Ачышчэнне душы
успаміны пра Валянціна Ермаловіча
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 104с.
Мінск 2014
— Прыходзіла запісвацца ў тэатр прыгожая і цікавая дзяўчына, займалася ў тэатральным гуртку.
Я прамаўчаў, але для сябе адзначыў—нейкі знаёмы твар. Адкуль? Адказ на гэтае пытанне я атрымаў на наступнай рэпетыцыі.
Я ўвайшоў у пакой. Каля часошснага століка ў крэсле сядзела дзяўчына ў кароткай спаднічцы. Безумоўна, мне як мужчыну адразу ў вочы кінуліся яе прыгожыя і стройныя ножкі. Потым я глянуў у твар і ўбачыў тую, што калісьці даўно, больш за дзесяць год назад, мне прыснілася. Ермаловіч кажа:
— Знаёмся, наша актрыса. Танюша. .
Я сустрэў сваё каханне. Я ўвіхаўся за ёй больш за год. Некалькі хлопцаў з нашай трупы, значна маладзейшыя за мяне, цікавіліся Танюшай, дарылі ёй кветкі, праводзілі...
Аказваў ёй пяшчотныя знакі ўвагі і Валянцін Іванавіч. Будучы прыкладным сем’янінам, тым не менш ён любіў жанчын, умеў адрозніваць вонкавую і знешнюю прыгажосць ад брыдоты і пустаты, быў галантным кавалерам.
Мне Танюша нават не дазваляла праводзіць яе да інтэрната, дзе жыла. Была яна (у дзявоцтве Таццяна Крукоўская) родам з Бабруйска, займалася ў школьным тэатральным гуртку пад кіраўніцтвам актрысы Бабруйскага тэатра драмы і камедыі, нават планавала паступаць у тэатральны інстытут і мела рэкамендацыі, але пайшла ў медыцыну і на момант паступлення ў тэатральную трупу Ермаловіча працавала ў дзіцячай паліклініцы. А я ў той час быў пры пасадзе — дырэктар!
Аднойчы яна мне паабяцала, што прыйдзе да мяне ў госці, калі зацвітуць дзьмухаўцы наўзгорку мікрараёна«Юбілейны». Я тады жыў у кватэры на другім паверсе Архірэйскага палаца Г. Каніскага па вуліцы Ленінскай і так чакаў! Па сёння памятаю, як пасля прэм’еры яна падышла да мяне. пагладзіла па грудзях і нешта ласкава сказала... Па-нямецку!
Спектакль «Мы нграем Чехова» быў пастаўлены Валянцінам Іванавічам у пачатку 1994 года падчас святкавання юбілею народнага тэатра Дома культуры чыгуначнікаў па некалькіх творах А. П. Чэхава. У аснове былі апавяданні: «Юбілей» (Таццяна выканала ролю Таццяны Аляксееўны — жонкі дырэктара банка А. Шыпучына, я — Кузьмы Хірына, бухгалтара банка), «Жарцік» (Таццяна іграла Надзеньку), «Лебядзіная песня» (я— Суфлёра) і іншыя. Шыпучынаў «Юбілеі» і Васіля Светлавідава, коміка ў «Лебядзінай песні» іграў сам Ермаловіч. Запомнілася гульня самадзейнай актрысы Валянціны Даньковай. У спектаклі была задзейнічана і студэнтка Магілёўскага педінстытута Ірына Язвінская, якая праз нейкі час, атрымаўшы рэкамендацыю ад В. 1. Ермаловіча, паступіла вучыцца ў вышэйшае тэатральнае вучылішчаімя М. Шчэпкіна ў Маскву і трапіла ў клас славутага Юрыя Саломіна. Праз колькі год стала вядучай актрысай Маскоўскага драматычнага тэатра імя Астроўскага і прыязджала ў складзе апошняга на гастролі ў Магілёў выкладала акцёрскае майстэрства ў Вышэйшым тэатральным вучылішчы пры Дзяржаўным акадэмічным Малым тэатры. А шлях у прафесійны тэатр ёй адкрыў рэжысёр Валянцін Ермаловіч!
Спектакль «Мы нграем Чехова» меўвелізарны поспех. 27 мая 1994 года мы паказалі яго ў гарадскім Доме культуры. Затым
адбыліся першыя гастролі, па савецкай завядзёнцы—у вайсковую часць. Пазней спектакль паўтарылі ў абноўленым складзе ў народным тэатры гарадскога Цэнтра кулыуры і вольнага часу.
Восенню 1994 года практычна ўся наша тэатральная трупа следам заВалянцінам Іванавічам вярнулася ўГДК, дзе быў створаны аматарскі тэатр-студыя Ермаловіча. Першым спектаклем стала пастаноўка апавядання Васіля Быкава «На Чорных лядах». Таццяна выканала ролю Валодзькі, а я — Аўстрыякі. Прэм’ера прайшла ў ГДК пры перапоўненай зале, была прысвечана ўгодкам Слуцкага збройнага чыну і добра ўспрынята гледачамі і спецыялістамі.
Я вельмі тэмпераментны, гучны, маю ўласны погляд на ўсё. Таму, магчыма, часта крыўдзіў Валянціна Іванавіча. Каюся. Спрачаўся з ім, не пагаджаўся, упарціўся, часам нават не слухаўся яго парадаў. Валянцін Іванавіч таксама мог павысіііь на мяне голас, крыўдзіўся, але ніколі, падкрэслю — ніколі, не абразіў, не гнаў з трупы, не казаў ліхога слова. Пераконваў, тлумачыў і напрыканцы заўжды падкрэсліваў што ніхто лепей замяне гэтую ролю не сыграе! Што гэта маё. I мне, ды і ўсім нам, верылася ў гэта, дадавала моцы і цікаўнасці. Ніколі не было цяжка ісці на рэпетыцыю. Калі быў маленькі сынок і мы не маглі пайсці на рэпетыцыю, Валянцін Іванавіч прыязджаў да нас сам. Гэтая апантанасць зачароўвала ўсіх.
Я не перабольшваю свае акцёрскія здольнасш. Ведаю, чаго варты. Дзякуючы Валянціну Іванавічу я атрымаў упэўненасць падчас выступаў перад вялікай аўдыторыяй. Mae паводзіны перад мікрафонам падчас прамых радыёэфіраў (я вёў некалькі год забаўляльна-пазнавальную перадачу на «Новае радыё Магілёў»), перад камерай пры стварэнні гістарычных тэлеперадач — усё гэта школа Ермаловіча. Асабліва мне гэта спатрэбілася пры ўдзеле ў масавых агульнагарадскіх народных святах: Каляды, Новы год, Купалле і іншыя. Самым цяжкім быў Новы год. Аднойчы мы з Уладзімірам Бурканавым былі вядучымі ў навагоднюю ноч на плошчы Леніна з 1.00 да 3.00. П’яны натоўп скача, рагоча, кожны «казырае» перад іншымі, лезе на сцэну, нешта хочуць спець, сказаць, міліцыянты, ахоўнікі сцэны кудысьці
зніклі, а ты «ведай ды працуй, забаўляй народ»! Пасля такога нічога не страшна, не кажучы пра студэнцкую аўдыторыю...
Запомнілася наша з Танюшай Купалле на Святым возеры недзе 1997 ці 1998 года. Мы былі вядучымі свята, нашы словы заггісалі на фанаграму. Потым яшчэ два ці тры гады вядучыя былі іншыя, але гаварылі нашымі галасамі!
Ва ўсіх без выключэння агульнагарадскіх і значнай колькасці абласных святаў прымаў удзел Валянцін Ермаловіч. Без яго свята было не свята, асабліва карыстаўся попытам яго беларускі гумар. Мне пашчасціла пару разоў выступаць разам з ім у гумарыстычных народных інтэрмедыях («Доктар і селянін»), Так і стаіць у вушах гучны і працяглы рогат натоўпу, які сабраўся вакол сцэны каля Палаца культуры «Хімвалакно» (цяпер Палац культуры вобласці), на якой выступаў з гумарэскамі Валянцін Іванавіч! А яго выступы ў навучальных установах, дзе ён чытаў беларускія вершы. У апошнія гады жыцця ён выступаў перад школьнікамі і чытаў паэму Якуба Коласа «Новая зямля», якую ведаў на памяць цалкам!
Валянцін Іванавіч быў рэжысёрам, акцёрам, бутафорам, касцюмерам, рэквізітарам, грымёрам (выбітна грыміраваў уласнаручна ўсіх акцёраў, а якія ён рабіў парыкі!), дэкаратарам, майстрам сцэны і г д.
25 лістапада 2001 года я быў узнагароджаны Дыпломам упраўлення культуры Мінскага аблвыканкама за выкананне ролі Дабрыні ў спектаклі па п’есе Міхася Карпечанкі «Дачка волі» на фестывалі аматарскага тэатральнага мастацтва ў г. Беразіно. Лічу, у гэтым заслуга не толькі Ермаловіча-рэжысёра, але і Ермаловіча-бутафора. Менавіта ён уласнымі рукамі, уявіце сабе, з абгортак пачак шдыйскай гарбаты зрабіў мне раннесярэднявечныя даспехі, якія выглядалі са сцэны як сапраўдныя! Таццяна выканала ў спектаклі ролю служанкі-віжкі. За той спектакль на фестывалі наш народны тэатр Магілёўскага гарадскога Цэнтра культуры атрымаў, акрамя высокай адзнакі журы і добрага прыёму гледачоў, кававарку. Яе вырашылі перадаць нашай тэатральнай сям’і. Кававарка па сёння ў нас.
Бачылі мы Валянціна Іванавіча і ў роспачы. У той момант у яго чамусьці былі вінаватыя вочы, У такім стане ён пачуваў сябе «без віны вінаватым». Адбылося гэтавясною 1995 года. Мы паехалі са спектаклем «На Чорных лядах» па апавяданні Васіля Быкава ў Мшск. Выступаць павінны былі ў Доме літаратара. Прыехалі, пераапрануліся і раптам даведваемся, што гледачы, а гэта былі ў асноўным ветэраны-вайскоўцы, не хочуць бачыць спектакль па гэтым творы Быкава. Нам паведамілі, што нашага выступлення не будзе. Валянцін Іванавіч разгубіўся, адчуваў сябе няёмка, але стрываў. He памятаю дакладна, што ён нам казаў Але ў выніку мы адчулі гонар — наш спектакль забаранілі! Вінаватасць і роспач зніклі. Мы адчулі сваю, няхай невялічкую, далучанасць да лёсу герояў твору Васіля Быкава «На Чорных лядах». Менавіта тады мы па-сапраўднаму зразумелі ролю і значнасць тэатра, і гэта таксама — дзякуючы Ермаловічу.
Падобнае я адчуў яшчэ аднойчы. Гэта было ў Оршы. Я прыехаў да бацькоў і прывёз сябрам-аднадумцам відэакасету з запісам нашага спектакля «Калізей» па п’есе М. Матукоўскага. Дарэчы, запісвалі спектакль два відэааператары, адна касета была канфіскавана (зробленая аператарам ГДК), як казалі, адпаведнымі органамі. Ужо на другі дзень і кудысьці знікла. Другі запіс зрабіў Валадар Цурпанаў, ён захоўваўся ў В. I. Ермаловіча (для нас з Танюшай былі зроблены ўрыўкі з нашым выкананнем), і яго я павёз у Оршу. Гэта быў запіс першай пастаноўкі з А. Буркіным у галоўнай ролі — Правадыра. Ён рызыкнуў толыа аднойчы сыграць яе і пасля прэм’еры катэгарычна адмовіўся выходзіць на сцэну ў спектаклях В. I. Ермаловіча. Так натуральна і падобна сыграў Правадыра, што ўсе пабачылі ў ім дзейнага прэзідэнта. Ва ўсіх наступных пастаноўках «Калізея», а мы не адмовіліся ад спектакля, галоўную ролю выконваў сам Валянцін Іванавіч., заўжды пры перапоўненых залах. На гэтым спектаклі наогул заўжды быў аншлаг. Так было і ў Оршы. Навідэапрагляд сабралася багата народу. Спектакль падабаўся, усе адзначалі актуальнасць п’есы, добрую гульню акцёраў і мужнасць рэжысёра.
Мы ўсё ж такі выступілі на сцзне мінскага Дома літаратара. Г эта адбылося 28 сакавіка 1997 года падчас вечарыны, прысвеча-
най 100-м угодкам драматургаВасіля Шашалевіча (1897-1941). Наш, як пазначана ў афіцыйнай праграме-запрашэнні, маплёўскі тэатр-студыя «Машэка» Валянціна Ермаловіча паказаўурывак са спектакля «Сімфонія гневу». Матэрыял аб вечарыне і спектаклі быў змешчаны ў часопісе драматургп і сцэнічнага мастацтва «Тэатральная творчасць» (1997. № 3. С. 44). У рэпартажы названы выканаўцы галоўных роляў: Сальк — Валянцін Ермаловіч, Яўгення, жонкаСалька—ТаццянаПушкіна, дырэктар кансерваторыі — Ігар Пушкін, Альтнэр—Яраслаў Клімуць. Акрамя таго, амаль на паўстаронкі змешчаны фотаздымак сцэны са спектакля.
Летам таго года атрымаў ліст з ЗША ад Юркі Васілеўскага (беларускага гісторыка), у якім ён піша: «ЕІарэшце пабачыў фота тваёй жонкі — на старонках тэатральнага часопіса» (Юрка з’ ехаў у Амерыку значна раней нашага шлюбу). Пасля вечарыны і спектакля, якія прайшлі з поспехам (цытата з часопіса), мы ўчатырох, чакаючы апошняй электрычкі на Асіповічы (Валянцін Іванавіч вырашыўсэканоміць дзяржаўныя выдаткі на гатэль і дабіраццаў Маплёў з Мінска на «перакладных», праз Асіповічы, і правесці там некалькі гадзін ноччу да першага дызеля на Магілёў) і яшчэ некалькі асобаў былі гасцінна прыняты Ірынай і Алесем Марачкінымі, вядомымі дзеячамі беларускага адраджэння і мастацтва. Там жа славуты мастак прэзентаваў нам з аўтографам адбітак сваёй карціны «Нашы любімыя лялькі ў п’есе “Камедыянты”».