Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе
Андрэй Волян
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 142с.
Мінск 2009
Пасля таго як Воляну мінула дзевятнаццаць, Квілецкі рэкамендуе пляменніка сакратаром князю Мікалаю Радзівілу Чорнаму. Але юнак хоча вучыцца далей. Неўзабаве са згоды і пры пэўнай матэрыяльнай падтрымцы Радзівіла Волян едзе на вучобу ў Кёнігсбергскі універсітэт. Тут ён вывучае антычную філасофію, гісторыю, прававыя навукі, дасканаліць свае веды ў лацінскай мове. На студэнта моцна ўплываюць лютэранскія ідэі, шырока распаўсюджаныя ў Кёнігсбергу. Волян становіцца актыўным прыхільнікам рэформы.
Праз тры гады малады рэфарматар вяртаецца ў Вялікае Княства Літоўскае і паступае на працу сакратаром да Мікалая Радзівіла Чорнага — заўзятага адэпта кальвінізму. За добрую службу Радзівіл дорыць Воляну маёнтак Біюцішкі, што непадалёк ад Ашмянаў. Праз пэўны час князь рэкамендуе свайго таленавітага аднадумца сакратаром каралю Жыгімонту Аўгусту. Волян выконвае розныя дзяржаўныя даручэнні. За адданую службу кароль дорыць яму землі па суседстве з Біюцішкамі.
Андрэй Волян адыгрывае важную ролю ў лагеры літоўскіх кальвіністаў, прымае актыўны ўдзел у спрэчках з езуітамі. Найбольш падрабязна ён выказвае сваё разуменне некаторых догматаў каталіцкага веравызнання ў творы «Пяць кніг супроць Скаргі» (1582). Літоўскі рэфарматар крытычна ставіўся і да анты-трынітарыяў, пра што яскрава сведчыць яго трактат «Paraenesis» (1582).
Волян быў не толькі рэлігійным рэфарматарам, але і палітычным дзеячам, філосафам, юрыстам. У 1581 годзе яго выбіраюць у Вярхоўны Суд Полыпчы. Ен мае даволі значны ўплыў пры каралеўскім двары. Можа, з гэтай прычыны пасля смерці караля Сцяпана Батуры новы кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт IV, які быў, дарэчы, каталіком, пакінуў Воляна на пасадзе свайго сакратара.
Самы першы трактат вучонага літвіна меў назву «Аб палітычнай, ці грамадзянскай свабодзе» (1571). Віленскі адвакат Аўгустын Ратундус, якога Волян папрасіў папярэдне напісаць прадмову, высока ацаніў гэты твор: «Сярод нашых палякаў, чые тэксты мне давялося бачыць і чытаць, мала знойдзеш такіх, — пісаў знакаміты праўнік, — якія маглі б стаць з табой упоравень». Аднак прадмовы Ратундус не даў. Прычынай было тое, што Волян адмовіўся прызнаць каталіцкае духавенства за асобнае саслоўе Рэчы Паспалітай. Апроч таго, ён у сваім творы прапаноўваў нават не ўключаць у склад Вярхоўнага Суда прадстаўнікоў каталіцкага духавенства — калегіі канонікаў.
Грамадзянскія, дзяржаўна-прававыя, этычныя праблемы знаходзяць сваю інтэрпрэтацыю ў многіх яго творах, у прыватнасці, такіх, як «Прадмова на кнігу Андрэя Фрыча Маджэўскага «Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай» (1577), «Зварот да жыхароў Каралеўства Польскага» (1585), «Пра шчаслівае жыццё або найвышэйшыя чалавечыя вартасці» (1596), «Пахвальнае слова вяльможнаму пану Мікалаю Крыштафу
Радзівілу» (1598), «Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя вартасці» (1608).
Андрэй Волян ведаў некалькі замежных моваў. Аднак аддаваў перавагу лаціне. Ен любіў гэтую мову, пастаянна ўдасканальваў свой лацінскі стыль. Ягоныя творы зачароўваюць элегантнасцю сказаў. Карыстаючыся жывой класічнай лацінай, ён хацеў найперш, каб яго творы чыталі ва ўсёй Еўропе. Разам з тым імкненне пісаць на мове пісьменнікаў даўняга Рыма было своеасаблівым адмаўленнем той няўклюднай лаціны, якая была характэрнай для многіх вучоных сярэднявечча.
Закончыў Волян свой зямны шлях 6 студзеня 1610 года ў сваім маёнтку Біюцішкі. Там яго і пахавалі. Знакаміты літвін быў патрыётам сваёй радзімы. Ен паважаў свой народ, верыў у творчыя магчымасці літвінаў і з гордасцю заяўляў: « Літвіны вызначаюцца прыстойнымі звычаямі, пабожнасцю, адукаванасцю і іншымі станоўчымі якасцямі так, што могуць сваімі вартасцямі з поспехам сапернічаць за пяршынства сярод іншых народаў». Зразумела, што літвінамі ён называў усіх насельнікаў Вялікага Княства Літоўскага.
Змест
Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе 5
Раздзел I. Усе разумныя людзі высока цанілі свабоду 12
Раздзел II. Пра аблуднасць і недарэчнасць думкі, што свабода — гэта ўсёдазволенасць 16
Раздзел III. Развагі аб свабодзе і яе сутнасці 19
Раздзел IV. Царская ўлада была ненавісная колішнім грэкам і рымлянам, бо супярэчыла свабодзе 22
Раздзел V. Якія ў грамадстве павінны быць законы, каб грамадзяне напраўду мелі свабоду 26
Раздзел VI. Пра траісты статус грамадзян у нашым грамадстве і пра тое, ці ўсе карыстаюцца аднолькаваю свабодай 29
Раздзел VII. Знатнасць, яе сутнасць і паходжанне 35
Раздзел VIII. Сёння знатнасць вызначаюць не на тых падставах, як у мінулыя вякі 42
Раздзел IX. Шляхта ў нашым грамадстве мае намнога болыпую свабоду, чым нобілі іншых народаў 46
Раздзел X. Несправядлівы закон аб забойстве, які дзейнічае ў нашым грамадстве, шмат у чым шкодзіць агульнай свабодзе 53
Раздзел XI. Адсутнасць у нашым грамадстве законаў, якія каралі б за пралюбадзейства, значна парушае палітычную і грамадзянскую свабоду 62
Раздзел XII. Дзеля забеспячэння агульнай свабоды і грамадзянскага дабрабыту трэба выдаць законы, якія абмяжоўваюць п’янства 70
Раздзел XIII. У свабодным грамадстве вельмі патрэбныя законы аб выдатках на раскошу 76
Раздзел XIV. Няправільнае ўжыванне законаў моцна шкодзіць свабодзе 87
Раздзел XV. Законы не садзейнічаюць захаванню грамадзянскай свабоды, калі няма ўлады, якая сочыць за іх выкананнем 96
Пра шчаслівае жыццё або найвышэйшыя чалавечыя вартасці 107
Біяграфічная даведка 138
Волян, Андрэй
В72 Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе / Андрэй Волян ; пер. з лацінскай Ул. Шатона. — Мінск : Зміцер Колас, — 2009. — 142 с. — (Галерэя чалавечай думкі)
ISBN 978-985-6783-49-7
Кніга знаёміць з двума творамі вядомага беларускага гуманіста, багаслова і дзеяча Рэфармацыі Андрэя Воляна (1530—1610), у якіх аўтар падымае пытанні аб прававым забеспячэнні свабоды ў сучаснай яму грамадзянскай супольнасці Вялікага княства Літоўскага («Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе»), а таксама разважае аб маральных падаалінах і сэнсе чалавечага жыцця («Пра шчаслівае жыццё або найвышэйшыя чалавечыя вартасці»).
Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.
УДКІ
ББК 87
У серыі «Галерэя чалавечай думкі» выйшлі з друку:
Зыгмунд Фройд Дыскамфорт ад культуры Імануэль Кант Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука Эразм Ратэрдамскі
Пахвала дурасці Рэнэ Дэкарт Развагі аб метадзе як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках
Нікало Мак'явэлі
Уладар
Па пытаннях набыцця звяртайцеся Тэл. 8-029-623.35.65, 8-029-765.19.37 Email: zkolas@yahoo.com
Навукова-папулярнае выданне
Серыя «Галерэя чалавечай думкі»
Волян Андрэй
АБ ГРАМАДЗЯНСКАЙ, АБО ПАЛІТЫЧНАЙ СВАБОДЗЕ
Адказны за выпуск Змійер Колас
Падпісана да друку 12.12.2008. Фармат 84x108 І/32.
Папера афсетная. Гарнітура Акадэмія. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 7,56. Ух.-выд. арк. 5,85.
Наклад 1000 асобнікаў. Першы завод 500 асобнікаў. Заказ 543.
Выдавец Зміцер Колас ЛН № 02330/0133412 ад 14.10.2004. Пр. Незалежнасці, 105-14, 220023, Мінск.
Надрукавана з арыгінал-макета заказчыка у друкарні СТАА «Мэдысонт» ЛП № 02330/0056748 ад 29.01.2004. Вул. Ціміразева, 9, 220004, Мінск.
ISBN 978-985-6783-49-7
9789856 783497