Ачышчэнне душы успаміны пра Валянціна Ермаловіча

Ачышчэнне душы

успаміны пра Валянціна Ермаловіча
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 104с.
Мінск 2014
28.76 МБ
У гэтым выпадку, відаць па ўсім, праявіўся талент яго і як педагога, яго працяглая праца ў культасветвучылішчы, дзе ён выкладаў тэатральнае майстэрства.
Варта згадаць і такі факт. У красавіку 1995 года Валянцін Іванавіч сказаў нам, што Яўген Каршукоў, які працаваў тады ў Сакратарыяце Саюза шсьменнікаў, запрасіў наш калектыў на святкаванне Дня Перамогі ў Доме літаратара ў Мінску, на сцэне якога мы павінны былі паказаць спектакль «На Чорных лядах» для пісьменнікаў-ветэранаў. I вось з усім рэквізітам мы
з’явіліся ў сталіцы. Здаецца, гэта было 8 мая. Доўга чакалі ў невялікім «пазіку», Валянцін Іванавіч усё хадзіў на перамовы, вяртаючыся, нам казаў:
— Чакайце.
Калі ўжо дзень хіліўся да падвячорка, урэшце прыйшоў Ермаловіч і сказаў, што спектакля не будзе.
Па дарозе ў Магілёў стараўся падбадзёрыць паніклых акцёраў:
— Відаць, Каршукоў не чытаў апавядання. Падумаў: раз аўтар Васіль Быкаў, значыць — пра Вялікую Айчынную вайну. А Іван Навуменка сказаў што ў такі дзень нельга ставіць спектакль, бо твор антысавецкі. Артур Вольскі, кіраўнік альтэрнатыўнага Саюза ветэранаў-пісьменнікаў, са шкадаваннем сказаў, што ў іхніх шэрагах толькі дзевяць чалавек, немэтазгодна высільвацца акцёрам.
— Дарэмна, — адказалі мы. — 3 ахвотай мы сыгралі б і для такой невялікай групы.
Усё ж быў юбілейны год Перамогі. Таму, вядома, пыталіся ў Валянціна Іванавіча, як ваявалася, што запомнілася.
— Прызвалі мяне ў ліпені 1944-га, — казаў ён. — Два тыдні навучання і — на фронт. У першым жа баі быў паранены. Увогуле, дзеці падлічылі, што ваяваў я на фронце толькі адзін тыдзень, астатні час знаходзіўся на шпітальных ложках.
Сапраўды, прыгадваюіша словы Васіля Быкава, што франтавы лёс пяхоты кароткі: або смерць у першым жа баі, або калецтва, у лепшым выпадку шпітальны ложак. Гаварылі пра многае, але сёння мала што помніцца. Згадаю толькі пра адну містыфікацыю, расказаную Валянцінам Іванавічам, калі міналі вёску Ермалавічы.
— Вось адзін раз, калі праязджалі міма гэтай вёскі з артыстамі Краснапольскага народнага тэатра, я пажартаваў, што тут было наша радавое памесце, шляхецкі маёнтак. I што вы думаеце? Паверылі. Пасля я не мог даказаць, што ніякі не шляхціц, — казаў ён.
3 Валяншнам Іванавічам з гэтага часу сустракаўся ў асноўным на рэпетыцыях і спектаклях. На маю долю выпала і падбіраць
рэпертуар для тэатра. Па маёй прапанове былі пастаўлены спектаклі да юбілеяў класікаў беларускай літаратуры: «Пінская шляхта» В. 1. Дуніна-Марцінкевіча, «Хто смяецца апошнім» КандратаКрапівы, «Дзяды» А. Міцкевіча. Ды галоўнае—Ермаловіч меў добрае чуццё на таленты, яму належыць права іх адкрыцця Перш за ўсё маю на ўвазе маладога тады пісьменніка Міхася Карпечанку. Менавіта яго творы «Дачка волі», «Ёй хацелася жыць», «Першы пацалунак», «Канвеер», «На парозе блакітнай вясны» ўпершыню паставіў на сцэне Валянцін Іванавіч.
— У мяне лёгкая рука, — жартаваў неяк Валянцін Іванавіч, калі мы чакалі нашых артыстаў на рэпетыцыю. — Вось яшчэ ў пачатку шасцідзясятыхя паставіў спектакль па п’есе А. Петрашкевіча «Адкуль грэх» у культасветвучылішчы. Запрасілі аўтара. Спектакль яму спадабаўся, сказаў што толькі цяпер паверыў у свае здольнасці драматурга. А потым быў ужо спектакль купалаўцаў.
Валянцін Іванавіч любіў працаваць з моладдзю. Так ужо сталася, што амаль большасць трупы тэатра-студыі «Валянцін» (назва была прынята неяк спантанна) складалі студэнты. Натуральна, яны заканчвалі вучобу, ехалі па размеркаваннях на новыя месцы працы, а ў тэатр прыходзілі навічкі. Таму рэжысёру В, I. Ермаловічу прыходзілася пачынаць многаразоў спачатку, прывіваць ім натуральныя паводзіны на сцэне. Многімі проста захапляўся, бачыў у іх сапраўдны талент, шкадаваў, што яны сыходзілі. Але хочацца спадзявацца, што гады, праведзеныя поруч з Валянцінам Іванавічам, дарэмна не прайшлі, атрыманыя сцэнічныя навыкі, зусім верагодна, дапамагаюць ім у педагагічнай працы.
Валянцін Іванавіч быў грамадскі актыўным чалавекам. У 1990-я гады мы неаднаразова прымалі ўдзел у гарадскім шэсці «Чарнобыльскі шлях», што ўжо стала не падабацца начальству, бо ў другой палове дзевяностых адкрыта пачалі згортвацца дэмакратычныя пачынанні, праведзеныя былі псеўдарэферэндумы, супраць якіх публічна выступаў Валянцін Іванавіч. I п’есы для спектакляў ён стараўся падбіраць з яўна выражанай адраджэнскай накіраванасцю. Быў пастаўлены
спектакль па камедыі Ф. Аляхновіча «Пан Міністр», у якім высмейваліся прыстасаванцы да беларускай нацыянальнай ідэі напачатку XX стагоддзя, што, на жаль, было актуальным і пры яго завяршэнні. Але найбольшы рэзананс атрымаў спектакль па сацыяльна-палітычнай камедыі М. Матукоўскага«Калізей», бо Ермаловіч аформіў спектакль так, што ў ім яўна праглядваліся беларускія рэаліі. I наступствы адразу праявіліся: А. Буркіна, выканаўцу галоўнай ролі, папярэдзілі, што калі ён яшчэ хоць раз прыме ўдзел у гэтым спектаклі, то будзе звольнены з працы. Валянціна Іванавіча прымушалі надалей узгадняць рэпертуар з аддзелам культуры, а пазней з ідэалагічным аддзелам, але ён ухітраўся абыходзіць гэтыя рагаткі.
Валянцін Іванавіч гаварыў, што на станаўленне яго нацыянальнай самасвядомасш моцны ўплыў аказаў старэйшы брат Мікола, вядомы крытык, літаратуразнаўна і псторык. I калі ён быў збіты машынай на пераходзе, то Валянцін Іванавіч гаварыў, што яго забілі, бо даволі часта яму пагражалі. Несумненна, на ўліку быў і сам рэжысёр, але адкрытых нападак з боку органаў на яго не было.
Тэатр рыхтаваўся шэрагам спектакляў шырока адзначыць 80-гадовы юбілей свайго рэжысёра, але раптоўна Валянцін Іванавіч адышоў у іншы свет. Ды спектаклі ў яго гонар былі паказаны.
Усё ж роля асобы ў грамадстве і гісторыі — вялікая рэч. Быў Валянцін Іванавіч Ермаловіч, былі беларускамоўныя народныя тэатры, розгалас пра іх ішоў далёка. А вось яго не стала—знік, па сутнасці, і тэатр-студыя «Валянцін», бо новае кіраўніцтва зрабіла яго рускамоўным і грамадства страціла да яго цікавасць.
• Лілія Кузьменка • (Магілёў)
МОЙ ДОБРЫ СЯБРА I ДАРАДЧЬІК
Я першы раз убачыла Валянціна Іванавіча ў 1957 годзе, калі прыехала паступаць у Магілёўскае культурна-асветнае вучылішча, так званы «Кулёк». Я памятаю, ён прымаў у мяне ўступныя іспыты. Усе яны былі здадзены на «пяцёркі», і я стала студэнткай. Ён выкладаўу гэтай навучальнай установе прадметы «Майстэрства акцёра» і «Сцэнічную мову».
Падчас вучобы я ўдзельнічала ў спектаклі (назвы не памятаю) на ваенна-патрыятычную тэму, звязаную з дзейнасцю партызан. Ермаловіч тады запрасіў мяне на ролю дзяўчыны, якую падчас дзеяння забіваюць, забітую нясуць на руках, кладуць на стол. Усё вельмі трагічна... А я больш за ўсё хвалявалася, каб раптам не ўпасці з гэтага стала.
Незабыўныя ўспаміны пакінуўу маім сэрцы студэнцкі спектакль «Прымакі», дзе Валянцін Іванавіч іграў аднаго з прымакоў. Ён меў талент акцёра і вялікі дар пераўвасаблення.
Сяброўскія стасункі паміж намі пачаліся пазней, праз чатыры гады, калі я прыехала працаваць у Магілёў пасля заканчэння кансерваторыі. Ніхто мяне тут не чакаў, і дапамагаць мне ніхто не збіраўся. Было вельмі складана. Толькі Валянцін Ермаловіч мяне падтрымаў — даваў шмат практычных парад па вядзенні заняткаў, па складанні вучэбных планаў Усё гэта рабілася вельмі шчыра. Тады мы і пасябравалі.
Валянцін Іванавіч пазнаёміў мяне са сваім братам—знакамітым псторыкам Міколам Ермаловічам. Ад яго я даведалася, што дэбют Валянціна Іванавіча на сцэне адбыўся ў шасцігадовым узросце. Ён выконваў ролю дзяўчьінкі, дьі так таленавіта, што да канца пастаноўкі ніхто не мог пазнаць яго. Гэта сведчыць, што ён артыст ад нараджэння.
У сям’і Ермаловічаў было тры сыны — Мікола, Валянцін і Лявон, усе таленавітыя. Бацька быў заможным селянінам, яго прылічылі да кулакоў і расстралялі ў 1937 годзе.
У 1944 годзе пасля вызвалення з-пад фашысцкай акупацыі ва ўзросце 17 годВалянцін пайшоў ваяваць. Распавядаў, што падчас вайны прыйшло паведамленне аб яго смерці, але маці ні адной хвіліны не верыла, была ўпэўнена, што ён не загінуў. А праз тры месяцы атрымалі вестку, што Валянцін жывы. Падчас бою Валянцін Іванавіч быў цяжка паранены, санітары вынеслі яго і даставілі ў шшталь, дзе дактары вярнулі яго да жыцця.
У Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут ён паступіўу 1946 годзе. Яго прынялі без іспытаў, якудзельнікавайны. Падчасвучобы ў інстытуце яму прапанавалі ўступіць у партыю: высока ацанілі яго ваенныя заслугі. Аднак, у выніку праверкі, высветлілася, што ён сын «ворага народа», і ў шэрагі камуністычнай партыі не прынялі. Друп раз прапаноўвалі пасля смерці Сталіна, але ён пастанавіў так: «Тады адмовілі, а цяпер сам не хачу».
У Ермаловіча быў моцна выяўлены беларускі акцэнт, што часта суправаджалася пасмейваннямі з боку слухачоў. Таму ў нейкі момант, нягледзячы на тое, што выкладанне прадметаў у вучылішчы вялося па-расейску, ён пачынае свой прадмет выкладаць па-беларуску. Гэта выклікала здзіўленне і непаразуменне ў кіраўніцтва вучылішча. Пытанне нават разглядалася на агульным сходзе калектыву. Валянціна Іванавіча выклікалі на сцэну, і ён даволі няўпэўнена апраўдваўся: «Я ж беларус...» I ніхто, ніхто не падтрымаў, не заступіўся. Тады выступіла я і моцным пастаўленым голасам сказала: «Мы жывём не ў Кітаі, а ў Беларусі, і няма чаго папракаць чалавека тым, што ён размаўляе па-беларуску...» Ну, і яшчэ нешта казала. Так склалася, што пасля гэтага ганебнага сходу яго болей не чапалі, і ён увесь час карыстаўся роднай беларускай мовай.
Як толькі Валянцін Іванавіч дасягнуў пенсійнагаўзросту, яго звольнілі. Адразу. I ён пачаў займаііца тэатральнай дзейнасцю. Меў вялікі поспех як рэжысёр і юраўнік тэатральных калектываў, атрымаў званне заслужанагадзеячакультуры Беларусі. Валянцш Ермаловіч патрабаваў ад акцёраў поўнай аддачы і глыбокага пранікнення ў вобраз.
Успамінаю спектакль «Жыццё Еўфрасінні Полацкай», у якім я выконвала галоўную ролю. Каб лепш зразумець сваю гераіню,
паехала ўПолацк. Па цёмным начным горадзе ішлаў манастыр і старалася адчуць сябе Еўфрасшняй. На месцы была недзе гадзін у пяць раніцы. прыйшлося пачакаць, пакуль адчыняцца вароты. Папрасіла ігуменню, каб пусцілі ў царкву, аднак яна не дазволіла Сказала, што ідзе рэстаўрацыя і патрэбна згода мастака. 3 мастаком мне дамовіцца было няцяжка, бо ў мяне брат — мастак, і я гэты асяродак добра ведаю. Мастак аказаўся знаёмым майго брата, і я была дапушчана ўсюды без абмежаванняў. Ніхто не ўваходзіўу царкву і не замінаўмне. Я мела магчымасць пабыць у келлі святой Еўфрасінні, цеснай і з нізкай столлю, зробленай у выглядзе крыжа Потым спусцілася ўніз — паляжала пад ракай з мошчамі Еўфрасінні, пацалавала ноп і рэчы святой. Аб усім гэтым застаўся незабыўны ўспамін.