Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе
Андрэй Волян
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 142с.
Мінск 2009
3 мудрасцю суседзіць дабрачыннасць. У спалучэнні з мудрасцю дабрачыннасць заўсёды захоўвае грамадства цэлым, здаровым і непарушным. Існуе шмат відаў дабрачыннасці, якімі павінна вызначацца ўлада. Але справядлівасць і цвёрдая воля з’яўляюцца тут галоўнымі чыннікамі. Без іх немагчыма правільнае рашэнне справы. Яны ёсць вартасці, без якіх службовая асоба не можа адпавядаць свайму званню і пасадзе. Само слова «справядлівы» абазначае таго, хто судзіць і выносіць рашэнне на аснове справядлівасці і ў адпаведнасці з законам. Калі ж суддзя адыходзіць ад справядлівай законнасці, то ён не варты свайго наймення. Нездарма Арыстотэль называе суддзю адушаўлёным законам. У сугучнасці з ім Цыцэрон лічыць, што ўлада — гэта закон, які гаворыць уголас, а закон — гэта нямая ўлада.
Цвёрдасць волі азначае здольнасць асобы не паддавацца ніякім мальбам і просьбам, ніякім запалохванням і пагрозам мацнейшых, якія хацелі б перашкодзіць законнаму правасуддзю. У сваёй прамове «У абарону Сестыя» Цыцэрон раіць усім, хто пры ўладзе, засяроджваць свае намаганні на прымнажэнні паспалітых выгодаў. Нярэдка здараецца, што суддзя мусіць
цярпець у імя грамадства беды, весці вайну і варагаваць з многімі нахабнікамі і нягоднікамі, а часам і з тымі, хто мае сілу.
Старадаўнія мысліцелі калісьці казалі, што ўсім судам уласцівыя чатыры галоўныя заганы, а менавіта любоў, нянавісць, подкуп і страх. Справядлівасць у спалучэнні з цвёрдасцю волі робіць чалавека трывалым, узбройвае яго разнастайнымі сродкамі абароны, і ён аказваецца здольным адбіць лавіну гэтых ліхтугаў. Вось чаму кожны, хто зычыць грамадству дабра і шчасця, павінен заўсёды як мага руплівей дбаць, каб суддзямі працавалі людзі высокіх маральных якасцяў, поўныя рашучасці ні на ёту не адыходзіць ад законнасці і справядлівасці і не браць пад увагу магчымасць атрымаць узнагароду ці ўзбіцца ў чыюнебудзь прыхільнасць.
Вялікай пахвалы за свабодалюбства заслугоўвае шляхта нашага народа. Яна мае права выбіраць суддзяў свабодна, гэта значыць па сваім уласным жаданні, без чужой ласкі і волі. 3 вялікага мноства народу не так ужо цяжка выбраць чалавека, які вызначаецца розумам, дабрадзейнасцю, вераю і рупіцца найперш не пра свае выгоды, а пра дабрабыт грамадзян усёй краіны. Пажадаць можна хіба толькі больш прыстойнай, зладжанай арганізацыі выбараў, каб пазбавіць іх усякай мітусні і неразбярыхі. Бо пакуль што абранне адбываецца выкрыкамі з натоўпу. Сярод рознагалосых меркаванняў і пажаданняў немагчыма выбраць нешта пэўнае і дакладнае. I часцяком здараецца, што ўсё вырашае тлумнае зборышча, а не разумныя, дасведчаныя мужы Уладу атрымліваюць людзі, якія гэтага не заслугоўваюць. А тым часам асоб вартых увагай звычайна абдзяляюць.
У грамадстве вэнэтаў, напрыклад, захавалася вельмі карысная практыка, якая дазваляе ўнікнуць такога бязладдзя. Хоць выбары органаў улады там ёсць прывілеем знаці, але ўдзельнічае ў іх не ўсё бясконцае мноства нобіляў, а толькі іх абмежаваная колькасць. Падчас каміцыяў, калі паўналетнія нобілі збіраюцца
на выбары ў магістрат, у цэнтры выбарнікаў ставяць урны са срэбнымі шарыкамі ў перамешку з нешматлікімі залатымі. Колькасць усіх шарыкаў адпавядае колькасці прысутных. Кожны мае права выцягнуць адзін шарык. Калі нобіль выцягвае срэбны шарык, ён пазбаўляецца вотуму, страчвае права голасу і выпадае. Галасаваць можа толькі той, каму пашанцуе выцягнуць залаты шарык. Такім чынам атрымліваецца, што кожны мае права аказацца пры ўладзе, але непасрэдна ўдзельнічаць у дзяржаўных справах могуць нямногія. I ўсё гэта адбываецца без усякага тлуму і буйства. Калі б і мы выбіралі ўладу і прымалі ўставы так, як гэта адбываецца ў славутым Венецыянскім грамадстве, дык не марнавалі 6 столькі часу на нашых соймах і намнога дзейней спраўляліся б з бясконцаю плынню спраў.
Але якім бы спосабам ні выбіралі вярхоўных асоб судовай улады, усё адно — з прычыны вялікай заганнасці чалавечага роду выбраць суддзю ва ўсіх адносінах дасканалага і заўжды бездакорнага немагчыма. У галовах людзей тоіцца шмат аблудаў і забабонаў. 1 забабоны гэтыя, тлумячы чалавеку розум, збіваюць з тропу і перашкаджаюць убачыць ісціну. Дзеля магчымасці скасаваць памылку, дапушчаную недасведчанымі ці занадта строгімі суддзямі, у нас з нечай разумнай ініцыятывы выдадзеныя законы, згодна з якімі незадаволены судовым рашэннем можа падаць апеляцыю ў вышэйшую інстанцыю. Ніхто не павінен цярпець урон і пакуты ад прысуду цвердалобага ці падкупленага суддзі. Апеляцыйная практыка прысутнічае і ў іншых грамадствах, якія даражаць грамадзянскай свабодай.
Ажыццяўленне паспалітага правасуддзя без ніякага двурушніцтва, на аснове закона з’яўляецца вельмі істотным для грамадзянскай свабоды. I няма больш дзейснага сродку адмены несправядлівых прысудаў, чым прыпыненне юрысдыкцыі ніжэйшага суддзі праз апеляцыю да вышэйшага. Паколькі ж у розных народаў у якасці вышэйшых інстанцый выкарыстоўваюцца
розныя інстытуцыі, будзе дарэчы прыгадаць, што робіцца ў гэтай галіне ў іншых грамадствах, і шляхам параўнання выбраць найбольш прыдатнае для нас.
У нашай краіне апеляцыі з усіх судоў ідуць у Трыбунал самога караля, і бясконцыя цяжбы вырашае адзін чалавек. Ці гэта нармальна? У народзе такую апеляцыю называюць стогадовай адтэрміноўкай прававога рашэння. Судовыя справы, пачатыя яшчэ нашымі продкамі, ператварыліся ўжо ў хадзячыя прымаўкі. Яны застаюцца нявырашанымі дагэтуль, і невядома, ці будуць закончаныя хоць калі-небудзь. He трэба, аднак, думаць, што прычына тут у нядобразычлівасці або марудлівасці караля. Нават калі б кароль, знаёмячыся з апеляцыямі, быўтакі старанны і руплівы, што спаў бы не болып, чым патрабуецца для здароўя, і не дазваляў бы адрываць сябе ад працы на розныя прыемныя ўцехі, дык і тады яму аднаму немагчыма было б асіліць усю процьму дасланых справаў. Нават калі б ён працаваў не пакладаючы рук, шчыраваў безупынку аж да сёмага поту, усё роўна не змог бы адзін адолець бясконцую лавіну разнастайных справаў і ўладзіць агромністае мноства ўсялякіх спрэчак.
Пра гэта сведчыць і прыклад славутага правадыра ізраільскага народа Майсея. Ен з такою гарлівасцю і самаадданасцю аддаваўся вырашэнню спрэчак і разнастайных судовых справаў, што цэлы дзень толькі тым і займаўся. Потым, аднак, зразумеў, што яму не пад сілу такая непад’ёмная ноша. Параіўшыся з цесцем Еторам, ён выбраў з народа вялікую колькасць людзей, якія вызначаліся жыццёвым досведам, разважнасцю і богабаязнасцю. Яны ўзвалілі на свае плечы ўвесь цяжар апеляцыяў. Майсею перадавалі толькі найбольш сур’ёзныя справы.
Вярхоўны ўладар у грамадстве мае ўдосталь і іншых клопатаў. Гэта і захаванне цэласнасці рэлігіі і непадкупнасці судоў; гэта і стварэнне дзейснай улады, здольнай абараніць краіну ад знешняй пагрозы; гэта і пабудова замкаў і крэпасцяў, забеспячэнне іх
на выпадак вайны зброяй, амуніцыяй, правіянтам, грашыма. Для апеляцыйных справаў павінны назначацца нешматлікія чыноўнікі, якія, падзяліўшы паміж сабой абавязкі, змогуць разгледзець і давесці да ладу тое, што адзіночку зрабіць вельмі складана. Але мы сёння хочам, каб пра ўсё дбаў адзін чалавек. У выніку, нідзе нічога не робіцца. Вялізная глыба справаў, пазбаўленая апірышча, пачынае ўрэшце хістацца, а потым рушыцца ў бездань. Закон, як бачым, не забяспечвае грамадзянам міру й спакою. I адбываецца так таму, што расчараваныя скаржнікі, страціўшы ўсякую надзею на судовае рашэнне спрэчак, лічаць за лепшае самім пакараць крыўдзіцеля, чым цярпець ад яго шкоду. Калі чалавеку нанеслі цялеснае пашкоджанне або прычынілі ўрон ягонай маёмасці, сёння лічыцца ледзь не нармальным брацца за зброю замест таго, каб звяртацца да закона, які без улады ўсё адно не мае ніякай сілы. Мне сорамна згадваць шматлікія забойствы апошніх гадоў і пералічваць вялікую колькасць разрабаваных вёсак і замкаў. Усё гэта чынілі, у тым ліку, і тыя пакрыўджаныя, хто, страціўшы апошнюю надзею на закон і спррвядлівасць, рашылі дабівацца праўды з дапамогай зброі. Залішне называць імёны знатных людзей, якія патрацілі ўсё багацце на бясконцыя спрэчкі ў судах і дажываюць жыццё ў беднасці і нястачы. Гэтае ліха спасцігла, мусіць, ужо большую частку нашых грамадзянаў і безупынна душыць іх цяжкім рабскім прыгнётам.
Нашае жаданне славіцца сваёю свабодай будзе марным, пакуль мудрэйшыя прадстаўнікі нашай знаці дзякуючы сваёй разважнасці не знішчаць гэтае зло цалкам. Прычым я не думаю, што на пошук лекавых сродкаў спатрэбяцца нейкія празмерныя намаганні. Слаўныя хрысціянскія грамадствы даюць нам найвыдатнейшыя ўзоры арганізацыі сваіх судоў. Праўда, пераняць гэтыя ўзоры цалкам нашаму народу не дазваляць празмерная колькасць судовых справаў і пэўныя іншыя перашкоды. Але ж унёсшы нязначныя змены, мы маглі б пабудаваць форму
судовага працэсу, якая мала чым адрознівалася б ад прапанаваных мадэляў. Прыклад, варты пераймання, дае нам славутая Парыжская курыя парламента Францыі. Яна мае назначаных суддзяў, якія працуюць у ёй пастаянна, рашаючы ўсе судовыя справы, што накіроўваюцца ім у парадку апеляцыі. У належнай паслядоўнасці яны засядаюць у трох палатах. У першую палату прызначаюцца трыццаць суддзяў з чатырма старшынямі. Яны выслухоўваюць спрэчкі бакоў, накіроўваюць дасланыя апеляцыі іншым суддзям, вызначаюць тэрміны судовага разбору справаў, прычым менш складаныя разбіраюць і вырашаюць самі. Другая і трэцяя палаты налічваюць па восемдзесят суддзяў з чатырма старшынямі ў кожнай палаце. У:е яны суддзі высокай кваліфікацыі і аналізуюць справы надзвычай уважліва. Пасля адпаведнага рашэння або выраку трэцяя палата назначае бакам дзень абвяшчэння прысуду. Французы называюць такі прысуд arrestum, ці то канчатковым вердыктам, які не падлягае абскарджанню. Той, каго суддзі прызнаюць вінаватым, павінен выплаціць курыям шэсцьдзесят турынскіх ліўраў. Калі чалавек лічыць, што ягоную справу зразумелі няправільна ці прааналізавалі недастаткова, ён мае права накіраваць матэрыял зноў у суд. Але папярэдне мусіць заплаціць суддзям падвойную грашовую суму.
У чацвёртай палаце суддзяў шэсць. Гэта так званыя Дварцовыя міністры. Яны прымаюць да разгляду справы асоб, падначаленых каралю, або тых, хто мае пэўныя прывілеі і на іх не распаўсюджваецца юрысдыкцыя іншых курыяў. Гэтыя асабы могуць дасылаць апеляцыю ў Парламент. Справа перадаецца ў Сенат, калі выявіцца, што яна закранае інтарэсы ўсяго грамадства або з’яўляецца складанай ці важнай і патрабуе скрупулёзнага аналізу. Усе пастановы згаданых інстанцыяў выконваюцца няўхільна. У парламенце ёсць асэсары, або памочнікі суддзяў. Іх называюць яшчэ пэрамі Францыі. Усяго пэраў дванаццаць. Назначаюцца яны з найвышэйшай эліты: шасцёра — духоўнага