23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
— Тэлефоны на праслухоўванні, дзяжурны з ваўкадавам,
санітары з рамянямі і ўколамі. I ўсе маюць пад сабой кагосьці, на кім можна адыграцца.
Нура сказала:
— Так, усе. Апроч пацыентаў. Янц маюць хіба толькі свой адбітак у люстры.
СЯСТРАСМЕРЦЬ
— Глядзі асцярожна!
— Пачакай крыху, я падтрымаю спераду! — Андрэас з яшчэ адным санітарам з мужчынскага Г, нягледзячы на мінусавую тэмпературу, абліваліся потам. На насілках, завінутыўкоўдры і покрыўкі, ляжаў мажны пацыент. Ён важыў усе сто кіло і быў такі доўті, што ногі высоўваліся за край насілак, таму на яго мусілі надзець ваўняныя шкарпэткі. Нерухомы і бляды, ён ляжаўля дзвярэй мужчынскага В і паглядаў на зімовае неба. Ён нічога не гаварыў, толькі квола стагнаў кожны раз, як санітары мянялі руку.
— Дзе гэты шафёр? — раздражнёна кінуў незнаёмы санітар.
— Пайшоў адчыняць дзверы ў калідоры, — адказаў Андрэас. — Хутка прыйдзе. '
— Спадзяюся! — не супакойваўся той. — Дзядзька Якуб важыць цэлую тону. Так? — ёнкіўнуўпацыентунанасілках: — He такі ўжо ты й маленькі, Якубе!
На якую долю секунды на вуснах у чалавека, што ляжаў на насілках, узнікла штось падобнае на ўсмешку: «Хе!» — выпусціў ён, і ўсмешка знікла. Яго твар сказіўся ад болю.
— Бедалага, — пашкадаваўсанітар. — Якжатабестрашэнна баліць. Пацярпі крыху, усё хутка скончыцца!
Шафёр ужо бег, за ім Ленарт.
— Так! Станавіцеся, хлопцы, па вуглах насілак. I пойдзе, як па маслу! Там адчынена. He спыняемся, аж пакуль не данясём яго даложка!
Гэтым ранкам Якуб Стурліен развітаўся са сваім старым аддзяленнем і быў пераведзены ў 23-ю палату. Менавіта там, у аддзяленні Г, некалі павесіўся Андрэасаў дзядзька Бен'ямін. Там Якуб пражыў пятнаццаць гадоў, а яшчэ раней столькі ж гадоў правёў у мужчынскім Б.
Яго паклалі наложак, які вызваліўся пасля Аслака. Першымі днямі ён, здавалася, нібыта акрыяў. Доб^а еў, і, нават калі сам не меў сілы сябе дагледзець, шэра-бляды колер твару змяніўся на пераконваючы ружовы.
Але Яспэр асабліва не радаваўся: •
— Мужчынскае Г яго сюды без дай прычыны не адправіла б, — насупіўшыся, казаў ён.
Аднойчы раніцай моцна павысілася тэмпература. Якуб абліваўся халодным потам, твар стаў змярцвела-зямлісты. Сястра Сігнэ ў той дзень пасля ўрачэбнага абыходу вярнулася на пост не ў гуморы, гняўлівая. Хег таксама ліпеў між жыццём і смерцю і быў адпраўлены ў ізалятар.
— Зараз жа вывозьце Хега! — злавала сястра Сігнэ. — Ён можа яшчэ доўга праляжаць. Цяпер важна, каб Стурліену было спакойна і ціха. Вы шайка безадказных дурняў, якім, пакуль не скажаш, не зробяць!
— Яшчэ хто з нас безадказны, — сказала Нура, дапамагаючы Андрэасу каціць Хега назад у палату. — Аднаму з іх прыйдзецца паміраць сярод крыку, і шчыра кажучы, Хег заслугоўвае гэта меней за ўсё.
У самога Хега каментараў на гэты конт не было. Ён амаль увесь час ляжаў у коме, а калі зрэдчас з яе выходзіў, словамі не надта раскідваўся.
Якубу, які ліпеў на той самай мяжы, што і Хег, адразу па прыбыцці ў цесны пакойчык паставілі пажыўную кропельніцу.
— Дзіўна, у нас якраз два камплекты гэтай прылады, — сказаў Андрэас медсястры, якая ставіла кропельніцу. Яна не адказала, толькі неўразумела паглядзела на яго. Яна была новенькая ў аддзяленні і, відаць, наіўная, калі наяўнасць неабходных інструментаў лічыла нечым само сабой зразумелым.
Да іх увайшла сястра Брыт, якая яшчэ не ачомалася ад лаянкі Сігнэ: яна кожны раз мусіла выслухоўваць, што ні на што не
годная. У яе з твару яшчэ не сышла чырвань ад сораму й злосці, калі яна ўжо ўзялася завіхацца над Якубам, гладзячы яго па ўзмакрэлым ілбе:
— Ну-ну, хутка ўсё будзе добра! — яна разгладзіла на ім коўдру. Андрэас хацеў было ісці, якянаягопаклікала: — Вігерт, ты сёння ў вячэрнюю змену?
— Напалову, — у Андрэаса язык не павярнуўся растлумачыць ёй, што яшчэ ўсяго адзінаццаць, і таму ён не можа працаваць у вячэрнюю змену.
Яна ўсміхнулася Андрэасу.
— Напаловуўвячэрнююабоцалкам — усёадно. Можастацца, што яму давядзецца выводзіць макроту, у яго ў грудзях усё клякоча. Дык ты, можа, пасядзеў бы з ім першыя гадзіны? Усё адно раней за палову чацвёртай мы нічога рабіць не будзем.
— Добра, пасяджу. Толькі скажы, як гэтая штуковіна працуе, — згадзіўся Андрэас.
— Калі што, я, хутчэй за ўсё, буду на другім паверсе, — сказала медсястра. — Патэлефануеш, — і няўпэўнена дадала: — А што да стану Стурліена... шчыра кажучы, мне здаецца, з ім будзе не так хутка.
Яна мела рацыю. Якубава развітанне з жыццём зацягнулася. Хоць пасля некалькіх дзён у ізалятары пытанне было ўжо не ў тым, ці прыйдзе смерць па яго ў гэтую цесную, пафарбаваную ў яечна-жоўты колер каморку, а калі яна прыйдзе.
3 Хегам смерць вагалася братацца таксама. 3 таго дня, як прывезлі Якуба, прайшло ўжо два тыдні, але абодва смяротна хворыя чапляліся за жыццё, як два восеньскія пажоўклыя лісты за галінку. Клапатлівая мітусня, што атуляла гэтых дваіх першымі днямі, хутка мінулася і стала руцінай. Руціна здолела ўсё паглынуць і нават смерць зрабіць звычайнаю справай. Сутнасць працы заключалася ў тым, каб трымацца абыякава і цынічна. Перасціланне паміраючых не было выключэннем. Але Андрэас з пэўным страхам заўважаў у сабе сілы, здольныя садраць гэтую цынічную маску і выставіць яго ва ўсім непрыхаваным непрафесіяналізме. Яму хацелася б быць за тысячы кіламетраў ад Ліера, калі настане той дзень.
Днём ля Якуба хто-небудзь увесь час мусіў дзяжурыць, і часта Андрэас прасіўся пасядзець з ім сам. Яму падабалася
трымацца ад агульнага гармідару на адлегласці, і доўгія гадзіны сам-насам з хворым давалі гэтую перадышку. Калі яму выпадала дзяжурыць, ён адчуваў сябе якраз тым санітарам, якім яму й хацелася некалі стаць.
Пакуль ён сядзеў з Якубам, яго не пакідала надзея, вера ў тое, што ён патрапіць з ім пагаварыць. Распытаць пра дзядзьку Бен'яміна. Яны напэўна ведалі адзін аднаго, правёўшы столькіх гадоў на адным посце.
Але праходзілі дні, а Якуб Стурліен і не думаў гаварыць. Нічога, апроч бяссілага «дзякуй» за тое, што Андрэас яго абмываў. Калі Якуб ляжаў пры памяці, Андрэас, каб ямудыхаласялягчэй, спецыяльным апаратам адсмоктваў макроту з яго грудзей. Ён мог гадзінамі сядзець і разглядаць гэтага чалавека, што спаў у ложку.
— Трыццаць гадоў у Ліеры! Можа, мне давядзецца паглядзець, як яго выпісваюць, — думаў ён.
Аднойчы раніцай у панядзелак, калі тэрмометр і танометр ясна далі зразумець, што ўся сур'ёзнасць справы ўваходзіць у заключную фазу, у дзверы зазірнуў Бэнт. Мінулым вечарам Андрэас лёг позна, і цяпер сядзеў на нязручным зэдлі, ківаючы носам.
— Гэта ж трэба! Сядзіць на посце і носам ківае!
Ад Бэнтавых словаў Андрэас прахапіўся. У нейкі момант яму здалося, што ў дзвярах перад ім стаіць сястра Сігнэ. Яго перасмыкнула.
— He, ну ты што! Хацеў толькі на павекі знутры паглядзець.
— Ну, тады схамяніся! Ідуць пачэсныя госці.
Андрэас зірнуў на гадзіннік, каб упэўніцца, што ён на посце ўсё-такі не спаў.
— Дык урачэбны абход яшчэ ж не скора!
— He, на гэты раз будзе сястрынскі абход! Сюды праз палату, задраўшы паверх прасцаных просцінаў нос, кіруе сама Якубава сястра.
Андрэас абтрос са свайго санітарскага халата нябачнае смецце:
— Дык вядзі яе сюды. Дарэчы, як Якуб выглядае, нічога?
Бэнт глянуў на чалавека ў ложку. Пасцельную бялізну сёння раніцай пераслалі, а самога Якуба памылі і пагалілі.
— Выглядае цудоўна. Што да колеру твару, тут мы ўсё роўна нічога зрабіць не можам. Спіць?
— Так, спіць. Але раніцай ён звычайна часта прыходзіць да памяці. Да наступнага вынырвання на паверхню засталося нядоўга. Так што прасі.
Ахутаная водарам парфумы і норчынага футра, Якубава сястра ўплыла ў цеснае памяшканне. Яна зрабіла ласку і паціснула Андрэасу руку. На пальцах было не менш за паўкілі золата. Убачыўшы брата ў ложку, яна склала далоні і залапатала, як да дзіцяці:
— Якууубе, восьдзеты!
— Лепш яго не будзіць... ён сам прачнецца, — азваўся Андрэас, вінавата ўсміхаючыся. — Доўга чакаць не прыйдзецца. Вы пакуль што прысядзьце, — ён падсунуў ёй зэдлік.
— О, вялікідзякуй! — янасела. — Так, безумоўна, хайспіць! Нябога. Мне ж галоўнае — яго пабачыць.
— Ён некалькі дзён не размаўляў. Падобна, што яму проста не стае сілы. He варта вымушаць яго гаварыць, — сказаў Андрэас і пакінуў пакой. Ён думаў, што ёй, напэўна, хочацца пабыць з братам сам-насам.
— He, не, што вы, канешне, — кісла прагаварыла яна.
У палаце Бэнт і Гюн перасцілалі Пэдэра. Бэнт махнуў Андрэасу падысці да ложка.
— Нушто, прыгожаяжанчына?
— Далей няма куды! — Андрэас дапамог Бэнту патрымаць Пэдэра ў ложку, пакуль Гюн падтрасала падушку.
— Так міла з яе боку наведаць хворага брата! — Гюн спяшалася з перасціланнем. — Я лічу, не трэба ганіць чалавека за тое, што ён крыху... прыбраўся.
— He, вядома, з яе боку гэта міла, — сказаў Бэнт. — Можа, яны й пабачацца, калі бедалага вочы расплюшчыць. Апошні раз бачыліся дзесяць гадоў назад!
— Дзесяць гадоў назад! — Андрэас ледзь не выпусціў Пэдэра.
— Адкуль ты ведаеш? — Гюн насупілася, але не перастала шукаць дабро ў кожным чалавеку.
— Яна мне сама прызналася, — адказаў Бэнт. — I нават не пачырванела.
— Гэта ты ўжо напэўна не можаш ведаць, — не паверыў Андрэас і ўспомніў пра слой пудры, роўна размазаны па твару жанчыны.
— А можа ёй ездзіць далёка? — сказала Гюн, адпускаючы Пэдэра.
— Усё адносна, як казаў стары Альбэрт. Осла не блізкі свет... — Андрэасу не хацелася ісці папраўляць падушкі, пакуль там сядзела Якубава сястра. — Пайду пап'ю кавы.
— Я свісну, калі пані што-небудзь спатрэбіцца, — сказаў Бэнт, кіўнуўшы на дзверы ізалятара.
Роўна праз паўгадзіны Андрэас падыбаў са сталоўкі назад у аддзяленне. Калі ён праходзіў праз акно кабінета сястры Сігнэ, тая павярнулася і паглядзела на яго, але Божа барані яму было азірнуцца. Яе зачэпкі былі апошнім, чаго Андрэасу сёння хацелася.
Якубава сястра села ў таксі, якое пад'ехала аж да самых дзвярэй аддзялення. Мяркуючы па ўсім, юбілейны візіт быў завершаны ўсяго за паўгадзіны.
У калідоры, задуменна перабіраючы ключамі, стаяў Бэнт.
— Янашто, усё?
Бэнт абыякава паглядзеў на яго:
— Паскуда! Паглядзець бьі на яе пысу, калі б мы яе тут зачынілі. Выбачайце, пані, але Вы і Вашае футра мусіце застаццаўнас!
— Ды што, урэшце, здарылася? Вы што, пацапаліся?