сустрэча з ваннай — не раўнуючы на ўдар з размаху ў самую пахвіну. Дзверы ў ванны пакой месціліся побач з уваходам у палату, выглядалі яны прывабліва і гасцінна, як, зрэшты, усякая пастка. Але калі Нура іх прыадчыніла, Андрэаса апанаваў такі жах, што ён нават не здолеў яго схаваць. Ад такога і ў чалавека мацнейшага заняло б дыханне.
Памяшканне ўяўляла сабою куб, сцены і па шырыні, і па вышыні былі амаль аднолькавага памеру. Праз закратаванае акенца, што глядзела ў двор, усярэдзіну трапляла толькі кволая пасачка святла. Рэшту мізэрнага асвятлення забяспечвала прымацаваная да столі неонавая трубка. На сцяне справа ад дзвярэй былі прышрубаваныя дзве стальныя ракавіны, за імі месціліся тры ўнітазы. Яшчэ адзін стаяў ля сцяны насупраць дзвярэй, побач з вялікаю шафай. Сядзенні і вечкі з усіх унітазаў былі адламаныя. Толькі халодны фаянс, уквэцаны нечыстотамі. Два туалетныя месцы былі забяспечаныя скуранымі рамянямі. Рамяні мацаваліся да водаправоднай трубы непасрэдна за ўнітазамі. За трэцім унітазам была нацягнутая прасціна. Ніякіх перагародак паміж унітазамі не было. Так выглядаў сарцір 23-яй палаты. Бывай, прыватнае жыццё! Усё адкрыта ўсім! Муры, столь, паддога — голы камень і бетон. Па нагах цягнула холадам, падлогу пакрывалі лужы мачы і кавалкі туалетнай паперы. Недакуркі, валоссе, запалкі, смецце і бруд. Смярдзела горш, чым у самой палаце.
— Ну, што скажаш? Брудна? — прамовіла нарэшце Нура.
— Тут што, ніколі не прыбіраецца, ці вы чакаеце, пакуль зусім не будзе як убіцца, а тады ўжо — усё разам?
Яна ўсміхнулася:
— Тут кожны дзень прыбіраецца, нават некалькі разоў на дзень. Пачакай — пабачыш. Будзе табе чым заняцца. Кожны вечар усё памяшканне абдаецца кіпенем: падлога, унітазы, сцены — усё. Мьгкарыстаемся хімічнымі мыючымі сродкамі напалм-калібру. Але ўсё адно не дапамагае. Такое ўражанне, нібы нечыстоты пырскаюць з унітазаў, як з фантанаў. Лайно тут так уелася, што яго ўжо нічым не вывесці, нават каб і нанова пафарбаваць гэтую халупу. Можа, яно менш смярдзела б, калі б знеслі ўвесь будынак. Дый тое гадоў праз дваццаць, як пасля радыяцыі. Калі ўпершыню бачаць гэты закутак, так рэагуюць усе. А найгоршае, бадай, што прызвычаіцца нельга. Я з тае пары, як пачала працаваць у Ліеры, шмат з чым звыклася, але гэтая ванна выклікае ў мяне такую ж агіду, як напачатку. Нягледзячы на тое, што дзверы сюды адчыненыя не больш за дзве гадзіны.
— Туалет па начах зачынены?
— Так, у адпаведнасці з рэгламентам ён зачыняецца.
— А пацыенты што, ніколі ноччу не просяцца?
— Просяцца, але, па праўдзе кажучы, рэдка хто з хлопцаў з такой нагоды паварухнецца ў ложку, — яна паказала на палату, — у палаце ёсць два туалеты, куды яны могуць хадзіць ноччу, калі хто здолее туды даплесціся. Дзверы туды, дарэчы, днём зачыненыя — гэта каб ты ведаў. Толькі, чаму яно так, ты, калі ласка, у мяне не пытайся. Тут у бальніцы ўвогуле лепей забыццанагэтае«чаму».Так,штотутунас... — Яна адвярнулася і паказала на стальную ванну. — Гэта ў нас мясцовы цуд. Гэтую балею, павер мне, любім і мы, і хлопцы. Калі табе выпадзе працаваць удзень у сераду, табе пашчасціць паспрабаваць сябе ў якасці санітара-лазеншчыка.
Андрэас з непрыхаванай цікаўнасцю разглядаў ванну. Гэта была глыбокая пасудзіна на высокіх ножках з гідраўлічным пад'ёмным прыстасаваннем з боку.
— Ого, нягледзячы ні на што, тэхнічныя дасягненні пракраліся і сюды.
— А ты думаў, у нас і тэрмометры з танометрамі ёсць. Ну што, пачнём? Вітацца і раскланьвацца будзеш мімаходам.
Добры дзень. Добры дзень. У тых абставінах вітанне выглядала здзекліва. Прынамсі, так яму здавалася кожны раз, калі ён спрабаваў паціснуць безжыццёвую руку якога пацыента. Адказвалі зусім нямногія. Адны стаялі і пазяхалі, гледзячы паўз яго празрыстымі, як медузы, вачыма. Другія былі нават няздольныя адарваць позірку ад лінолеуму.
Адным з самых актыўных быў шчупленькі мужчынка з маленькай жаўтавата-карычневай галавой. Той, што крычаў з балкона, калі Андрэас ішоў да фру Му. Яго звалі Фрэдзі.
— Андрэаснудайтабакі!
— Андрэас, ну дай табакі! — пераклаў Андрэасу адзін санітар.
— Андрэаснудайтабакі!
Калі перакладчык патлумачыў, што да чаго, Андрэас адразу палез у кішэню па табаку: колькі там гэтаму кітайцу трэба, каб здаволіцца.
— Не-не-не, схавай табаку! Нічога яму не даваць! — папярэдзіў яго Яспэр, другі санітар.
— Я хацеў толькі адзін нюшок...
— Разумею. Але мы выдаём тытунь строга па раскладзе, асабліва Фрэдзі, — санітар даволі нялітасціва адштурхнуў мужчынку ў бок. — Фрэдзі не паліць.
Шчуплячок нехаця адсунуўся, бліскаючы галоднымі вачыма на кішэню, у якой ляжала табака.
— Страляе ён толькі табаку?
— He. Усё, што мае дачыненне да курыва. Але ён гэта есць. Запіхваеўротіімгненнаглыгае — міргнуць не паспееш. Акалі сапраўды пашанцуе, дык потым праляжыць цэлы дзень пластом, і ўсё таму, што нехта пакінуў тытунь на стале. Гэтаму Фрэдзі ўжо некалькі разоў даводзілася прамываць страўнік. Самае лепшае — увогуле пакідаць тытунь і запалкі ў гардэробе. Калі не, дык не спі ў шапку, бо ён хуткі, як бліскавіца. Дарэчы, ці не дапаможаш мне з тым вунь хлопцам, калі дамыеш?
Гэта было хрышчэнне агнём. Уступны іспыт. Які ён з бляскам праваліў. Бэрн A. Нур. Ложак нумар чатыры, радля акна. Дзесяць тысяч міль ад усякага кантакту. Хворы на рак страўніка. Заключны этап спрынту да Абрама на піва. Г эта несумненна быў адзін з не зусім добрых хлопцаў. Якім бязлітасным бывае жыццё — яно і не пакідала гэтага чалавека, але і не давала яму жыць! Галава на падушцы, вочы заплюшчаныя. Было незразумела, ці ён яшчэ дыхае, — з роўным поспехам можна было рашыць, штоёнужо мёртвы. Ёнпростапавгненбыць мёртвым! Пасля Андрэас дужа злаваў на Яспэра, што той не папярэдзіў. Яспэр толькі сарваў коўдру і абвясціў:
— Рак страўніка! — і абыякава кіўнуў: — Апошняя стадыя.
БэрнА. Нурледзьнеплаваўусваімлайне. Адплячэй, паўсёй спіне, аждапальцаўног — адносуцэльнаелайно. «Нармальны» пах у палаце, у адрозненне ад смуроду, што ішоў з яго ложка, здаваўся ружовым водарам. Яго нібыта ўзялі з памыйнае ямы пад асабістымі прыбіральнямі д'ябла, перамяшалі з сатанінскім духам і паслалі на зямлю, каб той, хто нюхне, адразу вар'яцеў. У Андрэаса паплыло перад вачамі. Трэба... трэба... дапамагчы памыць гэтыя залітыя лайном косткі?
Яспэр, мяркуючы па ўсім, глядзеў на такую перспектыву спакойна. Яму было каля пяцідзесяці, гэта быў адзіны санітар — не аднагодак Андрэаса. I адзін з двух у гэтай палаце,
хто меў спецыяльную адукацыю. Ён, напэўна, шмат да чаго прызвычаіўся.
— Трымай тут, — Яспэр перавярнуў небараку на бок, тварам да Андрэаса. Той асцярожна ўзяўся адною рукой за сцягно, прымасціўшы чатыры кончыкі пальцаў на неабхезаных астраўках скуры, а другою трымаў галаву. Яго гнала ў пот. Цягнула на ваніты.