Ачышчэнне душы успаміны пра Валянціна Ермаловіча

Ачышчэнне душы

успаміны пра Валянціна Ермаловіча
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 104с.
Мінск 2014
28.76 МБ
...Сівы лысаваты чалавек з добрымі і мудрымі вачыма спакойна выслухаў расповед пра новае грамадскае аб’яднанне і нашы аргументы, чаму менавіта яму прапануецца ўзначаліць магілёўскую філію, і, крыху падумаўшы, сказаў: «Што ж, калі трэба — я згодны». Сказана гэта было настолькі па-будзённаму проста, што я грэшным чынам падумаў: а ці ж разумее чалавек, на што ён дае згоду?
I вось цяпер, седзячы ў адной з аўдыторый верхняга паверха вучэльні без святла. якое не ўключалі, каб тыя, што мітусіліся ля зачыненых дзвярэй, не адразу нас знайшлі, я ўслухоўваўся, што скажа гзты чалавек. А ён, як падалося мне, прычмурэламу беларусу, казаў не пра тое. Коратка азначыўшы, што задача новага грамадскага стварэння—вярну ць з небыцця імёны людзей, зніклых у жудасным чэраве сталінізму, ён пачаў гаварыць... аб мове.
«Сярод самых жудасных злачынстваў сталінізму — тое, што ён расстраляў нашу родную мову. Вяртанне роднай мовы да жыцця — адна з асноўных задач нашай дзейнасці. Трэба вярнуць мову нашым дзецям. Трэба, каб дзеці ў пачатковай школе навучаліся на роднай мове...»
Пра што ён кажа?! — свярбела ў маёй галаве. — Вяртанне мовы — патрэбная справа, але ж сёння трэба думаць, як з камунізму выкараскацца, як дамагчыся павап да людзей іншай думкі, каб ім не трэба было з’язджаць з радзімы ці прайіраць нары ў вязніцы! Дый шмат іншых праблем дзяржаўнага ўзроўню ёсць, непараўнальна больш важных, чым праблема вяртання да жыцця роднай мовы...
Разуменне праваты гэтага чалавека прыйшло пазней. Як пазней прыйшло і разуменне прычын яго згоды на пасаду старшыні. Ён не збіраўся займацца арганізацыяй дзейнасці «Мартыралогу », бо проста не меў на гэта часу. Але ён зразумеў, што наіўным энтузіястам новай і досыць рызыкоўнай справы патрэбна прыкрыццё. I ён вырашыў прыкрыць іх сваёй постаццю. Ён ніколі не лічыў гэтае рашэнне нейкім гераізмам і вельмі бянтэжыўся і непакоіўся, калі пра гэта пачыналі неяк узнёсла распавядаць.
Ермаловіч нядоўга быў старшынёй магілёўскай філіі «Мартыралога Беларусі». Пасля таго, як дзейнасць філіі адносна нармалізавалася, яе пачалі прызнаваць і выпускаць на старонкі магілёўскіх газет, пры ўдзеле філіі праводзіліся нарады і дыскусіі ў Доме палітасветы і нават шматтысячныя мітынгі на Савецкай плошчы, ён папрасіў вызваліць яго ад гэтага абавязку. Далей філіяй кіравалі тры яго намеснікі, як сустаршыні. Але ад дзейнасці філіі ён не адышоў, яго часта можна было бачыць на нашых мерапрыемствах.
Палітыка ўсё ж не была яго жыццём. Яго жыццём быў тэатр. Ён, выпускнік Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, быў адным з тых, з каго напачатку 50-х гадоў мінулага стагоддзя аднаўляўся Магілёўскі драматычны тэатр. Сыграўшы дзясяткі роляў самага рознага амплуа, ён затым пачаў вучыць гэтай справе навучэнцаў культасветвучэльні (зараз — каледж мастацтваў). I праз гэта ўзняўся да працы рэжысёрскай. За свой век ён стварыў ці вярнуў да жыцця пяць самадзейных тэатраў, чатыром з якіх прысвоена званне «народны». Пералік пастаўленых ім спектакляў займае ў Тэатральнай энцыклапедыі амаль старонку. Пераважнай большасцю гэта спектаклі беларускіх аўтараў і на беларускай мове.
А за больш як дзесяцігадовае і досыць плённае кіраўніцтва Краснапольскім народным тэатрам з ініцыятьівы паэта А. Пысіна быўуганараваны званнем заслужанага дзеяча кулыуры Беларусі. Гэтаму тэатру ён аддаваўся цалкам, праводзячы значную частку свайго жыцця ў дарозе, бо даводзілася штотыдзень, а калі і два-тры разы на тыдзень, ездзіць з Магілёва, за сто кіламетраў, у Краснаполле, праводзіць там дні і ночы, а потым вяртацца
назад, каб паспець на заняткі ў вучэльню. У Краснаполлі дагэтуль успамінаюць гэтага чалавека з вялікай павагай і цеплынёй.
А потым быў тэатр у Бялынічах, тэатры ў Магілёве. Роля рэжысёра тэатра «Валянцін» пры Магілёўскім гарадскім Доме культуры і вольнага часу стала апошняй роляй яго жыцця. У гэтай ролі ён і пакінуў наш свет, не дажыўшы тры месяцы да 80-годдзя.
НарадзіўсяВалянцінЕрмаловіч 17студзеня 1925 годаўсялянскай сям’і з хутараМалыя Навасёлкі пад Койданавам наземлях памешчыка Казіміра Кастравіцкага, славутага сваім сынам Карусём Каганцом, на тых землях і пахаваным. Ён быў чацвёртым у сям’і Івана Ермаловіча. А другім з тых чатырох быў Мікола, які пазней вызначыўся як дасшпны даследчык старадаўняй беларускай гісторыі. Валянцін вельмі паважаў свайго старэйшага брата, ганарыўся ім, збіраў усе яго кнігі, братавы публікацыі ў друку ці публікацыі аб ім, аб яго навуковай дзейнасці.
Дзяцінства яго наўрад ці можна назваць шчаслівым. Гаспадарка Івана была немалой і досыць спраўнай, і сям’я магла б жыць бязбедна, каб не сквапнасць бальшавікоў, што захапілі ўладу і пачалі люта вынішчаць усе зародкі ненавіснага ім капіталізму. Спачатку «кулакоў»-аднаасобнікаўабкладвалі рознымі ўсё большымі і болыпымі падаткамі, потым, з пачаткам так званай «калектывізацыі», тых, хто не хацеў «калектывізавацца», пачалі раскулачваць і высылаць.
Іван Ермаловіч таксама не спяшаўся памяняць хутарскую волю на калгаснае жыццё і на прапанову перасяліцца ў вёску катэгарычна адмовіўся. Але не ведаў, з кім мае справу: адной раніцай прыехалі калгаснікі і садралі дах з хаты. Сям’я вымушана была перасялійца ў вёску Навасады. А Івана арыштавалі і асудзілі на «дзесяць год без права перапіскі» (сёння ўжо не сакрэт, што гэтымі словамі тады прыкрывалі расстрэл). Далей трох сыноў і дачку гадавала адна маці.
Уражанні яго дзіцячых гадоў так ці інакш маюць палітычныя адценні. Успамінаў, што вяскоўцаў некалькі разоў прымушалі шарэнгамі прачэсваць лясы, так лавілі польскіх шпіёнаў.
А яркім уражаннем ваеннага часу было «завочнае» змаганне фашыстаў з партызанамі за вёску. Партызаны мініравалі пады-
ходы давёскі. Тады гітлераўцы прымушалі жыхароў паселішча браць валакушы і цягнуць па мінным полі. Коштам некалькіх чалавечых жыццяў поле размініравалася. Так некалькі разоў цягаў валакушу і Валянцін, але пашанцавала. Нарэшце страх перад смерцю ад міны перамог страх перад захопнікамі і сяльчане ўзбунтаваліся: «Няхай цягнуць валакушы тыя жанкі, чые мужы ў партызанах!» На тым мінная вайна і скончылася.
Па вызваленні вёскі Валянцін пайшоў ваяваць. «Таксама крычаў “За Радзіму! За Сталіна!”?» — пытаюся. «Не, такога не чуў. Беглі ў атаку, сціснуўшы зубы. He крычалі, а стралялі. Які сэнс крычаць, калі цябе ўсё адно не пачуюць у тым грукаце9»
У бітве ля хутара Чары пад Беластокам быў цяжка паранены. Палічылі забітым — і дадому прыйшла пахаванка: «... пал смертью храбрых... похоронен возле хутора Чары...» Але «пахаваны» ўваскрос і вярнуўся дадому. Вярнуўся, каб пражыць яшчэ амаль шэсцьдзясят яркіх гадоў, насычаных справамі дзеля роднай Беларусі, клопатам аб яе долі.
3 гумарам успамінаў, як паступаў у тэатральна-мастацкі інстытут, куды вельмі хацелася, але была істотная перашкода: не выгаворваў літары «р». Доўга падбіраў тэкст для мастацкага чытання, дзе б не было непрыемнай літары. I ўвесь час трэніраваўся ў яе выгаворванні. На іспытах гэтай заганы не заўважылі, потым выкладчыкі здзіўляліся, як гэтага можна было не заўважыць. Але за пяць інстытуцкіх гадоў літару адолеў.
Потым сам, прымаючы іспыты ў культасветвучэлыгі, спачуваў коснаязыкім вясковым юнакам. Аднаго з іх запомніў асабліва: на фоне галасістых і добра падрыхтаваных выпускнікоў гарадскіх школ гэты юнак выглядаў нязграбна і збянтэжана. Загадзя падрыхтаваны рускамоўны верш прачытаў зусім невыразна, глытаючы ці скажаючы на беларускі лад словы.
Камісія ўжо пераглядвалася, збіраючыся развітацца з хлопцам, бо «ўсё зразумела». Але Ермаловіч папрасіў пачакаць хвілінку і загаварыў з хлопцам па-беларуску, прапанаваўшы яму расказаць аб вясковым жыцці на сваёй мове. Той ажывіўся, як бы расправіў плечы і пачаў з такім гумарам распавядаць розныя гісторыі з вясковага жыцця, што члены камісіі замілавана
заўсміхаліся. Хлопец быў прыняты ў вучэльню. Пазней Мікола Макарцоў стане галоўным рэжысёрам масавых мерапрыемстваў у рэспубліцы, адным з арганізатараў «Дня беларускага пісьменства і друку».
Памёр Ермаловіч нечакана, як часта бывае ў такіх выпадках, бо, няіледзячы на сталы ўзрост і карагод хваробаў ён да апошніх дзён вёў актыўнае грамадска-карыснае жыццё, не цураючыся палітычнай дзейнасці. Быў сябрам БСДГ, і сябрам не «запісным», лічыў сваім абавязкам прысутнічаць на партыйных сходах і часта выказваў там канструктыўныя ідэі і прапановы. Пры тэатры «Валянцін» існавала суполка Таварыства беларускай мовы, якую ўзначальваў сам рэжысёр. He аднойчы ён падкрэсліваў публічна, што арганізацыяй тэатра заняўся па даручэнні ТБМ і дзеля пашырэння ўжытку роднай мовы. Настойліва даводзіў і прадстаўнікам мясцовай улады, і кіраўнікам грамадскіх аб’яднанняў неабходнасць ушаноўваць памяць знакамітых землякоў. Марыў пры сваім жыцці ўбачыць на вуліцах Магілёва помнікі Максіму Гарэцкаму і Цішку Гартнаму (месца, дзе пакояцца костачкі 3. Жылуновіча, было знойдзена ў тым ліку і пры яго ўдзеле). На жаль, не дачакаўся здзяйснення гэтай мары, пакінуўшы яе магілёўцам як запавет.
Упраўленне культуры чамусьці вырашыла не праводзіць афіцыйнай цырымоніі развітання з заслужаным дзеячам. Мо баяліся, што хтосьці прынясе нацыянальны сцяг, каб пакрьшь нябожчыка. Пахаванне Васіля Быкава са сцягам, ад якога збег міністр культуры, напужала і ніжэйшых чыноўнікаў. Так дзіўна атрымоўваецца: раней перад гэтым сцягам дрыжэлі ворап, сёння ж дрыжаць свае басурмане. Пахаванне Валянціна Ермаловіча прайшло сціпла і без нашага сцяга...
Да 80-годдзя і 85-годдзя В. Ермаловіча ў Магілёве зладзілі шэраг мерапрыемстваў. Вельмі добра, што праведзены яны з ініцыятывы маладых людзей. Значыць, справу яго жыцця будзе каму прадоўжыць.
А тэатр «Валянцін» працягвае сваю дзейнасць. Праўда, беларускай мовы там стала прыкметна менш...
• Алег Дзьячкоў • (Магілёў)
МОЙ ВАЛЯНЦІН ІВАНАВІЧ...
У кожнага з нас на жыццёвым шляху заўсёды ёсць адзіндва чалавекі, пра якіх ты з гонарам прамаўляеш: «Ён быў маім настаўнікам!» Такім чалавекам для мяне з’яўляецца Валянцін Ермаловіч.
Калі мы яшчэ не былі знаёмыя з ім, я часта чуў пра яго ў нашым горадзе. I, як заўсёды перад сустрэчай з выбітным чалавекам, крыху хваляваўся. Як кажа мой лепшы сябра: «Дужа не люблю знаёмстваў і сустрэчаў з выбітнымі постацямі, бо баюся расчаравацца». Так і я — быў інфармаваны пра знанага псторыка Міколу Ермаловіча, роднага брата Валянціна Іванавіча, але калі знаёмства адбылося, то зразумеў, што Валянцін Іванавіч нічым не саступае знакамітаму брату і з’яўляецца яшчэ адным яскравым і адданым прыкладам служэнню Беларусі.