Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе  Андрэй Волян

Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе

Андрэй Волян
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 142с.
Мінск 2009
25.35 МБ
Усяго добрага табе, мой найдаражэйшы дружа.
Любі мяне, як любіў заўсёды.
Адпраўлена з маёнтка майго Біюцішкі 2-га лютага, 1596 г.
3 любоўю да йябе, Андрэй Волян
Суразмоўнікі
Эвэргет, Філахрэмат, Яўгеній, Філацім, Эўсэбій, Філідон
ЭЎСЭБІЙ. Выказванне, згодна з якім для чалавека найлепшае — альбо не нарадзіцца зусім, альбо як найхутчэй памерці, спрадвеку вядомае ўсім і паўтаралася ў многіх прамовах і творах. Сэнс гэтага выслоўя мне бачыцца ў тым, што жыццё кожнага чалавека надзвычай благое і няшчаснае: ледзь ён паспявае ўбачыць гэты свет і глынуць першы раз жыццядайнага паветра, як на яго навальваецца ўсякая навалач. I пачынаючы з гэтага моманту на ўсім жыццёвым шляху яго, нібыта ў бушуючым моры, кідаюць і круцяць віхуры будзённых навальніцаў. Чалавека не адпускаюць трывога і страх. Ен носіць у сваім целе безліч хваробаў, якія неўзабаве пускаюць парасткі, набіраюць сілу і пачынаюць грызці яго нутро. I ў такім стане бедалага мусіць гібець у сваім мізэрным, пакутным жыцці, поўным горычы і смутку. А што казаць пра разнастайную небяспеку, якая ўвесь час і адусюль падпільноўвае чалавека і, яшчэ не настаўшы, безупынку даймае і мучыць яго бояззю магчымай бяды, а ўжо спаймаўшы і засіліўшы гаротніка, асуджае на самыя цяжкія пакуты.
Выглядае, што прызначэнне і лёс, наканаваныя чалавеку ў яго жыцці, зводзяцца да таго, каб пастаянна змагацца з хваробамі і страхамі. Калі ж надарыцца нешта радаснае, гэта лепш разглядаць як знак нейкай яшчэ большай будучай злыбеды. Нездарма той малады камедыянт, які даў сябе падмануць фальшывай праяве шчасця і сам віншуе сябе з такою ўдачай, жадае хутчэй памерці, а не застацца жыць, каб нейкая новая скруха не
азмрочыла яго радасці. Гэтак сама і ад смяротных, якія марнеюць у немачах і напасцях, нярэдка можна пачуць, што яны хочуць хутчэй памерці, бо смерць азначае канец усім пакутам і бедам і вызваляе ад усякай болі. Праўда, само паняцце смерці настолькі супярэчыць чалавечай прыродзе, што яе клічуць, бадай, толькі прытворшчыкі. Гэта пацвярджае і наступная прыпавесць.
Стары дзед нёс вязанку галля. Праз нейкі час ён так знямогся, што скінуў ношу долу і ў роспачы пачаў клікаць смерць. А калі тая раптам з’явілася і спытала, чаго ён яе клікаў, стары, стараючыся неяк ад бязносай ухіліцца, сказаў, што клікаў яе, каб дапамагла падняць з зямлі ношу.
Смерць кідае чалавека ў жах. Сярод шматлікіх ліхтугаў, якія чорнаю хмарай вісяць над людзьмі, страх смерці за ўсё мацнейшы. Гэтаму не супярэчыць і факт, што некаторыя вар’яты, а таксама тыя, чыё сумленне точыць незагойная рана, часам накладаюць на сябе рукі. Іх глузды затлумленыя настолькі, што яны спадзяюцца ўсыпіць той страх, які не могуць адолець розумам. Але і рынуўшыся насустрач пагібелі, самагубцы не здольныя цалкам вызваліцца ад жуды і не адчуваць, нават уцякаючы ад пакутаў, дзікага перадсмяротнага жаху. Дый людзі старыя, лядашчыя не маюць асаблівага жадання паміраць. Прыгнечаныя мноствам хваробаў і старэчаю немаччу, дзяды ўсё роўна баяцца смерці, і чым яна бліжэйшая, тым большы іх апаноўвае страх. Хоць няма ніякіх прычынаў, каб больш ці нават менш старацца зберагчы такое жыццё. Бо калі яно згасае, слабнуць і ўсе пачуцці: вочы слепнуць, вушы глухнуць, рукі дрыжаць, а хісткія ногі ледзьве трымаюць хворае цела. Як кажа Эклезіяст, замест хрусткага перамолвання ежы зубамі бачна слабое, ледзь улоўнае комчанне бяззубага рота. Так жуючы, старэча глытае страву вельмі марудна і з вялікаю цяжкасцю. У яго бы падманам адымаюць харчы, і яму пагражае галодная смерць. Апошняя сцэна старэчага жыцця — суцэльныя хваробы й пакуты. Няшчасны, нямоглы, няздольны пацешыцца
вясёлым ззяннем святла, пазбаўлены ўсіх колішніх сваіх радасцяў, ён гібее амаль у беспрасветнай цемры.
Але і маладосць не засцерагае чалавека ад разнастайных бедаў. Наадварот, самага здаровага чалавека, чые органы пачуццяў служаць яму беззаганна, яна гоніць у пашчу віхураў лёсу, шпурляе на скалы фартуны, кідае на іклы самай страшнае небяспекі. I агорнуты жахам, ён апынаецца ўбушуючым віры чарговай навалы.
Прырода падарыла людзям сон, каб яны, знясіленыя і змардаваныя дзённаю працай, хоць на кароткі час пазбавіліся ўсякай мітрэнгі. Але і ў начным адпачынку чалавеку нярэдка мрояцца жахі. Складаецца ўражанне, што і начны адпачынак даецца смяротным не дзеля таго, каб яны маглі хоць на час унікнуць шматлікіхтурботаў, а, бадай, каб узвалілі на сабе новыя. Вечны рупесак, пачварны страх і жудасныя прывіды не пакідаюць чалавека ні днём, ні ноччу. I няма яму ні душэўнага спакою, ні суцішэння. Так што, па-мойму, памыляюцца мудрагелі, якія сцвярджаюць, нібыта ёсць сродак, з дапамогай якога можна ўрэшце здабыць шчаслівае і светлае жыццё. Хіба можа быць шчаслівым гаротнік, якога ўвесь час даймаюць нялёгкі клопат, пастаянная трывога і хворасць? Бадай, справядліва казаў паганскі паэт: да скону і пахавання шчаслівым нельга назваць нікога.
ФіЛІДОН. Але ж стоікі і іх паслядоўнікі, здаецца, адкрылі слушную дарогу да шчаслівага жыцця. Яны кажуць, што ўзброілі чалавека філасофіяй, якая дае магчымасць пазбегчы сумнага і пакутлівага існавання пры ўмове, што кожны прывучыць сябе строга выконваць прадпісанні іхняй навукі.
ЭЎСЭБІЙ. Я знаёмы з іх выдумкамі. Стоікі даводзяць, што галоўнае ў чалавеку — розум. Паводле іх вучэння, найвышэйшае чалавечае шчасце ў здаровым розуме, іначай кажучы — у правільным мысленні і беспамылковых канклюзіях. А што да матэрыяльных і фізічных дабротаў, то гэтым атрыбутам стоікі
раяць вялікага значэння не надаваць. Яны, маўляў, ад чалавека не залежаць і яму непадуладныя. Калі з целам здараецца нешта нядобрае ці нейкая навала нішчыць тваё майно, — не варта бедаваць, падрываючы сэрца душэўнымі перажываннямі. Усё гэта не тваё. А па чужому ropy не плачуць.
Розум у такім стане, маўляў, набывае абсалютны спакой і дасягае поўнай апатыі. Апатыю ж стоікі цэняць надзвычай высока. Яны лічаць, што акурат апатыя і ёсць найвышэйшае дабро і сапраўднае чалавечае шчасце.
ФіЛІДОН. А па-мойму, гэта проста прыгожае пустаслоўе, а не правільнае мысленне. Стоікі прапануюць парадоксы, якія не адпавядаюць чалавечай прыродзе і не знаходзяць пацверджання ў чалавечым грамадстве. Сам Бог стварыў чалавека такім, што яго прырода складаецца не толькі з духоўнага, але і з цялеснага. Цела ж не можа быць здаровым, калі яго пазбавіць такіх рэчаў, як ежа, адзенне. У сваю чаргу, і душа з прычыны сваёй цеснай повязі з целам таксама церпіць, калі чалавек пакутуе ад холаду, голаду ці іншых нягодаў. Адмаўляць такое — значыць прыпадобніць чалавека да нейкага цурбана ці каменя, які не адчувае ні пакутаў, ні радасцяў, ні асалодаў. Паўсядзённая рэчаіснасць сведчыць, што з’явы прыемныя прыносяць задавальненне і розуму, а непрыемныя, благія прычыняюць яму расстройства. Таму меркаванне стоікаў бачыцца мне абсурдным. Каб пазбавіць чалавека душэўных узрушэнняў, яны адымаюць у яго здольнасць успрымаць боль. Ды такі стод ужо і не чалавек, а, хутчэй, валун ці бервяно.
На мой погляд, геданісты робяць слушней. Яны не аб’яўляюць вайны прыродзе і не пнуцца адмовіць тое, што прырода адмовіць не дазваляе. Кожны з іх проста стараецца ўнікнуць душэўнай трывогі. Кожны жыве вясёлым шчаслівым жыццём, поўным уцех і прыемных пачуццяўНапэўна, менавіта гэта меў на ўвазе мудрэц, калі ў Эклезіясце казаў, што сярод мноства
чалавечых памкненняў самым сапраўдным шчасцем для чалавека ёсць магчымасць добра паесці і выпіць, павесяліцца, напамадзіцца, апрануцца ў дарагое адзенне, спачыць у абдымках каханай, словам, шчасце — гэтаўсё, што прыносіць прыемнасць і асалоду. На дасягненне такога шчасця і трэба скіроўваць свае намаганні.
Чалавечая прырода не церпіць болі і працівіцца ўсякай нястачы. Таму чалавек больш за ўсё любіць уцехі. Яны поўняць яго слодыччу і радасцю жыцця, лагодзяць і песцяць ягонае цела, ствараюць яму добры настрой. Нездарма ж маладзёны (Кн. выслоўяў, 2) бачаць найвышэйшае дабро ва ўцехах. Яны пастаянна падахвочваюць адзін аднаго лавіць усякую мімалётную асалоду, цешыць сваё цела віном і песціць разнастайнымі пахамі й масцямі. Нікога нельга пазбаўляць прыемных пачуццяў. Кожны павінен пакідаць пасля сябе весялосць. Гэта іх лёс, гэта іх прызначэнне.
ЭЎСЭБІЙ. Але ж мудрэц гаворыць, што гэты голас — голас бязбожнікаў. Аслепленыя жывёльнаю жарсцю, яны, бы ашалелыя, імкнуцца яе задаволіць. Ніхто не страшыцца Божага суду, не зважае на веліч закладзенай ім у чалавека прыроды, а безаглядна апускаецца ніжэй за ўсякае быдла. I нічога дзіўнага, калі гэтае быдла, пазбаўленае розуму і агорнутае неўтаймоўным пачуццем, горача прагне цялесных уцехаў.
Але Саламон у Эклезіясце гаворыць не ў прамым сэнсе. Сярод іншых марных чалавечых памкненняў ён пералічвае самыя нізкія чалавечыя вады. Бывае, што чалавек усё жыццё ганяецца за прыемным і, забыўшыся пра блізкі Божы суд, легкадумна аддаецца распусце. Хлопца, які, упіваючыся сваёй маладосцю, прабаўляе ўвесь час у пачуццёвых уцехах, вяселлі і пацешных забавах, прапаведнік папярэджвае, што за ўсё гэта давядзецца адказваць перад Богам. Дый сёння ў час сваіх вакханаліяў чалавек не настолькі страчвае розум, каб не адчуваць дакору
сумлення і не думаць з жахам, што на яго можа абрынуцца Божы гнеў. Сёння нікому не трэба казаць, што следам за мімалётнаю асалодай заўсёды ідзе пакута і вусціш. Брыдкія, занадта вольныя паводзіны азмрочваюць і трывожаць душу. А вось памяркоўная стрыманасць заўсёды дорыць і ахоўвае душэўны спакой.
Жыццё рабоў, якія страцілі свабоду і вымушаныя служыць прыхамаці гаспадароў, вартае жалю. Але хіба не меней няшчасны той, хто трапіў ва ўладу найдзічэйшых уцехаў і стаў ахвярай гэтых сваіх лютых катаў? Чалавек спачатку паддаецца неадольнай спакусе, але потым яго спасцігае суровая кара. Плутарх цалкам слушна кажа, што ўцехі нават шкодныя чалавеку, бо змяншаюць яго трываласць і сілу. А гэта спараджае шматлікія немачы і хваробы, і чалавек ужо ў маладосці пачынае старэць. 3 меркаваннем Плутарха сугучныя выказванні Цыцэрона, па словах якога распусная маладосць цягне за сабою лядачую старасць. Калі ж хто сцвярджае, што ў пачуццёвых уцехах заключаецца найвышэйшае шчасце, то ён гаворыць голасам не чалавека, а, бадай, жывёлы. На думку Архіта Тарэнцкага, няма большага зла, закладзенага прыродай у чалавека, чым ягоная прага да ўцехаў. Уцехі ёсць вораг розуму і путы развагі. Яны слепяць чалавечую свядомасць і не маюць нічога агульнага з найвышэйшымі каштоўнасцямі. Там, дзе прага да ўцехаў перамагае, усе магчымыя чалавечыя вартасці аказваюцца занядбанымі.