23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
— Я расцалаваў бы таго, хто склаў ёй такі працоўны графік! — радаваўся Андрэас.
— He думаю, што гэта варта рабіць. Каб не было сапраўднага цырку! Бо Сігнэ сама і складае графік. I напэўна ж, яна не ўзрадуецца тваім пацалункам у імя прымірэння. Хоць, вядома, калі ты табе так карціць... Дарэчы, ты ўжо калі-небудзь прысутнічаў пры ўрачэбным абходзе?
— He. Учора, калі быў абход, поркаўся ў ванне, а пазаўчора...
— Ясна, кожны раз тое самае! Зрэшты, правароніць гэтае шоўнецяжка. He паспееш азірнуцца — аяныўжоўсёўбоства
агледзелі: у іх гэта хутка робіцца. Сёння, дарэчы, абход робіць сам галоўурач Сулес! Спусціўся да нас на зямлю! Стары дурань, але сярод тугэйшых лекараў не найгоршы.
Працэсія ступала па палаце ўздоўж ложкаў, ветлівым слаламам праходзячы пакручастую трасу, пазначаную тычкаміпацыентамі, якія, не варушачыся, стаялі і глядзелі на лекараў на ўсе вочы. Белую працэсію ўзначальваў галоўурач Сулес; нібы лакаматыў, пыхкаючы чырвоным тварам пад навіслым воблачкам сівога чубка, ён рушыў паперадзе ў растаптаных старых чаравіках. За ім, як і належыць, цягнуліся астатнія вагоны рознага класу: ардынатар, сястра Сігнэ, практыкант, сацыяльны работнік. У хвасце багажным вагонам хісталася сястра Брыт, нагружаная гісторыямі хвароб, журналамі, дакументамі. Ту-ту, добры дзень, як нашыя справы? Цягнік слізгаў далей па палаце.
Неўпрыкмет Андрэас і сам пакаціў па чыгуначных рэйках. Ачомаўшыся пасля сутычкі з Сігнэ, ён са здзіўленнем адзначыў, што ў палаце пануе нейкі іншы настрой. Перад тварам урачоў і медсёстраў санітары, што тут працавалі, неяк ураз стушаваліся, перайшлі на ніжэйшы тон, сталі раптам тактоўныя. Адны, як і ён, ціхамірна стаялі ўздоўж сцен ці каля ложкаў, другія сядзелі, міла ўсміхаючыся, хто абняўшы пацыента за плечы, хто гладзячы па ўскуддачанай галаве — так дружалюбна, так асцярожна.
Ды гары яна гарам, напятая гэта ідылія!
Сапраўды, было ва ўсім гэтым нешта напятае і напружанае. Бо хоць твар галоўурача прамяніўся лагодай і непарушным спакоем, пільны ўчэпісты позірк Сігнэ нікога не пакідаў у спакоі. На што б тыцнуць сваім тоўстым пальцам? На анучу нападдозе? Насанітара, які нахабна, бессаромнаіпадхаліміста ўсміхнуўся? Ёй карцела нешта выглядзець, прыкмеціць, заўважыць. I тыцнуць пальцам у неадпаведнасць, і раззваніць, каб пра гэта ведалі ўсе. Астатняя частка працэсіі здавалася больш нейтральнай, бяскрыўднай, але ў цэлым выпраменьвала дастатковую сілу, каб на тварах прьісутных застылі штучныя ўсмешкі.
— У іншых месцах усю гэтую дурную пачцівасць даўно адмянілі, толькі ў нас старыя традыцыі яшчэ ў пашане, — ска-
зала Нура. — Фу, панапаўзала канторскіх пацукоў! I штодзень гоніць у гэты адстойнік немаведама якім ветрам!
Гоп-кампанія дабралася нарэшце да першага прыпынку, які, высветлілася пазней, стаў і апошнім, — да Севярынавага ложка.
— He, не, не! — Севярын паглядаў у столь і настойліва даводзіў: — HE!
— Так, так, так, — падсумоўваў галоўурач Сулес. Ён ледзь дакрануўся да Севярынавай рукі. Потым павярнуўся і хацеў быў ісці далей.
— Гм-гм... — сястра Брыт выглядала такою няшчаснай. — Там яшчэ быў невялічкі пролежань...
— Так, так. — Сулес выпрастаўся і заклаў абедзве рукі за спіну.
Брыт поркалася з коўдраю, усёю сілай намагаючыся яе сцягнуць. Севярын, аднак, моцна трымаў коўдру сваімі лесарубаўскімі абцугамі і па-ранейшаму не зводзіў светлага позірку са столі. Нарэшце Брыт дадумалася падкруціць коўдру знізу. Падышоў Яспэр і перавярнуў Севярына на бок. He абышлося зноў без пратэстаў:
— А, панаходзілі тут! Адзе мама? MAMA! — залямантаваў Севярын на ўсю моц сваіх лёгкіх.
— Ціха, ціха, мы толькі разочак глянем, — супакойвала сястра Брыт.
Андрэасвыцягнуўшыю — паглядзецьнарану. Усе стоўпіліся каля бліскучага Севярынавага азадка. Андрэасу было відаць рану нават адтуль, дзе ён стаяў. Блакітнаватая ружа на белай скуры, над самаю ягадзіцай.
— Гэтажтрэбадапусціцьтакое! — зухавата абурыўся практыкант. — Гэтавамужонедробязі! Сюдыцэлыпалецулезе!
— Яно... так, яно апошнім часам пабольшала... — Брыт выглядала яшчэ няшчаснейшай.
— Разгільдзяйства! — працадзіла Сігнэ і павяла вачыма: на кім адыграцца. — Гэты пролежань — наглядны прыклад разгільдзяйства сярод санітараў! — яна падышла бліжэй да Брыт: — I сярод адказных за пост, якія не ўяўляюць нават, што ў іх робіцца!
Брыт сцялася, пачырванела да самых вушэй. Ёй, відаць,
і ў галаву не прыходзіла, што якраз цяпер яна мае магчымасць паквітацца з Сігнэ, перавесіць на яе ўсіх сабак. Бо сапраўднай адказнаю была, насамрэч, яна, Сігнэ, а Брыт, калі й лічылася ў яе за намесніка, дык адно для блізіру.
I ўсё ж Андрэас мусіў прызнаць, што Сігнэ гэты раз мела рацыю. Пролежань быў і заўсёды будзе ганьбаю тым, у чые абавязкі ўваходзіць штодзённы дагляд пацыентаў. Ганьбай яму, Нуры — усім, хто працуе ў палаце. Але чаму нельга было апрацаваць рану пад наглядам таго, хто сапраўды ведаў, як такія раны апрацоўваць? Медсястры ці якога ўрача, калі на тое пайшло. Чаму цяпер, пакуль спецыялісты тут, ніхто нічога не робіць? Яны толькі заправілі назад коўдру і аддаліся лаціне!
— Бывае, гэтым займаецца сястра Марыя, — адказала Нура, калі Андрэас задаў ёй пытанне. — Але на ёй столькі абавязкаў. He яе віна, што яна кожнай раніцы, калі мы іх перасцілаем, не стаіць побач напагатове. Дый апроч таго, тут трэба не толькі абмыць і падмазаць маззю. Пацыента трэба ўвесь час пераварочваць, праз аднолькавыя інтэрвалы. Днём і ноччу. Ваўсякім выпадку, так робіцца, каб пазбегчы пролежняў. Усё патрабуе сістэмы і парадку. А ў такім бардаку, як тут, усім пляваць на гэта з высокай званіцы! Ці, можа, ты скажаш, цябе занепакоіла новая дзірка ў Севярынавым азадку?
— Я пра яе не ведаў!
— He — дык і не. А калі б ведаў? Думаеш, не пайшоў бы спацьсаспакойнымсумленнем? Гэтаяпалата — перавалачны пункт для тых, хто чакае сваёй чаргі ў крэматорый. I лішняя дзірка ў паўспарахнелым целе ніякай ролі, здаецца, не адыграе, — яна паглядзела на Андрэаса прыгожымі карымі вачыма: — Цынічна, праўда?
— Праўда. У гэтым хлопцы ўсё-ткі цепліцца якое-ніякое жыццё.
— Укачанекапустытаксама, — імгненнапарыравалаяна. — Але мы зразаем яго яшчэ да таго, як пакласці ў чыгун.
— Так, але качан капусты не даглядаюць, спадзеючыся высадзіць зноў на полі, — ён усміхнуўся.
— I што з таго? Які тут догляд, ты бачыў?
Эксперты паволі аддаляліся ад ложка, пасоўваючыся да дзвярэй. Яны былі ўжо гатовыя пакінуць палату. Але раптам
Торсруд — пацыент, яківыклікаўстолькісмехуўсталоўцы, — заступіў дарогу працэсіі. За доўгія гады яго няўхільнае дэградацыі ўсе ўжо прызвычаіліся, што ён увесь час ляжыць на ложку, павярнуўшыся тварам да сцяны ці, часцей, увогуле занурыўшыся ў падушку. Здаралася, праўда, што ён уставаў, гнаны сваімі страхамі, і пачынаў хадзіць, актыўна жэстыкулюючы, нібы «гаварлівы» глуханямы. Вось і цяпер ён раптоўна ўзнік на шляху вучоных мужоў.
— Мне ўсё так баліць, — прахрыпеў ён, ледзь варушачы закарэлымязыкомуперасохлымадлекаўроце. — Такусюды баліць!
— Так-так-так! Ды што вы кажаце, Торсруд! — Сулес пераможна заўсміхаўся.
— Угу, мне ўсюды баліць!
Сулес паклаў руку Торсруду на плячо.
— Так, так, а мы пачакайма, і яно хутка адпусціць! Вось пабачыце, хутка адпусціць!
У Торсрудавым позірку ўспыхнула паніка. Пальцы ўхапілі Сулеса за халат.
— Я хачу адсюль выбрацца! — голас у яго ледзь не зрываўся. — Чуеце, я хачу адсюль выбрацца!
Ён каўтнуў і стаяў, анямелы. У худым горле ходырам хадзіў кадык. 3 вачэй вось-вось былі гатовыя пырснуць слёзы.
— Я хачу выбрацца адсюль, выбрацца, выбрацца] ТЫ ЧУЕШ?! — Ён не вытрымаў і расплакаўся. Рука па-ранейшаму сутаргава сціскала Сулесаў беласнежны халат.
— Але, мой вы даражэнькі, ды зразумейце ж, я вас чую! Я чую кожнае ваша слова! — ён вызваліўся ад рукі Торсруда і прамовіў супакаяльным тонам: — Нам трэба крыху паназіраць, праўда? Колькі вы ў нас ляжыце, Торсруд?
Торсруд горка рыдаў, няздольны вымавіць слова.
— Ужо дзевяць гадоў, — прыйшланадапамогусястраБрыт, пераводзячы палахлівыя вочы з доктара на пацыента.
Сігнэ трымалася холадна, гледзячы на ўсё зверху.
— Што ж, псіхіятрычнае лячэнне патрабуе часу, — прамовіў Сулес, звяртаючыся адначасова і да калег, і да гаротніка. — За адзін дзень пакутную душу не вылечыць!
Ад апошняй Сулесавай сентэнцыі Андрэаса аж скаланула.
Што за халера! Торсруд стаіць перад імі і заходзіцца ад плачу! Сулесавы словы гучалі няйначай, як здзек з гэтага чалавека!
Упершыню Андрэас адчуў, што салідарнасць паміж ім і іншымі санітарамі, аб стварэнні якой ён так дбаў, дала трэшчыну. Дома, на пластмасавым заводзе, было прасцей. Там еднасць была неад'емнаю часткай працы, мяжа праходзіла толькі паміж работнікамі вытворчасці і тымі, хто гэтаю вытворчасцю кіраваў. Быў просты класавы падзел. Працоўны люд быў салідарны паміж сабою. А тут абурэнне, якое ён адчуваў ад імя пацыентаў, магло засланіць салідарнасць паміж санітарамі. Можа, і дзядзька Бен'ямін вось так стаяў некалі, аднымі словамі стараючыся змагацца з нейкім доктарам Сулесавага калібру? Гадаўё! Ляснуць бы зараз гэтага ўсмешлівага белага халата па шырокім азадку!
Але ён сам быў адным з такіх. Растудытваюсанітарам з абавязкамі і перад здаровымі, і перад хворымі. Яго пачуцці нагадвалі іржу на машыне, якую трэба пакрыць слоем бліскучага лаку, каб гэтая халера не разышлася, не спаскудзіла ўсё! I яшчэ гадзіну таму ён яе зафарбоўваў, стараўся залакіраваць. Постаць старой жанчыны ў сталоўцы не давала яму спакою. I вяртаючыся ў аддзяленне, ён прыдумваў апраўдальную прамову для самога сябе:
— Разумееш, з таго, што ты будзеш увесь час гладзіць яго па галаве, нічога не будзе! Часам супраць сілы патрэбная сіла. Напэўна, тутэйшая абстаноўка выглядае бязлітаснай, жорсткай. Але ж калі мы будзем прыніжана скарацца перад хваробай, мы ўвогуле нічога не зможам зрабіць! Можа быць, мы й шайка мярзотнікаў, але мы ведаем, што робім!
Прынамсі, так яму думалася. Яму, санітару з трохдзённым стажам. Хай бы толькі Торсруд перастаў так тужліва рыдаць...
Тым часам госці адкланяліся і выйшлі з палаты, а Яспэр адвёў Торсруда назад да яго ложка. Дваццаць пацыентаў атрымалі порцыю ўвагі ад галоўурача Ліерскай бальніцы. Андрэас зірнуў на гадзіннік. Увесь спектакль заняў не болей за дзесяць хвілін.