23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
Нура падскочыла з крэсла, вырвала часопіс у Бэнтэ з рук і, пачырванеўшы з твару, вымавіла ваяўнічым тонам:
— Якая ж ты дурніца! Тое, што мы ўсе толькі што бачылі, толькі даказвае, як у нас тут усё па-ідыёцку робіцца! Мы страцілі ўсякую здольнасць нештаўспрымаць!
— He гарачыся. Ты сама ведаеш, што я маю рацыю.
— Вядома, ведаю, ты маеш рацыю, як іначай! — адказала Нура. — Ты маеш рацыю, што Зігмунд да канца сваіх дзён застанецца ляжачым. Ды вось толькі паклалі яго, здаецца, зарана. Паспяшаліся на некалькі гадоў!
Паглядзі на Зігмунда, — сказаўАндрэасдаБэнтэ. — Хіба падобна на тое, што яму не хочацца размяць ногі?
Бэнтэ нічога не адказала.
Андрэас адклаў Зігмундаву гісторыю хваробы з лёгкім дакорам сумлення. Практыкаванні ў хадзе, якія яны распачалі разам з Бэнтам, пратрывалі нядоўга. Калі ўтаймаваўся першы запал, праект паціху сышоў на нішто. Зігмунд зноў ператварыўся ў нямога і інваліда. Гэта было практычней. He займала так часу. Нашмат хутчэй было запхаць порцыю кашы Зігмунду ў рот, чым сядзець і цярпліва чакаць, пакуль ён данясе лыжку да рота сам.
Час. Недахоп часу. Заўсёды катастрафічны недахоп часу. А як многа пацыентаў, якія недаатрымліваюць увагі і дапамогі, якія ім так патрэбны. Той самы Фін — сляпы дзед, які ўвесь час сядзіць, несучы бязглуздзіцу, але кожны раз, калі нехта знаходзіць хвіліну яго абняць і пасядзець побач — уадначассе замаўкае, і яго безжыццёвы позірк напаўняе лагода. Той самы Ёханэс, які гадзінамі стаіць ля дзвярэй, спадзеючыся, што яго павядуць на шпацыр. Кожны дзень ён займае сваю пазіцыю крыху правей ад дзвярэй і абыякава глядзіць перад сабою. А калі нехта ў яго пытаецца, пра што ён увесь гэты час думае, Ёханэс заўжды адказвае:
— Я думаю пра тое, як быў малым і жыў дома ў Лярвіку.
— Табе там было добра, Ёханэс?
— Так, мне там было добра.
Часам ён пачынае смяяцца з нечага, што прыходзіць яму ў галаву. Але ніколі не спыняецца позіркам на людзях ці рэчах навакольнагасвету. Ёнлюбіцьхадзіць, але без прычыньі амаль ніколі не зробіць кроку — проста каб прайсціся па палаце. Sa-
тое калі яму надаралася выйсці, за ім не мог угнацца нават самы спрытны санітар. Аднойчы ён уцёк. Яго перахапілі на трасе аж ляАскера. Падарозе дамоў...
Монрад — былы вайсковец, які больш не выконвае загадаў. Аск — былы ксёндз, які ўжо не чытае пацераў ні перад ежаю, ні перад сном, а, наадварот, карыстацца моваю, аднолькава жахлівай і ў вушах фарысеяў, і ў вушах мытнікаў.
Аднак думаючы пра «асноўнае ядро» пацыентаў, — тых, у каго не засталося надзеі быць пераведзеным, — Андрэас перадусім згадваўАстара.
Калі Одвар быў сярод пацыентаў Ліера найстарэйшым па стажы, дык Астар — найстарэйшым па ўзросце. На посце яго называлі Выкапнем. Яму было дзевяноста два, і хоць сіла ў яго была на зыходзе, ён дагэтуль хадзіў. Рост ён меў невялікі, якіх метр шэсцьдзесят пяць. Але мужыком быў, мусіць, добра загартаваным, іначай Ліер яго даўно расплюшчыў бы. Напэўна, вялікія рэзервы яму дало доўгае жыццё на свежым паветры. Ён амаль усё жыццё даглядаў жывёлу ў далёкім маёнтку на мяжы са Швецыяй. Аж да 1960-га, калітрапіўуЛіер пасля таго, як добра адсцябаў нагайкай свайго наймальніка. Мусіць, той адзіны прыпадак лютасці і вырашьгў, дзе Астару наканавана правесці старасць. У гісторыі яго хваробы, прынамсі, ніякіх іншых згадак пра гвалтоўныя ўчынкі не значылася. Усе, хто быў з ім знаёмы, ведалі яго як найдабрэйшага чалавека. Ён быў, нібы цень, згоддівы, млявы і ціхі. I ён выдатна глядзеўся ў якім старэчым прытулку, калі б Ліер не запусціўу яго свае кіпцюры. Агалоўнае, што ў бальніцы меліся ўсе даведкі, што ён вар'ят.
Усяго ў палаце было дваццаць чалавек, якіх наперадзе, па сутнасці, не чакала нічога, апроч новых гадоў палону. Палону ў агульнай камеры, дзе ўсё наскрозь прасмярдзела мачой, лайном і медыкаментозным потам.
Перадтым, як пайсці з кабінета, Андрэас зазірнуўу журнал для бягучых запісаў. Вялікі зялёны талмуд, у якім санітары пакідалі справаздачы за дзень. Пісалі пра ўсе здарэнні, выкрутасы і праявы непаслухмянасці. Караценькія нататкі, каб урачы мелі на што спасылацца ў сваіх рашэннях, ці праводзіць далей курс «тэрапіі». Андрэас чытаў:
Эдвін Эліясэн:
Шмат крычыць, невыносны. Нічога асабл.
Фрэдзі Норбэрг:
Атрымаў клісцір. Добры эфект. Неспакойны.
Пэр Торсруд:
Амаль нічога не еў. Бурклівы. He слухаецца. Кажа, хоча адсюль выбрацца. Нічога асабл.
Пэдэр Ёнсан:
Нічога асабл.
Андрэас пагартаў папярэднія старонкі. Тыя самыя прозвішчы. Амаль тыя самыя фармулёўкі. Мяняліся хіба толькі подпісы санітараў.
Уастатнім — «нічогаасабл.».
ШЧАСЛІВАГА НОВАГА ГОДА!
Дзякуючы рабочаму графіку Андрэасу выпала правесці Каляды ў сямейным коле. Дома ў якасці ўкормленага цяляці разабралі кабанчыка, было піва і сцюдзёны акевіт*, які, паўсіх правілах, здзейсніў падарожжа праз экватар.
Пасля Калядаў, напярэдадні новага года ён вярнуўся ў Ліер. Падаў снег. Аўтобус праклаў у снежным шарпаку, які намяло за ноч, глыбокую каляіну. Дрэвы і кусты накрыла цяжкімі белымі шапкамі. Паўсюль панаваў мір і спакой. На пляцоўцы перад бальнічнымі будынкамі бьіло ўсяго два чалавекі: ля брамы ў вастраверхім чырвоным каптуры, нацягнутым па самыя вушы, стаяў пацыент з мужчынскага Г ды нейкі самотны санітар шкандыбаў у напрамку сталоўкі. Андрэас не мог успомніць, калі бачыў гэтае месца такім бязлюдным. Але ён папрацаваў у сістэме ўжо дастаткова доўга, каб ведаць, што зацішша ў Ліеры зусім не азначае, што места спусцела. Зацішша азначала, што праводзіцца медыкаментозная тэрапія. А незвычайнае зацішша азначала, што тэрапія праводзіцца ўзмоцненымі дозамі.
Ён рушыў уверх па схіле да Братэрскага дома. Колькі ж пацыентаў атрымалі ўзмоцненыя дозы лекаў у якасці каляднага
* Акевіт — нацыянальны нарвежскі алкагольны напой кшталту гарэлкі, якая вытрымліваецца ў дубовых бочках. Традыцыйна лічыцца, што напой дасягае патрэбнай якасці, калі бочкі грузяцца на карабель і пераплываюць на ім экватар. (Заўв. рэд.)
падарунка? I ўсё толькі каб парадзелы штат санітараў змог стрымаць у цутлях гэтую старую шалёную кабылу, Ліерскую бальніцу.
Ён далёка плюнуў нікацінава-жоўтым пляўком на малады снег. На сярэдзіне схілу ўзнікла цыбатая постаць Райдара. Той спускаўся, горбячыся пад буйнымі снежнымі камякамі і хаваючы твар у нязменным зялёным шаліку. Андрэас спыніўся, апусціўшы клункі побач на снег. Райдар элегантна, як сапраўдны слаламіст, зрабіў на сваіх слізкіх ботах віраж і зусім не элегантна паваліўся на Андрэаса. Абодва ўпалі пасярод дарогі і ляжалі, цяжка дыхаючы.
— Бач, які зух! Ты што, банк латашыць ляціш?
Райдар аддыхаўся і прасоп:
— He, думаў, вазьму машыну з лекамі, калёсаў на Новы год расстараюся. He сёння ж — заўтра Новы год! Як падумаю, аж не па сабе робіцца. Што ён нам можа прынесці, апроч старога знаёмага гною?
— Ты да мяне заходзіў? — Андрэас падняўся і стаяў, абтрасаючы натуральны бляск з нагавіц і курткі.
— Угу, падняўся да цябе і пацалаваў замок. Думаў, разжывуся на каву і да кавы. У маім пакоі падчышчана ўсё, што можна спажыць чалавеку з нармальным страваваннем. Учора пратрываў на чатырох ледзянцах і летняй вадзе з-пад крана. Гэтыя калядныя вакацыі, каб на іх пранцы, настолькі свята пільнуюцца, што нават літр якой сыроваткі купіць не можна!
— Табе пашанцавала, — сказаў Андрэас. — У мяне якраз поўная торба харчоў, духу не хапіла дома адмовіцца. Тлустыя бачкі і трубачкі з крэмам, кальсоны, кава і паўбройлера. Усякай усячыны!
Райдар лагодна заўсміхаўся:
— Андрэас Вігерт, ты анёл! Добры, стары Калядны Дзед! Табетолькіаленяўідоўгайбарадынестае. — Ёнразвёўрукамі: — Дык давай падымемся да кляштара дванаццаці братоў і паспытаем смаку святых дарункаў.
Гэта была дзіўная вячэра. Смажаныя парасяціна і аленіна, свежазавараная кава і вытрыманае хатняе віно, апельсіны і арэхавы пірог. Столуяўляў сабою мешань мяшчанскай ідыліі і адчайных высілкаў інтэрнацкага жыцця.
Райдар запаліў цыгарэту і сачыў паўзаплюшчанымі вачамі за шызаватай істужкай дыму, што цягнулася да столі.
— Паддіць кавы? — спытаў Андрэас і адчуў недарэчнасць пытання. За Каляды яно ўжо, здаецца, гучала напраўду занадта часта.
— He, дзякую, — Райдар, не адрываючыся, сачыў за дымавою спіраллю.
Віна?
— Так, дзякую.
— Дапівай каву.
Райдар перавёў позірк на Андрэаса:
— Ты хочаш сказаць, што ў цябе не знойдзецца чыстага келіха для дарагога калегі?
— Я хачу сказаць, што мяне не задавальняе перспектыва мыць посуд заўсякім канькалам, які завальваецца сюды і жарэ ўсе мае харчы.
Райдар адкінуўся на спінку крэсла і далікатна працягнуў:
— Андрэас?
— Мм?
— А ты, аказваецца, свіння. I падлога ў цябе не падмеценая.
— Ну, свіння, і што? Я і працую разам са свіннямі ў самьім горшым катуху ў краіне.
— Давайхоцьцяпернегаварыцьпрапрацу, — папрасіўРайдар і, насуперак сабе, тут жа выпаліў: — Дарэчы, Аслак аддаў Богу душу, у ноч на Каляды.
— Што? НашАслак?
— He ведаю, каму ён належаў. Дакладна скажу адно: цяпер ён ляжыць скарчанелы й халодны. Мы з Бэнтэ яго самі пакавалі.
— Отхалера!
— He, Андрэас, не халера. Наадварот, лепшага каляднага падарунка ён і пажадаць не мог. Хаця іншага ён наўрад ці жадаў.
— Можа і так, — Андрэас успомніў гэтага гаротніка, як ён невыносна пакутаваў. Як лаяўся, што нават у самых фанатычных атэістаў па скуры прабягаў мароз. I вось яго не стала. Цяпер ён... Андрэас ціха прамовіў:
— Райдар?
— Мм?
— А як яно, убіраць труп, ну, усё такое?
— Прыемнага мала. Але гэта, прынамсі, не самае горшае. Мерцвякі не б'юцца і не лаюцца. I не скуголяць, — ён нахіліўся да стала і патушыў цыгарэту ў застылы тлушч з бачкоў. — Для іх усё скончана, Андрэас. Больш не будзе ніякай Ліерскай бальніцы, — Райдар замоўк і сядзеў, паглядаючы перад сабою. — Убіраць Аслака было не цяжка. Зусім не цяжка. Я сам не надта веруючы. He надта клапачуся пра жыццё і смерць, і ўсё такое. Але калі мы абмывалі Аслака, падвязвалі падбароддзе і складалі разам рукі, мне... як бы гэта сказаць... мне зрабілася добра.
— Добра? — здзіўленаперапытаўАндрэас. Райдар раздражнёна замахаў рукою і выцягнуў другую цыгарэту.
— Я не ўпэўнены, што патраплю гэта растлумачыць, Андрэас. Паспрабуй сам, калі нехта наступным разам памрэ, тады, можа, і зразумееш, пра што я. He думаю, што табе прыйдзецца доўга чакаць.