23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
— Добры дзень, — працадзіла жанчына. Андрэас назваўся і чакаў, што яна нейкім чынам адрэагуе на яго прозвішча. Але выраз твару ў яе не змяніўся, яна па-ранейшаму нацягнута ўсміхалася. I толькі трошкі прыўзняўшыся з крэсла, працягнула яму вузкую далонь.
— Фру Му, — назвалася яна. — Анэтэ Му, — яна кіўнула яму на крэсла каля стала. — Калі ласка, сядайце!
Андрэас удзячна пляснуўся ў крэсла і закінуў нагу на нагу. Гэта прыдало ўпэўненасці.
— Я, я прыехаў, каб...
Яна махнула, каб Андрэас змоўк. Важная размова, якая, мусіць, тычылася пацыентаў, была яшчэ не скончаная.
— Так, так, бясспрэчна... — згаджалася яна. — Цудоўна! Усе закускі былі вельмі смачныя, усе да адной. Я сказала Ёну, што такіх пачастункаў... Так, вядома, але ты мне прабач, табе не здаецца, што Лізе і Пэдэру варта было паводзіць сябе болей стрымана? Згадзіся, недарэчна выносіць на людзі сямейныя звады, тым больш на такой урачыстасці.
Андрэас сядзеў, утаропіўшыся ў падлогу. Ён адчуваў сябе ніякавата. Вось перад ім сядзіць жанчына і ва ўсю распавядае пра сваё асабістае жыццё! Яна назвалася фру Му, але ні словам не абмовілася, што яна і ёсць старшая медсястра, да якой ён мусіў звярнуцца. Ён памацаў кішэню курткі. Ліст паранейшаму ляжаў на месцы, зачытаны і ўжо добра зацёрты. Ён выцягнуў яго і паглядзеў на подпіс унізе аркуша: «А. Му». Але ніякай пасады за подпісам не значылася.
Размова зацягнулася амаль на паўгадзіны. Калі фру Му нарэшце паклала слухаўку, яе механічная ўсмешка пакорліва знікла:
— Так, што туту нас? Што вы хацелі?
Андрэас сціснуў зубы і пачаўтлумачыць, што яму насамрэч
хацелася б пачаць працаваць санітараму адным з аддзяленняў бальніцы. «I як мага хутчэй ад цябе адчапіцца», — дадаў ён пра сябе.
— Хвілінку! — яна спыніла яго, крутанулася ў крэсле і выцягнула шуфляду з архіўнай шафы. — Вігерт?
— Так.
— Андрэас Вігерт?
— Так, Андрэас Вігерт.
— Ага... вось вы дзе! Яна выцягнула зялёны аркуш, паклала перад сабою і пачала чытаць, час ад часу паглядаючы на Андрэаса.
— Дык вам васемнаццаць, так?
— Васемнаццаць з паловаю.
— Гэта тое самае. I вы хацелі б працаваць у нас санітарам? А ці ёсць у вас нейкі вопыт такой працы, Вігерт?
— He, і пра гэта я напісаў у прашэнні! — Андрэас кіўнуў на знаёмы аркуш, прыладжаны сашчэпкамі да зялёнай копіі ліста.
— Вось як. Так, так... — у голасе зноў зазвінела раздражненне.
I фру Му распачала прамову, якую, па ўсім відаць, адтарабаньвала далёка не першы раз. Калі яна адкінулася на більца крэсла, яму здалося, што нехта націснуў на кнопку магнітафона і той загучаў. Фру Му нагадвала стальнога робата, абцягнутага скурай з бледнай мяккай пластмасы. Імёны, лічбы сыпаліся на яго, як шкляныя шарыкі з торбачкі. Халодныя, празрыстыя, важкія, прамоўленыя выцвілым голасам, без памылак і перапынкаў. Ці дасць ён рады ўсяму гэтаму?
Праз шчыліну між тонкімі вуснамі фру Му, нібы пчолы з вулля, выляталі і гулі над самым ягоным вухам размаітыя звесткі — іх нельга было ні спаймаць, ні спыніць, ні разгледзець зблізку. Даты, колькасць пацыентаў, урачы, дыягназы. Страхі, памежныя станы, неўрозы, псіхозы. Пазіраючы на Андрэаса шклянымі вачыма, яна трымала максімальны кантроль над кожным словам, якое артыкуляваў яе рот. Дадзеныя пра аддзяленні — пра тыя самыя змрочныя карпусы, паўз якія ён праходзіўпа дарозе сюды, з гучнымі назвамі — А, Б, В і Г. Жаночае і мужчынскае крыло — кожны пацыент размяркоўваўся
па аддзяленнях і пастах у залежнасці ад хваробы і полу. Потым пасыпаліся звесткі пра працоўныя абавязкі. Персаналу ў цэлым і яго асабістьія, да якіх яму належала прыступіць.
Ён сапраўды рабіў усё магчымае, каб утрымаць у памяці самае важнае. Яму карцела як мага хутчэй прыступіць да сваіх абавязкаў! Ён прагнуў пабачыць аддзяленні, пасты і анучы, пра якія яна казала. Хутчэй бы яна скончыла! Нарэшце Мо прыцішыла тэмп і глянула на гадзіннік.
— Госпадзе, як час ляціць! Значыць, так, Вігерт, мы думалі накіраваць вас у аддзяленне В. Мужчынскае крыло В. Гэта аддзяленне для мужчын, мужчын з фізічна-псіхічнымі парушэннямі. Прынамсі на тым посце, куды вы накіроўваецеся. Mary абяцаць, што там вы атрымаеце грунтоўную і ўсебаковую практыку, вы ж, напэўна, збіраецеся пайсці вучьіцца далей, як многія іншыя ў вашым узросце?
— Так, я думаў...
— Цудоўна! Нам патрэбны ўрачы і іншы кваліфікаваны медперсанал, — янаадрывістазасмяяласяідадала: — Вы, мужчыны, больш трывалыя на гэтай ніве, чым мы, жанчыны!
Андрэас на гэта нічога не сказаў.
— Пост, куды вы накіроўваецеся, называецца палата № 23. Я ўпэўненая, што вы там хутка прызвычаіцеся. Спачатку мы падпішам з вамі дамову на паўгода, а потым паглядзім, як будзе, ці захочацца вам працаваць далей. Прынамсі, мы на гэта разлічваем, бо, увогуле, на сённяшні дзень у нас надта вялікая цякучка кадраў. Старшую медсястру ў мужчынскім крыле В завуць Сігнэ Вік і... і ўсяго вам найлепшага! Памятайце, што вам забаронена гаварыць са староннімі пра ўсё, што так ці інакш мае дачыненне да пацыентаў! На нас ляжыць адказнасць абараняць іх і іх сем'і, не выдаючы звестак пра тое, што мы тут кожны дзень бачым. Калі хто парушае гэтае абяцанне, той аўтаматычна пераступае нарвежскі закон! За гэта можна трапіцьутурму, Вігерт!
Ён ужо чуў, як у яго за спінай клацаюць астрожныя замкі. Абавязак невыдавання службовай тайны! Яны, выходзіць, пакладаюцца на яго! Ён павінен спрычыніцца да таямніц псіхіятрыі!
Яна падазрона паглядзела на Андрэаса.
Але Андрэасу не было чаго ад яе хаваць.
— Я не маю намеру балбатаць налева і направа. Безумоўна, я буду маўчаць, — запэўніўён.
3 яе спаўзло крыху строгасці.
— Ну вось і добра. Так, нагэтым, бадайшто, усё... Засталіся хіба ключы!
Яна пашукала ў шуфлядзе і выцягнула важкую нізку. Зноў распачаўся магнітафонны запіс: ключ ад галоўнага ўваходу, ключ ад старых замкоў, ключ ад фортак, ключ ад рамянёў, ключ ад таго, ключ ад сяго і яшчэ пара зверху.
— Ключ ад рамянёў?
— Так, у 23-й палаце вы знойдзеце яму ўжытак. На жаль, што ёсць, тое ёсць, нічога не зробіш. Час ад часу некаторыя пацыенты бываюць дужа неспакойныя.
Андрэас разглядаў ключ ад рамянёў. Ён быў не падобны да іншых. Ён нагадваў жалезную манету, перарэзаную па экватары. Па краях прапіла тырчалі два зубцы. Ключ нагадваў пляскаты штэпсель.
— I беражыце гэтыя ключы, як зрэнку вока, — папярэдзіла фру Му. — Гэта вельмі важна! А калі ўсё ж здарыцца, што не ўберажаце, дык павінны будзеце выплаціць бальніцы па пятнаццаць кронаў за ключ!
Пятнаццаць кронаў за ключ! Божа ты мой, колькі грошай боўталася на гэтай звязцы!
Яна казала далей:
— Але ж вы разумееце, што эканамічны бок тут не так важны. Што станецца, калі ключы трапяць у чужыя рукі? У аддзяленне можа ўлезці нехта старонні, ці яшчэ горш — пацыенты могуць самі выбраццаі з аддзялення!
Андрэас ківаў з сур'ёзным выглядам. Ён ужо бачыў перад сабою хеўру шызафрэнікаў-анархістаў, якія з дзікім выццём вылятаюць з бальніцы, каб расправіцца з ім самім, з фру Му і з іншымі свядомымі будаўнікамі грамадства.
— He, безумоўна, я разумею, што нічога добрага з такога не выйдзе. Я буду рабіць усё магчымае, каб з імі нічога не здарылася. Дарэчы, пост, куды я накіраваны, зачынены? — Андрэас падумаў пра адчыненыя вароты бальніцы, якія нібы вабілі да сябе.
— Заўсёды, — адрэзала фру Му. — Усе пасты заўсёды зачыняюцца. Але вы хутка да гэтага прызвычаіцеся. Праз некаторы час вы будзеце замыкаць за сабою ўсе дзверы — і дома, і на працы. Астатнія ключы атрымаеце ў кастэлянкі, — падсумавала яна.
— Астатнія ключы?
— Так, я думаю, вы зацікаўлены мець ключ ад пакоя, які будзеце здымаць? — яна з'еддіваўсміхнулася.
I праўда! Пакой. На яго ён амаль забыўся.
— Выбачайце... столькі ўсяго за раз.
— Разумею, Вігерт! Цалкам вас разумею, — цяпер яна звярталася да пяцігадовага дзіцяці. Му паклала перад сабою важкую тэчку і пачала ўказальным пальцам вадзіць па старонках зверху ўніз, мармычучы сабе пад нос: — Першы блок, другі, трэці — поўна. Чырвоны і зялёны блокі — напакавана і там. He, ну вы бачылі такое! Мушу сяліць вас у Братэрскі дом, Вігерт! У Братэрскім доме, наколькі мне вядома, ёсць вольны пакой.
Братэрскі дом, а гэта яшчэ што такое? Каталіцкі кляштар тут ці што?
Фру Му абяззброіла:
— Я ўпэўненая, што вам там спадабаецца. I там, і ў аддзяленні, Вігерт. Разумееце, тут, у Ліеры, мы ўсе, як адна дружная сям'я! Так, ну, здаецца, усё сказала. Калі б вы зараз паставілі свой подпіс пад працоўнай дамовай, я ўжо і патэлефанавала б у аддзяленне — папярэдзіць, што вы прыбылі на месца.
Твар у яе праяснеў у прадчуванні хуткага развітання. Андрэас кіўнуў і з удзячнасцю выхапіў працягнутую яму асадку. Падалося, што і яна з не меншай удзячнасцю схапілася за тэлефонную трубку.
Му так салодка шчабятала са старшай медсястрой мужчынскага В, што Андрэас ледзьве стрымаўся, каб не зайсціся са смеху. Калі ў фру Му і быў нейкі ўлюбёны занятак, дык гэта мусіў быць аматарскі тэатр. Але яна зашмат пераігрывала, каб называцца добрай акторкай.
Андрэас склаў стосікам аркушы і перадаў іх назад.
— Ну, бывайце, сястра Сігнэ, усяго Вам найлепшага! — расшаркалася фру Му, і слухаўка тут жа ляснула на месца. Што ні
кажы, а тое, з якой хуткасцю яе твар зноў зрабіўся ледзяным і варожым, заслугоўвала захаплення.
— Значыцца так, у вас ёсць гадзіна, каб забраць ключы і бялізну ў старшай кастэлянкі і занесці вашыя рэчы туды, дзе вы будзеце жыць! Роўна а першай вы павінны ўжо стаяць ля варот. Па вас прыйдзе санітар з 23-й палаты. Ну, поспехаў вам, Вігерт, усё будзе добра! Я ў гэтым аніколькі не сумняваюся!
У кастэлянкі ён доўга не затрымаўся. У вялізным памяшканні, запоўненым штабялямі мытай бальнічнай бялізны, мітусіліся заклапочаныя жанчыны.
Ён атрымаў атрыбуты сваёй новай прафесійнай прыналежнасці — чатыры белыя медыцынскія халаты, ручнікі і пасцельную бялізну. Усё клалася яму ў абярэмак. Пад канец ішлі дзве пары лаўсанавых штаноў з сінімі пасачкамі па баках.
— Санітарскія штаны, — патлумачыла жанчына, падаючы іх Андрэасу. Хіхікнула: — Ніхто з маладыххлопцаў-санітараў іхне носіць. Пэўна, «добра» сядзяць! — зноў смяшочак.
У яго за плячыма пачулася крактанне старшай кастэлянкі:
— У бальніцы належыць насіць штаны! A то завялі моду, шастаюць тут у латаных джынсах ды нейкіх вельветавых анучах! Сорам глянуць на тых санітараў! He тое, што раней. Хоць бальніца была на бальніцу падобная! А сёння ходзяць, як абшарпанцы.