Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе  Андрэй Волян

Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе

Андрэй Волян
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 142с.
Мінск 2009
25.35 МБ
Тым часам у нашай кране ў людзей рознага паходжання і рознага стану раскоша дасягае неверагодных памераў. Асабліва вызначаюцца ў гэтым жанчыны. У аздобах і строях ім дадзеная такая свабода, што ўзнікае ўражанне, быццам на жаночае ўбранне ідуць грошы ўсяго грамадства. Жанчыны стараюцца паказаць
сябе ва ўсім бляску свайго багацця, ва ўсёй красе разнастайных убораў, ва ўсім харастве самацветаў, якія аж зіхцяць чырванню й золатам. I ў пасаг за іх патрабуюць многія тысячы. У выніку прыстойныя, шляхетныя дзяўчаты, у чыім доме меншы дастатак, не могуць выйсці замуж. Яны або так і старэюць, застаючыся векавухамі, або згаджаюцца на ганебнае замужжа. Нашыя продкі былі нашмат ашчаднейшыя. Па іх законах і звычаях, нават самыя знакамітыя сем’і давалі ў пасаг усяго трыццаць марак.
Як заўважае Кратэт, мужчыны чакаюць ад сваіх жанок якасцей, якія ўпрыгожваюць жанчыну — іначай кажучы, робяць яе прыстойнейшаю. А жаночай прыстойнасці спрыяюць не золата, не пурпур і не смарагды, а пабожнасць, памяркоўнасць і цнатлівасць. Аднак сёння замест спаборніцтва ў вартасцях ладзяць высцігі ў раскошы і бессэнсоўных аздобах. Ад жанчын лёгкіх паводзінаў не толькі не адварочваюцца, а наадварот — падчас фэстаў і баляванняў пралюбадзейкі і ўдовы, што апаганілі сябе юрлівасцю і распустай, ахвотна запрашаюцца за сталы. Цэніцца толькі багацце. Цнатліваю лічаць і тую жанчыну, якая ганарліва імчыць у мнагаконнай калясніцы ці выходзіць на шпацыр у строях, вышываных золатам, пурпурам і перламі, каб выставіць сябе на ўсіх вуліцах і вулічных скрыжаваннях.
Раскоша стала прычынай і шмат якіх іншых заганаў, надта ўласцівых сённяшнім нашым жанчынам. Яны не могуць доўга ўседзець у сценах свайго дома, а бегаюць адна да адной, каб памянціць за трапезным сталом языкамі, а іншы раз і, куляючы навыперадкі вялікія келіхі хмельнага, спазнаць полымя любоўнай жарсці. Такія вылазкі не да твару прыстойным жанчынам. Пра гэта сведчыць і зробленая Фідыем статуя Венеры, ля чыіх ног прымасцілася чарапаха. Фідый намякае гэтым, што жанчыне больш пасуе быць нешматслоўнай і бавіць час дома. А Плутарх піша, што ў егіпцян нявестам, каб яны не выходзілі з дому, не дазвалялася нават насіць сандалі.
У свой час Цыцэрон, разважаючы аб сквапнасці і раскошы, вельмі трапна сказаў: «Калі хочаце пазбавіцца ад сквапнасці, вам трэба пазбавіцца ад яе маці — раскошы». Маральныя заганы і вычварныя звычкі жанчын, якія немінуча вядуць да яшчэ горшага, можна выправіць, забараніўшы раскошу, бо менавіта раскоша служыць той цэрай, якая распальвае разбэшчанасць. Калі раскошу не трымаць у цуглях законаў, жанчыны не толькі прамантачаць маёмасць сваіх бацькоў, дзядоў і іншых продкаў, а давядуць да пагібелі ўвогуле ўсё грамадства. Раскоша дасягнула ўжо такіх памераў, што здаецца, вярнуўся той век, калі Праперцый, апісваючы жанчын, пісаў так:
Столькі ўжо ўбранства на ёй, што патомкам яшчэ дасталося б, Свой сараматны трафей важна нясе міма нас.
Меры не знае, зноў просіць абноваў, а муж калі раптам Будзе марудзіць, дык ёй мусіць урон аплаціць.
Калі Катон, як піша Лівій, прапаноўваў не адмяняць закона аб абмежаванні раскошы, то ён аргументаваў гэта так: «Рымляне, няўжо вы хочаце навязаць вашым жанчынам суперніцтва, у якім багатыя жонкі захочуць мець тое, чаго не здолее мець ніводная іншая, а бедныя будуць надрываць жылы, каб хоць неяк унікнуць пагарды. У выніку дойдзе, што жанчына пачне саромецца таго, чаго саромецца не трэба, і не будзе саромецца таго, чаго не саромецца нельга. Хай купляе тое, што можа купіць за свае грошы. А калі грошай бракуе, хай звяртаецца да мужа. Праўда, угаварыць мужа не заўсёды можна. Аднак я лічу нікчэмным таго, хто бачыць, як нехта чужы дае яго жонцы тое, чаго не даў ён сам. Але паспрабуйце адпусціць цуглі слабавольным неўтаймаваным жывёлінам і пачакайце. Тады кабеты ўжо самі, без вас пачнуць утаймоўваць свае прыхамаці».
Каб запабегчы гэтай загане і не запляміць прыгожага імя свабоды, дзяржава павінна стварыць законы, якія перакрыюць усе крыніцы сілкавання злашчаснай раскошы і ўрэшце ліквідуюць яе.
Раздзел XIV
НяПРАВІЛЬНАЕ ЎЖЫВАННЕ ЗАКОНАЎ МОЦНА ШКОДЗІЦЬ СВАБОДЗЕ
Ніхто, бадай, не будзе аспрэчваць, што законы забяспечваюць цэласць і непарушнасць грамадзянскай свабоды і ствараюць умовы для агульнага дабрабыту, пры якіх кожны адчувае сябе абароненым ад ліхадзейства. Але нярэдка бывае, што і пасля законна вынесенага прысуду многія лічаць сябе пакрыўджанымі і пакаранымі беспадстаўна. Таму, каб законы, па сваёй сутнасці прызначаныя служыць апорай свабоды, не ўспрымаліся як інструмент крыўды і ліха, пры іх ужыванні трэба праяўляць вялікую асцярожнасць. Але нішто не можа служыць падставай, каб ганіць законы, заснаваныя на дабры і справядлівасці. Прычына таго, што законы, прызначаныя бараніць невінаватага, нясуць яму разарэнне і гібель, палягае, галоўным чынам, у зламыснасці або невуцтве суддзяў.
Многія знакамітыя філосафы дасціпна адзначалі, што амаль кожны закон мае хоць нейкую недасканаласць. Пры вялікай разнастайнасці чалавечай дзейнасці і ўсемагчымых яе абставінах ніводзін закон не можа быць бездакорным настолькі, каб не вымагаць ці настойліва не патрабаваць пэўнага свайго абмежавання. Часам суддзі, называючы сябе строгімі выканаўцамі пісанага закона ці проста па недасведчанасці, аказваюцца няздольнымі вызначыць, што ў той ці іншай справе найбольш адпавядае справядлівасці. I тады законы, закліканыя абараняць сумленнасць, робяцца небяспечнымі якраз таму, каму не павінны шкодзіць. Нездарма ў народзе з даўніх часоў ходзіць вядомая прымаўка: «Найвышэйшы закон — найвышэйшая несправядлівасць». Гэтая прымаўка, якая ўзнікла з жыцця, стала вынікам памылак і махлярства суддзяў. Бо калі суддзя ў разгляданай
справе не бярэ пад увагу асобу падсуднага і не ўлічвае іншыя акалічнасці, ён аказваецца не слугой правасуддзя, а служкай судзілішча, злоўжываючы аўтарытэтам законаў і чынячы несправядлівасць.
У свой час Арыстотэль сказаў, што права само па сабе ёсць дабро. Але разам з тым зазначыў, што дабро і справядлівасць — сутнасці болей высокія, чым права. Добрым Арыстотэль называў таго, хто ў дачыненні да правапарушальніка выступае не проста як строгі суддзя, а здольны адысці ад пэўнай прававой нормы, хоць закон пры гэтым для яго застаецца законам. Філосаф так выказваецца не дзеля таго, каб ва ўсякім судовым працэсе адвесці суддзю ад прававой нормы і дазволіць яму вырашаць справу, як уздумаецца. Ен мае на ўвазе магчымасць удасканальваць закон, калі гэтага патрабуе справядлівасць. Закон абагульняе з’явы рэчаіснасці і не знае выключэнняў. Таму ён не можа і не здольны ўлічыць усе адмысловыя акалічнасці, хоць патрэба ў такіх адрозненнях узнікае. Артыкулы закона ўказваюць на звычайныя, звыклыя падзеі, не закранаючы спецыфіку асобных з’яваў і здарэнняў. I тым не менш такі прававы акт застаецца законам, бо ў сваёй недакладнасці вінаваты не ён і не заканадаўцы, а тыя ці іншыя асаблівасці канкрэтных індывідаў. Закон мае справу з тыповымі акалічнасцямі. Але нярэдка асобныя з іх маюць такія атрыбуты, якія могуць нават пярэчыць агульнай канцэпцыі выпадку. Адсюль, зусім дапушчальна ўносіць папраўкі ў тую частку закона, дзе заканадаўца нешта апусціў, або ў чым-небудзь памыліўся, або што-небудзь занадта абагуліў. Дый сам заканадаўца, калі б ён прысутнічаў, параіў бы зрабіць тое ж самае. А ведаў бы ён пра гэтыя абставіны раней, то ўдасканаліў бы і юрыдычныя нормы. Закон гаворыць агульна, прытым толькі пра некаторыя выпадкі будзённага побыту. А калі нешта не адпавядае тыповаму паняццю і мае сваю асаблівасць, тут суддзя мусіць паразважаць, што зрабіў бы заканадавец, калі б
пісаў дадзены артыкул кодэкса, і адпаведна змякчыць суровасць закона. Але пры наяўнасці акалічнасцяў, на якія закон указвае канкрэтна, суддзя не мае права адыходзіць ад нарматыўнага акта. Падобны адыход ёсць найвялікшае злачынства.
Змякчэнне санкцый нарматыўна-прававога акта на аснове справядлівасці магчымае толькі тады, калі справа мае нейкую спецыфіку, абумоўленую асобай чалавека, а таксама акалічнасцямі часу, месца ды іншымі абставінамі. 3 гэтым пагадзіўся б і заканадаўца. Вось прыклад. Пры пакаранні зладзеяў многія народы ўжываюць закон, які патрабуе пазбаўляць такіх злачынцаў жыцця праз павешанне. Закон агульна гаворыць пра ўсіх, хто зламысна ўчыняе крадзеж. А калі цішком сцягнуць нейкую невялікую пажыву чалавека змушаюць беднасць і голад, ці ж у гэтым выпадку пакаранне не трэба зменшыць? Ці можна пазбаўляць жыцця небараку, які здзейсніў менш цяжкае злачынства, чым зацяты крымінальнік? Але ўявім, што праўнік будзе трымацца літары закона і пакарае такога правапарушальніка смерцю. У такім выпадку будуць усе падставы сказаць, што суддзя не разумее сутнасці дабра і справядлівасці, а таму хутчэй парушыў закон, чым выканаў належным чынам усе яго патрабаванні.
Бадай, ніводзін закон не можа быць бездакорны цалкам. Час безупынку спараджае штось новае і патрабуе ўносіць у закон разумныя ўдакладненні. Рабіць іх павінны толькі разважныя добразычлівыя мужы. Але і ў гэтым выпадку не трэба думаць, што некалі знойдзецца такі дасціпны і праніклівы розум, які здолее ахапіць усе шматлікія, амаль бясконцыя жыццёвыя казусы нейкай нормайзакона. Іуманная і мудраяўладамусіцьразважна прыкладаць закон, як тую цяслярскую лінейку, да неаднолькавых рэчаў. Прыгадаем тут словы, прамоўленыя аднойчы Тэрэнціем: «Мне няма патрэбы рабіць усё ў адпаведнасці з маім правам». Слушна кажа пра гэта і Цыцэрон у трэцяй кнізе «Аб законах»: «Улада — гэта закон, які гаворыць. А закон — гэта нямая ўлада,
гэта — справядлівасць, якая не мае душы; гэта — усеагульнае прадпісанне». Па прычыне разнастайнасці рэчаўзакон не можа вызначыць усё. Улада ж ёсць адушаўлёны закон. Узброеная слушнымі меркаваннямі розуму, яна інтэрпрэтуе няяснасці закона, ліквідуе двухсэнсоўнасць, радавое паняцце зводзіць да відавых, аналізуе ўважліва асобныя акалічнасці здарэнняў. Недарэмна некаторыя мудрыя філосафы хочуць, каб закон быў не жалезным, а свінцовым.
Дзеянні чалавека адбываюцца ў самых розных абставінах. Іх немагчыма ахапіць адной і той самай нормай закона. Таму суддзя пры разумным асэнсаванні справы павінен заўсёды кіравацца прынцыпамі дабра і справядлівасці, не пераступаць межы правасуддзя і праз гэта апошняе не ператвараць найвышэйшы закон у найвышэйшую несправядлівасць. Так вучаць знакамітыя філосафы, так вучыць Платон. Паводле Платонавага вучэння, «закон, хоць і ўтрымлівае ў сабе ўсё самае лепшае, самае справядлівае, але не можа заўсёды дзейнічаць належным чынам». Разнастайнасць чалавечых дзеянняў, нестабільнасць чалавечага жыцця, шматлікія асаблівасці рэчаў з яўляюцца прычынай таго, што ніводная навука не можа ўстанавіць нешта простае, універсальнае, прыдатнае для ўсяго і ва ўсякі час. Так і заканадавец не можа прадбачыць дабро для кожнага, калі жадае тварыць дабро для ўсіх. Як паясняе Арыстотэль у першым раздзеле другой кнігі «Вялікая этыка», заканадаўца не мае магчымасці вызначыць рэч з усёю дакладнасцю, а гаворыць пра яе толькі наогул. Справядлівы ж суддзя канкрэтызуе прававую норму і выбірае тое, што стваральнік закона хацеў бы абазначыць, але не здолеў. Справядлівасць, якую грэкі называюць epieikeia, не парушае закона, а тлумачыць яго і ўдасканальвае. Удасканальванне, аднак, павінна ўжывацца толькі там, дзе шаля дабра і справядлівасці пераважвае артыкул закона. Пры гэтым неабходна ўважліва прааналізаваць час, месца, асобу чалавека.