23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
Андрэаса ахапіла паніка. Ён адчуў, яку грудзях расце камяк, робіцца такім вялікім, што замінае дыхаць. Ён хацеў пабегчы, але не мог вызваліцца з клейкай плямы, хацеў крыкнуць, але не здолеў выціснуць ніводнага слова. Енсэн-Зебра занёс рэмень — ударыць, але... яго твар памутнеў, пачаў расплывацца. Галава бы плавілася, і на ёй праступала аблічча дзядзькі Бен'яміна. Дзядзькі Ноя. За плячыма ў яго прыадчыніліся дзверы, праз увесь калідор гучна паклікаўжаночы голас: «Андрэас! Андрэас!»
Дзядзька Бен'ямін стаяў, апусціўшы рукі, і няўцямна пазіраў на рэмень. Жаночы голас усё клікаў: «Андрэас!»
I раптам сцены пачалі абрынацца. Ён паспрабаваў ухіліцца ад каменнай груды, што ляцела яму проста на галаву, але не здолеў — цяпер ён ляжаў, пахаваны ў густой непрагляднай цемрадзі.
Святло. Рэзкае святло прама ў твар. Андрэас прачнуўся. Маці пасміхалася і гукала:
— Андрэас! Хопіць спаць, прачынайся, — яна пяшчотна правяла рукой па яго шчацэ.
Бацька сядзеў снедаў, занурыўшыся ў ранішнюю газету. Але адразу адклаў яе ў бок, як толькі ўбачыў Андрэаса. Сёння трэба было паснедаць разам і нічым не азмрочыць сямейнай ідыліі аж да самага адпраўлення цягніка.
Гэта было жахліва, якраз як ён сабе ўяўляў. Сентыментальныя фразы соваліся па стале разам з хлебным кошыкам, а пад канец ішлі незлічоныя павучанні ў прысёрбку з абпальваючай кавай. Так, зразумела, што ён напіша; не, ён не будзе сядзець там увесь час і хутка прыедзе да іх на пабыўку. Андрэас напружана ўсміхаўся і адказваў з ненатуральнаю ветлівасцю.
— Можа, паддіць кавы? — маці ўжо бегла з кавярнікам.
Бацька закрахтаў. «Так, а зараз пяройдзем да галоўнага», — падумаўсабеАндрэас. Ёнпаглядзеўнагадзіннік. Без пятнаццаці сем. «Сорак пяць хвілін, у тваім распараджэнні сорак пяць хвілін, каб наставіць мяне на правільны шлях і папярэдзіць пра ўсе небяспекі і спакусы, што падпільноўваюць маладога чалавека, які толькі выбраўся на самастойнае жыццё. Пра галодных на секс белакудрых паненак і прапітых калег па працы. Сорак пяць хвілін і ні хвілінай больш. А пасля я пабег, каб не спазніцца на цягнік!»
Але Андрэас памыляўся.
— Дзіўнаатрымоўваецца, — пачаўбацька, — і цябе закінула ў Ліер. Дзядзька Бен'ямін пражыў там столькі год.
Андрэас паглядзеў на маці і папытаўся:
— Вы калі-небудзь туды ездзілі яго наведаць?
Маці збянтэжылася:
— Так, і не адзін раз. Спачатку я ездзіла з мамай раз на ме-
сяц. Яго паклалі ў бальніцу, яшчэ калі ён быў зусім хлопчык. Дома мы ўсе былі ўпэўненыя, што Бен'ямін крыху занядужаў і, каб ачуняць, яму патрэбная дапамога. Нікому ў галаву не прыходзіла, што адзін з нас стаў, як тады казалі, невылечным псіхічна хворым, — яна ўздыхнула. — Пазней мы пачалі ездзіць у Ліер радзей, доўга было, што ён і не пазнаваў нас. Толькі сядзеў і нема крычаў...
Андрэас адчуў, што размова хутка выйдзе на тонкі лёд. Настрой за сталом быў азмрочаны непрыемным цяжарам. Ён спытаў:
— А як было тады ў Ліеры ?
— Ой, трэба прызнацца, месца мне падалося змрочным, — адказала маці. — Але можа таму, што там ляжаў мой адзіны брат. Усё выглядала неяк надта панура. Помню, мне здавалася, што там усё старое і занядбанае.
— Так, так, — адгукнуўся бацька. — Але з тае пары шмат што змянілася. Толькі ўяві, колькі цяпер новых медыкаментаў!
— Лекі лекамі. Я ў тым нічога не цямлю, але ці заўсёды яно так добра, як падаецца, — лячыць імі ад усяго запар. Трэба ж людзей разумець! Разумецьілюбіць! — мацізмоўкла.
Андрэас з бацькам шматзначна пераглянуліся. Жанчыны не надта цямяць у дасягненнях медыцыны ці шырыні навуковага мыслення. Яны шмат чаго адчуваюць і мала што ведаюць.
Цягнік прыйшоў па раскладзе. Стукаючы коламі, прыбыў на станцыю, завішчэлі тармазы, засоп гідраўлічны прэс. Андрэас заняў месца ля акна.
Як толькі цягнік крануўся, ён запаліў цыгарэту, адкінуўся на більца крэсла і пачаў разглядаць краявіды, што паплылі за акном. Аселіны і паркі, дзе ён гарэзнічаў коратка стрыжаным хлапчуком, выдаючы сябе за сапраўднага індзейца. Старая школа. Прыстані, забаронныя месцы, якія праз бацькоўскія перасцярогі былі якраз болей прывабнымі. Мінулі горад. Бывайце, бацькоўскія забароны! Ланцуг вечназялёных дрэваў цягнуўся ўздоўж чыгуначнага палатна, час ад часу перарываючыся лапікамі яшчэ не прысыпанай снегам зямлі.
Сталь, шкло і людзі — увесь гэты калос пад назваю цягнік на Осла a 8:15 адмяраў кіламетры, прыпяваючы «ўсю-ды-
доб-ра, усю-ды-доб-ра». Андрэас выпусціў колца сівога дыму ў столь купэ. На нейкае імгненне задумаўся, ці запяе цягнік другую палову прыказкі, калі ён будзе ехаць наступным разам. Назад.
ДВАНАЦЦАТЫ БРАТ У ДОМЕ
Ліерская даліна патанае ў хваравітым лістападаўскім святле. Менавіта гэтае халоднае, скупое на цяпло сонечнае праменне прадракае хуткі прыход паненкі Зімы і нясе на сабе пячатку апошніх рэшткаў паволі згасаючай восені.
У гэты час маці-прырода апынулася на ростанях, бы сама не ведае, чаго яна хоча, на што здатная. Змарнела сонейка, мінуўся час, калі яго пяшчоты хапала, каб аблашчыць кожную раслінку, кожнае дрэўца. Ветрык яшчэ не ўвабраўся ў сілу, каб узварушыць першую зімовую завіруху.
Але з ночы ляжыць на зялёных пагорках і чорных глебах празрыста-белая намаразь.
Лістападаўскі кампраміс у прыцішана-лагодных фарбах.
На ўсходнім схіле ўзвышша, у пятнаццаці хвілінах язды ад шэрага, нягеглага Драмэна месціцца Ліерская бальніца. Узбоч выгнутайколамдарогізбіласяколькідамоў — зусім невялічкае мястэчка. Аўтобус робіць тут круг, а пасля паўзе далей угору па крутым схіле да вёсак Сіллінг і Транбіхёгда.
Вакол пляцоўкі, якая ў рабочы час ад людской мітусні нагадвае каламутнае мора, падковаю стаяць старыя будынкі. Пральня, з прыадчыненых вокнаў якой валіць пара. Праз дробныя квадрацікі шыбаў ледзь распазнаць жаночыя і мужчынскія постаці. Склад бялізны, будынак працатэрапіі, вартавое памяшканне. I кухня, вялізная кухня з несціханьім звонам каструль і місак, шклянак і сталовых прыбораў. Паветра гэтаю раніцай было пранізанае мноствам гукаў, што даляталі нібы
здалёк, нагадваючы дзіліньканне касцельных званоў за хрыбтом узвышша.
Расчыненыя вароты разрываюць чараду будынкаў. Яны вядуць у самае сэрца лякарні. Да двухпавярховай пабудовы з чырвонай цэглы, з двух бакоў прыгожа абнесенай паркавымі прысадамі. Адміністрацыйны будынак. Той, што санітары паміж сабою называюць «амбасада». Вакол будынка — пахілыя пагоркі, засланыя чэзлай травой, стромкія бярозы, пругкі барбарыс і даўно пасохлыя кветнікі. Чырвоная сэрца лякарні. Якое пульсуе рашэннямі і пастановамі, што выпрацоўваюцца на заўсёды доўгіх паседжаннях. Тут выпампоўваюцца і напампоўваюцца тэлефонныя размовы, якія пасля размяркоўваюцца праз цэнтральны пункт па ўсіх бальнічныхлініях, каб нарэшце выскачыць кароткім сухім загадам на нейкім бальнічным посце ці ў дробнай канторы.
Крыху далей, паміж бярозамі — шэсць гмахаў, шэсць калосаў, узведзеных з каменя і цэменту, стаяць, нібы выпадкова прасыпаўшыся з прыгаршчаў Госпада Бога. Само іх размяшчэнне — адзінзаадным, адасоблена, раскідана па зялёным, мяккім дыване — робіць іх велічна-непрыступнымі. Яны быццам завіталі з сярэднявечча. А гэтыя вузкія вокны, падзеленыя на дробныя квадрацікі, падаюцца цьмяным шклянымі вочкамі на важкіх фасадах.
Будынкі аддзяленняў Ліерскай бальніцы — старадаўнія, колішнія — стаяць там, дзе стаялі пакаленнямі і, напэўна, перажывуць усіх, хто сёння блукае па іх засценках, нема крычыць у ложках, знемагае, скручаны рамянямі. Яны перажывуць і гэтых, як некалі перажылі тысячы падарожжаў без спачыну, тысячы бязрадасных крыкаў, тысячы закратаваных жыццяў. Непрыветныя будынкі, раскошныя і доўгія, вышынёю на тры паверхі, з франтонамі, якія, нібы дзіды, пагрозліва шчэрацца ў неба. Яны — волаты.
Аднойчы раніцай, напрыканцы 1974 года, у гэтыя вароты, насустрач гэтым дзівацкім краявідам, увайшоў Андрэас Вігерт. Па валізцы ў кожнай руцэ і са старым бацькоўскім заплечнікам.
Уздоўж фасада на адным з вялікіх будынкаў цягнуўся доўгі вузкі балкон, на парэнчах вісела разветрыцца некалькі
матрацаў. Калі Андрэас ішоў паўз балкон, з яго паўрасчыненых дзвярэй высунуўся гладкі твар. Твар амаль без маршчынак, як у дзіцяці, з залаціста-карычневай скурай, нацягнутай паверх ільснянога цемя.
— Гэй! — пракрычала постаць з балкона. — Гээй! Гэээй!
Андрэас спахапіўся, паставіў адну валізку на зямлю і нерашуча памахаў вольнай рукою.
— Дзень добры! — павітаўся ён і тут жа сумеўся, а ці пачулі яго там, ці не перайшоў ён на шэпт, ці не адказаў сам сабе. 3-за маленькай галавы паказаўся санітар. На ім быў кароткі белы халат, як на многіх, каго Андрэас бачыў ніжэй на пляцоўцы. Санітару было столькі ж гадоў, колькі Андрэасу, можа, трошачкі болей. Шыракаплечы і белавалосы, вікінг зараз схіліўся над пацыентам і нешта сказаў на вуха. Пасля досыць прыязна ўзяў яго за плечы і павёў назад у пакой. Клац! Дзверы зачыніліся.
Так нехта павіншаваў Андрэаса Вігерта з прыбыццём у Ліерскую бальніцу.
Ён стаяў перад шырокімі дубовымі дзвярыма з вышараванай да бляску масянжовай ручкай. На абіўцы пажоўклымі пластмасавымі літарамі красаваўся надпіс: «Старшая медсястра».
Паставіўшы валізкі на падлогу, ён выцер вільготныя далоні аб калашыны штаноў. Яго сэрца сутаргава калацілася, гатовае выскачыць з грудзей, калі, нарэшце, ён здолеў асцярожна пастукаць у дзверы.
Hi гуку. Ён пастукаў яшчэ.
— Так? — даляцеў да яго жаночы голас, у якім чулася яўнае раздражненне.
Ён двойчы праглынуў сліну, пракашляўся і ўвайшоў.
Кабінет выглядаў прыбраным і чыстым. Шэры лінолеум на падлозе быў добра вымыты, люстэрка блішчала, на паліцах уздоўж сцен маркотна стаялі роўныя шэрагі тэчак-скорасшывальнікаў і кніг з рознакаляровымі пераплётамі. Праз прыадчыненае ў восеньскую раніцу акно прабіваўся ветрык, які забаўляўся з фіранкамі.
У куце стаяў пісьмовы стол, за якім сядзела жанчына гадоў
сарака. Яна працяла Андрэаса поўным дакору позіркам. Чорная тэлефонная трубка павісла ў яе на пальцах. Няўдала хаваючы відавочную раздражнёнасць у сувязі з перарванай размовай, яна ўрэшце пачаставала яго ўсмешкай. Але ў гэтай усмешцы было штось механічнае, штосьці такое, што выклікала ледзьве не страх. Нібыта паралізаваны змяіным позіркам, Андрэас моўчкі стаяў, адчуваючы, што зараз яго праглынуць.