Ачышчэнне душы успаміны пра Валянціна Ермаловіча

Ачышчэнне душы

успаміны пра Валянціна Ермаловіча
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 104с.
Мінск 2014
28.76 МБ
Але, пра вайну. Мікола праз моцную блізарукасць на фронт не быў узяты. Настаўнічаў у Мардовіі. Лявон падаўся ў партызаны. Быў падрыўніком. Ордэн Чырвонай Зоркі атрымаў яшчэ
ў 1943 годзе. Я з маці і сястрой жыў у роднай вёсцы, быў партызанскім сувязным.
Да слова сказаць, у нашых Навасёлках было пяць партызанскіх сем’яў. У немцаў мы былі заложнікамі. Партызаны паставілі на шашы, што вяла ў Койданава, міну. Немцы загадалі рэгулярна валакушамі прачэсваць дарогу. Стараста знайшоў выйсце: у нас, маўляў ёсць партызанскія сем’і, вось і няхай абясшкоджваюць дарогу. Што было рабіць9 Прывязвалі да каня валакушу, я браўся за повад — і ў шлях. Ішоў па дарозе, як па лязе вострага нажа. Але пранесла.
Пасля вызвалення патрапіў на фронт. Быў чатыры разы паранены. Пасля першага ранення (10 верасня 1944 года) дамоў прыйшла «пахаванка», у якой паведамлялася. што радавы Ермаловіч Валянцін Іванавіч запнуў смерцю храбрых і пахаваны ў брацкай мапле за 200 метраў ад хутара Чары Ломжанскага раёна Беластоцкай вобласці. Ад гэтага ранення, да слова сказаць, засталося шэсць асколкаў Як атрымалася з пахавальнай? Пакуль паранены дабіраўся да сваіх з нейтральнай паласы, мая часць змяніла дыслакацыю. Мяне ж палічылі забітым. Мікола, які натой час вярнуўся з Мардовіі, з Лявонам, атрымаўшы «пахаванку», збіраліся шукаць маю магілу. Але тут я адклікнуўся лістом са шпіталя. Спачатку не паверылі, што жывы Думалі, напісаў пісьмо да бою.
Пасля гэтага яшчэ двойчы быў паранены ў Пру сіі і 17 красавіка 1945 года пад Берлінам. Вайна, як бачыш, Міхась, добранька мяне падзіравіла.
—А ці памятаеце тоймомант, калі вы дачуліся абперамозе над файіыстамі?
— Памятаю. У шпіталі ляжаў і хадзіў ужо ў выздараўліваючых. Тады па Германіі блукалі азвярэлыя групоўкі недабітых фашыстаў: разбівалі шпіталі, знішчалі невялікія падраздзяленні чырвонаармейцаў. Мы пра гэта ведалі. Сітуацыя была псіхалагічна напружанай. На ўвесь наш шшталь толыа пяць вінтовак! Адна была нават без мушкі. I раптам чуем страляніну. Рыхтуемся да абароны. А тут нехта ў шпіталь прыбег — перамога!
Назаўтра адбыўся мітынг. Нам выдалі па сто грамаў гарэлкі. А як жа! Дажылі да перамогі, выжылі ў такой страшэннай калатнечы!
Я, праўда, тады так абвострана ўсё гэта не ўспрымаў. He запнуў, ну і добра. Значыць, буду жыць. Са мной у шпіталі ляжаў адзін гомельскі дзядзька, гадоў яму было пад сорак. Дык ён увесь час паўтараў: «Рукі цэлыя, ногі цэлыя! Здаровы! Жонка і дзеці — жывыя. Абдыму іх!»
Потым, калі сам стаў сямейным, нарадзіліся дзеці, толькі і зразумеў пачуцці, душэўны стан таго гамельчука. А тады перамогу ўспрыняў проста: была вайна, і яна нарэшце скончылася
I вы пачалі здзяйсняць сваю мару стаць акцёрам?
— He. Вярнуўшыся з фронту, пайшоў у дзясяты клас. Школу трэба было скончыць, а пасля яе наважыўся паступаць на юрфак. Хацеў быць пракурорам, змагацца з рознай свалатой. Ужо й дакументы падрыхтаваў I трэба ж было завітаць у вясковую бібліятэку. I трэба ж было пацягнуцца да газеты «ЛіМ». А там якраз аб’ява: «Тэатральна-мастацкі інстытут аб’яўляе прыём абітурыентаў». Прызнацца, я і не ведаў, што ў Мінску такі ёсць. Да вайны я хацеў вучыцца ў тэатральнай школе. А тут — інстытут! Сябрам, з якімі збіраўся паступаць на юрфак, кажу: «Хлопцы, пайду ў акцёры». I пайшоў.
Вучыўся я ў выдатных майстроў беларускай сцэны — Саннікава, Міровіча, Арлова. Гэта былі не проста шчырыя, адданыя сваёй працы людзі, а патрыёты Беларусі.
Чаму менавіта сялянскі юнак з Койданаўшчыны захацеў стаць акцёрам?
— Мусіць, душа мая такая. Памятаю, калі вучыўся ў трэцім класе, настаўнік наш Якаў Лук’янавіч Балашэвіч даручыў мне на канцэрце з нейкае нагоды прачытаць «Першыя заробкі» Коласа. He магу сказаць, якім атрымалася тое чытанне, але ўсе хвалілі маё выступленне. Мяне зачаравала сцэна. Наогул, у часы майго дзяцінства людзі вельмі захапляліся мастацкай самадзейнасцю, спектаклі ставіліся ледзь не ў кожнай вёсцы. Бацькаў брат Іосіф, мой старэйшы брат Мікола, іншыя хлопцы і дзяўчаты збіраліся па вечарах у нашай хаце, развучвалі п’есы. Рэпеціравалі, ставілі
спектаклі. Здаецца, мая першая сур’ёзная роля — Марыська ў «Пінскай шляхце» Дуніна-Марцінкевіча. Ставіла спектакль наша, так бы мовіць, сямейная трупа. Мікола іграў Кручкова, Лявон — Пратасавіцкага. Ролю Марыські павінна была выконваць сястра Марыя. Але, калі ёй сказалі, што трэба будзе цалавацца, не пагадзілася прымаць удзел у спектаклі. Як ні ўгаворвалі яе. Я ўсё гэта чуў і прапанаваў: даручыце мне сыграць Марыську. Зрабіў сабе шыкоўны парык. I ўжо, калі паказалі «Пінскую шляхту» ў вясковым клубе, пасля спектакля адзін дзядзька ўсё ламаў сабе галаву: «Усіх акцёраў пазнаў чые яны. а вось дзяўчынку, хоць трэсні, не распазнаў». Гэтатаксама падахвоціла да тэатральнае справы.
Сямікласнікам я напісаў невялічкую п’есу. Яе нават паставілі на школьнай сцэне. Назва ўжо забылася, але помню, што пра шпіёнаў Тады ж была шпіёнаманія. Вяскоўцаў рэгулярна прымушалі прачэсваць лес. He помню, праўда, каб хоць аднаго якога шпега злавілі...
Уразіў мяне вельмі спектакль купалаўцаў па п’есе Крапівы «Партызаны». Паглядзеў яго дзякуючы брату Міколу, які спецыяльна наяго звазіў мяне ў Мінск. Мусіць, усе гэтыя акалічнасці, якія зберагла памяць сэрца, і паўплывалі на той мой выбар.
— Ваша прафесійная дзейнасць пачыначася са сцэны?
— Чатыры гады пасля заканчэння інстытута адпрацаваў у Пінскім абласным драмтэатры. Выконваў ролі характарныя, камедыйнага плану. Але ў тым тэатры давялося сыграць і Пётру з «Апошніх» Горкага. Роля драматычная, трагедыйная. Па ліквідацыі Пінскай вобласці трупа перабралася ў Магілёў. Яшчэ два гады быў акцёрам. А ў 1956 годзе запрасілі на працу ўМагілёўскае культасветвучылішча, дзе да 1985 годавыкладаў рэжысуру і адначасова, каб лепш пазнаць для сябе самадзейнасць, стварыў тэатральны калектыў на шоўкавай фабрыцы, які хутка стаў народным. Узначальваў трупу Краснапольскага тэатра — Аляксей Пысін папрасіў, працаваў рэжысёрам тэатра юнага гледача ў Бялынічах, зараз — у тэатры «Валянцін» Магілёўскага гарадскога Цэнтра кулыуры і вольнага часу.
Свой першы спектакль як рэжысёр паставіў у культасветвучылішчы. Спектакль па п’есе Я. Коласа «Забастоўшчыкі». А ўсіх зрабіў больш за сотню. Больш за ўсё любіў ператвараць у спектаклі п’есы малавядомых драматургаў. Іван Ісачанка напісаў п’есу «Мурын бор» — пра вядомае Крычаўскае паўстанне. Здаў яе ў прафесійны тэатр, чакаў, але п’есу не ставілі. Я зацікавіўся творам, разам з аўтарам зрабілі яшчэ адзін варыянт. Пайшла. Потым паставіў спектаклі яшчэ па дзвюх Ісачанкавых п’есах.
3 «Г аўрошамі Брэсцкай крэпасці» Алеся Махнача адбывалася тое ж самае. Першая пастаноўка гэтага спектакля належыць мне.
Алесю Петрашкевічу прафесійны тэатр адбіў быў ахвоту нават пісаць. Патрапіў я на яго п’есу «Адкуль грэх, адтуль і збаўленне». Аўтар для мяне незнаёмы, п’еса спадабалася. Праз Алеся Махнача запрасіў Петрашкевіча на прэм’ерны паказ спектакля, які паставіў з навучэнцамі культасветвучылішча. Прыехаў і адразу да мяне з пытаннем: «Дзе ўзялі п’есу?» — «У Доме творчасці», — адказваю. «А які варыянт? Я ж п’есу гэту перапісваў шмат разоў. Купалаўцам усё не падыходзіла. Аскоміну набіла яна мне».
Пасля спектакля, а прайшоў ён удала, Алеся Петрашкевіча паклікалі на сцэну. I адтуль ён пакляўся, што стане драматургам.
Колькі гадоў таму з акцёрамі Бялыніцкага ТЮГа паставілі чарговую п’есу Петрашкевіча—«Дагарэла свечачка». Першымі паставілі.
3 акцёрамі тэатра «Валянцін» паставілі спектакль па апавяданні Васіля Быкава «На Чорных лядах». Пераўвасабляем у спектакль п’есу Францішка Аляхновіча «Пан міністр».
— Выўвесь час працуеце дзеля нацыянальнага адраджэння. Гэта што патрэба душы?
— Так, гэта патрэба маёй душы. Я меў шчасцейка нарадзіцца на зямлі крывічоў. У ваколіцах мае роднае вёскі шмат курганоў, людзі апавядаюць мноства цікавых легендаў. У Навасёлках жыў Казімір Кастравіцкі — актыўны ўдзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстання Кастуся Каліноўскага. Яго сын, знакаміты Карусь Каганец, хонь і нарадзіўся ў Сібіры, ды не выракся мат-
чынага слова, стаў беларускім пісьменнікам і, дарэчы, адным з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай Грамады.
Малым я бачыў хату Каруся Каганца. Пахаваны ён на нашых могілках. Mae дзядзькі, бацькаў і матулін браты, закончылі Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, заўсёды размаўлялі толькі па-беларуску, дый самі бацькі заўсёды карысталіся беларускім словам.
Вялікі ўплыў на мяне зрабіў Канстанцін Міхайлавіч Саннікаў. Старэйшы брат Мікола з малых гадоў маіх заразіў беларушчынай і ўвесь час падахвочваў да гэтае нялёгкай і высакароднай справы. He магу не прыгадаць і Аляксея Пысша. Яго бескарыслівае служэнне Беларусі, роднай літаратуры, матчынаму слову было для мяне яркім прыкладам, паслужыла імпульсам для асабістай адданасці адраджэнскай рабоце. Таму ўваходжанне ў «Мартыралог Беларусі», ТБМ імя Ф. Скарыны, БСДГ, падтрымка ідэй БНФ «Адраджэнне» для мяне сталіся заканамернымі, усвядомленымі крокамі.
— Вучняў сваіх вы таксама заразілі беларушчынай?
— Сапраўдны работнік нацыянальнай культуры абавязаны быць патрыётам Радзімы. Без гэтага нельга. Іначай страчваецца сэнс усяе тае работы. А беларуская мова дазваляе чалавеку ў поўнай меры раскрыць талент. Я згадваю аднаго свайго вучня, Міколу Макарцова. Памятаю яго на ўступных экзаменах. Вясковы хлопец, скаваны нейкі. Чытае вершы па-расійску. He ведаю, як быць. Пытаюся: «А па-беларуску вы можаце што-небудзь прачытаць?» — «Магу», — адказвае. I яго быццам святой вадою акрапілі. Во што значыць родная мова! Міколапазней стаў збіральнікам фальклору, стварыў ансамбль «Жалейка», скончыў аспірантуру...
1995
ЗМЕСТ
Ён ачышчаў нашы душы. С. Чыгрын	  3
Зміцер Ермаювіч-Дашчыяскі. Дзядуля	5
Віктар Арцем ’ey. Нястомны руплівец роднай культуры	6
Тамара Братачкіна. Яго жыццёвыя ўрокі	11
Міхась Булавацкі. Беларускі абярэг	13
Алег Дзьячкоў. Мой Валянцін Іванавіч	19
Дзмітрый Ермаловіч. Ён мадэляваў свой свет	22
Ірына Жахаеец. Нязгаснай памяці агонь	23
Міхась Карпечанка. 3 яго браў прыклад	25
Яраслаў Клімуць. Згадкі пра адно дзесяцігоддзе	32
Лілія Кузьменка. Мой добры сябра і дарадчык	39
Алена Куранок. Для сіудэнтаў быў бацькам	43