23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
— Ну, так, бывае, што рэагуюць. Асабліва жонка Торсруда стараецца. Але недарэчна драць глотку на санітараў замест таго, каб пайсці проста наверх і папрасіць тлумачэння. Ці ў газету і запатрабаваць, каб напісалі. Дарэмна распрагацца на нас і верыць, што нешта праз гэта зменіцца.
— Згодны. Але хлопцы сапраўды выглядаюць жудасна. Калі б у такім убранні тут хадзіў мой бацька, я, ні хвіліны не вагаючыся, выказаў бы ўсё, што пра гэта думаю. I рэч не ў тым, што я ў першую нядзелю каляднага посту прывык апранацца добра, — простаўсямуёсцьмежы!
Нура не адказала. Перайшоўшы на незвычайна ціхі для сябе голас, яна пачала гуляць ролю канферанс'е на дэманстрацыі мод.
Фрэдзі крокамі мераў памяшканне.
— А зараз злева з'яўляецца Квітнеючы Фрэдзі. 3 HaroAbi блізкага свята, ён прыбраны ў кашулю з усімі гузікамі, прынамсі сёння яны ўсе на месцы. Цэльная байкавая кашуля з зялёнымі квадратамі на карычневым фоне выдатна пасуе да запушчанайжаўтушнасцітвару. Фрэдзі — хлапец франтаваты, ён не баіцца эксперыментаваць! Звярніце ўвагу на нагавіцы: ніякіх умоўнасцяў! Фрэдзі апрануты ў па-летняму адцененае хакі з дзёрзкімі яскрава-жоўтымі разводамі. Святочная фантазія пасярод зімы! Панурую пару года ён вырашыў су-
‘ Стуртынг — нарвежскі парламент. (Заўв. рэд.)
стрэць з сапраўдным летнім імпэтам — на нагавіцы дабаўлена невялічкая зграбная дзірачка ля калена. Г этая мадэль глядзіцца незвычайна і весела яшчэ й дзякуючы таму, што па лініі калена нечакана праходзіць абрэз, з-пад якога відаць кансерватыўнае класічна-белае сподняе. Звярніце ўвагу таксама на прыспушчаныя шкарпэткі жвавых колераў. Левы бірузовы, правы цытрынава-жоўты. Можа, так нарвежскія моднікі насміхаюцца з нашага шведскага «любага брата» ? Проста цудоўна! Крыху гарэзлівае і свавольнае гучанне Фрэдзіевага ўбрання падкрэсліваецца адсутнасцю абутку. Г эта надае Фрэдзі вобраз паяца, але ў той самы час неверагодныя панчохі сведчаць пра лагодную яго натуру больш, чым гэта маглі б зрабіць усякія туфлі або сандалі! Гэта сапраўдная рэвалюцыя ў нашых колах, якія ўсё болей прагнуць модных фрызур і стылю ў адзенні!
Фрэдзі падыбаў далей. Раптам ён расшпіліў каўнер кашулі і, адарваўшы гузік, паклаў яго сабе ў рот.
— Райдар! — клікнула Нура праз усю палату. — Фрэдзі збіраецца пракаўтнуць гузік, выцягні яго з рота, я дома прышыю.
— Можа, нам іх стальным дротам прыкручваць, тыя гузікі, каб увесь час не прышываць? — адгукнуўся Райдар.
У палату з ванны, цяжка ступаючы, выйшаў грузны таўсматы мужчына. Самюэль. Відаць, ён знайшоўтам вялікую абгортку ад шакаладкі, якую цяпер прыціскаў да грудзей, ваўкавата азіраючыся вакол.
— Сардэчна вітаем! Хто гэта? — Нура зноў увайшла ў ролю. — ДыгэтажсамСамюэль,уласнайперсонай, — завітаўпрадэманстраваць новы ддя Ліера варыянт зімовага гарнітура!
Самюэль пагрозліва паглядаў на кветкі бягоніі, нібы ўзважваў, ці не варта заляпіць гэтай расліне смачную поўху. Але вырашыў дзейнічаць не так радыкальна. Ён адламаў галінку і тут жа яе праглынуў.
— Ды не жары ж ты ўсё запар! — Райдар забраў вазон і прыбраў яго на шафу. — Да абеду яшчэ больш за тры гадзіны! — абураўсяён. — Глядзіце за ўсім, што вісіць ці боўтаецца: здаецца, Пыласос выпаўз на паляванне!
Самюэль атрымаў мянушку Пыласос: ён цягнуў у рот усё, што траплялася пад руку. Як правіла, яго найбольш цікавіла
тое, што валялася на падлозе. Калі яму ў галаву стукне, ён пачынаў кругамі хадзіць па палаце і скрупулёзна падбіраць усё, што хоць неяк выдзялялася на фоне зялёнага лінолеуму. Ну літаральна ўсё.
— Якцікава, — далей «каментавала» Нура. — Паўсімвідаць, у гэтым сезоне мужчынская мода робіцца ўсё больш адкрытай ддя разнастайных, нават самых дзёрзкіх варыяцый. Звярніце ўвагу, як проста і нядбайна Самюэлева куртка звісае з пляча! Здаецца, быццам ён спрабаваў яе скінуць цалкам, але куртка, амаль выпадкова, зачапілася, так і павіснуўшы на плячы. На правым рукаве — вентыляцыйная шчыліна даўжынёй каля пяці сантыметраў. Дзякуючы метаду інтэнсіўнай усадкі пры выварцы, выраб шчыльна прылягае да цела. Пад курткаю, якая, дарэчы, выканана машыннаю вязкай са стоадсоткавага штучнага валакна, на Самюэлю надзета крутое белае сподняе. Дарэчы, пра нагавіцы: спераду яны ўпрыгожаны дзіркай у выглядзе жартаўліва перакуленай стрэшкі, а зверху трымаюцца на дзіцячых шлейках, якія пасля двух тыдняў нашэння робяцца ні на што не годныя і спакойна выкідваюцца. Проста цудоўна! Гэты раз майткі пашытыя з тоўстай сярмягі, па лініі таліі ў іх можна завярнуцца разы са тры, такі крой надае хадзе нязмушанасць і лёгкасць. Мадэль незаменная для дома! Што да даўжыні, то, як мы бачым, не ўсе падзяляюць густ Квітнеючага Фрэдзі. Самюэль тут дэманструе нам іншую крайнасць: калашыны на яго мадэлі на добрых дзесяць сантыметраў даўжэйшыя, чым патрабуецца звычайна. Гэта ні што іншае, як празмернасць у адзежы!
Яна ўзяла Андрэаса за руку і паказала на Пэдэра, які сядзеў у пластмасавым крэсле са стальнымі ножкамі. Крэсла было нерухома прымацаванае да ложка, а Пэдэр — нерухома прымацаваны да крэсла. Нязменны карычневы рэмень, як заўсёды, пагражаў перарэзаць яго на дзве часткі.
— А тут перад намі мадэль зусім іншага кшталту, — не сунімалася Нура. — На Пэдэры красуецца святочная рабочая роба — строгая ноская адзежына без усялякіх фальбонаў! Роба цнатліва зашпіленая ззаду, каб не ўзнікла спакусы яе скінуць. Прастата гэтай святочнай мадэлі падкрэсліваецца Пэдэравай фрызурай і высунутымі голымі ступакамі на зя-
лёным лінолеуме. Нейтральны скураны рэмень карычневага колеру надае мадэлі чароўную непаўторнасць. I пад заслону, шаноўнае спадарства, мадэль — прасцей няма куды! — Нура павяла рукою ў бок Эдвіна, які ледзь перабіраў нагамі ад чарговай дозы труксалу. На ім была нацягнута кашуля з доўгімі рукавамі, а ніжэй пояса не было нічога.
— Дзе ты ўжо стрыптыз паказваў, мярзотнік? — пацікавілася Нура, крэпка трымаючы Эдвіна.
— У малельні, — не вагаючыся адказаў той і скіраваў на Нуру вялізныя запытлівыя вочы. — Ды адпусці ты мяне, во ўчапілася, халера!
ВЕТЭРАНЫ I НОВАПРЫБЫЛЫЯ
У паштовай скрыні на пральнай цэнтралі яго чакаў добра знаёмы светла-гарчычны канверт — ліст ад маці. Яшчэ два такія ляжалі ў пакоі. Два светла-гарчычныя канверты, поўныя лагодных павучанняў і нясмелых пытанняў пра харчаванне і цёплую бялізну. Дашлі ж пару радкоў, сьшок!
Канешне. Ён даслаў пару радкоў — пасля таго, як яго пару тыдняў апрацоўвала сумленне. I дарэчы, не толькі пару радкоў. У яго атрымаліся цэлыя чатыры старонкі. Ён напісаў пра сваю працу ў палаце. Занадта не аздабляў. I калі ліст паляцеў у чырвоную паштовую скрыню, прыбітую да вартавога будынка, ён амаль пашкадаваў, што пасылае сваёй немаладой маці такое неміласэрнае чытво. Ён адкрыў канверт:
Дарагі Андрэас!
Вялікі дзякуй за твайго ліста. Так прыемна атрымаць ад цябе вестачку! А як жа, мы ж хвалюемся, як ты там далёка ад дому, чакаем, што напішаш.
Я некалькі разоў перачытала твайго ліста, перш чым села табе пісаць. Можа, ты думаеш, што твая маці задужа сентыментальная і ўразлівая, але, ведаеш, калі ты пішаш пра бальніцу і тамашніх пацыентаў, мне згадваецца Бен'ямін.
Я ўвесь час асцярожнічала, мала расказвала пра яго і пра тое, як ён памёр. Але цяпер, калі ты сам працуеш у той бальніцы і бачыш, як яно там, думаю, пара расказаць табе праўду пра твайго дзядзьку.
Ты пішаш пра рамяні. Скураныя рамяні, якімі людзей моцна прывязваюць да ложкаў. Будзь пэўны, я ведаю, як яны выглядаюць! Калі Бен'яміна паклалі толькі ў бальніцу, ён часта суткамі ляжаў звязаны. Перацягнуты двума рамянямі па нагах і адным шырокім — па жываце. Сцягвалі яго так моцна, што яму не было як дыхаць. Разумееш, першыя гады ён быўнейкім жвавейшым, хадзіўкругом па аддзяленні і з усімі размаўляў. Але ён ніколі не біўся, ніколі ні сабе, ні іншым нічога благога не рабіў, таму я падазраю, што яны скручвалі яго рамянямі проста таму, што ён ім назаляў. Калі я прыязджала туды, то не раз бачыла яго ў рамянях, а калі пыталася чаму, ніколі не атрымлівала ўцямнага адказу.
Рамяні мяне прыводзілі ўроспач. Можа, гэта было наіўна, але я да таго, як Бен'яміна накіроўвалі ў Ліерскую бальніцу, ні пра што такое не чула. Так, мы самі — я, мама і тата — адвезлі яго туды. Мы думалі, што там яму будзе лепш, што ён ачуняе і зноў вернецца да нас. Але з цягам часу мы ўсё больш пераконваліся, што такога ніколі не будзе. I ў маёй душы расло пачуццё віны і сораму. Я адчувала, нібы здрадзіла свайму адзінаму брату, таму што была за тое, каб яго паклалі ў Ліер. Пасля забраць яго адтуль мы ўжо не маглі, як нам вельмі даходліва растлумачылі лекары. Адзінае, што я магла ддя яго зрабіць, гэта час ад часу яго адведваць. I забіраць да нас на лета. Канешне, гэта не вельмі дапамагала сцішыць мукі сумлення, але я ведаю, ён па-сапраўднаму цаніў час, праведзены з намі.
Але пастарайся зразумець, Андрэас, я была сам-насам зусім гэтым! Як мамапамерла, толькіяездзілаўЛіер, толькі я бачыла, як яму там жылося. Вы, хлопцы, былі такія малыя, а бацька наведваўся ўЛіер, адно каб забраць яго на лета. А ён ужо стаяў у дзвярах і чакаў. Але, я ні з кім не магла раздзяліць мае трывогі і маю віну.
Аднойчы нейкі пацыент на іншым посце расстараўся запалак і ноччу падпаліў пад сабою пасцельную бялізну. Пакуль прыйшлі санітары, ён згарэўушчэнт. Ён быў моцна звязаны рамянямі. Толькі ўяві сабе, як я баялася і трэслася за маім Бен'ямінам пасля таго здарэння! Часта па начах не спала. Я думала, што сама звар'яцею!
А калі ўсё скончылася, калі Бен'ямін развітаўся з жыццём, той цяжар на сэрцы нібы закамянеў і з тае пары мяне не пакідае. Як тое здарылася, я ўвесь час нібы хварэю.
Я расказваю гэта табе не таму, каб ты хадзіў на працу з цяжкім сэрцам, спадзяюся, ты гэта разумееш. Ты проста заўсёды помні, што сярод паўсядзённай мітусні жыве любоў. Нехта некалі таксама любіў тваіх пацыентаў, помні гэта.
Я ніколі не адважылася б расказаць табе пра гэта, калі б ты не працаваў там, куды я столькі разоў наведвалася. Калі ты ад'язджаў і спытаў мяне, як там, у Ліеры, я ні слова не сказала ні пра рамяні, ні пра што іншае. Я думала, іх ужо даўно адмянілі, таму не варта пра іх узгадваць. Але тое, што ты пішаш пра 23-ю палату, — нават яшчэ прымітыўнейшае і састарэлае, чым колішняе мужчынскае аддзяленне Г, дзе ляжаў дзядзька Бен'ямін. Ці мала ж год прайшло з таго часу.