Ачышчэнне душы успаміны пра Валянціна Ермаловіча

Ачышчэнне душы

успаміны пра Валянціна Ермаловіча
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 104с.
Мінск 2014
28.76 МБ
звярнула ўвагу на тое, што Валянцін Ермаловіч прагульваецца ўздоўж дароп. Як цяпер бачу: штаны па-армейску запраўленыя ў боты, задумлівы позірк...
— Аб чым задумаліся, Валянцін Іванавіч? — звяртаюся да яго з пытаннем.
— Абыходжу родныя мясціны.
Краснапольская зямля для яго сапраўды стала роднай. Шмат гадоў ён кіраваў Краснапольскім народным тэатрам. Нямала зрабіў для развіцця культуры гэтага краю. Яго партрэт і па сёння вісіць у фае Краснапольскага Дома культуры, а мясцовыя людзі ўспамінаюць пра яго і спектаклі з цеплынёй і любоўю.
Апошні раз я сустрэла Валянціна Іванавіча ў сярэдзіне лютага 2004 года ў аўтобусе. Ён ехаў на працу. Быу у добрым настроі. Дзяліўся планамі, шкадаваў, што не можа больш ездзіць у Краснаполле.
... За 58 працоўных гадоў Валянцін Іванавіч Ермаловіч унёс значны ўклад у развіццё культуры Магілёўскай вобласці. Паставіў 130 спектакляўу шасці народных тэатрах, якімі кіраваў. Плюс 85 спектакляўу культасветвучылішчы. Спектаклі паказваліся не толькі ў раённых дамах культуры, але і ў многіх сельскіх клубах. Гэта была сапраўдная асветніцкая дзейнасць.
• Міхась Карпечанка • (Бялышчы)
3 ЯГО БРАЎ ПРЫКААД
Адна з самых дарагіх рэчаў у маёй кватэры, да якой адношуся амаль з сакральнай пашанотаю, — саламяны анёл-ахоўнік. Гэта падарунак Валянціна Ермаловіча на маё трыццаціпяцігоддзе.
Ёсць людзі, з якімі ніколі не бывае сумна, а кожная сустрэча з такім чалавекам падвышае і твой, так бы мовіць, тэзаурус. Валянцін Іванавіч вылучаў каласальную інфармацыйную зараджанасць, не кажучы ўжо аб экспрэсіўна-эмацыянальнай.
Шчыра прызнаюся, аніяк не магу прыгадаць нашу самую першую сустрэчу-знаёмства з ім. Як ні напружваю памяць! Затое выразна помню сваю першую сустрэчу са спектаклем. Здарылася гэта напачатку лета 1968 года. Тады ў нашым калгасе «Першамайскі», што на Краснапольшчыне, існавала традыцыя правядзення маёвак па сканчэнні веснавой сяўбы. Тая маёўка запомнілася тым, што замест звыклага канцэрта мясцовай мастацкай самадзейнасці вяскоўцам паказалі спектакль. Казалі, што прывезлі яго «лаўсанаўцы».
Час дарэшты сцёр з памяці не толькі назву пастаноўкі, але і сам сюжэт спектакля. Праз смугу чатырох з хвосцікам дзесяцігоддзяў бачу толькі артыстаў у доўгім белым адзенні на сцэне, састаўленай з некалькіх трактарных прычэпаў якія прытачылі да ганка невялічкага Малавосаўскага клуба.
Супаставіўшы час і запомненае «лаўсанаўцы», упэўнены, што спектакль той прывозіўменавітаВалянцінЕрмаловіч, які акурат тады кіраваў народным тэатрам Палаца культуры Магілёўскага заводаштучнагавалакна. Пазней паспрабаваўудакладніць гэты момант у самога Валянціна Іванавіча.
«Г астралявалі шмат, — сказаў ён. — Са спектаклямі аб’ездзілі не толькі тваю Краснапольшчыну. Магчыма, што і ў Малым Восаве нейкую пастаноўку паказвалі».
А вось блізка сышліся з ім напачатку 1990-х гадоў у перыяд, як жартавалі,«другога прышэсця Валянціна Іванавіча ў Бялынічы», калі ён стаў рэжысёрам нашага народнага тэатра юнага гледача. He будзе перабольшваннем, калі скажу, што сваёй прысутнасцю, сваёй кіпучай дзейнасцю, шчырай работай ён стварыў у рускамоўным мястэчку значны асяродак беларускай культуры, яднаў мясцовых адраджэнцаў, нястомна прапагандаваў лепшыя набыткі нацыянальнай літаратуры. Ужо тое, што з прыходам ВалянцінаЕрмаловічадругое дыханне атрымаў Бялыніцкі тэатр, заслугоўвае вунь якой пахвалы.
Здзіўляла і ўражвала нястомнасць сямідзесяцігадовага Валянціна Іванавіча, які амаль кожны дзень прыязджаў з Магілёва ў Бялынічы на рэпетыцыі, сустрэчы са школьнікамі, для ўдзелу ў канцэртных праграмах, вечарынах... Ён сам, як гаворыцца.
набіваўся для сустрэч, асаблівасашкольнікамі, разумеючы, што яны — будучыня Беларусі. Таму ішоў менавіта ў школы, дзе гэта будучыня выхоўвалася, падрастала. Нярэдка даваў заданне і мне.
— Міхась, я толькі што на сорак хвілін падрыхтаваў літаратурную кампазіцыю па вершах Пысіна, Куляшова, Багдановіча, — казаў ён. — Дамоўся ў нейкай школе, каб прынялі мяне.
I вечарыны-сустрэчы з Валянцінам Ермаловічам наладжваліся ў школах, бібліятэках, у раённым мастацкім музеі... He злічыць ужо, колькі іх адбылося, колькі гадзін уласнага жыцця ён патраціў на гэта. Хоць мог бы і проста адпачываць. Заслужыў
Помню і яго арыгінальны ўрок-лекцыю-канцэрт «Гумар і сатыра ў беларускай літаратуры» для вучняў 9-х і 10-х класаў бялыніцкай СШ № 2. Дзве гадзіны, без перапынку, доўжыўся гэты незвычайны ўрок, які час ад часу перапыняўся то бурнымі апладысментамі, то гучным смехам школьнікаў. Маючы багаты, унікальны досвед рэжысёра і акцёра, бліскучую педагагічную практыку, Валянцін Іванавіч здолеў так скампанаваць свой урок, так адмыслова падабраць байкі, гумарэскі, невялічкія сатырычныя мініяцюры, народны гумар і так усё гэта прыпаднесці, што нават адвечныя неслухі-двоечнікі, якім заўсёды ўсё нецікава, затаілі дыханне, з першых жа хвілін уцягнуўшыся ў непрывычна цёплую атмасферу творчага сумоўя.
Асобная, і асаблівая, старонка нашага сяброўства і супрацоўніцтва — драматургія. Напрыканцы 1980-х гадоўя пазнаёміўся з краснапальчанкай Яўгеніяй Паўлаўнай Каплуновай, жанчынай трагічнага лёсу. «Тройка» НКУС у 1937 годзе яе і яшчэ дзевяць аднакурснікаў па газетна-выдавецкім аддзяленні літаратурналінгвістычнага факультэта Мінскага педінстытута асудзіла на дзесяць гадоў лагеру і на пяць гадоў паражэння ў правах. Пакаранне адбывала ў Новасібірскай вобласці разам з пісьменнікам Сяргеем Грахоўскім, сёстрамі Тухачэўскага, унучкай Бухарына, сястрой Свярдлова, жонкамі каменданта Крамля Мядзведзева і камандуючага Кіеўскай ваеннай акругай Якіра. .. У 1951 годзе яе арыштавалі паўторна, за тое, што сядзела, і выслалі на вечнае пасяленне ў Сібір. Праз два гады памёр Сталін, і Яўгенія Паўлаўна апынулася на волі, а праз некалькі гадоў яе рэабілітавалі.
Канечне, жыццё Яўгеніі Каплуновай «прасілася апрануцца» ў мастацкую форму. Мой выбар выпаў на драму. Назва яе прыйшла адразу ж і неяк раптоўна — «Канвеер»: гэта адно з жахлівых фізічных уздзеянняў пры допытах на «ворагаў народа», якое выкарыстоўвалі нкусаўскія следчыя-садысты.
Валянцін Іванавіч, па нейкай патрэбе зайшоўшы ў чарговы раз да мяне ў рэдакцыю раённай газеты, выпадкова даведаўся пра мае практыкаванні напісання п’есы
— Пакажы, што напісана ўжо? — папрасіў Ермаловіч.
Я сказаў, што тэкст п’есы яшчэ не аддрукаваны намашынцы, а мой почырк не зусім чытальны, што трэба яшчэ дапісаць тры заключныя сцэнкі...
— За сваю «каліграфію» дужа не перажывай, — запэўніў Валянцін Іванавіч. — Калі будзе цікава — разбяруся. Давайце рукапіс...
Ермаловіч патэлефанаваў у той жа дзень, позна ўвечары.
— Кідай усё і дапісвай п’есу. Буду ставіць.
А назаўтра, з самае раніцы, Валянцін Іванавіч зноў быў у рэдакцыі. Прывёз мой рукапіс, спярэшчаны ягонымі заўвагамі.
Першапачаткова «Канвеер» задумваўся ў трох дзеях, якія ў сваю чаргу падзяляліся на дваццаць з нечым сцэнак.
— Рабі п’есу на дзве дзеі, — параіў рэжысёр. — Другая дзея павінна быць напалову меншай за першую. Сцэнкі выдзяляць не трэба. Звязвай дзеянні лагічна і псіхалапчна. Праз два тыдні прыеду па перпіую частку. На машынцы не друкуй, почырк разумею.
Сказаўшы: «Ну, не буду перашкаджаць», Валянцін Іванавіч развітаўся.
Вось дык задача! Ведаў дакладна, што роўна праз два тыдні Ермаловіч абавязкова завітае. А падводзіць і расчароўваць яго мне зусім не хацелася, бо даражыў знаёмствам. Узяўся за працу, асэнсоўваў заўвагі Валянціна Іванавіча, штосьці перайначваў у сюжэце. Стараўся літары на паперы выводзшь разборліва, чытальна.
— Так, Міхась. — ледзь пераступіўшы парог кабінета, сказаў Валянцін Ермаловіч. — Акцёры да нашага спектакля падабра-
ныя. Я буду выконваць ролю следчагаМаразевіча. Юрку Сухадольца сыграе мой магілёўскі вучань Зміцер Трафімчык — перспектыўны, скажу табе, артыст. Ролю Алены Пшанічнай выканае бібліятэкар Лена Хімордзіна, яна па ўзросце дый псіхалагічна адпавядае тваёй гераіні. За Тамарай Падымака роля Маці Маразевіча, Аляксей Чудакоў паспрабуе пабыць Катам.
Валянцін Іванавіч, задаволена пацёршы рукі, запытальна паглядзеў намяне. У ягоным уважлівым позірку я выразна прачытаў адно-адзінае пытанне: ці напісаў абяцаную першую дзею?
Паспяшаўся падаць яму тэчку з тэкстам. Ён тут жа, сеўшы за вольны стол, паглыбіўся ў чытанне.
-— Амаль што добра, — ацаніў напісанае рэжысёр. — Вось гэты эпізод, — асадкай тлуста перакрэсліў больш за дзве старонкі, — скасуем. Ён лішні, бо ў нечым паўтарае папярэдняе і стрымлівае развіццё сюжэта. А ў драме дзеянне павінна нарастаць, узмацняцца, абвастрацца. Тры вось гэтыя эпізоды трэба дапісаць, звярні ўвагу на псіхалагічную матывацыю паводзінаў у іхЮркі, Маразевіча, Алены. .. У некалькіх месцах, я падкрэсліў іх, сказы доўгія, грувасткія. Чытаць іх адно, і зусім іншая справа — чу ць са сцэны. Перарабі іх абавязкова, канструкцыйна спрасці.
Счакаўшы крыху, Валянцін Іванавіч сказаў:
— Першаасновай спектакля з’яўляецца сам твор, п’еса. Задача рэжысёра заключаецца ў тым, каб глыбока спасцігнуць яе сэнс, драматурпю і раскрыць з дапамогай акцёраў Тады і спектакль атрымаецца. Вось. Тэкст першай дзеі падправіш і друкуй яго на машынцы. Акцёры чакаюць. Зрабі як мінімум шэсць паасобнікаў.
Пад прыглядам Валянціна Іванавіча прайшла дапрацоўка і другой дзеі «Канвеера».
Прэм’ераспектакля адбылася ўБялынічах у снежні 1996 года. Потым былі паказы яго ў Магілёве, на сцэне Дома літаратара ў Мінску...
А наша творчая садружнасць займела працяг. Пасля «Канвеера» Валянцін Іванавіч зрабіў спектаклі па маіх п’есах «Дачка волі», «Першы пацалунак», «Ёй захацелася жыць», па інсцэні-
роўцы аповесці Віктара Карамазава «Крыж на зямлі і поўня ў небе» — «На парозе блакітнай вясны».
Здавалася, што сваёй няўрымслівай, неўтаймоўнай і пазнавальнай асобай, сваёй рознанакірункавай кулыурна-асветнай дзейнасцю Валянцін Іванавіч запаўняў усю беларускамоўную духоўную прастору Бялыніччыны. Невыпадкова, аддаючы яму належнае, у апошнім нумары за 1995 год раённай газеты «Зара над Друццю» з’явіліся наступныя віншавальныя радкі заслужанаму работніку культуры Беларусі Валяншну Ермаловічу:
Каб не згас агеньчык
тэатральны,
Каб яшчэ не год, не два свяціў, Вы прыклалі свой вялікі талент I душы юначае парыў.