Ачышчэнне душы успаміны пра Валянціна Ермаловіча

Ачышчэнне душы

успаміны пра Валянціна Ермаловіча
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 104с.
Мінск 2014
28.76 МБ
АЧЫШЧЭННЕ
душы



Успаміны пра Валянціна Ермаловіча
Ачышчэнне
ДУШЫ
Успаміны пра Валянціна Ермаловіча
Мінск «Кнігазбор» 2014
УДК 692.071.2(476)(092)+929 Ермаловіч
ББК 85 334(4Бен)
А97
Укладальнікі
Міхась Карпечанка, Сяргей Чыгрын
Прадмова Сяргея Чыгрына
Выказваем падзяку
ІП Алегу Міхайлавічу Мянеліцы, ТАА «ВНН+» (дырэктар Мікалай Мікалаевіч Валькоў), ІП Мікалаю Міхайлавічу Мяцеліцы, СВК «Калгас “Радзіма”» (старшыня праўлення Аляксандр Міхайлавіч Лапанентаў) ды іншым дабрадзеям за дапамогу ў выданні кнігі
Ачьппчэнне душы : успаміны пра Валяншна Ермаловіча / уклад. А97 М. Карпечанка, С. Чыгрын ; прадм. С. Чыгрына. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 104 с.
ISBN 978-985-7119-13-4.
У кнігу «Ачышчэнне душы» ўвайшлі ўспаміны пра тэатральнага рэжысёра, акцёра, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі Валянціна Іванавіча Ермаловіча (1925-2004)
УДК 692.071.2(476)(092)+929 Ермаловіч
ББК 85.334(4Бен)
ISBN 978-985-7119-13-4	© Карпечанка М.. уклад., 2014
© Чыгрын С., уклад., прадм., 2014 © Афармленне ПУП «Кнігазбор», 2014
ЁН АЧЫШЧАў НАІПЫ ДУШЫ
Кнігу, якую вы, шаноўныя чытачы, трымаеце ў руках, нагпсалі тыя, хто добра ведаў, шчыра сябраваў і вучыўся ў выдатнага педагога, рэжысёра, заслужанага работніка культуры Беларусі Валянціна Іванавіча Ермаловіча. Гэта кніга — светлая памяць пра чалавека, якога мы ведалі, якога часта прыгадваем сёння самымі добрымі словамі. I да гэтай памяці далучыліся былыя сябры і вучні з Магілёва, дзе ён жыў і гграцаваў, а таксама з Мінска, Слоніма, Бялынічаў, Краснаполля... Пра Валянціна Іванавіча маглі 6 успомніць сотні людзей, якія яго ведалі, якіх ён вучыў, з кім працаваў. I, магчыма, наша кніга будзе толькі першай ластаўкай успамінаў пра яго. А да наступных юбілеяў рэжысёра Ермаловіча напішуцца новыя згадкі...
Акрамя тэкстаў, створаных адмыслова для гэтага зборніка, мы вырашылі ўключыць у кнігу і артыкул журналіста, публіцыста і паэта Сямёна Сямёнава, які жыў у Краснаполлі і працаваў тады ў райгазеце «Чырвоны сцяг». Гэта яго публікацыя пра Краснапольскі народны тэатр і пра Валянціна Ермаловіча мела назву «Ачышчэнне душы».
Сёння нават і не верыцца, што ў той час маглі з’яўляцца ў раёнках такія матэрыялы! Цяпер, на жаль, смелых і адкрытых артыкулаў рэдактары не апублікуюць. А тады такія журналісты, як Сямён Сямёнаў, маглі смела прапаноўваць свае вострыя матэрыялы для абнародавання. I рэдактары не баяліся іх друкаваць.
Дарэчы, даўно пара сабраць і выдаць асобнай кнігай артыкулы і мастацкія творы самога Сямёна Сямёнава. Ен заслугоўвае такой пашаны.
Загалоўкам артыкула Сямёна Сямёнава мы назвалі і гэту кнігу ўспамінаў пра Валянціна Ермаловіча. Бо гэта сапраўды так Валянцін Іванавіч ачышчаў нашы душы ад тлуму, самоты і адзіноцтва, а хутка напаўняў іх святлом, любоўю да Радзімы і белару скага тэатра, шчырай дабрынёй і настроем. 3 ім мы не сумавалі, бо ён для нас усіх, хто яго ведаў, быў і педагогам, і тэатразнаўцам, і бацькам, і літаратарам. Мы бралі з яго прьіклад, мы хацелі быць падобнымі да Ермаловіча, мы заў-
сёды з ім гутарылі толькі па-белару ску. А потым гэта любоў да роднай мовы перадалася нам у спадчыну. перадалася так, каб мы з гонарам заўсёды казалі, што мы — беларусы, мова наша — беларуская, краіна наша — Беларусь. I нам не трэба іншай... Нам добра дома.
Самі назвы артыкулаў гэтай кніп станоўча характарызуюць Валянціна Іванавіча, аўтары шчыра называюць яго нястомным рупліўцам, беларускім абярэгам, сябрам, дарадчыкам, чалавекам ад Бога, сапраўдным беларусам, таленавітым рэжысёрам, які быў заўсёды патрэбны людзям, бо тыя вучыліся ў яго жыць, бралі з яго прыклад, ён захапляў нас тэатрам, і таму мы заўсёды яго памятаем.
Кшга «Ачышчэнне душы» — маленькі помнік нашаму слаўнаму старэйшаму сябру, якому 17 сакавіка2015 года споўнілася б 90. Таму, акрамя ўспамінаў, на старонках нашага выдання чытачы знойдуць і адну даўнюю гутарку з рэжысёрам, якую правёў Міхась Карпечанка напярэдадні 70-годдзя Валянціна Іванавіча. Гэта пэўнае дапаўненне да ўсіх нашых успамінаў. У той гутарцы ёсйь вельмі важкія словы Валянціна Ермаловіча. Тады ён сказаў, што «сапраўдны работнік нацыянальнай культуры абавязаны быць патрыётам Радзімы». Мы працягваем Вашу справу, Валянцін Іванавіч! Мы сёння такія, якімі Вы заўсёды нас хацелі бачыць. Дзякуй вам за ўсё!
Сяргей ЧЫГРЫН
• Зміцер Ерліаловіч-Дашчынскі • (Мінск)
дзядуля
Светлай памяці заслужанага дзеяча кулыпуры Беларусі, ветэ рана Вялікай Айчыннай вайны Валянціна Іванавіча Ермаловіча
У тэатральным жэсце двор
Спыніўся, каб адчулі
На ўзвышшы лёсу, як дакор:
Ужо няма дзядулі...
На схіле года першы снег,
Як смутак, яблык горкі...
На небе прыпыняюць бег
Яго душа і зорка.
Дзе адзіноты неспакой,
Там згублена адзінства.
Калі пайшоў дзядуля мой,
Пайшло маё дзяцінства.
I па жалезнаму пуці
Імчыць мой хуткі творчы.
Пражыць — не поле перайсці, Я ведаю: ён побач.
Жыццё — Гасподні трыялет
(Было спачатку Слова),
Таму не згасне рампы свет, Пакуль у вуснах Мова.
I грае зноў святую роль
Дзядуля мой, як мусіць,
I ён на ўсё жыццё са мной, Навечна — з Беларуссю.
’ Віктар Арцелі’еў •
(Магілёў)
нястомны руплівец роднай культуры
Заслужаны работнік культу ры Беларусі, рэжысёр і стваральнік ці ўзнаўляльнік пяці самадзейных тэатраў Валянцін Ермаловіч меў найбагацейшы акцёрскі багаж, а яшчэ 29 гадоў настаўніцкага стажу ў Магілёўскім культасветвучылішчы. Да апошняга дня свайго жыцця кіраваў народным тэатрам Магілёўскага Цэнтра культуры і вольнага часу, а яшчэ чытаў у маладзёжных аўдыторыях лепшыя творы вядомых беларускіх пісьменнікаў
Пра Валянціна Ермаловіча як акцёра і рэжысёра багата сказана і напісана ў газетах і часопісах. А ён жа яшчэ быў выдатным майстрам жывога мастацкага слова і меў талент літаратара (на жаль, апошні дар яго не паспеў поўнасцю раскрыцца). Хаця б збольшага раскажу пра яго як пра чытальніка, майстра мастацкага слова.
Стаць чытальнікам беларускага прыгожага пісьменства, роднага паэтычнага слова Валянціна Іванавіча падахвоціў паэт Аляксей Пысін. Іх знаёмства, якое потым перарасло ў шчырае сяброўства, адбылосяў 1963 годзе. калі тэатральны самадзейны калектыў Магілёўскай шоўкавай фабрыкі даваў спекгакль «Хто смяецца апошнім» па п’есе Кандрата Крапівы. У гутарцы пра спектакль (Пысін рабіў водгук для газеты) яны паразумеліся, як франтавікі, і дамоў у той вечар першай сустрэчы крочылі ўжо разам як даўнія сябры, дзелячыся ўспамінамі аб перажытым на вайне.
Валянцін Ермаловіч стаў запрашаць паэта-франтавікаПысіна на свае літаратурна-музычныя вечары, якія ладзіў з навучэнцамі тэатральнагааддзяленнявучылішча. A. В. Пысінтаксамапрымаў удзел у тых вечарах і ў справаздачах, а ў часопісе «Беларусь», як сакратар Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў, пісаў: «Магілёўскія пісьменнікі наладзілі добрае супрацоўніцтва з абласным аддзяленнем Таварыства аматараў кнігі і Магілёўскім культасветвучылішчам. I літаратурныя вечары, і святы кнігі яны праводзілі сумесна».
Аляксей Васільевіч неўпрыкмет, як бы мімаходзь, па-сяброўску стаў падказваць Валянціну Іванавічу найменні твораў пісьменнікаў, якія добра было б уключыць у рэпертуар, а таксама раіў маршруты паездак навучэнцаў з канцэртамі. Валянцін Іванавіч пра сваё творчае супрацоўніцтва з паэтам Пысіным ахвотна распавядаў сябрам, шчодра дзяліўся ўспамінамі і на літаратурных вечарынах, прысвечаных Пысіну. А пазней адлюстраваў тыя ўспаміны ў цудоўным нарысе «Незабыўныя згадкі памяці»: «Так па яго своечасовай падказцы з’ездзілі мы (разам з Пысіным. — В. А.) на паклон В. Дуніну-Марцінкевічу на Бабруйшчыну, былі ў Чавусах на радзіме паэтаў Андрэя Ушакова і Уладзіміра Рагуцкага, палеглых на вайне. Былі і над Ольсайракой у Клічаве разам з калмыцкім паэтам Міхаілам Ханінавым, дзе ён калісыді партызаніў... Новую кнігу яго вершаў “Жураўлі над стэпам” пераклаў на беларускую мову А. Пысін. Завіталі і на Браншчыну, у Красную Гару.
Звоніць неяк Аляксей: “Выйдзі на плошчу. размова ёсць”.
Сустрэліся, ён і пытае: “А чаму ты сам не выступаеш з мастацкім чытаннем? Вось новая кніга гумарэсак «Маўчанне навыперадкі» Апанаса Палітыкі з Крычава. Вучы гумарэску «Утульнасць і каханне», на вечары сатыры і гумару, які мы мяркуем зрабіць у Крычаве, прачытаеш. He горш атрымаецца. як у вучняў тваіх”. Яго словы спраўдзіліся, аўтар гумарэсак і слухачы былі задаволены.
3 таго часу я пачаў папаўняць свой камедыйны рэпертуар, і па хадайніцтве Пысіна Саюз пісьменнікаў Беларусі атэставаў мяне як майстра мастацкага слова і па пуцёўцы Бюро прапаганды беларускай літаратуры разам з Аляксеем выступалі амаль ваўсіх установах і на прадпрыемствах Магілёва. Заглянулі і ў Жлобін.
Першым выступаў Пысін, чытаў свае новыя вершы, адказваў на пытанні, не толькі літаратурныя. Пасля я чытаў лекцыюканцэрт “Беларускі гумар і сатыра за новы быт”. Аднойчы ён мяне паправіў: “Ты менш гавары пра гумар, а чытай яго. Гумар наш змястоўны, людзі і самі зразумеюць, што да чаго”. Гэта яго мудрая парада і цяпер дапамагае мне хутка знаходзіць водгук у слухачоў.
Я здзіўляўся яго неўтаймаванай энергіі. У яго амаль ні аднаго дня не праходзіла без творчых сустрэч, выступленняў. I ўсё рабілася ціха, без шуму і галасу. Гэта быў нястомны руплівец адраджэння беларускай культуры».
Кожнае слова апошняга абзаца з урыўка ўспамінаў Валянціна Ермаловіча можна з поўным правам аднесці і да яго самога. Ён такі ж, як і Пысін, неўтаймоўны руплівец адраджэння беларускай культуры. 3 Аляксеем Пысіным і Валянцінам Ермаловічам я таксама ездзіў у Крычаў і ў Горкі. Калі было магчыма, то не прапускаў аніводнага іх літаратурнага выступлення ў Магілёве. Як супрацоўнік Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў БССР, я вышсваў ім пуцёўкі, папярэдне дамовіўшыся з кіраўніцтвам прадпрыемства ці навучальнай установы.
3 Валянцінам Іванавічам мяне пазнаёміў Аляксей Васільевіч у 1976 годзе, у якім я пачаў арганізоўваць літаратурныя вечарыны.
— Гэта лепшы чытальнік у Беларусі. У Мінску такіх няма. I чалавек ён добры, інтэлігентны, — сказаў мне Пысін напярэдадні мастацкага чытання Ермаловіча.
У гэтым я пераканаўся пры першай жа сустрэчы з Валянцінам Іванавічам у маладзёжнай аўдыторыі. I калі ўБюро прапаганды праходзіла атэстацыя Ермаловіча, то і я закінуў за яго слова. Аляксей Васільевіч пры выпадку гаварыў пра Ермаловіча: