• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ачышчэнне душы успаміны пра Валянціна Ермаловіча

    Ачышчэнне душы

    успаміны пра Валянціна Ермаловіча

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 104с.
    Мінск 2014
    Прыгадваю 70-гадовы юбілей найстарэйшагаўБеларусі Краснапольскага народнага тэатра, калектыў якогатады ўзначальваў Валянцін Ермаловіч. Калі па яго запрашэнні мы з тэатразнаўцам Ю. Сохарам прыехалі ў Краснаполле, нашаму здзіўленню не было мяжы. Мы ўбачылі ў рэпертуары тэатра ажно пяць спектакляў! Гэта быў подзвігу народнай тэатральнай культуры!
    He абміну падзею, якая зрабіла вялікі ўплыў на творчасць Валянціна Іванавіча. Г эта знаёмства і сяброўства з паэтам-франтавіком Аляксеем Пысіным. Калі яны збіраліся разам, перад іхнімі вачамі не-не дый адкручвалася стужка памяці ваеннага ліхалецця Можа, таму і пакінуў Аляксей Пысін Валянціну Ермаловічу вось такі аўтограф на сваім двухтомніку: «Валянціну Ермаловічу, шчыраму пабраціму па франтах Вялікай Айчыннай».
    Па творах Аляксея Пысіна са студэнтамі культасветвучылішча рэжысёр падрыхтаваў літаратурна-драматычную кампазіцыю, з якой выступалі на прадпрыемствах, у калгасах і саўгасах Магілёўшчыны. Рыхтавалі сумесна з паэтам і драматычныя кампазіцыі па творах беларускіх паэтаў і празаікаў, займаліся
    прапагандай іх творчасці не толькі на Магілёўшчыне, але і за межамі вобласці.
    Аднойчы пры чарговай сустрэчы Аляксей Пысін запытаўся ў Ермаловіча: «А чаму ты сам не выступаеш з мастацкім чытаннем?» I Валянцін Іванавіч пагадзіўся, пачаў папаўняць свой рэпертуар. Па хадайніцтве А. Пысіна Саюз пісьменнікаў Беларусі атэставаў яго як майстра мастацкага слова.
    Амаль ва ўсіх спектаклях Валянцін Іванавіч прымаў удзел і як артыст. Па-народнаму маляўнічымі, сакавітымі, жыццёвымі створаныя ім вобразы Пустарэвіча ў купалаўскай «Паўлінцы», Васіля—у дудараўскім «Вечары», Цярэшкі — у макаёнкаўскім «Трыбунале»...
    А яшчэ вельмі рупілаяму «адкопваць» забытыя, непастаўленыя, малавядомыя творы і даваць ім сцэнічнае жыццё. Звярнуўся ён і да забытага як драматурга Максіма Гарэцкага і паставіў найактуальнейшы спектакль «Стогны душы».
    У застойныя часы на адрас Валянціна Ермаловіча з боку некаторых начальнікаў ад якіх залежала яго творчасць, ляцелі кпіны, маўляў, «копаешься в каком-то старье». Валянцін Іванавіч прайшоў праз гэтыя калючкі і, бясспрэчна, пакінуў даволі прыкметны след у беларускім народным тэатральным мастацтве. Гэта, можна сказаць без перабольшання, руплівец Г алубкоўскага складу.
    Валянцін Ермаловіч на вайне
    верасні 1443 года.
    ЕРМАЛОВІЧ Валянцін Івана яіч, вёска Малыя Навасёлкі Дзяржынскага сельсавета, рада вы, загінуў у верасні 1944 года \ Полыпчы.
    ЖЫБУЛЬ Іосіф Вікенцьевіч
    Валянцін Ермаловіч у спісе тых, хто загінуў у гады Другой сусветнай вайны
    Бялыніцкі народны тэатр юнага гледача.
    Валянцін Ермаловіч у ролі Цярэшкі Калабка ў спектаклі «Трыбунал»
    Усё яшчэ наперадзе...
    Дэпутацкае пасведчанне
    Прэм'ера спектакля «Канвеер» па п’есе Міхася Карпечанкі ў пастаноўцы Валянціна Ермаловіча ў Бялынічах
    У Бялыніцкім раённым мастацкім музеі імя В. К. БялыніцкагаБірулі (злева направа) заслужаны мастак Беларусі Антон Бархаткоў, пісьменнік Віктар Карамазаў, Валянцін Ермаловіч
    У Магілёве пасля прэм’еры спектакля «Людвіка і Фабіян»
    Людміла Рублеўская, Уладзімір Сіўчыкаў, Віталь Скалабан, Віктар і Максім Шніпы, Валянцін Ермаловіч, Леанід Шчарбінскі, 2003 г.
    • Аляксандр Марзалюк • ( Краснаполле)
    МЫ ПОМНІМ ЦЯБЕ, ВАЛЯНЦІН ІВАНАВІЧ!
    Мне запомніўся Валянцін Ермаловіч як чалавек шырокай натуры і глыбокай душы, гуманны і праўдзівы, адукаваны і ветлівы, дзейсна-актыўны.
    Артыст, ён умеў добра, проста, шчыра і даступна гаварыць на чыстай беларускай мове з самымі рознымі людзьмі. Яго аўра дыхала чысцшёй мовы, інтэлігентнасцю, высокай культурай і зачароўвала слухачоў
    Я пазнаёміўся з Валянцшам Іванавічам у 1959 годзе у Магілёўскім культасветвучылішчы, дзе ён выкладаў тэатральную справу. Асабліва цікава і весела праходзілі заняткі па грыме, распрацоўцы і пастаноўцы мізансцэн. Ён лічыў мяне сваім земляком, бо я родам са Стаўбцоўшчыны, а ён быў з Дзяржынскага раёна.
    Паўторна лёс звёў нас на Краснапольшчыне ў 1978 годзе, калі я працаваў настаўнікам гісторыі і дырэктарам Ленінскай сярэдняй школы, а Валянцін Ермаловіч кіраваў нашым народным тэатрам. Часта сустракаліся на розных раённых нарадах, на якіх ён заўсёды выступаў толькі па-беларуску.
    Выступаў Валянцін Іванавіч і ў нашай школе, як ветэран Вялікай Айчыннай вайны, прывозіў і спектаклі.
    He прыпомню зараз аўтара п’есы, у якой да рэжысёра прыйшла вясковая дзяўчына і прасіла прыняць яе ў артысты тэатра.
    —Што галоўнае для артыста? — пытаецца Валянцін Іванавіч.
    — Ужыцца ў ролю, — кажа наша загадчыца клуба.
    Валянцін Ермаловіч знімае з рукі гадзіннік, кладзе на стол і кажа:
    — Калі ты яго ўкрадзеш, каб я не бачыў, прыму ў тэатр.
    Дзяўчына ўскшела.
    —Ах ты, такі-сякі, зладзейку з мяне робіць! — і пачала кідаць у яго рэчы, што ляжалі на стале.
    Валянцін Іванавіч закрыў твар і вочы рукамі, а тая хоп гадзіннік са стала.
    — Малайчына, — падахвочвае рэжысёр Ермаловіч. — Быць табе артысткай!
    Вось так ён іграў, так распрацоўваў мізансцэны. А таму і спектаклі яго вызначаліся натуральнай ігрой акцёраў, псіхалагічнай напоўненасцю.
    • Мікола Мінчанка • (Клімавічы)
    ДЗВЕ СУСТРЭЧЫ
    На адным з абласных творчых семінараў да мяне падышоў магілёўскі празаік Уладзімір Дуктаў і бадзёра сказаў:
    — Знаёмцеся: Валянцін Іванавіч Ермаловіч.
    Па нотках у яго голасе я зразумеў, што знаёмства невыпадковае. Некалі раней мы з Уладзімірам Уладзіміравічам разам працавалі ў клімавіцкай раённай газеце «Новае жыццё». Сюды, пасля заканчэння Белдзяржуніверсітэта, ён прыехаў на работу. Мы добра ведалі адзін аднаго.
    Уладзімір адышоў ад нас, а Ермаловіч сказаў:
    — Прабачце, гэта я напрасіўся на знаёмства.
    I спытаў:
    — Вы ўсё ж там працуеце?
    Я адказаў, што месца работы не змяніў.
    Ермаловіч працягваў:
    — Я працую кіраўніком народнага тэатра на Краснапольшчыне.
    — Выходзіць, што на радзіме вядомага паэта Аляксея ЕІысіна, — сказаў я. — Калі зайшла размова пра ЕІысіна, то я ведаю, што вы сябравалі.
    — У нас з Аляксеем Васільевічам былі цёплыя, добразычлівыя адносіны. Гэта быў вельмі шчыры і шчодры настаўнік.
    Я ўважліва сачыў за творчасцю гэтага таленавітага земляка, — дадаў Ермаловіч. Яго шэрыя з прываблівым блакітам вочы выдавалі той сум, які адчуваўся і ў голасе Валянціна Іванавіча.
    Я перапісваўся з Аляксеем Васільевічам, і нашы сустрэчы з ім заўсёды напаўнялі сэрца новай энергіяй, а розум — новымі творчымі задумамі.
    — Вы не будзеце супярэчыць маёй просьбе, — прадоўжыў гутарку Валянцін Іванавіч. —Я ведаю, што вы даволі працяглы час знаходзіліся ва Украіне. Як, на вашу думку, ці ведаюць там пра творчасць нашых пісьменнікаў?
    У Жытомірскім педінстытуце, дзе я вучыўся, студэнты даволі дасканала вывучалі творы ВасіляБыкава. Многіх прываблівала яго творчасць. Асабліва там ведаюць яго аповесці «Альпійская балада», «Трэцяя ракета» і некаторыя іншыя. Шануюць там творчасць Івана Шамякіна, Івана Мележа. Знаёмыя з паэзіяй Рыгора Барадуліна. I, вядома, шануюць, як і свайго Тараса Шаўчэнку, Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча.
    — Я рады, што беларускія творцы кранаюць сэрцы не толькі сваіх землякоў, — сказаў Ермаловіч і нечакана спытаў: — Калі не сакрэт, а чаму вы вярнуліся ў Беларусь?
    Я крыху сумеўся і адказаў:
    — Ведаеце, як гэта бывае: пацягнула ў родныя мясціны.
    — Выходзіць, дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся,—удакладніў Валянцін Іванавіч.
    Мы гутарылі, як даўно і добра знаёмыя. I пра многае паспелі пагаварыць 1 праМагілёў, які робіццаўсё прыгажэйшым, і пра Клімаўшчыну, і пра Краснапольшчыну, і пра многае іншае.
    На наступным творчым семінары мы яшчэ больш зблізіліся. Валянцін Ермаловіч гаварыў пра тое, што ў кожным раёне можна стварыць самадзейны тэатр. Ён бы аб’ядноўваў і гуртаваў людзей, якіх прываблівае сцэна. На Беларусі ёсць таленавітыя драматурп, п’есы якіх можна паставіць і ў раённых цэнтрах. Драматургія — гэта не абстрактнае паняцце, а мастацтва, якое заклікана выхоўваць чалавека.
    Як і ў кожнай справе, у мастацтве дзейнічаюць людзі апантаныя, упэўненыя ў тым, што яны нясуць святло ў нашы душы.
    Мы не дамаўляліся аб новых сустрэчах. А калі быць болып дакладным, то не паспелі гэта зрабіць, бо пачаўся той драматычны разбуральны працэс, які закончыўся развалам Савецкага Саюза.
    Пазней у абласным друку з цікавасцю прачытаў успаміны Валянціна Ермаловіча аб перажытым. Ён пісаў пра жудасныя выпрабаванні, якія выпалі на яго долю ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта была суровая праўда пра той час, калі Валянцін Іванавіч змагаўся занашу будучыню, заросквіт роднай Беларусі
    • Адена Некрашэвіч • (Магілёў)
    ЧАААВЕК АД БОГА
    Спрабую вызначыць, хто для мяне Валянцін Іванавіч Ермаловіч. Ён не быў маім сваяком, хаця некаторыя з-за нашых цёплых зносін лічылі яго маім хросным бацькам. Я ніколі не іграла ў яго таленавітых тэатральных пастаноўках, хаця нашы лёсы, як ні гучна гэта сказана, звязала менавіта сцэна. Нас цяжка назваць сябрамі ў агульнапрынятым сэнсе гэтага слова хопь бы па той прычыне, што розніцаваўзросце быладаволі салідная. I проста добра знаёмымі таксама, бо Валянцін Іванавіч адназначна быў для мяне нейкім значна болыпым. Ён, бадай, быў і застаецца неад’емнай часткай майго свядомага жыцця: нягледзячы на тое, што за ўвесь час мы сустрэліся не больш за пару дзясяткаў разоў, падчас з інтэрвалам у некалькі гадоў, я пастаянна адчувала нябачную сувязь з гэтым незвычайным чалавекам. Ён, нібыта ўспышка, з’яўляўся на тым ці іншым этапе майго жыцця, а потым зноў знікаў на няпэўны час...
    Пазнаёміліся мы яшчэ ў сярэдзіне 1980-х гадоў на маёй малой радзіме, у г. п. Краснаполле, дзе Ермаловіч працаваў рэжысёрам народнага тэатра. Мы неаднаразова разам удзельнічалі ў канцэртах мастацкай самадзейнасці: я спявала, ён іграўу спектаклях. Гэта быў рэжысёр, акцёр і чалавек ад Бога: светлы, добры, ад-
    крыты, чуллівы. Дарэчы, мне заўсёды здавалася, што ён не іграў а жыў на сцэне — настолькі арганічным, яскравым, шчырым і нефалыпывым Валянцін Іванавіч выглядаў у ролі кожнага свайго героя. I так хацелася калі-небудзь апынуцца на сцэне разам з ім! Праз колькі год гэта мара амаль збылася, але...
    У наступны раз мы сустрэліся толькі на пачатку 1990-х ужо ў Бялынічах, куды мяне закінуў лёс. В. I. Ермаловіч па-ранейшаму працаваў рэжысёрам народнага тэатра, толькі ўжо бялыніцкага, а я — спявала для душы ў мясцовым фальклорным ансамблі «Бялыніцкія музыкі». Апрача таго, Валянцін Іванавіч нярэдка наведваўся ў мясцовую раёнку, на працу ў якую мяне, дарэчы, сагітаваў мой зямляк Міхась Карпечанка, які аказаўся добрым сябрам «дзеда» (так у вузкім коле мы называлі ВалянцінаЕрмаловіча). Здаецца, з таго часу мы сталі яшчэ бліжэй. Як людзі, якіх звязвала нейкае агульнае мінулае. Сустракаючыся, прыгадвалі Краснапольшчыну, нашых агульных знаёмых. Валянцін Іванавіч штораз жыва цікавіўся маімі справамі, поспехамі і пераменамі ў жыцці. I вось аднойчы здарылася тое, аб чым я калісьці так марыла—вялікі рэжысёр прапанаваў мне ролю Паўлінкі ў сваім будучым аднайменным спектаклі, Паяго меркаванні, з мяне магла б атрымацца добрая і, галоўнае, галасістая Паўлінка. Я была на сёмым небе ад шчасця і, канечне ж, з радасцю пагадзілася, на той момант яшчэ не ведаючы, што нашу пад сэрцам дзіця...