23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
— Спадзяюся, я не дажыву да старасці, — вымавіў ён.
Райдар сабраў са стала кубкі і лыжкі і гучна зваліў усё на паднос:
— He палянуйся, зазірні ў гісторыі, калі падымемся наверх.
— Будзь пэўны! Я, па праўдзе, крыху злую, што ніхто не
звярнуў маю ўвагу на такую магчымасць, пакуль я амаль выпадкова не пачуў пра яе ад Нуры.
— Ікалітынавучышсяпрацавацьлокцямі,хлопча? Некаліжда цябе павінна дайсці, што ў 23-й палаце ты нічога задарма не атрымаеш? Табе самому трэба паварушыцца, каб што-небудзь займець! У сэнсе, трэба весці нешта кшталту свайго расследавання. Вынюхваць заключэнні, гісторыі — як нюхаеш смярдзючыя майткі і засраныя прасціны. Зарубі гэта сабе на носе!
Бэнтэ сядзела ў канторскім крэсле і пазяхала, складаючы справаздачу за дзень:
— Госпадзе, ну і што мне пісаць пра гэтага Віллі? Пра гэтага старога блазна, ён жа ні слова не кажа.
— Напішы, што ён збіраецца ў пекла, — з'едліва падказаў Андрэас. — Прапануй, каб бальніца выдзеліла яму грошы на выязную пагулянку на Вэст-Індыйскія астравы. А я буду кругласутачна яго вартаваць. Ён жа небяспечны, ты ж ведаеш.
— Ты ў благім настроі?
— Дзе гісторыі хваробаў, Бэнтэ?
— Нешта здарылася?
— Дзе гісторыі хваробаў!
— Там на паліцы.
Ён выцягнуў чатыры або пяць гісторыяў. Гісторыяў псіхіятрычных захворванняўтых, каго ён ведаў болей за іншых. Дзве з іх былі даволі важкія, лічы рукапісы раманаў. У астатніх было падшыта ўсяго некалькі старонак. Ён хутка прагарнуў скруткі РЭГ і ЭКГ, розныя бланкі і пісаніну па-лацінску і знайшоўузор доктарскай літаратурнай творчасці. Занурыўшыся ў драматычныя творы дваццаці-трыццаці гадоў даўнасці, складзеныя з меркаванняў лекара і абарончых рэплік пацыентаў, Андрэас забыўся на ўсё вакол. Біўся рукамі і нагамі, лаяўся з бацькам і пляваў на маці. Паламаў мэблю і радыёапаратуру. I паўсюль, што б не апісвалі ўрачы, паміж радкамі непарыўнай чырвонаю ніткай вілася пакута. Лёс галоўнага героя гісторыі, працяты бязмежным, нясцерпным болем.
Вобразы, якія ўзнікалі з такога чытва, блыталіся ў Андрэаса з уражаннямі аб пацыентах 23-й палаты. Ён сядзеў і гартаў старонкі мінулага — іх мінулага, перакручанага лёса-
вызначальнымі заключэннямі выпадковых пісакаў. I гэтае імгненне прыўзняло заслону жорсткага лячэння й прымусу. За сухімі сказамі пульсавала жыццё, лёс, які напаткаў гэтых нябогаў. I праўду пра сваё жыццё, свае сапраўдныя гісторыі яны мусілі так і знесці з сабой у магілу. Ніхто і ніколі не даведаецца, дзе хлусня, а дзе праўда з таго, што сказана і занатавана, чаму давалі веры і што меркавалі пра пацыентаў 23-й палаты. Але частка напісанага ўсё ж ёсць бясспрэчнымі фактамі.
* * *
У 1919 годзе ў адным мястэчку фюльке Вэстфол* Ганна Пэдэрсэн. нарадзіла сына. Сына ахрысцілі Одварам. Бацькі, вядома, не маглі падумаць, што пазней гэтае імя будзе красавацца на старонках гісторыі хваробы таўшчынёй амаль з сотню аркушаў. Але прайшло ўсяго якіх пяць гадоў, калі яны мусілі прызнаць, што дзіця прыйшло на свет пад нешчасліваю зоркаю, а яго будучыня раструшчана пад коламі цяжэзнага воза, якім кіраваў няўмелы вазніца. Усё адбылося ў імгненне вока. Воз несся па вуліцы, а дзіця выскачыла за мячыкам, які яму зладзіла бабця. Можа, вазніцы сонцам засляпіла вочы, а можа, ён проста не змог своечасова спыніцца. Хто ведае. У гісторыі Одваравай хваробы адзначана толькі, што дзіцяці зашчаміла галаву паміж колам і брукаванкай. Пяцігадовы Одвар стаў ахвярай дарожнага руху. Яшчэ задоўга да таго, як гэтае вызначэнне набыло сваю сённяшнюю фармулёўку. У яго аказаліся пашкоджанымі жыццёва важныя аддзелы мозга.
Увосень 1934 годаўвесь клопат па доглядзе Одвара Пэдэрсэна пераняла Ліерская бальніца. Тады яму было пятнаццаць.
Калі сарака гадамі пазней у Ліеры пачаў працаваць Андрэас, Одвар ужо значыўся як пацыент з найдаўжэйшым досведам дачыненняў з дзяржаўнай псіхіятрыяй. Ён выпрабаваў на сваёй скуры амаль усё: ад эксперыментальных аперацый на галаўным мозгу (адразу пасля вайны) да самых вычварных медыкаментозных відаў лячэння (у шасцідзесятыя з іх бязмежным спадзяваннем на дасягненні фармацэўтычнай прамысловасці). Каб дагадзіць дапытлівым навукоўцам, ён, нібы
* Фюльке на заходнім узбярэжжы Осла-ф'ёрда. (Заўв. рэд.)
паддоследны пацук, мітусіўся туды-сюды, туды-сюды па клетцы, якая спачатку называлася прытулкам, потым бальніцай для псіхічнахворых і нарэшце псіхіятрычнай бальніцай.
Андрэас добра ведаў гэтага ссівелага дзеда з вечна ўскудлачанымі рэдкімі валасамі і бліскучымі вачыма на парэзаным змаршчакамі твары. 3 цягам часу яго суставы страцілі гнуткасць, і ён не мог хадзіць сам, але з задаваленнем выходзіў з палаты, калі хто падстаўляў яму руку. Ён вельмі любіў такія «вылазкі» — таму, уласнакажучы, іпрасіўсятакчастаўтуалет. Санітары, якія лічылі залепшае дапамагчы Одвару адолець некалькі метраў да туалета замест таго, каб па некалькі разоў на дзень мяняць сподняе, бурчэлі, калі паход не даваў выніку. Тое, штоОдварлюбіцьхадзіць — простахадзіцьпааддзяленні, трымаючыся за чыю-небудзь руку, — разумелі не многія. Толькі Яспэр, які за доўгія гады паспеў вывучыць Одвара, разумеў, што хаваецца за яго надакучлівымі просьбамі звадзіць у туалет, і калі-нікалі падымаў яго на шпацыр па аддзяленні.
Одвар ведаў кожнага пацыента ў мужчынскім В. У свой час ён, адно за адным, выпрабаваў на сабе ўсе аддзяленні бальніцы: у кожным яму давялося ляжаць гадамі. Ён нікому не даваў спасу, верашчаў і лаяў усіх, махаючы рукамі і калоцячыся ўсім лядачым целам. Часам ён гаварыў, і з яго словаў было відаць, што ён крыху цяміць, што з ім здарылася. Але ці разумеў ён напраўду, да якой ступені яго пакрыўдзіў лёс, або толькі механічна паўтараў тое, што яму казалі іншыя, — гэтага ні Андрэас, ні хто іншы не ведалі. «Мне галаву возам прышчаміла», — неяк сказаў Одвар Андрэасу і пакруціў пальцам ля скроні. Але калі Андрэас спрабаваў выпытаць пра тое здарэнне штось болыпае, Одвар толькі ківаў галавою і казаў: «Ты бачыш, якія халеры, гэтыя нацысты», — або: «А што на абед?»
Одвар быў адным з самых знявечаных у палаце, але ўсё роўна прывязваўся рамянямі да ложка. Штодзень, прыблізна а сёмай вечара, калі ўсіх клалі спаць, яго моцна прьівязвалі, і так ён ляжаў да сёмай гадзіны раніцы, пакуль не заступала дзённая змена. Збой у руціне наступаў хіба тады, калі яго талерка з абедам ляцела на падлогу: тады яго спавівалі рамянямі адразу пасля кармлення.
Нават калі б Одвар Пэдэрсэн захацеў, ён не здолеў бы нікому ўчыніць шкоды. Ён не датакой ступені кантраляваў сваё цела, каб нават пры жаданні, нават сабе самому што-небудзь зрабіць. I ўсё адно ён кожны дзень адчуваў на гэтым целе жорсткія рамяні. Одвар мог выпасці зложка. Такое было афіцыйнае тлумачэнне, чаму чалавек з году ў год кожную ноч ляжыць у рамянях. Каб не забіўся знячэўку. Такім чынам бальніца пра яго клапацілася. На другі дзень сваёй працы ў палаце Андрэас па наіўнасці прапанаваў прьіладзіць да Одваравага ложка парэнчыкі. На яго паглядзелі так, быццам чулі гэтае слова ўпершыню. Якія такія парэнчыкі?
Одвар кожны дзень атрымліваў вялікую дозу жоўтага напою, які нагадваў яечны лікёр, але меў зусім іншы смак і дзеянне. Труксал’ — «блаславенне і фундамент аддзялення», як называў яго Райдар. Труксал істотна зніжаў узровень дэцыбелаў у палаце, дый увогуле эфектыўна тушыў усякую магчымую актыўнасць. Адзінае, што ім стымулявалася, — гэта тарганіна і тузаніна, ад якіх цярпелі пацыенты, што прымалі прэпарат ужо шмат гадоў. Сімптом так і называлі — труксальная трасяніна. Адстаўны прапаведнік Эдвін быў нагляднай ілюстрацыяй пабочнага дзеяння гэтага пойла. У яго дранцвелі суставы, шклянеў позірк, і ён пачынаў безупынна і так моцна трэсціся, што праліваў каву і перакульваў талеркі з ежай. I вядома, яго за гэта каралі.
Але па выслузе гадоўусіх у палаце апярэджваў Одвар. Тут ён быў бясспрэчны лідэр. Пераперазаны на пузе прасціной, прымацаванай ззаду да высокай спінкі, ён штодня сядзеў у сваім крэсле і чакаў — адзін Бог ведае чаго. Можа, ён чакаў, што сорак гадоў у Ліеры зробяцца сорак адным годам у Ліеры. А можа, зусім не чакаў нічога. У яго ніколі не было нічога свайго. Апроч хіба срэбнай пласціны шырынёю з мужчынскую далонь. Пасля таго злашчаснага здарэння з возам яму навечна зашылі яе пад скуру замест лобнай косткі.
Восенню 74-га ён святкаваў юбілей. Санітары сабралі на стол — былі крэмавы торт і толькі што згатаваная кава. Але ў крэме гарэла толькі адна свечка.
* Труксал — седатыўны прэпарат, нейралептык. (Заўв. рэд.)
«Аднасвечка, заадножыццё, — падумаўАндрэас. — Затое задзьмуць лягчэй, чым сорак, — за сорак доўгіх гадоў».
Як і Одвар, Івар Брэмэр таксама меў свой пастаянны назіральны пункт — падсунутае да акна крэсла. Івар Брэмэр належаў да маладзейшай гвардыі пацыентаў, але ўжо меў значны досвед пражывання ў псіха-танкеры мужчынскага В. Першы раз яго шпіталізавалі падлеткам і размясцілі ў лягчэйшае аддзяленне. Але хутка ён падняўся па кар'ернай лесвіцы. Калі яму было дваццаць два, дзверы за ім шчыльна зачыніліся. Цяпер яму споўнілася сорак.
Івар нарадзіўся і вырас на невялічкім хутары, і, пакуль не стаў паддеткам, не было чалавека, які сказаў бы пра яго што-небудзь дрэннае. Калі ж яму споўнілася шаснаццаць, ён пачаў усё больш ператварацца ў ваўкаватага сугнея. Калі ў яго пыталіся, ён не адказваў, калі астатнія распачыналі працу, не браў у рукі сахор. Ён зачыняўся ў сваім пакоі і сядзеў там большую палову дня. Любая чужая крытыка яго прыводзіла ў лютасць. Яго сям'я карысталася паслугамі мясцовага шкляра. Але ні шкляр, ні хто іншы ў мястэчку ніколі не чулі пра шызафрэнію. Толькі раённы ўрач. А ўжо ён, на яго ўласную думку, ведаўусё, іпто варта ведаць пра хворага, і, апроч таго, шмат чуў пра Ліерскую бальніцу.
Івар Брэмэр быў мужьгчком-недаросткам. Але гэты недахоп ён кампенсаваў значным памерам у шырыню. Пад падбароддзем і на таліі ў яго браклі шматлікія складкі, чаму дужа здзіўляліся санітары, бо, насамрэч, Івар быў благім едаком. Нура казала, што Івара так разнесла праз медыкаментознае лекаванне, але адзінага меркавання наконт гэтага не было. Яспэр, напрыклад, належаў якраз да супраціўнае групы санітараў — тых, хтоперадусімадзначаўпазітыўнаеўздзеянне медыкаментаў на бальнічны кантынгент. Таму Нурына меркаванне ён называў «дылетанцкаю балбатнёй».