23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
Г эта тычылася не самой працы. He было нічога нуднейшага, як кожны дзень па восем гадзін стаяць і складаць адны і тыя бязглуздыя вырабы ў кардонныя скрыні. Але яму падабаліся атмасфера. Падабалісялюдзі, з якімі ён працаваў. Напышлівае слова салідарнасць напаўнялася нейкім іншым значэннем, у ім чулася не тое, пра што ён прывык чытаць у газетах ці ўлётках. Напэўна, ён раскрыў для сябе шырэйшы сэнс слова, вынайшаў яму больш трапнае тлумачэнне — ён стаў часткаю калектыву, адным з рабочых. Салідарнасць азначалатое, што заўважалася ў позірку, руплівай руцэ, шчырых учынках. Тое відавочнае. Абсалютна неабходнае. Салідарнасць. Якое гэта было важкае слова!
Праз месяц ён адчуваў сябе сапраўдным ветэранам. Ён навучыўся курыць з занятымі рукамі, не вымаючы цыгарэту з рота. Ён ужо добра ведаў, хто з начальства гаўнюк, а хто не.
— Вунь, глядзінатаго, — Енсэн-Зебра, адзінсастарэйшых рабочых, паказаў на дзецюка ў шэрай спяцоўцы з пяццю асадкамі, што тырчалі з нагруднай кішэні. — Я з ім пятнаццаць гадоў у адной змене працаваў. А ён цяпер і рукі не падасць! Ён, маўляў, крыху пралез па службовай лесвіцы. I, здаецца, думае лезці вышэй. Так і вызірае, па кім бы прайсціся і яшчэ больш задраць да столі свой шнобель. Ты цішэй там, каб ён па табе не праехаўся! Ён, ледзьве дзе што, адразу ляціць у кантору трапацца, каб яму гэта пасля залічылася. Начальства яго лішні раз па плячы папляскае, калі ён там растрындзіць, што ты на мінулым тыдні сцягнуў з цэху якую жоўтую пластмасавую талерку.
— Вось яно як. I як завуць гэтага спрытнюгу? — пацікавіўся Андрэас.
— Пётра-Верхалаз, — адказаў Енсэн-Зебра. — Яго тут завуць Пётра-Верхалаз! Як ён там значыцца ў сваім пропуску, я не помню. Я выкрасліў яго з памяці ў той дзень, калі ён забыўся, як паводзіць сябе са звычайнымі людзьмі!
Ён выплюнуўпажаўцелы недакурак, якім прасмярдзеў ці не ўсё памяшканне і вылаяўся:
— Чортаў лізаблюд. Пачакай, зараз ён прыпрэцца ва ўсёй сваёй красе!
Больш за ўсё Андрэасу на яго першым працоўным месцы падабаўся настрой.
На каляды ў 1973-м прыехалі старэйшыя браты. Курт з новенькім заручальным пярсцёнкам і непахіснай верай у сябе, ваеннага. Якуб ужо з мажным пузам, жонкай і дваімі крыклівымі дзецьмі.
— Божа, няўжо ты думаеш усё жыццё змарнаваць на Эккоў? — недаверліва спьітаў Якуб.
— Слухай сюды, — Кнут нахіліўся да Андрэаса, паклаў руку яму на калена і загаварыў па-сяброўску даверліва, але рашуча — сяржант гаварыў да свайго малодшага брата. — Чаму б табе не пайсці служыць у армію? Я маю на ўвазе, калі табе споўніцца васемнаццаць. Магчымасцей — не мерана! Школы, курсы. Абстаноўка — што трэба! Ды не выключана, што і я дзе дапамагу...
Калі ўлезла маці са сваімі заўвагамі, Андрэаса аж перасмыкнула:
— Ён не хоча! Ён і туды не хоча!
Старэйшы брат-вайсковец толькі моўчкі на яго паглядаў; Андрэасу прыйшлі на памяць хвіліны, калі ён пару месяцаў назад сядзеў у кабінеце ваеннага камісара. Як цяжка яму даліся тыя некалькі імгненняў, каб нарэшце выціснуць з сябе: «Не, увогуле я маю намер адмовіцца...»
Яму не хацелася браць на сябе абавязак трыбушыць людзей. Насамрэч, прычына для адмаўлення была наіўная. Але наіўнасць заўсёды шчырая.
Цяпер яго хапіла толькі, каб вымавіць:
— Я лепш пайшоў бы лапіць людзей, чым штыхом у іх калупацца.
— Так, Андрэас, гэта таксама прафесія! — з'еддіва пракаментаваўЯкуб. — Медсястраі
Але для Курта мець такога слабака за брата было ўсё адно, што запляміць свой паслужны спіс, і ён пакрыўджана працадзіў:
— Людзей табе лапіць! А што б ты зрабіў, калі б аднойчы прыйшоў дадому, а там дзесятак рускіх салдат гвалтуюць на кухні тваю маці? Прыстроіўся б да іх збоку?
— Хопіцьужо! — пачала прасіць маці.
— Стаў бы ў чаргу! — агрызнуўся Андрэас да брата.
Але тут бацька гучна заўважыў, што калі ўжо ўсе сабраліся святкаваць каляды, дык хоць адзін раз на год, чорт раздзяры, можна зрабіць гэта па-святочнаму.
Пасля новага года, нікому не гаворачы, Андрэас адправіў па пошце тры тоўстыя канверты. Тры прашэнні на практыку ў раённую бальніцу — санітарам, каб зарабіць плюсы да прахаднога бала і пайсці вучыцца далей.
Але прашэнні вярнуліся назад з «не, выбачайце». Hi ў вялікай цэнтральнай бальніцы, ні ў дзвюх астатніх бальніцах фюльке* на яго не знайшлося ніводнага хворага.
Вось так. Круці — не круці, а пасля вакацый ён мусіў зноў вярнуцца на завод. Пайшоў другі год, як ён працаваўрабочым. Яму споўнілася васемнаццаць і цяпер дазвалялася стаяць ля станка і працаваць пазменна. Днём, вечарам або ноччу. Разам з Зебрай і іншымі хлопцамі. Гэта было сапраўднае павышэнне па службе.
Енсэну-Зебры было добра пад шэсцьдзесят. Ён быў адным са старажылаў на прадпрыемстве «Эккоў і Сын»: дваццаць гадоў таптаў пад нагамі гэты пыльны бетон. За ўсе гады ён навыцягваў з-пад шумньіх прэсаўгоры ружовых пластмасавых гаршчочкаўі празрыстых мерных пасудзін. Ён ненавідзеўусё, што называлася пластмасай.
'Фюльке — адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка ў Нарвегіі. (Заўв. рэд.)
Менавіта Енсэн-Зебра накіраваў Андрэаса на сцежку, якая аднойчы вывела-такі яго за завадскія засценкі.
Неяк напачатку лета Андрэас працаваў у начную змену, яшчэ даўзыходу сонца яны павымалі сабойкі і сядзелі снедалі. Гаварылі аб рознай лухце, а пасля моўчкі паглядалі, як на ўсходзе прабіваецца на дзень. Праз пару гадзін зусім развіднее. 3 вокнаў сталоўкі відаць было, як над дахамі суседніх дамоў рассейваецца лёгкая смуга і неба пачынае ўбірацца ў залацістаружовыя фарбы.
— Пэўна і ў горадзе такая прыгажосць. Шкада, што глядзім мынаўсходпраззавадскіявокны, — Енсэн-Зебраўздыхнуў. — Мяне часам нясцерпна цягне зноў у мора!
Андрэас паглядзеў на яго — дужага, здаровага.
— Ну, а каб зноў на карабель?
— Хто? Я? Стары ўжо! He, больш ніякіх караблёў. Хопіць з мяне... Буду працаваць тут, пакуль капыты не адкіну ці пакуль хто штуршком пад зад не выпра! — і ціха дадаў: — Але, я табе скажу, з такой працай усе нервы перавядзеш.
Андрэас сёрбаў каву і слухаў, пільна ўзіраючыся ў постаць, якая сядзела наўпроці яго. Зебра быў яшчэ дужы, ніякіх сумненняў. Але ў ранішнім паўзмроку, як ніколі, відаць было, што кожная рысачка ягонага твару зацягнута невылечнаю стомай.
На нейкі момант Андрэас уявіў сабе, якім ён сам будзе праз дваццаць гадоў працы на пластмасавым заводзе. Стомлены і расчараваны. 3 сінюшнымі кругамі пад вачыма ад незлічоных бяссонных начэй каля запыленых станкоў, з-пад якіх выходзяць да болю бязглуздыя вырабы.
Енсэн-Зебра бы прачытаў ягоныя думкі:
— Ты ж не думаеш застацца ў нас, каб канчаткова парасці мохам, Андрэас? Кінь дурное! Гэты завод хіба што для такіх старых ёлупняў, як я. Табе, пакуль малады, пакуль не позна, трэба неяк шавяліцца, a то закарэеш тут!
— Думаўпашукацьштоіншае, — сказаўАндрэас. — Невыйшла. Хацеў у бальніцу, каб потым у медвучэльню.
— Вось як. Але ты ж не з тых, хто адступае ад задуманага, калі з першага разу не выходзіць? — спытаў Енсэн, распальваючы цыгарэту.
— He... Але пакуль папрацую тут, бо... Ну, заробкі тут неблагія.
Енсэн-Зебра зацягнуўся:
— Заробкі неблагія, кажаш. Ты зарабляеш, амаль як я, на аднаго — хоць расперажыся! Пэўна хопіць, каб аблажыцца сям'ёй і дзецьмі! Але пачакай, можа стацца, што ты яшчэ падрасцеш, пасталееш.
Андрэас пачырванеў.
— He, дружа мой, ідзі ты ў медвучэльню. — Енсэну-Зебры хапіла тактоўнасці не заўважыць здрадніцкай чырвані на твары ў Андрэаса. — Гэта добрая прафесія. I таксама надзейная. Тут звар'яцееш урэшце ад напружання. Пару гадоў таму быў тут адзін, з глузду з'ехаў, працаваўу іншай змене. Сеў аднойчы і пачаў трызніць, нібы за ім куслівыя звяры гоняцца. Нам прыйшлося пацацкацца з ім, як з немаўлём, пакуль лекар не прыехаў і не агледзеў бедалагу. Забралі яго прама ў псіхушку, з той пары ніхто яго не бачыў. — Ён выпусціў дым. — Можа гэта для цябе? Псіхіятрыя ці як яно там называецца.
— He знаю. He думаю, што мне хацелася б працаваць з кучай вар'ятаў, — адказаў Андрэас.
— He факт, што гэтыя вар'яты горшыя за большасць нармальныхлюдзей. Што ты думаеш пра апошнюю рацыяналізатарскую прапанову? Каб удвая павысіцьхуткасць вытворчасці леек і мерак! Відавочны прыклад вар'яцтва, больш цяжкага, чым калі чалавек забіваецца ў куток і калоціцца ад страху!
Андрэас пагадзіўся, але нічога не адказаў. Яму прыгадаўся дзядзька Бен'ямін. Дзядзька Бен'ямін нікому ніколі не назаляў.
— Дзякуй за параду, напэўна, я паспрабую, — сказаў ён Енсэну-Зебры.
— Паспрабуй! I збаў ад скураных рамянёў і ўтаймавальных кашуляў, калі мяне аднойчы прывязуць у псіхушку, — пажартаваў Зебра-Енсэн і заіржаў, як конь.
На наступны дзень Андрэас наведаўся ў бібліятэку і набраў з чатыры кіло кніг па псіхіятрыі. Чытво месцамі падалося нават зразумелым, але львіная доля была настолькі недасяжная, што ён вырашьгў закінуць падручнікі на паліцу і ўзяцца за ма-
стацкую літаратуру па тэме. Ён праглынуў апавяданні Ганны Грын «Я ніколі не абяцала табе ружовых садоў» і «Дом» Наэля Кобса. Праца з такімі людзьмі, якія вандруюць паміж сусветамі і царствамі нябеснымі, напэўна б абтачыла вострыя вуглы абычыёй асабістай недасканаласці!
Праз два месяцы агульных вакацый пропуск быўу Андрэаса на руках. Пропуск у псіхіятрыю. Пісьмо прыйшло з бальніцы ў Ліеры: «Мы рады паведаміць, што вы атрымалі працу санітара ў нашай бальніцы. Вы прыступаеце да выканання сваіх абавязкаў 18.11.74...» На гэты раз ён не прамахнуўся!
Маці пажвавела і ўзрадавалася, калі пачула пра яго новую працу ў Ліеры. Яна была рада за сына. Але калі ўзяла ў рукі ліст, усмешка на яе твары неяк паблякла. Амаль непрыкметна. Тады ўспомнілася Андрэасу пра сямейныя падводныя рыфы. Пра маўклівага чалавека, які павесіўся на стальным дроце.
У Ліеры дзядзька Бен'ямін пражыў добрую палову свайго дарослага жыцця.
I менавіта там вырашыў з ім паквітацца.
* * *
Ён ішоў па белым калідоры з шэрагамі дзвярэй абапал. Ён хацеў было адчыніць адны, але не знайшоў ручкі. Ён паспрабаваў іх штурхануць, пачаў малаціць штосілы, але яны не паддаваліся. I тут ён пачуў за сабою чыюсьці хаду. Енсэн-Зебра цяжка перасоўваў ногі, нібы брыў у густым сіропе. У руцэ ў яго быў белы медыцынскі халат і доўгі чорны скураны рамень.
— А цяпер стой ціха, — прамовіў ён. — Стой ціха, я табе раскажу казку. У вас маладых столькі магчымасцяў, каб вас...