• Газеты, часопісы і г.д.
  • 23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

    23-я палата

    Інгвар Амб’ёрнсэн

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 192с.
    Мінск 2011
    46.53 МБ
    Ён гаварыў пра гэтае ўбоства і з людзьмі, якія не мелі ніякага дачынення да бальніцы. Але амаль не знаходзіў паразумення. Свет па-за бальніцай лічыў, што слухаць пра паганае і брыдкае — пагана і брыдка, і ў адказ толькі ветліва ўсміхаўся.
    У кожнага з іх ёсць свой звар'яцелы дзядзька, які або ўжо паспеўпавесіцца, або займаецца гэтым цяпер, прымацоўваючы вяроўку да якой зачапкі, думаў ён. Таму яны не любяць, калі ім пра гэта нагадваюць. I мне таксама на ўсё гэта пляваць. Учора я зашморгнуў рамень на Фрэдзі, бо ён не мог спаць. А можа, я гэта зрабіў таму, што я не мог спаць? Вось, значыцца, якім я стаў. Такім самым, як і тыя, кім я пагарджаю!
    Ад Братэрскага дома ўверх паміж абрэзкамі палёў паўзе сцяжына. Якраз ля тунеля яна перарэзваецца шашой і далей сягае праз лес да Дамц'ерна — цудоўнага месца аддачынку ў Ліерскай даліне.
    Андрэас, Райдар і Нура шпацыравалі, кіруючы да ўзлеску. Было цёпла. Андрэас, пакуль падымаліся па сцежцы, спацеў. Перад сабою ён бачыў Нуру, якая сцягнула світэр і завязала яго на поясе. У сябе за плячыма чуў наждачнае дыханне Райдара.
    Нура час ад часу спынялася і засмучана паглядала назад.
    — Можа ты не так спяшалася б, спартсменка! — крыкнуў Райдар, знемагаючьі.
    Але Нура толькі строіла грымасы.
    Што ў ёй было такога асаблівага? I чаму ў яго ніяк не атрымоўвалася ў яе закахацца?
    Дарэчы, нічога дзіўнага. Апошнім часам яго не турбавала ні каханне, ні нянавісць. Ён быўу спячцы, ён заваліўся ў зімовую спячку. У хвіліны самакапання ён прызнаваўся сабе, што за апошні годнікога, апроч сябе не бачыў. «Эгацэнтрык». Дарэчы, упершыню так яго назвала Нура. Тады яго гэта раззлавала, але пасля ён і сам сябе так называў, калі глядзеўся ў люстра.
    Апошнія два чорныя месяцы Нура была для яго адзіным пробліскам святла. Нура, якая заўсёды аказвалася побач. Якой хапала на дваіх.
    Яна заходзіла да яго пару дзён назад. Пастукала ў дзверы і дзёрзкаўвайшла, не чакаючы запрашэння. 3 першагамоманту яна пачала яго раздражняць.
    Безумоўна, хаваць ад яе сваю хандру не мела ніякага сэнсу.
    Яна адразу перайшла да справы:
    —	Дык ты, значыцца, сядзіш тут у сваёй каморцы, як сыч, і сваёй псіхіцы рады не дабярэш.
    Ён ледзьве здолеў вынырнуць са свету Моргана Кейна*, поўнага ўіскі і юрлівых жанчын.
    —	Думаў расслабіцца крыху. Добра, што ты зайшла, дарэчы, — ён паспрабаваў вымавіць гэта шчыра, але адчуў, што не выйшла.
    Нура зняла куртку.
    —	He прыкідвайся! He веру! Думаеш, прыперлася на маю галаву. Сядзеў бы так адзін у прыцемках і рассусольваў бьі пра ўбоства свету.
    Яго выдалі з трыбухамі.
    —	Перастань, можа...
    —	He перастану, — адрэзала яна і плюхнулася ў крэсла.
    Андрэас сядзеў і моўчкі на яе паглядаў. Ён не мог дапяць, адкуль у яе ў голасе гэтая звераватасць. Ён і раней чуў, як яна паддавала перцу, насамрэч, не так і рэдка, але заўсёды ў размове з тымі, хто гэтага заслугоўваў. Але цяпер яна трэсла перац у яго зацірку.
    * Морган Кейн — галоўны герой серыі прыгодніцкіх раманаў нарвежскага пісьменніка Хеля Халбінга. (Заўв. рэд.)
    Таксама знянацку, як і ўварвалася ў пакой, яна палагаднела. Голас ужо не ўтрымліваў ніякай пагрозы:
    — Я ж бачу, што табе цяпер нялёгка.
    — Мне што... ты пра што гаворыш? — ён паспрабаваў запытаць незадаволеным тонам, але ў яго не атрымалася.
    — Пра тое, што ў цябе дэпрэсія! — яна вымавіла гэта гучна, нібы гаварыла да глухаватага. Яна не зводзіла з яго вачэй, свідравала позіркам.
    Ён перавёў вочы на пылінку на стале. Іх там, насамрэч, назбіралася шмат, так шмат, што яны пакрылі ўвесь стол, і ён здзівіўся, што толькі гэтая адна захапіла яго ўвагу.
    — Паслухай мяне, — зноў узяўшы начальніцкі тон, сказала Нура. Ён гэта заўважыў і ўжо намагаўся настроіць сябе прыняць бой з яе позіркам.
    — Слухаю! — гэты раз ён раззлаваўся на самога сябе. Можа, хопіць строіць з сябе пакрыўджанага? Засталося толькі паддаццаспакусеізакамуфляваццаўсарказм: — Гавары, мой Уладар! Твой слуга слухае!
    I куды толькі магла падзецца гэтая пылінка?
    — Я даўно гэта заўважыла, ну, што з табой нешта робіцца, — сказалаНура. — Ты ж сам ведаеш!
    Ведаў, але замкнуўся ў сабе. Змоўк.
    Яна казала далей:
    — Такі стан у нашага брата зусім не рэдкасць, нават калі ўслых пра гэта не кажуць. Рана ці позна з гэтым сутыкаецца большасць тутэйшых работнікаў. Але самае дзіўнае, ведаеш, што? — і не дачакаўшьіся адказу: — Самае дзіўнае, што амаль усе трапляюць у гэтую багну пасля таго, як адпрацуюць першыя тры месяцы. Першаквартальная дэпрэсія. Большасць новенькіх і неабчасаных прьіходзяць у добрым настроі, а праз пару месяцаў б'юцца галавой аб сцяну. Калі я не памыляюся, ты ўжо больш за два месяцы займаешся самакапаннем, — яна падвысіла голас: — I таму мне думаецца, што ты ўжо ведаеш, як гэта выглядае!
    Што яна там выдумляе, чорт яе раздзярьі? Яна што, думала, што зараз уваліцца ў ягоны прыстанак з гатовым дыягназам, зухавата яго абвесціць, і ён кінецца да яе на шыю? «Першаквартальная дэпрэсія»! Што за лухта! А гэтыя абвінавачванні,
    быццам ён толькі й робіць, што разглядае сябе ўлюстры, увесь гэты нялёгкі для яго час. Усе гэтыя шэрыя і атручаныя месяцы. Ён думаўпра пацыентаў23-й палаты! Менавіта з гэтай прычыны ён і выбіўся з каляіны. Яму было іх шкада, яму было шкада, чорт вазьмі, што яны не атрымліваюць таго дагляду, якога заслугоўваюць! Ён хадзіў прыбіты, злосны і напуджаны. Стараючысяўтрымацца на сваіх маральных падвалінах, ён скруціў сабе карак. Ён змагаўся, ён у дым раскрытыкоўваў розных ідыётаў, пару разоў адмовіўся рабіць тое, што яму загадвалі. Можа, мізэрны бунт, але рэч была ў прынцыпе. Ён адчуваў сябе абражаным, недзе пераможаным, ад таго, што нічога не здолеў змяніць. Думкі не давалі спакою. Усплыло марозлівае слова — самаапраўданне. Яно пачало кіраваць самою хадой яго думак, рабіла нішчымнымі нават самыя суцяшальныя яго азначэнні.
    Самаапраўданне. Нура не сунімалася. Яна не здагадвалася, што ён цвёрданамерваўся выставіцьяе задзверы, расказаўшы ўсю праўду.
    Ці, можа, здагадвалася?
    — Усім здаецца, што яны, ну, такія ўсе асаблівыя! — гаварылаяна. — Уседумаюць, што, калііхспасцігладэпрэсія, — гэта таму, што яны нашмат чуллівейшыя да жорсткасці за астатніх. Такая думка, мабыць, і дапамагае перажываць дэпрэсію, але ў той жа час наганяе яшчэ большую маркоту. Чалавек, як ні парадаксальна, можа цешыцца з уласнай нядолі.
    Паўза.
    — I здаецца мне, якраз гэтым ты цяпер і займаешся!
    — Што? — ён пачаў павольна падымацца з канапы. — Ты пра што тут плявузгаеш? Я цешуся са сваёй нядолі? Нура, закрыла б ты рот! Ты не маеш аніякага ўяўлення пра тое, што адбываецца. Ты ніколі...
    — Чаму ніколі? Я сама была на такім дне, што зачынілася ў пакоі і адключыла званок. Я раўла па начах некалькі тыдняў запар, я размалаціла люстра, бо не магла больш глядзець на самую заўзятуто ідыётку, якуто ведала! — узбуджана распавядала яна, а пасля дадала паспакайнелым тонам: — He думаю, што варта паглыбляццаў дэталі. Ты яшчэ за парады іх прымеш. Але, можа, табе цікава будзе ведаць, што і Ленарт, і Райдар, і Бэнтэ
    сядзелі ў мяне і шморгалі носам з тае самай прычыны, з якой, павесіўшы нос на квінту, цяпер сядзіш ты.
    — Слухай сюды, лані сацыяльны куратар...
    — He! — яна ляснула па стале. — Слабыя духам няхай памаўчаць, пакуль здаровыя не дагавораць! Ты ўсё сам разумееш, Андрэас Вігерт!
    Дык вось яно што, ён ужо слабы духам. Можа, нават не пры памяці. Пэўна, за дзвярыма ўжо стаяць два квіслінгі* ў белых халатах і чакаюць Нурынага загаду.
    — He хвалюйся ты так, — супакоіла яна. — Ніякіх папер на шпіталізацыю ў мяне няма. Мне толькі хочацца, каб да цябе, нарэшце, дайшло, што ты не адзіны, каго так трушчыць. А тыя таўстаскурыя, якія гэтага ўнікаюць, яшчэ шкадаваць будуць. Чалавек сталее, праходзячы праз такія выпрабаванні. За выключэннем выпадкаў, калі нехта са скуры вылузваецца, абы апраўдаць свой дэпрэсіўны стан. Уся небяспека — у гэтым.
    Андрэас не вытрымаў. Хопіць правакацыяў! Ён быў у роспачы. У яго ўзнікла пачуцце, падобнае да боязі закрытай прасторы, яму хацелася вызваліцца ад гэтага выпрабавання, у якое яна яго загнала:
    — Пайшла прэч!
    Яна паднялася:
    — Так, пайду, — глянула на гадзіннік. — Ой, як час бяжыць у прыемнай кампаніі. Аж на дзесяць хвілін затрымалася. А хацела ж толькі забегчы павітацца!
    Гэта было так нечакана. Яна паднялася, зараз гатовая ісці! I гэта ён сказаў ёй выбірацца прэч... Нура!
    Пазней, увечары, калі яны пагасілі ў пакоі святло і ён скруціўся побач з дзявочым целам, яго не адпускала думка: якая сіла здолела вярнуць Нуру, прымусіла папрасіць яе застацца?
    * Квіслінг Відкун (1887 — 1945) — нарвежскі палітычны дзеяч, у 1933 г. заснаваў пранацысцкую партыю «Нацыянальнае яднанне», з 1943 г. да канца Другой сусветнай вайны займаў пасаду міністрапрэзідэнта акупаванай нацыстамі Нарвегіі. Расстраляны ў 1945. У Нарвегіі слова «квіслінг» стала сінонімам здрадніка. (Заўв. рэд.)
    Маліць застацца. Сіла, якая вышэй за гордасць. Дзіўным чынам вышэй нашмат.
    У тую ноч яму не снілася Ліерская бальніца.
    Усе трое прымасціліся на нагрэтым сонцам схіле па ўсходні бок ад вады. To тут, то там у леташняй траве віднеліся масляніста-жоўтыя кветкі падбелу.
    Райдар з Андрэасам выцягнуліся на зямлі. Нура прысела на кукішкі і корпалася ў заплечніку ў пошуках пляшкі белага віна.
    — У гонар сонца, — пачціва вымавілаяна. I мацюкнулася — не зусім пачціва: яна забылася на адкрывалку.
    — Нічога страшнага, — заспакоіў Райдар, не падымаючыся з травы і не расплюшчваючы вачэй. — Прапхнем корак усярэдзіну. Мы раней так заўсёды рабілі, калі пілі ўпотайкі.
    — Давай сюды, — Андрэас пацягнуўся па пляшку.
    — Вось табе маеш, — Райдар хутка сеў. — Кліент пачынае праяўляць прыкметы ініцыятывы?
    Андрэас не здолеў стрымаць смеху. Нура працягнула яму пляшку:
    — Не-а, стан зусім не палепшаў. Проста ў пана Вігерта ўзнікла перспектыва налізацца.
    — Радасна гэта чуць, сястра, — з палёгкай сказаў Райдар і зноў лёг на зямлю. — А я ўжо спалохаўся, што ён у гэты цудоўны дзень не ашчаслівіць нас сваёй хандрою.
    Андрэас сучком прапхнуў корак уніз. Грубаватыя словы Нуры і Райдара яго сагрэлі. Яны абыходзіліся з ім так, як не абыходзіліся ніколі раней. Яны адмаўляліся гладзіць яго па валасах. Яны не здымалі з яго адказнасці за тое, што ён казаў ці рабіў. Ён думаў, што здарылася б, калі б гэтая напасць накрыла яго з галавою. Калі б дэпрэсія зрабілася такой усёабдымнай, што яму спатрэбілася б дапамога, каб вярнуцца да нармальнага жыцця. Ці калі б вярнуцца да нармальнага жыцця ён увогуле ўжо не здолеў...