Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе
Андрэй Волян
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 142с.
Мінск 2009
Сапраўды, калі б гэтыя багацці былі патрачаныя на паспалітыя патрэбы, то існавала б магчымасць выйграць любую, нават самую цяжкую вайну. Але багацеі, тупагаловыя рабы золата, былі гатовыя хутчэй ахвяраваць жыццём, чым аддаць
свае скарбы. I гэтыя скупцы загінулі або апынуліся ў жорсткай няволі. Іх багацце не прынесла ім радасці. Яно стала здабычай ворага, каб наталіць не іх, а яго прагавітыя жаданні.
Вось так сквапнасць асляпляе розум чалавека. Грамадзяне, прызвычаеныя да багацця й раскошы, зусім не дбаюць пра бяспеку дзяржавы. Яны рупяцца толькі пра свае прыватныя інтарэсы і тым самым імкліва набліжаюць уласную згубу. Гэтая загана практычна ў нас на вачах давяло квітнеючае некалі Вугорскае каралеўства да такое бяды, да такое жалю вартай нядолі, што для нас, вугорскіх суседзяў, лёс іх грамадства павінен служыць знакавым напамінам пра неабходнасць абмяжоўваць раскошу і сквапнасць. Бо там першапрычынаю стала любоў да багацця. Сярод знаці пачаліся высцігі ва ўсякага кшталту раскашаваннях і баляваннях. Паступова чэзлі ўзаемная прыязнасць і згода. Дзяржаўныя патрэбы прыходзілі ў занядбанне. Саперніцтва штурхала ўсіх на міжусобныя сутычкі і вынішчэнне. Нікому нават не было ў галаве, што трэба адагнаць ворага ад межаў дзяржавы. А вораг, між тым, ужо штурмаваў трывалыя вугорскія фартэцыі і ўмацаванні. Знаць жа тым часам выхвалялася ў конных і пешых маршах неверагоднымі сваімі багаццямі, прымушаючы шпацыраваць полчышчы жаўнераў, ззяючых золатам і срэбрам. Усіх апанавала такая фанабэрыя, іпто ніхто надта не прыслухоўваліся да голасу караля, які заклікаў да вайсковага рушэння. Эліта падпарадкоўвалася яму з вялікаю неахвотай, і кожны збіраўся, калі хацеў, а не ўадзін час, як патрабавалі надзвычайныя абставіны і навіслая небяспека. Тады кароль Людовік, пакінуты на волю лёсу, з невялікім конным атрадам і небагатым ваенным рыштункам вырушыў сам супроць моцнага, узброенага да зубоў ворага. У няроўным змаганні кароль страціў жыццё і каралеўства, пакінуўшы Вугоршчыну жорсткаму ворагу на рабунак і разарэнне.
Калі Саліман разглядаў трупы вяльможаў, яму прынеслі
галаву нейкага стрыгонскага біскупа Уладзіслава. Кажуць, што супастат папракнуў нават мёртвага біскупа ў ганебнай скупасці. Той жмінда хоць і меў скарбы, у прыватнасці вялікую колькасць золата, але каралю, які прасіў сродкаў на ваенныя патрэбы, адмовіў. Біскуп не хацеў даваць золата задарма, пагаджаючыся яго хіба што пазычыць.
Няхай жа нашаму народу ніколі не давядзецца бачыць такога сумнага відовішча, якое здарылася ў Вуторскім каралеўстве. Але і ў нас раскоша і сквапнасць ужо дасягнулі такіх памераў, што па размаху баляванняў, па вычварнасці ўбранняў і ўпрыгожанняў мы апярэджваем усіх вядомых сібарытаў, а па вынаходству новых спосабаў выкалочвання грошай перавышаем, бадай, самога Веспасіана, які выціскаў прыбытак ажно з мачы. Сёння можна сустрэць нават людзей нізкага звання, якія ходзяць у ядвабе, перлах і золаце. Шалёная прага мець вытанчаныя аздобы настолькі засела ў галовах некаторых франтаў, што яны без вагання прадаюць фальваркі, землі, а часам і ўсю сваю спадчыну, абы толькі ўсе бачылі, як зіхаціць на іх золата і пурпур, як гарцуюць яны на конях у каралеўскім бляску. Каб набыць у далёкіх краінах чужаземныя прадметы раскошы, ганарліўцы трацяць не толькі шмат срэбра і золата, але і наўзахапкі збіраюць збожжа і экспартуюць яго ў заморскія землі. А найвышэйшым паказчыкам нашай неразважнасці і дурасці ёсць тое, што гэтае ж збожжа вяртаецца зноў да нас, але ўжо па нашмат болыпай цане. Празмерная дарагоўля і нястача хлеба нясуць нашаму народу страшныя беды. I сведчанне гэтаму — шматлікія целы памерлых ад бяскорміцы й голаду, якія валяюцца па ўсіх гарадах, мястэчках і вёсках.
У недалёкім мінулым, пра якое памятаюць яшчэ нашы бацькі, такіх бедстваў не ведалі, хоць не кожны год удаваўся ўрадлівым. Здаралася, пры неспрыяльным надвор’і ўраджай быў дрэнны. Але ж збожжа, якое людзі адкладвалі на працягу некалькіх
гадоў, разам з іншымі харчовымі запасамі засцерагалі народ ад недаядання і голаду, ужо не кажучы пра галодную смерць. Тады яшчэ нікому не карцела так мець пурпурныя і ядвабныя строі. Збожжа і іншы наедак не абменьвалі на заморскі тавар. I ніхто не баяўся голаду, калі надараўся неўрадлівы год. Людзей не вабілі турэцкія, гішпанскія, італьянскія ці арабскія коні. Ставала тых, якіх гадавалі дома. Імі карысталіся і ў ваенны, і ў мірны час. 1 коні гэтыя былі не якія-небудзь нядошлыя ці замораныя, а моцныя, цягавітыя. Як і самі гаспадары, яны маглі вытрываць любое ваеннае ліхалецце. А цяпер, калі тутэйшыя паны ўпадабалі коней, якіх купляюць аж за горы золата і не іначай, як у далёкіх чужых краях, на ўсіх напала такая лянота, такая млявасць, што немагчыма ўжо ні каня выпхнуць са стайні, ні вершніка адарваць ад цёплага месцейка. He дзіва, што паўсюль толькі й квітнее паказная раскоша. Адзін выхваляецца перад другім ужо не подзвігамі і не мужнасцю, а раскошным убраннем і багаццем закусі ў сваіх застоллях. Нашыя продкі падавалі на стол усяго адну страву, цяпер жа на баляваннях вялікіх паноў можна ўбачыць, як сталы гнуцца пад цяжарам і трыццаці, і сарака страваў. Калі ўлады не стрымаюць такіх непамерных выдаткаў, немінуча ўзнікне пагроза, што людзі з меншым дастаткам пачнуць галадаць.
Некалі імператару Гэльягабалу захацелася праславіцца шчодрай гасціннасцю і вытанчаным хлебасольствам. Ен падаў на стол шэсцьсот страўсавых галоваў, каб пачаставаць субяседнікаў страўсавымі мазгамі. Але ж як бо ў нас столькі страўсаў няма, то нашыя паны, у якасці процівагі, з’ядаюць амаль такую ж колькасць рознай іншай птушкі і ўсякае смакаты. Законы павінны, як цуглямі, стрымаць такое вар’яцкае абжэрства і згубнае марнатраўства. Ірамадзян трэба прымусіць жыць умеркавана, бо ўмеркаванасць ёсць калі не крыніцай, то ахавальніцай і аздобай усякай чалавечае вартасці.
Грамадству надзвычай важна, каб ніхто не злоўжываў сваёю
маёмасцю і каб кожны падпарадкоўваў свае жаданні загадам розуму — творцу справядлівых законаў. Калі чалавек хоча трымацца годнага, здаровага ладу жыцця, ён не павінен ганяцца за бруднымі ўцехамі, шкодзячы і сабе, і іншым. Я ведаю, што многія будуць супроць закона аб выдатках на раскошу. Яны зараз пачнуць на ўвесь голас даводзіць, што гэта — таксама своеасаблівае рабства. Такі закон, маўляў, пазбавіць грамадзян права свабодна распараджацца сваімі рэчамі і стане на іх незвычайным цяжарам. Але ж папярэднія аргументы дастаткова паказалі, што дабрачыннасць, прадыктаваная розумам, не пярэчыць свабодзе. Таму не трэба наракаць на новы закон, калі ён карысны грамадству. Паводле Лівія, Катон рашуча выступаў за пралангацыю Оппіевага закона аб выдатках на раскошу. Ен цалкам слушна казаў, што хваробе лягчэй запабегчы, чым шукаць супроць яе лекі. На жаль, людскія жарсці ўзнікаюць раней, чым прымаюцца скіраваныя супроць іх законы. Калі б мы бачылі, што і цяпер усе трымаюцца ўмеркаванасці і ашчадлівасці, як было ў нашых продкаў, то нас менш за ўсё турбаваў бы закон, які абмяжоўвае раскошу. Яна, гэтая раскоша, проста не існавала б. Але ж вельмі многія сёння, адкінуўшы ўсякія абмежаванні ў адзенні і ежы, глыбока ўгрузлі ў непрыстойных уцехах. Атаму, калі мы хочам зберагчы наша грамадства, мы павінны з дапамогай законаў стрымаць тых ненасытных, якія ператварыліся ў рабоў раскошы і марнатраўства.
А калі знойдзецца раптам зласлівец, які, наследуючы Дуронію, пачне выказваць нездавальненне законам, што змушае скаржнікаў да ашчаднасці, то, па-мойму, такі чалавек будзе заслугоўваць цэнзарскага асуджэння. Некалі ў Рыме Дуроній запатрабаваў скасаваць закон, які абмяжоўваў выдаткі на банкетаванне. Як сведчыць Валерыюс, гэты прамоўца бесцырымонна ўзышоў на растральную трыбуну і сказаў: «Рымляне, вы ні ў якім разе не павінны цярпець тыя цуглі, якімі вас закілзалі. Вы аблытаныя, звязаныя нязноснымі путамі рабства. Выдадзены закон
загадвае вам быць ашчаднымі. Дык ліквідуем гэтую пачварную імперскую норму, пакрытую іржой дзікай старасветчыны. Навошта свабода, калі не маеш дазволу нават пры жаданні загінуць ад раскошы». Цэнзары пакаралі Дуронія ганебнай вымовай і выгнаннем з сената.
Выгнанец меў скажонае паняцце аб свабодзе. Пад свабодай ён разумеў магчымасць чыніць зло і распуснічаць. Але жсвабода мае на ўвазе выключна прыстойнае жыццё і беззаганныя ўчынкі. А вось калі чалавек скараецца такім жорсткім гаспадарам, як ненатольнае абжэрства і неўтаймаваныя плоцевыя ўцехі, то гэта якраз і ёсць самым агідным рабствам. Як трапна заўважае Валерыюс Максімус, у гэтых заганах нікнуць усе чалавечыя вартасці, блякнуць перамогі, пацямнелая слава абарочваецца ў ганьбу, а духоўныя і фізічныя сілы слабеюць так, што ўжо й невядома, адкуль пагражае большая небяспека: ад варожага палону ці жарсцяў, якія цябе апанавалі. Гісторык прыводзіць даволі пераканаўчы эпізод з жыцця Вальсініяў. Якая сумная і ганебная пляга, якое рабства абрынулася на той горад, калі яго насельнікаў агарнула прага да непамернага багацця й раскошы. А некалі гэта быў магутны горад, вядомы сваімі звычаямі і законамі, якія служылі надзейнымі вартаўнікамі сапраўднай свабоды. Ен лічыўся сталіцай Этрурыі. Калі ж яго раз’ела раскоша, горад абрынуўся ў бездань несправядлівасці і заганаў, апынуўшыся пад уладай недасведчаных, але пыхлівых рабоў. Спачатку толькі некалькі найбольш нахабных адважыліся пралезці ў сенат, але неўзабаве рабы захапілі ўсю ўладу ў дзяржаве. Па іх прыхамаці пісаліся і перапісваліся тастаменты. Знаці забаранялася ладзіць банкеты й застоллі, а рабы жаніліся на дочках сваіх гаспадароў. Пазней былаўвогуле санкцыянаваная беспакаранасць распусных сувязяў з удовамі і чужымі нявестамі. Ніводнай дзяўчыне не дазвалялася выходзіць замуж за знатнага, пакуль які-небудзь раб першы не пазбавіць яе дзявоцкасці. У такім вось агідным,
ганебным рабстве аказалася жыццё грамадзян, разбэшчаных раскошаю і пажадай. У вачах кожнага яно ўяўляецца сёння noyHaft пачварнасцю.
Калісьці Лікург, таксама знакаміты сваімі юрыдычнымі ўстанаўленнямі, прапанаваў абмежаваць з дапамогай законаў раскошныя банкеты і іншыя баляванні, назваўшы іх узбуджальнікамі непатрэбных жарсцяў, і заклікаў падданых да памяркоўнасці. У спартанцаў былі не толькі законы, скіраваныя супроць п’янства, але і нарматыўныя акты, якія тычыліся адзення, і эфорам даручаўся паўсядзённы агляд вопраткі грамадзян. Эліян расказвае, што, калі выяўлялася, што ўбранне не адпавядае сціпласці і прыстойнасці, вінаватых каралі па ўсёй строгасці закона. Павучальна і паказальна тое, што толькі жанчынам лёгкіх паводзінаў дазвалялася насіць залатыя, срэбныя і жамчужныя ўпрыгожванні. Гэта павінна было адвярнуць сумленных, цнатлівых жанчын ад усякай раскошы і падахвоціць іх да суперніцтва ў цноце, разважнасці і ашчаднасці. Такія правілы дагэтуль захоўваюцца ў Венецыянскай рэспубліцы. 1 самі бяседы, і строі бяседнікаў там маюць пэўныя абмежаванні. Так, асобы, якія падалі на стол аднаго ці двух каплуноў, а разам з імі ялавічыну, бараніну ці якія-небудзь далікатэсы і моцныя прыправы, падлягаюць штрафу. Калі застолле — не вяселле і не якая-небудзь іншая вялікая ўрачыстасць, жанчынам знатнага паходжання не дазваляецца насіць каралі, перлавыя аздобы, надзяваць ядвабныя строі. Абмяжоўваецца велічыня пасагу. Нават самаму багатаму забараняецца даваць у пасаг больш за шэсць тысяч залатых. А раней некаторыя адвальвалі і па шэсцьдзесят тысяч дукатаў.