23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
Калі ў палаце клацнуў замок, санітары пажвавелі. Падчас абходу яны выконвалі ролю ўсмешлівых статуй, але цяпер іх адпусціла. Андрэас таксама ўздыхнуў з палёгкай. Нават Бэнтэ
схавала прыязную ўсмешку і зноў стала самой сабою, гучна выпусціўшы уф\ Бэнт і Рагніль, два санітары, з якімі Андрэас быў знаёмы шапачна, выпусцілі плечы пацыентаў са сваіх братэрскіх абдымкаў.
— Ану марш на таўхень, заразжа! — вышчарыўся Бэнт. — Ад цябе смярдзіць за вярсту!
Пацыент нічога не адказаў. Толькі здзіўлена паглядзеў на чалавека ў белым халаце з такім рэзкім перападам настрою. Хвіліну назад побач быў сябар, і куды ён дзеўся?
— Гэта і ёсць абход! — падсумавала Нура. — Ну, а чым не кантроль, га?
— Так, хутка яны!
— Сёння абход яшчэ зацягнуўся. Часта яны ўвогуле не спыняюцца. Быўу нас некалі хлопец, які болып затры тыдні хадзіў са зламанай рукой, пакуль урач знайшоў час зірнуць на яго. Колькі мы яму не казалі, яму ўсё міма вушэй пралятала.
— Я лічу, што з Торсрудам абышліся неяк зусім несур'ёзна. Сулес глядзеў на яго зверху ўніз!
— Гэта адзінае, што яднае ўсіх дактароў! Дый мы тое самае гэта робім! Мы таксаматак ці інакш глядзім на пацыентаў зверху ўніз! Пагарда можа выяўляцца па-рознаму. Усё залежыць хіба што ад такіх рэчаў, як светапогляд і... ну, інастрой\
— Настрой?
— Так, працаваў тут да цябе адзін, звалі Арнэ. Ён звычайна забаўляўся з цыравальнай іголкай. Бьгў тады пацыент, Фін, — сляпы, як Зігурд, — сядзеў ціхенька цэлымі днямі. Дык, каб яго разварушыць, Арнэ яго калоў той іголкай. Яму здавалася вельмі смешным, што стары кожны раз здзіўляецца. Стары ж не разумеў, адкуль яму коле. А Арнэ сядаў заўжды побач і рабіў выгляд, быццам адганяе асу. Мне цяжка зразумець такі настрой!
— Мне таксама! — сказаў Андрэас. I яго таксама штось апякло. I як Фін, ён не зразумеў, адкуль гэты боль. На долю секунды ён адчуў сябе такім самым сляпым, старым Фінам, які ціха сядзіць на зэдлі і глядзіць у сутонне.
АДЗЕННЕ РОБІЦЬ ЧАЛАВЕКА
Першая нядзеля каляднага посту. У Андрэасаву змену працуюць Бэнтэ, Райдар і Нура. У палаце нарэшце ўсталявалася адносная цішыня. Аслак толькі што атрымаў ад дзяжурнай ранішні марфінавы пацалунак. Эдвін, адзін са звычайна найбольш актыўных, дрэмле, час ад часу нешта лапочучы ў сне. Пасля снедання ён вярнуўся ў ложак, і санітары толькі парадаваліся, што яму захацелася такім чынам парушыць вызначаны распарадак. 3 прыймача па палаце разносяцца калядныя гімны — адчуваецца набліжэнне свята.
Можа, гэта магутныя пералівы аргана прыцішылі звыклыя крыкі ў палаце і глыбокія спевы хору прывялі ўсіх у спакойны, амаль малітоўны настрой. Ці можа, успаміны, дзіцячыя ўспаміны з несамавітым страхам перад Богам і верай у Дзеда Мароза, абуджаныя каляднымі псалмамі, прымусілі большасць ціхенька сесці і слухаць. Сёння санітары не надта напружваліся з ранішнім туалетам, і некаторыя пацыенты шчасліва абышліся без абавязковага мыцця і змены бялізны. Нядзеля — ні абходаў, ні іншых наведванняў. Нядзеля без Сігнэ. Другі сняданак мусілі падаваць праз гадзіну.
Андрэас стаяў ля акна і пазіраў на першыя спробы зімы пераапрануць зямлю ў белае ўбранне. Махрыстыя, важкія снежныя камячкі павольна падалі на зямлю з свінцова-шэрага неба. Снег быў надта вільготны — ляжаць доўга не будзе. Растане праз якіх пару гадзінаў, зробіцца наздраватай хлюпотай, якая панабіваецца ў боты і скіруе мроі да далёкіх і недасяжных
цёплых мясцін. Падчас бясконцага свайго блукання па палаце да Андрэаса падышоў Фрэдзі.
— Снег, — сказаў ён, паказваючы ў акно.
— Так, падае снег, — Андрэас усміхнуўся гэтаму дзядзьку з васковаю галавой. — Ты любіш снег?
— Тытунь! Дайтабакі!
He дачакаўшыся Андрэасавага «не», Фрэдзі паплёўся далей. Напэўна, ён забыўся пашукаць ласунку па шуфлядках у тумбачках. Андрэас з абыякавасцю падумаў, што, калі б Фрэдзі залез заразу тумбачкуда Харвіга, быць бы нядзельнай цішыні згвалтаванай магутным патокам смачных мацюкоў. Харвіг быў адзіны, камудазваляласятрымацьтытуньпры сабе: ёнужываў жавальную табаку і запалкамі не карыстаўся. Меў Харвіг і сякія-такія іншыя прывілеі, бо лічыўся на посце адным з найменшых вар'ятаў. Ён быў дужа тоўсты, рэдка пакідаў ложак, і ваколяго так смярдзела мачой, што аж рэзала вочы. Звычайна пацыентам, якія былі здольныя трымацца на нагах, забаранялася ляжаць днём у ложку. Але Харвіга за гэта амаль ніхто не чапаў. Ён жыў непрыкметна. Амаль увесь час бавіў у ложку, вывучаючы старыя газеты, пакуль яны не рассыпаліся. Толькі аднойчы натыдзень ёнляскаўдалонню па стале і нагадваўусім пра сваё існаванне. Здаралася гэта ў памывачны дзень. Тады ён вішчаў і мацюкаўся на расхлябанасць і непатрэбны расход вады. Апроч ванны, толькі Фрэдзі быў здольны парушыць Харвігаву эмацыйную раўнавагу. Фрэдзі, калі выпадала, меў звычку красці ў яго табаку. I тады Харвіг усходжваўся ўжо не на жарт.
Сякімі-такімі прывілеямі карыстаўся таксама і Торсруд — чалавек, які браў загрудкі галоўурача Сулеса і патрабаваў яго выпусціць. Хворы на дэпрэсію, Торсруд некалі працаваў без стомы, як конь, а потым усё для яго раптам спынілася. Яго паклалі ў 23-ю палату, каб «вылечыць», а ён толькі ўсё больш занураўсяўдэпрэсію. Ён быўдастаткованармальны, каб разумець, якую тэрапію тут робяць. Разам з Хегам, найстарэйшым на посце, Харвіг і Торсруд былі адзіныя, каго тут называлі на прозвішча. Гэтым усе як бы выказвалі ім пашану за незвычайную для гэтых мясцін нармалёвасць. Іхнія прывілеі асабліва нічым не вызначаліся, але хлопцы ўмелі іх цаніць. Адзін
прывілей заключаўся ў тым, што іх не харчавалі сілком так часта, як некаторых іншых. Харвіг і без таго еў няблага. А вось Торсруда апошнім часам даводзілася карміць: ён падоўгу нічога не браў у рот і схуднеў так, што выглядаў не раўнуючы старым смаржком. Што да Хега, дык ён быў стары і сухі, і яму збольшага хапала адной лыжкі маннае кашы і кроплі кавы. Апроч таго, усіх траіх не мылі сілком так часта, як астатніх. У памывачныя дні яны, хочаш-не хочаш, мусілі мыцца, затое ў звычайныя — ранішні туалет, як правіла, спраўляўся даволі павярхоўна, калі спраўляўся ўвогуле. I нікому не было справы, што з кожным днём дзядзькі ўсё больш парахнелі.
Знешне санітараў ад пацыентаў можна было адрозніць перадусім па адзенні. Але розніца была і ў паставе, і ў рухах цела, і ў міміцы твару. Напачатку Андрэасу думалася, што забаўная хада і жэсты ў некаторых пацыентаў — гэта праявы хваробы. Але потым ён зразумеў, што ў большасці выпадкаў так праяўляецца пабочнае дзеянне лекаў. «Калі хочаш ачуняць, трэба і ахвяраваць нечым», — каментаваў Бэнт. Але Андрэас быў няўпэўнены.
Перасмыканне, трасенне ў спалучэнні з жахлівым убраннем складалістары,добразнаёмыпартрэтвар'ята — дзівакаўпадстрэленых майтках, у сарочцы, зашпіленай не на тыя гузікі, і з плаксівай грымасай пад каўпаком са святлоадбівальным пампонам.
Калі Андрэас трапіўу палату ўпершыню, яму было ніякавата ад усёй гэтай галізны. Кожны раз, як на вочы яму траплялася непрыкрытае цела, ён адчуваў няёмкасць. Але з часам, нагледзеўшыся на небарак у споднім, ён упадабаў іх галізну ў дзесяць разоў больш за іх вопратку. Кожны наступны гарнітур, надзеты на хворага, выглядаў горш за папярэдні. Адзенне само па сабе было сімвалам знявагі, якуто пацыенты мусілі цярпець кожны дзень. Яно было — як падраны сцяг, што ахінае нікому не патрэбнае цела.
Сподняе было маёмасцю бальніцы. Брудная бялізна збіралася ў мяхі і адпраўлялася ў пральню. На кожнай адзежыне ставіўся штамп аддзялення. I ўсё адно бывала, што ў пральні адзенне гублялася. Таму пацыентам не дазвалялася хадзіць
у сваім. Мужчынскі гардэроб 23-й палаты ўяўляў сабой крыхі з вар'яцкага стала, рэшткі мізэрнага збору адзення з іншых аддзяленняў. Кашулі ў гардэробе пацыентаў былі адзіным, што мела хоць які-ніякі выгляд: яны былі збольшага не падраныя і нават з гузікамі. Астатняе можна было вынесці на барахолку — ніхто задарма не ўзяў бы. Штаны, часта пашытыя па несапраўдных мерках, як правіла, не далічваліся гузікаў — у прарэху або на поясе. Ці былі распораныя або дзіравыя. Ці, калі мелі маланку-зашмаргу, яна амаль заўсёды была сапсаваная. Ад частага мыцця і шматгадовай вываркі адзенне станавілася непазнавальным. Штаны на мужчыну сярэдняга росту рабіліся сантыметраў на дзесяць карацейшымі, але ў поясе — такімі шырокімі, нібы шыліся на слана. Спакайнейшым пацыентам дазвалялася насіць шлейкі. 3 неспакойнымі было горш. Штаны і кашулю ім, каб не згубіць, даводзілася трымаць у руках. У ліхаманкавы ранішні час на пацыентаў нацягвалі першае, што пападзецца. I пасля тыя ўжо фарсілі па палаце з матнямі на росхрыст і голымі задніцамі! Вянцом убору была таксама дзіравая і таксама без гузікаў вязаная кофта, якая давяршала пацыентава спецадзенне — штодзённы напамін пра тое, што ён належыць гэтаму і ніякаму іншаму месцу. Бо ў любым іншым месцы ў такім гарнітуры непрыемнасцяў не абабраўся б.
Гу! — НурападкраласяззадудаАндрэасаіторкнулавострым пальцам паміж рабрын. — Аб чым задумаўся?
— Ды так. Стаю і гляджу на снежныя камякі, як яны сыплюцца з неба.
— Ну-ну! I выглядаеш так, быццам завітаў з іншай планеты. He з гэтага свету. Дэзарыентаваны ў прасторы і часе.
Яму зрабілася смешна. Апошнія словы гучалі як вытрымка з гісторыі нейкай хваробы.
— Так, стаю і думаю. Сапраўды. Пастараюся больш так не рабіць. Ва ўсякім разе, не ў працоўны час.
— I добра, — заахвоціла яна. — Бо нам тут нішто так не патрэбна, як здаровыя дужыя санітары з вялікімі пустымі галовамі. Пазбаўленыя ўсякай формы мыслення. Абачлівасць, разумееш, — каб на посце не было шуму-гаму.
Андрэас дастаў цыгарэту і, нягледзячы на забарону, запаліў.
— Я тут, насамрэч, стаяў і думаў, у што на нашым посце апранаюць пацыентаў. Дый не толькі на нашым — увогуле ў бальніцы. Але на нашым, вельмі верагодна, гэта ўжо занадта.
— Вельмі верагодна, штоў23-йпалацеўсё — занадта! Адзенне, бясспрэчна, таксама частка праблемы. Бог і Стуртынг* ведаюць, колькі мы папапрасілі лепшага. Нічога дзіўнага, што калі хто з родных першы раз прыходзіць у адведкі, дык ажно жахаецца ад выгляду хлопцаў.
— Дык яны рэагуюць? — Андрэас не змог схаваць здзіўлення. Ён яшчэ не чуў, каб пацыенты ці іх сваякі калі-небудзь скардзіліся.