23-я палата
Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
— I шмат іх ляжыць у рамянях ноччу?
— Трое-чацвёра. Часам болей, але трое-чацвёра — стабільна.
— А не замнога шуму, калі іх звязваюць увечары? — пацікавіўся Андрэас, згадваючы, якое супраціўленне яны атрымалі ад Пэдэра: Яспэр мусіў на яго ажно легчы, пакуль Андрэас зашчэпліваў замок.
— Калі мы забываемся, дык яны самі просяць. Яны ўжо прывыклі! Гадамі ў тых рамянях! Ім гэта — усё адно як табе перад сном накрываццакоўдрай! — патлумачыў Яспэр.
ляць порах ці яшчэ якія выбуховыя рэчывы, але непагана мець клёк у галаве пры пэўных абставінах, згодны?
Андрэас усміхнуўся:
— Наконт гэтага, відавочна, існуе шмат меркаванняў — і на нашым посце, і ўвогуле.
Ва ўсякім разе, Ленарт пару разоў паводзіў сябе досыць дзіўна. Усміхаўся на ўвесь рот, заціскаючы рамяні, ці гучна смяяўся, калі ў каго з пацыентаў блыталіся ногі.
— А як жа. Тут кожны можа задаволіць самыя розныя свае патрэбы. Адным даспадобы быць памочнікамі і санітарамі, другім — гуляць у турэмшчыкаў і катаў. I ні адны, ні другія, па вялікім рахунку, не абмежаваны тут у выбары сродкаў.
— Турэмшчыкі і каты! Але ж ёсць усё-такі розніца паміж гэтым месцам і турмой, — недаверліва адазваўся Андрэас.
— Пра што размова, канешне! Адно з найгалоўнейшых адрозненняў у тым, што тут сядзяць без суду і следства, а ў турму трапляюць пасля таго, як справа разгледжаная судом. Колькі звычайна даюць у нас за забойства? Дзесяць гадоў? Пятнаццаць? Паглядзі вунь на таго! — ён паказаў на пацыента, які сядзеў прывязаны да зэдля. — Ведаеш, колькі ён адсядзеў вось так, прывязаны, у Ліерскай бальніцы? Сорак гадоў. He сёння-заўтра юбілей святкаваць будзе. Сорак гадоў за кратамі пры амаль поўнай інваліднасці. I ёсць тыя, хто лічыць, што для такіх, як ён, гэта разумная ўзнагарода. Ён, ты бачыш, правінаваціўся, зрабіў даволі злоснае злачынства. He здарма ж яго некалі сюды заслалі.
— Ты глядзі! — Андрэаса ўзяла цікаўнасць. — Дык ён кагосьці забіў?
— Нашмат горш! Дзіцём упаў пад воз і яму коламі раздушыла галаву. Вядома, такіх душагубаў трэба саджаць за краты. Ва ўсякім разе, я не мог бы спакойна спаць, калі б ведаў, што іх кожную ноч не прывязваюць рамянямі.
БЕЛАЯ ПРАЦЭСІЯ
Цяжкае паветра. Шэрая апона тытунёвага дыму павольна лунае між сцен. У двух маленечкіх памяшканнях, якія служаць у Ліерскай бальніцы сталоўкай, няма дзе ўбіць носа. Адны стаяць па харчы, другія нядбайна разваліліся на крэслах. Перапынак на снеданне. Па вялікім рахунку, усе гэтыя людзі не маюць паміж сабой нічога агульнага, апроч хіба бухгалтэрыі. Тут ёсць камуністы, атэісты, хрысціяне, сацыял-дэмакраты і непрыхаваныя фашысты. Псіхолагі, адміністратары, санітары, кухары, прачкі, урачы і студэнты. Тыя, хто прыйшоў адведаць пацыентаў, таксама тут за кубачкам кавы.
Шмат белага. Па большасці — белая бавоўна ці штучная тканіна. Мільгаюць таксама цвід, вельвет, джынса, зрэдчас канторская шэрая фланель. Бароды і доўгія валасы сярод акуратна, па модзе падстрыжаных галоваў. Усе віды людзей, усе віды меркаванняў і светапоглядаў.
Пазіцыя налістапад 1974: Ліерская бальніца. Няпэўнае месца ў вялікае пірамідзе.
Андрэас, Бэнтэ і Нура занялі вольны стол каля акна. На дварэ крыху развіднела. Ля варот, якраз пад самым акном, сабралася некалькі хлопцаў у робах. Андрэас пазнаў некаторых: ён бачыў іх у свой першы дзень у Ліеры. Хлопцы, апранутыя ў рабочае, выдзяляліся на фоне белага тарнада санітараў у аўтобусе. Гэта была тая самая кампанія. Пацыенты, што паздаравей. Яны працавалі за межамі бальніцы на азеляненні паркаў. Раней працаздольных звычайна пакідалі працаваць у даліне, на
тэрыторыі бальніцы. Можа, хлопцыўваротах — гэтасучасныя прадстаўнікі своеасаблівай групы прыгонных?
— He! — Бэнтэ адсунула ад сябе яечню з лустаю хлеба. Яна не дакранулася да ежы, толькі пакалупалася відэльцам у селядцы. — Няма апетыту сёння! Перад вачыма ўвесь час Зігурдава глотка.
— Зігурдава глотка? Ты што? Ён зноў еў уначы? — Нура ўмінала катлету з цыбуляй, прысёрбваючы каваю з малаком. Ейнаму апетыту, пэўна, нішто не перашкаджала.
— Так, вялізную порцыю!
Нехта еў уначы? У 23-й палаце? Санітары прыносяць ежу да ложка? Мякка кажучы, такое наўрад ці магчыма. Наколькі разумеў Андрэас, начная змена толькі перасцілала ложкі, калі было трэба. Часта яны і гэтага не рабілі.
— Зігурд еўуначы?.. — перапытаўён.
— Так, часам ён наядаецца яшчэ да таго, як на снеданне прынясуць кашу, — патлумачыла Нура, пакуль рот быў не заняты.
— Жарэ сваёлайно! — дадалаБэнтэ. — Сёння, каліяпрыйшла яго карміць, у яго быў поўны гарляк зацвярдзелага...
— Хопіцьужо! — узбунтавалася Нура. — Можа пачакала б са сваімі падрабязнасцямі, пакуль я пракаўтну?
— От, свінячаерыла! Іяк...яктыгэта.... зяговыскрабала? — пацікавіўся Андрэас.
Бэнтэ наліла сабе кавы і запаліла цыгарэту.
— Наляпіла зверху кашы, каб яно крыху памякчэла і пайшло далей.
— У яго была поўная глотка лайна, а ты яго прьі гэтым кармілаі
— Так! Божа мой, ды ён да таго, як я прыйшла, яўна ўжо з паўкілі з'еў. Дык што такога, калі ён рэштку праглыне разам з кашай?
Яна падсунула яечню з хлебам бліжэй да Андрэаса:
— Нехочаш?..
— Вялікідзякуй — не!
— Нура, здароў! He знойдзецца агеньчыку? — здаровы каржакаваты санітар, які, відаць, з дзетсадаўскага ўзросту забаўляўся гантэлямі, цягнуўся да іх з-за суседняга століка.
— Знойдзецца! — Нура схапіла запальнічку Бэнтэ.
— Ну, як там у вас з вар'яцтвам, у аддзяленні для псіхічнахворых Г? — яна падпаліла яму цыгарэту, якая звісала між сціснутых вуснаў, як паўузбуджаны чэлес.
Хлопец пару разоў добра зацягнуўся і адказаў, задыміўшы ўсё вакол:
— Я сказаў бы добра! — гэта прагучала гучна і самаўпэўнена. Сваімі словамі ён, відаць, разлічваў зацікавіць большасць тых, хто сядзеў за сталом. — Сапраўды, што яшчэ сказаць: добра. Хіба толькі Арнэ Bore ўдзень паддае жару. Тады, сама разумееш, фізічная нагрузка крыху павялічваецца.
«Арнэ Воге». Імя было прамоўленае гучна і выразна. Абавязак нераскрыцця службовае тайны тут, відавочна, не дзейнічаў. Сталоўка ж знаходзілася на тэрыторыі бальніцы.
— Ён іншай мовы па-ранейшаму не разумее, — дадаў КінгКонг і перавёў вочы на свае валасатыя кулакі. — Але пакуль большасць з нас валодае гэтай мовай, гэта не мае ніякага значэння! — ён засмяяўся, вышчарыўшы рад белых, як у рэкламе Колгейт, зубоў. — Вось і сёння, халера, накінуўся на мяне, але... — тут ён пачаў выхваляцца сваёй непараўнальнай перавагай бульдозера.
Да размовы падключыліся іншыя, з розных куткоў памяшкання. Адбыўся абмен анекдотамі пра пацыентаў на розных пастах і аддзяленнях, смех і жарты.
— А як там ваш Торсруд? — крыкнуў нехта да Бэнтэ.
— Па-ранейшаму ляжыць і глядзіць на сцяну?
— Так і ёсць, у яго нават ежу запіхнуць нельга!
— Нічога дзіўнага, з тым меню, што ў нас тут у бальніцы! Заходзь калі вечарам да мяне ў пакой. Ужо я напэўна распалю твой апетыт. Хоць паглядзіш на мяса\
Усе засмяяліся. Андрэас асцярожна дадаў да хору і свой смех. Ён загаварыў з адным санітарам з жаночага аддзялення. Нічога сабе хлопец. Працаваў у Ліеры другі год і не пытаўся ў Андрэаса, колькі той сам працуе.
У жаночым аддзяленні было яшчэ больш мітусні.
— А яшчэ гэтыя бінты, ну, ты ведаеш! He, брат, сядзі ты лепш у мужчынскім В!
Узнялася жанчына, якая сядзела за сталом на другім канцы
памяшкання. Адкуль яна? 'Ён дагэтуль яе не бачыў. Можа, таму што яна была такая маленькая, быццам скурчаная. Старая жанчына, апранутая ў шэрае. Несамавітая. Стомленая. Так, якраз стомленая. Такая невыказна стомленая! Сабрала са стала запалкі і пачак тытуню, паклала ўсё ў сумку. He гледзячы ні направа, ні налева, пашыбавала наўпрост да дзвярэй.
Ды на халеру іх, усе тыя выбухі гогату, гучныя выкрыкі прозвішчаў пацыентаў — усю гэтую танную дасціпнасць.
Праз акно ён яшчэ раз зірнуў на жанчыну: гарбаватая спіна ў паношаным паліто. Яна кіравала да пагорка, на якім месцілася мужчынскае Г. У руцэ — пластыкавы пакет, у ім два бананы і зялёны яблык.
— Чорт, вонарваліся! — выдыхнулаНура, каліяныўвайшлі ў калідор свайго аддзялення. Якраз у іх перад носам зачыніліся дзверы. Янытолькіпаспеліўбачыць, штоўдзвярахмільганула ненавісная постаць сястры Сігнэ.
— У нас госці! — выдыхнула Бэнтэ. — Будзем спадзявацца, не надоўга!
Андрэас адчыніў дзверы, каб трапіць у палату, і атрымалася, што ўдарыў імі па руцэ Сігнэ.
— Трэбаж, — шапнула Нура, — нутабе і пашанцавала!
Сігнэ хапала ротам паветра. Яе твар гарэў абурэннем і гневам.
«Што зараз будзе!» — толькі і паспеў падумаць Андрэас. I адзначыў, што стаіць пасярод групы бальнічнага начальства.
— Прабачце, — пачаўбыўён, — я...
— Змоўкні! Каб ні слова! — Сігнэ стукнула па падлозе чаравікам сорак трэцяга памеру.
Наблізіўся Судны дзень.
— Прыйдзешдамяне! — прашыпелаяна. — Я цябе наскрозь бачу! Я твой падхалімісты позірк добра ведаю! He, я з тае самай пары, як ты без стуку ўвайшоў у мой кабінет, з цябе вачэй не спускала. Нахабнік! Нахабнік ты! He, я... я ніколі нічога падобнага не бачыла! Штурхаць мяне, дзвярамі збіваць мяне з ног! Але нічога, Вігерт, нічога. Мы з табой яшчэ пагаворым. Сам-насам! Заўтра ж да мяне ў кабінет — каб быўдадзевятай
гадзіны! Ты мяне зразумеў? I перш чым зайсці, пастукаешся ў дзверы! Пастукаешся і будзеш чакаць, пакуль я паклічу!
Андрэас хацеў быў апраўдацца, але яго позірк упаў на Нуру, якая стаяла далей ля сцяны. Яна адмоўна круціла галавой. «Не сунь рукі ў асінае кубло, — без слоў казала яна. — He чапай!»
Ён павярнуўся, адышоў ад натоўпу. Потны і гарачы, чырвоны, як рак. Нехта ў яго за спінаю кашлянуў. Можа, каму з дактароў захацелася, каб Сігнэ нарэшце зноў занялася справай. Андрэас пасунуўся да Нуры, шукаючы хоць якога паратунку.
— Халера! От цырку будзе! Заўтра з мяне тры шкуры здзяруць!
— He здзяруць! — Нура глядзела перад сабою, потым ціха дадала: — Сігнэ заўтра выхадная. He думаю, што яна прыцягнецца, толькі каб пазабаўляцца з табою.
— Але яна сказала...
— Ды чула я, што яна сказала. Табе ўжо пара раз і назаўсёды звыкнуцца з яе выкрутасамі. Яна забудзе пра гэтую сустрэчу раней, чым выйдзе з палаты! Я ўвесь час кажу: у яе маразм. Прычым застарэлы!
Наступнага дня сястра Сігнэ была выхадная! ? А раней Андрэас быў упэўнены, што яна — робат, якому няма патрэбы ні перадыхнуць, ні адпачыць, — прынамсі, усё, што завецца выходнымі, павінна было выклікаць у яе толькі агіду, а свой адпачынак яна мусіла праводзіць у глыбокай скрусе з прычыны, што ёй не даюць працаваць.