Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе
Андрэй Волян
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 142с.
Мінск 2009
Але гаворка пойдзе пра шляхту. Яна выхваляецца сваёй вольнасцю і, спасылаючыся на яе, ставіць сябе вышэй за многія іншыя народы. Што ж, тут яна мае рацыю. I шматлікія ўзоры чыннасці нашай шляхты (пра якія згадвалася раней) сведчаць пра гэта. Але ж як бо шляхта церпіць несправядлівы закон аб
забойстве і так нізка цэніць свае галовы, то непазбежна накладае тым самым ганебнае кляймо на сваю свабоду і нявечыць астатнюю сваю годнасць. Па згаданым законе шляхціц, які забіў чалавека шляхетнага звання, павінен заплаціць мізэрную суму грошай і адседзець год у турме. Хто не бачыць, што гэты закон супярэчыць Божаму прыказанню і не сумяшчальны з ім? Толькі тупы, абмежаваны чалавек не разумее, што такі нарматыўны акт не толькі не супыняе злачыннай разбэшчанасці, але яшчэ больш абвастрае і распальвае яе. Ен парушае Божы закон і нішчыць большую частку выгодаў, якія нясе свабода.
Дзіўна, што, з аднаго боку, заканатворцы прызнаюць, што паводле Божага закону забойства павінна карацца забойствам. Але ў той жа час абвінавачваюць Бога ў празмернай жорсткасці і суровасці. I каб змякчыць Божую строгасць, выдаюць больш літасцівы і спагадлівы да забойцаў закон. Як смешна выглядаюць гэтыя высілкі смяротнага чалавека, якога з усіх бакоў абступаюць блюзнерства і ліхадзейства. Ен мала што хоча пасупернічаць у спагадзе і міласэрнасці з усёмагутным і бессмяротным Богам, дык яшчэ й дамагаецца прызнання свайго вяршэнства. Але рэчаіснасць паказвае, што ўсё гэта — несусветная бязглуздзіца. Бог строга карае за чалавеказабойства менавіта дзеля таго, каб суровасцю свайго пакарання прадухіліць забіццё чалавека чалавекам. А нехта змякчае Божую кару настолькі, што фактычна патурае зламысніку ў душагубстве. I хто варты большае пахвалы? Бог, які заўсёды клапоціцца аб уратаванні чалавека і гневаецца на вылюдкаў, што пасягаюць на чалавечае жыццё, аказваецца ўрэшце жорсткім. А сын зямлі, якога не надта кранае чалавеказабойства і які мяркуе, што забойцу дастаткова лёгкага пакарання, заслугоўвае пахвалу за спачуванне і літасць. Гэтак памыляецца кволая чалавечая мудрасць, калі, падымаючы свой чубок, мерыцца ўзляцець вышэй за Бога.
Калі нейкі нарматыўны акт не адпавядае рацыянальным
высновам розуму і не стасуецца з паняццямі ісціны, якія чалавек атрымаў ад Бога, то такая юрыдычная ўстава не будзе мець трывалай асновы. Так і разгляданы закон, ці, дакладней, беззаконне, не супадае з перакананнямі большасці грамадзян і таму не прымаецца імі. Чым чалавек руплівей дбае пра бяспеку грамадства і агульны мір і спакой, тым мацней працівіцца несправядліваму закону і прагне яго адмены.
Паглядзіце на сумнае становішча рэчаў, на страшныя беды, да якіх у нашым грамадстве спрычыніўся гэты закон. Нямногія шляхетныя дамы абмінулі смутак і жаль. Большасць напаткала вялікая страта. Тут жонка аплаквае мужа, тут няшчасны бацька аплаквае сына, а там сын — забітага бацьку. Свабода забіваць разраслася і пашырылася неймаверна. Забойцы беспакарана пазбаўляюць людзей жыцця і не баяцца ніякага суду. Бо хто з такіх душагубаў з ахвотаю не пагодзіцца гадок пацярпець няўтульнасць зняволення ў вязніцы ды ахвяраваць нязначнай грашоваю сумай, абы толькі магчы ў гнеўным запале і шале здзейсніць сваё злачыннае жаданне? Як часта мы чуем галасы гэтых шаленцаў, якія амаль без дай прычыны пагражаюць камусь забойствам і заяўляюць, што пачалі ўжо адкладаць выкупныя?! Дзе тая грамадзянская свабода, заснаваная на добрых і справядлівых законах?! Ці ж можна лічыць чалавека свабодным, калі нехта мае права купіць ці забіць яго, як скаціну? Забойцы, як мяснікі, купляюць у нашым грамадстве людзей, потым іх забіваюць, а родзічам плацяць гатоўкай. Нават скаціна мае пэўную перавагу: яна прадаецца са згоды гаспадара і па дамоўленай непасрэдна з гаспадаром цане. А родзічам, якія маюць права кроўнай помсты за ўчыненае забойства, галоўшчына выплачваецца нават без іхняга жадання і згоды. Але ёсць і сваякі, абыякавыя да такога злачынства. Ім рупіць толькі атрымаць грошы. Але ж гэта дзікунства, калі смерць родзіча не ўспрымаецца як цяжкая непапраўная страта, а разглядаецца адно як прыбытак. Так
людзі прывучаюцца да звярынай жорсткасці. Замест глыбокага смутку з прычыны смерці блізкага чалавека яны адчуваюць задавальненне. Дайшло ўжо да таго, што пра чалавека, які памёр натуральнай смерцю, жартаўнікі і дасціпнікі кажуць, ён, лічы, і не памёр, бо ад той смерці сыны пакуль ніякага прыбытку не мелі. Вельмі шкада, што народ церпіць гэты ганебны, несправядлівы закон, які наносіць вялікую шкоду свабодзе.
Першай умовай свабоды ёсць наша бяспека. Чалавеку не павінны пагражаць самавольства, гвалт ці забойства, а яго скарбу і майну — грабеж і разарэнне. Бо і валоданне самымі вялікімі багаццямі болей не цешыць, калі жыццё ўладальніка ў небяспецы. Наш народ заўсёды імкнуўся, каб законы як мага надзейней баранілі яго набытак. I калі ён карае смерцю рабаўнікоў і зладзеяў, то смяротны прысуд забойцам быў бы тым больш справядлівы. Жыццё чалавека — каштоўнасць нашмат даражэйшая за ўсё астатняе. Наўрад ці знойдзецца такі вар’ят, які, у раз’юшанасці і шале, будзе гатовы ахвяраваць жыццём, абы пакінуць непарушным багацце. А наш закон патрабуе, каб рэчы цаніліся намі вышэй за жыццё. Забойцы, заплаціўшы пэўную суму грошай, пазбаўляюцца кары, тым часам як зладзеі не могуць выкупіць сваё жыццё ніякімі грашыма і ніякімі вязніцамі. Вось да якой ступені наш закон аб забойстве абсурдны і несправядлівы. I з гэтай прычыны ў нас развялася безліч чалавеказабойцаў. He дзіва, што на адным сойме абмяркоўвалася прапанова стварыць з такіх крымінальнікаў войска.
Можна сабе ўявіць, колькі сумленных і чэсных людзей загубілі гэтыя нелюдзі, гуляючы на свабодзе і пазбягаючы кары. I няма ніводнага, хто пасля аднаго забойства не чыніў бы і далей сваё ўпартае і шматахвярнае катаўства. Беспакараных абыклых ужо душагубаў пры думцы аб чалавечай крыві апаноўвае такі шалёны сверб, што яны толькі і мараць, каго б звесці са свету, і ўсяляк шукаюць зачэпкі для новага злачынства. Гэтыя чалаве-
каненавіснікі ніколі не пераставалі б забіваць людзей, калі б самі не станавіліся ахвярамі іншых забойцаў. Там, дзе не дзейнічае закон, справядлівая Божая кара ўсё адно насцігне злачынцу. Тыя ж, хто ўстанавіў законы, якія нясуць чалавеку шкоду і гібель, без сумневу, панясуць за гэта яшчэ большую адказнасць.
У сваіх размовах і думках мы праклінаем пачварную жорсткасць маскоўскага тырана кожны раз, калі да нас даходзяць жахлівыя чуткі і праўдзівыя гісторыі аб гнюсных забойствах, якія ўчыняе над сваімі падданымі люты манарх. Але ў той жа час самі церпім законы, якія паблажлівасцю сваёй патураюць шматлікім тыранам у чалавеказабойстве. I пакуль забойца лічыць, што можа дзейнічаць беспакарана, не так ужо важна, хто тыранствуе — самаўладца ці прыватная асоба. He без прычыны шляхта амаль заўсёды ходзіць у атачэнні ўзброенай да зубоў вялікае світы. Законы не засцерагаюць нобіляў ад небяспекі, таму і ўся іх надзея толькі на зброю.
Так ужо павялося, што за кожную крыўду, асабліва за чаркай, крыўдзіцелю пагражаюць забойствам і прагнуць здзейсніць пагрозу. I нярэдка яна такі спраўджваецца. 3 абодвух бакоў, нібы чужаземныя ворагі, выступаюць узброеныя дружыны, і, на вялікі жаль, у ход пускаецца ўсё дзеля ўзаемнага вынішчэння. Сутычкі адбываюцца жорсткія. Гібельная варажнеча і поўныя ўзаемнай нянавісці міжусобныя бойкі патанаюць у моры крыві. I ў гэтай крывавай калатнечы ўдзельнічаюць не толькі яе завадатары. У яе ўцягваюцца ўсе, хто павязаны з імі сваяцтвам ці блізкаю дружбай. Сябры і сваякі імкнуцца ўсяляк пасобіць і дапамагчы ваеўнікам. Робячы такую паслугу, яны разлічваюць на ўзаемнасць. Бо калі нешта падобнае здарыцца з імі, былыя хаўруснікі змогуць патрабаваць ад тых, каго падтрымалі, такой самае дапамогі.
Залішне казаць, якіх выдаткаў вымагае вайсковы рыштунак. А колькі горычы трэба праглынуць, калі бачыш пустыя клеці
і свірны. Ужо няма нічога свайго — усё належыць усім. Падчас застолляў, каб гаспадара выпадкам не папракнулі ў скупасці, ён вымушаны шчодра і ўдосталь частаваць сваіх субяседнікаў. Бо ва ўзброеных сутычках саўдзельнік рызыкуе не толькі маёмасцю, але і жыццём.
Усе згаданыя бедствы спараджае закон, які ставіцца да забойцаў вельмі добразычліва і сваёй мяккасцю, паблажлівасцю яшчэ больш патурае разбэшчанасці нахабнікаў. Згодна з гэтым законам зброя ёсць адзіным сродкам бяспекі ўсіх і кожнага. Нікчэмным, рабскім, цалкам нявольніцкім бачыцца мне жыццё чалавека, які заўсёды страшыцца мацнейшага. Гэты нявольнік можа пазбавіцца свайго рабства толькі тады, калі сам набярэцца моцы і ўлады больш за таго, каго ён баяўся.
Паміж жыццём чалавечым і жыццём звяроў ёсць розніца. Звяры забяспечваюць сваё існаванне сілай, і таму іх баяцца слабейшыя. Людзі ж з дапамогай законаў ствараюць грамадзянскую супольнасць, у якой моцныя і слабыя, багатыя і бедныя маюць аднолькавы прававы статус. Калі ж роўнасць у стачусе тым ці іншым спосабам парушаецца, то няхай ніхто не грэе надзеі, што такая супольнасць будзе трывалай і даўгавечнай. Яе лучнасць хутка будзе раз’едзеная міжусобнымі сваркамі, і яна загіне.
Калі ў нас дагэтуль усё яшчэ ўзнікаюць бойкі, звады, зацятыя спрэчкі, то галоўнай іх прычынай застаецца закон аб забойстве. Менавіта ён падбухторваў і падбухторвае да падобных узрушэнняў. Нельга абысці маўчаннем і тое, што не на ўсіх забойцаў накладаюцца грашовыя санкцыі. Пакаранню падлягае толькі той, каго злавілі на месцы злачынства і пасадзілі ў вязніцу. Калі забойца ўцёк і быў злоўлены потым, то ён падлягае суду толькі пры ўмове, што цела забітага яшчэ не паспелі аддаць зямлі. Гэта выглядае ўжо зусім смешным і недарэчным. Ну, які злачынца будзе такі бяздзейны, каб пасля задуманага і ўчыненага забойства не пастарацца як след сябе засцерагчы, уцячы куды-небудзь
і не дацца быць злоўленым? Які дурань палезе ў пашчу небяспекі і аб’явіцца перад судом, калі ведае, што цела яшчэ захоўваюць і даследуюць? Хай пройдзе час, адбудзецца пахаванне, і нябожчыкава цела ўрэшце пакрые зямля. Цяпер душагуб можа адкупіцца за ўчыненае забойства мізэрнай грашоваю сумай і будзе пачуваць сябе анігадкі. Пра яго хіба што будзе хадзіць нядобрая слава ды наганяць на людзей страх.