Ачышчэнне душы
успаміны пра Валянціна Ермаловіча
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 104с.
Мінск 2014
Сам прыклад таго, як Валянцін Ермаловіч натуральна і прыгожа выкарыстоўваў матчына слова, ягоная артыстычнасць і далікатнасць, думаецца, пакідалі ў сэрцах юных слухачоў глы-
бокі след. Школьнікі ахвотнапрыходзілі ў наш музей паслухаць Ермаловіча. Уражаныя, многія з іх уголас здзіўляліся, што сівы дзядуля па памяці паўгадзіны, гадзіну і больш чытаў «Новую зямлю», ведае столькі вершаў! Нікога не пакідалараўнадушным і непаўторнае выкананне Валянцінам Іванавічам беларускага гумару — аўтарскага і народнага! Да байкі ці то гумарэскі ён яшчэ і каментарый свой дадасць. Ды такі, што на вачах дзяцей ад смеху слёзы заблішчаць.
Адносна абавязковасці. Напрыканцы студзеня 2003 года запланавалі сустрэчу з Валянцінам Іванавічам. Дзень і час узгаднілі загадзя, запрасілі школьнікаў. I трэба ж было такому здарыцца, што пад раніцу таго самага дня ўсчалася вялікая завіруха. Канечне ж, патэлефанавалі Валянціну Іванавічу, каб не выбіраўся з Магілёва.
—А што тут такога? — пачуўся ў трубцы яго роўны спакойны голас. —Падумаеш, завіруха нейкая! Прыйшла, пабудзе і сціхне! He будзем пераносіць сустрэчу. Я раней выеду з Магілёва.
Угаварыць Валянціна Іванавіча пасядзець дома так і не ўдалося. Нягледзячы на тое, што з-за непагадзі былі адмененыя некаторыя рэйсы прыгараднага аўтобуса, яму ўдалося-такі дабрацца ў Бялынічы. Хоць намерзся і нацярпеўся ў дарозе добра.
Такіх людзей, якім быў Валянцін Ермаловіч, наогул не багата.
Адсутнасць жа яго ў кулыурным жыцці Бялыніччыны адчувальная.
He веру ў тое, што незаменных людзей няма.
• Таццяна і Ігар Пушкіны • (Магілёў)
ЁН АДЫШОў, I МЫ ПАКІНУЛІ ТЭАТР...
Кажучы пра Валянціна Іванавіча Ермаловіча, расповед вядзём пра сябе і сваё жыццё. Таму, што Ён — лепшая частка нашага жыцця. Мы пазнаёміліся ў яго тэатральнай трупе, пабраліся шлюбам, і ён быў сватам на вяселлі, а наш старэйшы сын сыграў сваю першую ролю ў яго пастаноўцы, маючы ўсяго два гады. Валянцін Іванавіч часта бываў у нас дома на вуліцы МаўчанскагаўМагілёве, мы былі аднадумцамі наконт мінулага і будучыні Беларусі, тэатральнага жыцця. Нам было з ім вельмі добра, камфортна. Ён адышоў ад нас, і мы пакінулі тэатр. 3 таго часу ніводнай ролі на сцэне без яго!
Валянцін Іванавіч Ермаловіч...
Даволі вялікая драўляная хата недзе пад Мірам. Унутры — кафельная печ, па сценах — у рамках фотаздымкі. Разглядаю іх і бачу адзін, на якім групавы партрэт выпускнікоў Магілёўскага культурна-асветнага вучылішча. Сярод выкладчыкаў вабіць выява аднаго — у беларускай вышыванцы, пад ёй подпіс: «В. I. Ермаловіч».
Гэта было ў хаце бабці Ігара Марзалюка, будучага доктара гістарычных навук, прафесара, дэпутата Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а тады яшчэ студэнтавыпускніка. Яго бацькаскончыўМаплёўскае культурна-асветнае вучылішча, затым інстытут і настаўнічаў на Краснапольшчыне.
Менавіта гэты выпадак заўжды ўзгадваецца нам, калі мы спрабуем аднавіць нашу першую сустрэчу з Валянцінам Іванавічам. Аднак адбылася яна, хутчзй заўсё, на сходах Магілёўскай арганізацыі БеларускагаНароднагаФронту. Тады, у 1990 годзе, на іх збіралася шмат асобаў дэмакратычных поглядаў, але толькі адзінкі мовілі па-беларуску. Сярод іх вылучаўся сваёй моваю і беларускім патрыятызмам, прынцыповасцю ў вырашэнні нацыянальнага пытання В. I. Ермаловіч, прымаючы актыўны
ўдзел у грамадска-палітычным жыцці. Здаецца, ён быў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады.
А можа, мы пазнаёміліся падчас агульнагарадскога свята «Гуканне вясны»? Ці не ўпершыню гарадскі аддзел культуры наладзіў беларускае гуканне. а не рускую «масленіцу». Рэжысёрам свята была Зінаіда Білык, ёй катастрафічна не хапала хлопцаў. Тады арганізатары выйшлі на сяброў культурна-асветніцкай суполкі беларусаў г. Маплёва «Машэка», і мы ўтраіх (Ігар Пушкін, Ігар Марзалюк і Алесь Сердзюкоў) пагадзіліся прыняць удзел у правядзенні свята ў Пячэрскім лесапарку. Адбылося яно 8 красавіка 1990 года. Добра помню, бо быў моцна ўражаны, як мой дырэктар атрымаў ліст з гарвыканкама, каб мяне адпускалі з працы на рэпетыцыі з захаваннем заробку, а галоўнае тым, што папрасілі пашпартныя дадзеныя і паведамілі — за ўдзел у свяце нам заплацяць грошы. Я пабачыў каштарыс выдаткаў на правядзенне свята, а там было надрукавана: «Белоруссы: 4x15 рублей». Мая першая роля — Беларус, і каштаваў ён у савецкай Беларусі 15 рублёў! Чацвёртым быў Вячаслаў з мастацкай самадзейнасці. Пазней я даведаўся, што ён — малодшы сын Валянціна Ермаловіча. Мы суправаджалі Ярылу, чыталі нейкі вершаваны тэкст, трымалі, «на баране седзячы», нейкую мажную кабету «вясну», таньчылі з дзяўчатамі, якіх было па некалькі дзясяткаў на кожнага з нас. На свяце чытаў вершы і Валянцін Іванавіч Ермаловіч.
Наступны раз мы пабачыліся 8 чэрвеня 1991 года. Суполка «Машэка» наладзіла ў Маплёўскім абласным мастацкім музеі вечарыну, прысвечаную 330-годдзю атрымання Маплёвам герба (1661). Тады мы марылі, што гэты герб будзе гербам сучаснага Маплёва, што і адбылося ў 2005 годзе. На вечарыну запрасілі славутага гісторыка Міколу Ермаловіча, брата Валянціна Іванавіча. Апошні не прамінуў прыйсці на вечарыну і паслухаць трыумфальны выступ брата перад магілёўскай моладдзю і грамадскасцю. Пасля вечарыны, у чаканні начнога цягніка на Мінск, гісторык, фальклорны гурток дзяўчат з Мінска, арганізатары і частка цікаўных рушылі ў гарвыканкам, які тады знаходзіўся ў Доме Саветаў Памочнік старшыні гарвыканкама Віталь Ba-
сількоў адчыніў кабінет кіраўніка выканаўчай улады горада, выцягнуў са старшынёўскай шафы бутэльку чырвонага віна, крышталёвыя шклянкі, і пацякла няспешлівая размова аб мінулым і будучыні Беларусі. Усе прысутныя бачылі яе незалежнай і самастойнай краінай.
Але ж гэта ўсё былі этзадычныя су стрэчы з Валянцінам Іванавічам. Па-сапраўднаму ўсё пачалося, паводле хронікі суполкі «Машэка», 9 снежня 1992 года. Увечары на пасяджэнне суполкі «завітаў Валянцін Ермаловіч з прапановай паставіць спектакль да Дня Волі» і наогул ішла размова аб стварэнні на базе суполкі «Машэка» і Таварыства беларускай мовы беларускамоўнага тэатра. Ідэю падтрымалі, і з 16 снежня пачаліся рэпетыцыі.
У 2012 годзе я працаваў з архіўнымі дакументамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і пазнаёміўся з цікавай дзелавой паперай. Тагачасны міністр культуры Рэспублікі Беларусь Я. Вайтовіч у сваёй справаздачы Савету Міністраў ад 4 студзеня 1993 года аб выкананні Дзяржаўнай праграмы развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Рэспубліцы Беларусь адзначыў наступнае: «Адбываецца адраджэнне мовы — праз беларускі прафесійны і аматарскі тэагры... перадаўшы свайму выхаванцу Краснапольскі народны тэатр, стварае аматарскі беларускі тэатр на базе суполкі “Машэка” ў Магілёве вядомы ў рэспубліцы рэжысёр В. Ермаловіч» (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 974. Воп. 4. Спр. 7. Арк. 1). Праз некалькі год гэты калектыў атрымаў званне народнага тэатра пры гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу.
Прэм’ера спектакля адбылася 25 сакавіка 1993 года ў гарадскім Доме культуры (пазней гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу) і была прысвечана 75-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Суполкаўцы паказалі 3-і акт п’есы Францішка Аляхновіча «Няскончаная драма». Шчыра прызнаюся — некаторыя ролі зусім не памятаю, а іншыя па сёння хвалююць сэрца і душу! He засталася ў памяці і тая роля.
У буклеце «Тэатр Валянціна Ермаловіча запрашае на прэм’еру “Жартаўлівы Пісарэвіч” паводле твораМаксіма Гарэцкага» памылкова напісана, што тэатр згуртаваўся ў 1994 годзе і
аснову яго склалі студэнты Магілёўскага педагагічнага інстытута разам з дэканам Яраславам Клімуцем, а «пазней далучыліся прадстаўнікі згуртавання «Машэка» I. Пушкін і Т. Крукоўская». Памылкова пазначаны год, гэта адбылося раней, а Таццяна Крукоўская ніколі не ўваходзіла ў склад «Машэкі».
Вельмі важнай падзеяй у станаўленні тэатра Валянціна Ермаловіча пры ГДК (ГЦК) было святкаванне Дзядоў у 1993 годзе. Адбылася яна 30 кастрычніка ў кавярні на друпм паверсе ГДК. Арганізацыяй яго займаўся тагачасны старшыня суполкі «Машэка» (з 03.06.1993) СяржукКуляпн, сёння добравядомы бард, журналіст і арганізатар фэсту «Вялікая бард-рыбалка» і Таварыства беларускай мовы на чале з Яраславам Клімуцем. Трэба сказаць, што на той час істотна змяніўся склад суполкі, прыйшлі новыя сябры, усё большую ролю сталі адыгрываць студэнты філалапчнага факультэта педінстытута. Свята атрымалася вельмі запамінальным і пранікнёным. У гэтым была вялізная заслуга вядучага — Валянцша Ермаловіча.
Вось так і гуртавалася аснова новага тэатра. Менавіта тады я вырашыў пайсці ў тэатральны калектыў Валянціна Іванавіча, які ён набіраў у Доме культуры чыгуначнікаў. Тым больш, што значная частка студэнтаў па рэкамендацыі Я. Клімуця пацягнулася туды ж. Маё канчатковае развітанне з «Машэкам» адбылося пасля святкавання Дня Волі 25 сакавіка 1994 года. Было гэта ў лялечным тэатры, які тады ўзначальвала Н. П. Аўдзеева, у будучым двойчы дэпутат парламента Рэспублікі Беларусь. Тады яна яшчэ дазваляла правесці імпрэзу «нацыяналістам». Я быў вядучым, выступалі — гісторык Анатоль Сідарэвіч, дэпутат Лявон Дзейка, старшыня згуртавання беларускіх вайскоўцаў а пазней вядомы палітык Мікола Статкевіч, спявалі Кастусь Герашчанка, Васіль Аўраменка, Сяржук Кулягін і Ігар Мухін-Рабянок, але найбольшай падзеяй вечарыны стаў спектакль А. Петрашкевіча « Дагарэла свечачка» ў пастаноўцы Бялыніцкага народнага тэатра пад кіраўніцтвам рэжысёра Вялянціна Ермаловіча.
Восенню 1993 года Валянціна Іванавіча запрасілі аднавіць дзейнасць народнага тэатра Дома культуры чыгуначнікаў рыхтаваліся, здаецца, да 70-гадовага юбілею тэатра. Неабходна
было стварыць практычна цалкам новы тэатральны калектыў і падрыхтаваць прэм’еру. Пачаліся рэпетыцыі вялікагаспектакля пад назвай «Мы нграем Чехова».
Мне не вельмі хацелася ісці, бо тэатр рускамоўны, але запрасіўсамЕрмаловіч! Я на той момантужо не могяму адмовіць, бо настолькі зблізіўся з ім па поглядах і трапіў пад яго аўру — быў зачараваны яго апантанасцю, прынцыповасцю, нязломнасцю характару, але адначасова дабрынёй і велікадушшам.
Там і адбыўся самы вялікі цуд у маім жыцці. Я люблю з’яўляцца перад людзьмі з шумам, экспрэсіяй, усмешкай, адразу паказваючы ўсім, які я непаўторны. Так было і ў той восеньскі вечар, калі я зайшоў, не — уварваўся, у пакой на другім паверсе Дома культуры чыгуначнікаў, дзе праводзіліся рэпетыцыі народнага тэатра. Адразу стаў нешта казаць, вітацца і адначасова распранацца I не адразу заўважыў, што з правага боку ад увахода каля люстэрка сціпла сядзела прывабная дзяўчына ў берэціку. Яна пабыла нядоўга і сышла, нешта пачуўшы ад Валянціна Іванавіча. А той павярнуўся да мяне і кажа: