Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе
Андрэй Волян
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 142с.
Мінск 2009
сакародных продкаў дэгенеруюць настолькі, што здаецца, гэтыя выпладкі толькі й імкнуцца, каб узвысіцца над дабрачыннасцю папярэднікаў сваёю бязэцнасцю, і лічаць прыстойным паганіць сваё жыццё розным паскудствам. Вельмі слушна кажа Патрыярх: «Знатнымі не так нараджаюцца, як становяцца». Ен адмаўляе знатнасць як спадчынную каштоўнасць: «Не па сваёй волі кажу гэта. Сама рэчаіснасць паказвае, што ў знакамітага мужа рэдка ўдаецца знакаміты сын». Каб такую няздатнасць не прыпісвалі нейкаму аднаму веку, згадаю словы найстаражытнейшага паэта Гамэра, які ў засмучэнні праз гэткую злыбеду дадае:
Надта ўжо мала дзяцей бываюць такімі, як тата, Дрэнных — дык больш, а здатнейшых за бацьку, на жаль, небагата.
Па прыклады далёка хадзіць не трэба. Куды ні глянь, паўсюль бачыш, што сыны вельмі рэдка адпавядаюць бацькам па сваіх вартасцях. Мужныя продкі праславілі сябе ў свой час у бітвах з ворагам, а сыны і ўнукі, маладушныя і лайдачыя, аказваюцца няздатнымі да вайсковае чыннасці. Папярэднікі вылучаліся ва ўсім стрыманасцю і памяркоўнасцю, а пасля сябе нярэдка, каб не сказаць заўсёды, пакідалі, на жаль, нядбалых патомкаў, якія купаліся ў раскошы і распусце. 3 кніг і жыццёвага досведу ўсім нам вядома, што і ў разумных бацькоў дзеці бываюць неразумныя, і ў адукаваных — неадукаваныя, і ў справядлівых і добрых — жорсткія і бесчалавечныя.
Пакінем, аднак, падзеі нядаўняга часу і ўспомнім сівую мінуўшчыну. Хто не адчуваў замілаванне іудзейскім царом Майсеем? Хто не захапляўся яго незвычайна мудрым праўленнем, нязломнай сілаю духа, справядлівасцю і міласэрнасцю? А вось пра ягоных сыноў Элізара і Гірсама ў Святым пісанні гаворыцца вельмі мала. Гэта сведчыць, што ў Майсеевых сыноў не было і пробліску бацькавых вартасцяў. Дый сам Майсей ніводнага з іх не прызначыў сваім спадкаемцам, хоць законы дазвалялі такую
натуральную пераемнасць. Ен бачыў, што сыны не адпавядаюць тым абавязкам, якія выконваў сам, і выключыў іх з гэтага поля сваёй дзейнасці.
А славуты шматлікімі вартасцямі цар Давід? Якіх толькі бед не спазнаў ён ад сваіх подлых і гнюсных сыноў. Адзін з іх, урэшце, прагнаў бацьку на край царства, і жыццю і ўсёй маёмасці цара пагражала небяспека. I толькі пасля забойства сына Давід зноў змог спакойна ўладарыць у сваім царстве.
Ад цара Эзэкія, вартага найвышэйшай ухвалы за імкненне адрадзіць сапраўдную рэлігію, яго сын Манасія атрымаў у спадчыну царства, але не бацькоўскую дабрадзейнасць. Сын вярнуў культ фалыпывага бога і пашырыў яго, жорстка пераследуючы святых прарокаў. Ен асудзіў на пакутную смерць прарока Ісаю.
Калі ж прыгадаць і паганства, то і яно дае нам паўсюдна шмат прыкладаў. Вось некаторыя з мноства. Слаўныя дзеі рымскага імператара і філосафа Марка Антонія праменяцца тым ярчэйшым бляскам, чым нікчэмнейшым аказаўся ягоны сын, які ўзышоў пасля яго на імперскі трон. Германік, знакаміты сваёй мудрасцю і высакароднасцю, пасля сябе пакінуў сына Калігулу — па сутнасці, не чалавека, а вылюдка. Маладушны, пажадлівы, жорсткі, сын быў зусім не падобны да бацькі. Здаецца, Калігулу спарадзіў нават не чалавек, а звяруга. Імператар Аўгуст, яскравы ўзор чалавечай годнасці, быў так абураны распустай сваіх дачок, што неаднаразова ўголас паўтараў Гамэравы словы: «Лепш бы я жонкі не меў і да скону бяздзетны застаўся».
Ад выбітных бацькоў вельмі рэдка нараджаюцца вартыя іх дзеці. Таму ўяўляецца вельмі няпэўным і хісткім сцвярджэнне, паводле якога нашчадкі разам з шляхецтвам, што дастаецца ім ад папярэднікаў у спадчыну, атрымліваюць, быццам якую маёмасць, і высокія чалавечыя якасці. Як ужо адзначалася, адных прырода надзяляе добрымі задаткамі болып, чым другіх. Пры
гэтым, калі ты будзеш лайдаком і не прыкладзеш вялікага намагання і працы, каб узгадаваць і ўзрасціць закладзенае ў цябе зерне, то замест добрага плёну атрымаеш адзін чартапалох. Талент, які тоіцца ў чалавеку, падобны да іскаркі. Падзьмеш, падкладзеш распалу — і загарыцца яна яркім полымем. А перастанеш дбаць і клапаціцца пра сваю іскарку — давядзеш да таго, што яна ніколі ўжо не засвеціць. Вельмі трапна і мудра пісаў пра гэта паэт Гесіёд. Багі наўмысна зрабілі так, каб памясціць высакароднасць на крутой строме. Дарога туды вядзе цяжкая і цярністая. I няхай ніхто не падумае, што дасканаласці можна дасягнуць, гуляючы ды палежваючы, што ўсё прыйдзе само сабой і дзеля гэтага не спатрэбяцца ніякія старанні й высілкі.
Тым больш недарэчным і смешным выглядае аблуднае і марнае перакананне тых, хто, атрымаўшы ад продкаў знатнасць, выхваляецца ёю, быццам нейкаю асабістаю вартасцю, з пагардаю ставячыся да астатніх, нават самых таленавітых. Нікчэмныя людзі замест існых каштоўнасцяў ганяюцца за іх ценямі. He маючы іх саміх, яны цешаць сябе пустымі прывідамі.
Яшчэ больш здзіўляе, што гэтая заганная аблуда — ўласцівая не толькі нашай сучаснасці ці нядаўняй мінуўшчыне, але панавала і ў далёкі старажытны час. Аднак мудрыя і адважныя мужы ў прамовах сваіх і ў пісаннях заўсёды адмаўлялі такія погляды. Салюстый, выхваляючыся даўняю сваёй радавітасцю, упікнуў Цыцэрона тым, што той атрымаў знатнасць зусім нядаўна. На гэты марны папрок Цыцэрон адказаў: «Сваёй дабрачыннасцю я стаў для маіх продкаў светачам. Калі раней пра маіх крэўных ніхто не ведаў, дык цяпер памяць пра іх возьме свой пачатак ад мяне. А ты праз жыццё, якім ты жывеш, засланіў сваіх продкаў, скінуўшы іх у змрок забыцця, і цяпер пра іх, калісь знакамітых, ніхто ўжо не ўспомніць».
Марый, якога нобілі зневажалі за нізкае паходжанне, адказваючы на лаянку, даводзіў, што іх разуменне высакародства як
неад’емнага спадарожніка знатнасці — памылковае і абсурднае. Іх продкі пакінулі ім усё, што можна: багацце, гербы, памяць пра сябе. А вось высакародства не пакінулі. Яно адзінае, што не даецца і не атрымліваецца як дарунак. Хто хоча праславіцца высакародствам, не павінен быць гультаём і лежабокам. Той жа Марый кажа далей: «Каб людзі паверылі мне, я не буду тыкаць ім у вочы выявы сваіх продкаў, выхваляцца іх перамогамі ці консульскімі рангамі. Калі спатрэбіцца, я пакажу ім свае коп’і, свае харугвы, свае фалеры і іншыя вайсковыя адзнакі, а таксама шматлікія шнары на маіх грудзях. Гэта ёсць мае продкі, гэта ёсць мая знатнасць. Яна дасталася мне не за так, як ім — проста ў спадчыну. Я здабыў яе цяжкаю працай і чыннасцю, рызыкуючы ўласным жыццём».
Высакародства патрабуе вялікай упартасці ў пераадоленні цяжкасцяў. Яго не здабудзеш гультайствам, не атрымаеш у спадчыну — яно прыходзіць як скутак тваіх усё больш дасканалых учынкаў. Пра гэта сведчыць і паэт, калі кажа:
Той, хто хацеў дасягнуць у рысталішчах пэўнае мэты, Змалку вучыўся трываць, змагаўся і ў спёку і ў сцюжу;
3 Бахусам не сябраваў, пазбягаў і любошчаў Венеры.
Умельства не ёсць вынікам знатнасці. Яно не даецца прыродай, а набываецца стараннем і працай. Але знатнасць дае пэўныя перавагі і прывілеі. У прыватнасці, істотную адметнасць асобам знатнага паходжання надае тое, што іх успрымаюць як своеасаблівых носьбітаў святла ў грамадстве. Зыркі агонь гэтага святла адразу высвечвае ўсе добрае і вартае ўхвалы, што робяць нобілі. I людзі хутка дазнаюцца пра іх высакародныя ўчынкі.
Выхадцы з нізоў пазбаўленыя такой ласкі. Толькі ў выніку неймаверных заслуг і неверагодных разумовых і фізічных высілкаў прасталюдзіны могуць здабыць прызнанне й вядомасць. I нават стаўшы знакамітымі, яны вымушаныя цярпець воўчую непрыязь шматлікіх ненавіснікаў і зайздроснікаў. У пацвер-
джанне гэтаму я мог бы прывесці шмат прыкладаў ад самай антычнасці, але ж яно і без таго добра вядома, бо адбываецца амаль кожны дзень.
У знаці такіх перашкодаў няма. Іх ніхто не ўздумае папікнуць, калі, спасылаючыся на дзедаўскую ці бацькоўскую славу, яны таксама будуць чыніць на сваім шляху добрыя справы. Слава продкаў бачыцца тут як бы ўласцівай нашчадкам. «Мы ўсе добразычліва ставімся да людзей знатных, — гаворыць Цыцэрон. — Грамадству карысна, калі ў ім ёсць высакародныя патомкі, вартыя сваіх папярэднікаў, бо такім чынам жыве і памяць пра знакамітых мужоў, якія ў свой час вызначыліся сваімі заслугамі перад дзяржавай». А вось калі нехта аказваецца не падобным да сваіх знакамітых продкаў, яго вобраз выглядае тым болей агідным, чым большыя надзеі ўскладаліся на яго ў святле былой славы яго дзядоў.
Тут дарэчы згадаць словы Ювэнала: «Калі ты, не могучы ўтаймаваць сябе, станеш ахвяраю свайго славалюбства й распусты, калі будзеш сам сябе ганьбаваць сваёю несправядлівасцю й жорсткасцю, то знатнасць продкаў паўстане супроць цябе і высвеціць палымянай паходняю твае подлыя ўчынкі». Знатнасць продкаў ператвараецца для іх нашчадкаў у абавязак ці, дакладней, у норму — быць годнымі высокіх вартасцяў сваіх дзядоў. Як сведчыць Цыцэрон, прадстаўнікі знаці, славутыя не так сваім паходжаннем, як распустай, самі выстаўляюць сябе на ўсеагульную ганьбу.
Раздзел VIII
Сёння знатнасць вызначаюць he на тых падставах, ЯК У МІНУЛЫЯ ВЯКІ
Даўней знатнымі лічылі пераважна тых, хто ўславіў сябе сваім розумам ці выбітнаю чыннасцю, хоць раней гэта мог быць прасталюдзін, чые продкі нічым адметным не вызначыліся і не пакінулі пра сябе памяці для нашчадкаў, каб запачаткаваць іх знатнасць. Якраз такую знатнасць мае на ўвазе Цыцэрон, калі ў спрэчцы з Салюстыем, які папікаў яго нязнатным паходжаннем, адказвае: «Не спасылайся на продкаў. Лепш быць славутым сваімі дзеямі, чым ківаць на аўтарытэт папярэднікаў. Лепш жыць так, каб твае патомкі вялі ад цябе пачатак сваёй знатнасці, і самому служыць ім прыкладам дабрадзейства». Аднойчы сябры параілі Цыцэрону змяніць фамільнае прозвішча, бо яно гучала абразліва і абрасло шматлікімі кепікамі*. На гэта ён адказаў, што прыкладзе ўсе намаганні, каб уславіць гэтае прозвішча больш, чым здаўна слаўныя прозвішчы рымскіх родаў Катонаў, Катулаў ці Скаўраў. А нейкаму Гармодыю, які зняважліва нагадаў яму пра яго нізкае паходжанне, Цыцэрон адказаў: «Мой род з мяне пачынаецца, а твой табою заканчваецца». Такі самы адказ даў Іпікрат, калі яго папікнулі цёмным і нізкім радаводам.
Тады кожны, хто захацеў, мог бы подзвігамі сваімі адчыніць браму славы перад патомкамі, ушанаваўшы радавое імя. Але пазней насталі часы, калі знатнасць, якая доўга была натуральнаю, па шчодрасці і з ласкі рымскіх імператараў, якія кіравалі дзяржавай, стала дароўнаю.