Ачышчэнне душы успаміны пра Валянціна Ермаловіча

Ачышчэнне душы

успаміны пра Валянціна Ермаловіча
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 104с.
Мінск 2014
28.76 МБ
— Гэта заслужаны артыст рэспублікі!
Пысін спрабаваў нават рабіць захады, каб такое званне прысвоілі. У Мінску, здаецца, дамовіўся, але заўпарцілася краснапольскае начальства. I толькі пазней, ужо ў 1988 годзе, В. I. Ермаловіч атрымаўзванне заслужанагаработнікакулыуры.
Падчас сустрэч з магілёўцамі даВалянцінаЕрмаловіча далучалася самадзейная чытальніца гумарэсак, яго вучаніца, Лідзія Андрэеўна Звяркова. Тады вельмі ўжо захапляльны быў вечар. Пасля аднаго такога вечара Аляксей Васільевіч гаварыў мне:
— Талент ВалянцінаЕрмаловіча і Лідзіі Звярковай — нацыянальны набытак нашай дзяржавы, і яго трэба берагчы!
Пысін і Ермаловіч былі не толькі блізкія сябры, яны былі духоўна родныя людзі. Аляксей Васільевіч глядзеў кожную прэм’еру Краснапольскага народнага тэатра. I верш пра тэатр
склаў — «Прэм’ера ў гарадскім пасёлку Краснаполле». Паэт і ў Мінск выязджаў для запісу на тэлебачанні землякоў-краснапольцаў перад спектаклем рабіў уступнае слова на ўсю Беларусь. А калі прыйшоў чарод ягонага юбілею — 60-годдзе з дня нараджэння, то адмовіўся ад мінскіх акцёраў-прафесіяналаў і папрасіў, каб на сталічнай сцэне дазволілі паказаць спектакль яго роднагаКраснапольскаганароднагатэатра, рэжысёрам якога быў Валянцін Ермаловіч.
Калі ў 1981 годзе A. В. Пысін пайшоў з жыцця, я арганізоўваў літаратурныя вечарыны ў Магілёве амаль пяць гадоў і час ад часу запрашаў на іх В. I. Ермаловіча і Л. А. Звяркову.
Валянцін Ермаловіч меў у сваім рэпертуары чытальніка творы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Кандрата Крапівы, Ніла Гілевіча, Аляксея Пысіна і іншых беларускіх пісьменнікаў
Мне даводзілася бываць і ў сям’і Валянціна Іванавіча. Там заўсёды панавала атмасфера цеплыні, блізкасці і павап адно да аднаго, пашана да ўсяго роду Ермаловічаў. Быў запрошаны я ў 1985 годзе і на 60-гадовы юбілей Валянціна Іванавіча. У вялікую залу сталовай на вуліцы Піянерская сабраўся ладны дружны гурт Ермаловічаў з Дзяржынска, Пінска і Мінска, госці-магілёўцы.
Валянцш Іванавіч пазнаёміў мяне са сваім братам Міколам, знакамітым беларускім псторыкам, і нават пасадзіў за стол побач з ім. Мы мелі магчымасць пагаварыць. Пазней Мікола Іванавіч падарыў мне сваю кнігу з аўтографам.
А як пайшоў я на пенсію, то сустрэчы нашы з Валянцінам Іванавічам сталі радзейшымі. Ды цеплыня адносін не змянілася. Бачыліся мы ў чытальні краязнаўчага аддзела абласной бібліятэкі, a то і проста на вуліцах горада. Са святамі віншавалі адзін аднаго тэлефонным званком. Валянцін Іванавіч запрашаў на спектаклі свайго тэатра Амаль заўсёды мы сустракаліся на літаратурных вечарынах, якія рэгулярна ладзіла Магілёўская абласная бібліятэка. I пры кожнай сустрэчы ў нас была гамонка пра новыя прэм’еры ў тэатры «Валянцін», пра абнаўленне рэпертуару жывога мастацкага слова. Развучыў ён і паўсюдна на вечарынах дэкламаваў літаратурна-мастацкую кампазіцыю «Франтавыя дарогі» (з вершаў Аркадзя Куляшова, Аляксея Пы-
сіна і Васіля Карпечанкі), а яшчэ ўрыўкі з паэм «Новая зямля» Якуба Коласа, «Курган» і «Накуццю» Янкі Купалы, іх вершы. Па старой памяці я наладзіў Валянціну Іванавічу некалькі су стрэч у Маплёўскім архітэкгурна-будаўнічым каледжы і ў бібліятэчным тэхнікуме. Як і ў даўнія гады, маладыя магілёўцы былі прыемна ўражаны ягоным мастацкім майстэрствам і шчыра выказвалі яму сваю ўдзячнасць I калі дачуліся, што майстар жывога слова пайшоў з жыцця, то многія прыходзілі праводзіць яго ў апошні шлях. За труной з нябожчыкам Валянцінам Ермаловічам ішлі выкладчыкі і навучэнцы вучылішча культуры, акцёры народных тэатраў з Магілёва, Бялыніч, Краснаполля...
10 снежня 2004 года ў актавай зале Магілёўскай абласной бібліятэкі я слухаў як Валянцін Ермаловіч чытаў паэму Янкі Купалы «На куццю» і некалькі вершаў. I думкі не ўзнікала, што чую яго голас у апошні раз. Па заканчэнні вечара мы, як заўсёды, абмяняліся навінамі. Потым я параіў яму аформіць альбом свайго радавода і прадоўжыць успаміны пра вайну і пра тэатр, сказаў што ў яго вострае літаратурнае пяро, ёсць талент літаратара. Бачыў што яму было прыемна слухаць гэта. Валянцін Іванавіч адказаў, што радаводам ён даўно займаецца і багата ўжо назапашана. Яшчэ паспеецца, а калі што, то сын Слава зробіць, як трэба. У папках захоўваецца надрукаванае з успамінаў, ёсць багата фотаздымкаў, запрашальных білетаў і іншае.
Мне было вядома, як Валяншн Іванавіч, каб вывесш ў людзі Краснапольскі самадзейны тэатр, дзесяць гадоў запар ездзіў туды. Апошнім часам ён рабіў нялёгкія вандроўкі ў Бялынічы, каб данесці маладой змене прыгажосць мастацкага слова (паспеў і паэму Купалаву «На куццю» прачытаць). Калі ў савецкі час праца артыста аплочвалася, хай сабе і невялікімі грашыма, то ў апошнія гады Валянцін Ермаловіч нёс мастацкае слова ў народ бясплатна. Запрашалі, і ён ішоў. He адмаўляў нікому.
Апошнім часам яго падводзіў зрок. А як завучваць новыя радкі? Браў лупу і чытаў. Я ведаў пра слабы зрок і, калі сыходзілі з прыступак увахода ў абласную бібліятэку, паспрабаваў падтрымаць яго, ды ён запярэчыў:
— He трэба! Я сам, я сам...
Ён усё стараўся зрабіць сам: і на гграцы, і дома. Варыў абед, мыў бялізну разам з жонкай Геняй Міхайлаўнай, па-майстэрску валодаў прасам, швейнай машынай, фотаапаратам... Увогуле, у доме быў незаменны гаспадар. Ён быў узорным сем’яшнам, мужным, светлым, інтэлігентным чалавекам.
Маплёўшчына, уся Беларусь страцілі свайго слаўнага сына. Беларускі народ страціў лепшага стваральніка і гграпагандыста нацыянальнай культуры. Адно суцяшае: у яго засталося многа таленавітых вучняў, і яны прадоўжаць яго справу, а Валянцін Іванавіч навечна застанецца ў памяці людской.
• Тадіара Братачкіна • (Краснаполле)
ЯГО ЖЫЦЦЁВЫЯ ўРОКІ
У характары Валянціна ІванавічаЕрмаловіча дзіўным чынам спалучаліся таленавітасць і сціпласць. Так у маім жыцці склалася, што жыла і працавала побач з такім чалавекам. Але, скажу шчыра, можа, з-за вялікай занятасці тады не ўсведамляла, што мне трэбабыло вучыццаў яго хоць бы і ермаловіцкай адданасці справе, якой служыш. Шкада, што ўсведамленне гэтых жыццёвых урокаў прыйшло позна, калі Валянціна Іванавіча не стала.
Запомнілася некалькі сустрэч з Валянцінам Іванавічам.
Я, выпускніца Маплёўскага культасветвучылішча, у 1980 годзе чакала размеркавання. А Валянцін Ермаловіч тады працаваў галоўным рэжысёрам Краснапольскага тэатра, падшукваў сабе памочніка — другога рэжысёра. Паколькі я скончыла тэатральнае аддзяленне вучылішча і мой педагог Маргарыта Труханава бачыла ўва мне задаткі буду чага рэжысёра самадзейнага тэатра, выбар выпаў на мяне. Лёс падводзіў мяне да таго, каб тэатр стаў другім маім домам. Мы нядоўга пагаварылі з Валянцінам Іванавічам аб рэжысуры, аб дыпломным спектаклі нашай групы.
рэжысёрам якога я была, і, здаецца, дамовіліся аб маім будучым месцы працы. Ды жыццё павярнулася так, што замест роднага Краснаполля адправілася па накіраванні на Гомелыпчыну.
Чарговая наша сустрэча адбылася праз некалькі гадоў. На той момант я з работніка культуры перакваліфікавалася ў журналіста і працавала ў штаце рэдакцыі Краснапольскай райгазеты.
Быў юбілей нашай раёнкі. Пасля афіцыйнай часткі адбылася культурная праграма. Валянцін Іванавіч запрасіў мяне на вальс. Між турамі вальса размова зайшла аб тэатры. Валянцін Іванавіч сказаў, што задумаў паставіць «Трох сёстраў» Чэхава, і прапанаваў мне ролю адной з сёстраў. Яму бачылася ўва мне штосьці чэхаўскае.
Падобны паваротмяне збянтэжыў. Захапіўшыся журналістыкай, я забылася пра сваю першую прафесію. Але лёсу зноў трэба было ўмяшацца і развесці нашы жыццёвыя шляхі.
Трэці раз сустрэлася з Валянцінам Ермаловічам у Пачапоўскай школе, дзе праходзіла яго сустрэча з вучнямі. Бачылі б вы, як успрымалі ўдзельнікі сустрэчы вершы, якія чытаў Валянцін Іванавіч!
У апошні раз пабачыла Валянціна Іванавіча ў Магілёве. Ён папрасіў прывезці Краснапольскую кнігу-хроніку «Памяць», што я і зрабіла. Паколькі спяшалася на нараду ў аблвыканкам, а ён таксама меў нейкі тэрміновы клопат, доўга паразмаўляць не давялося.
Знаць бы тады, што бачу яго ў апошні раз...
• Міхась Булавацкі ■ (Магілёў)
БЕЛАРУСКІ АБЯРЭГ
Савецкі Магілёў Канец лістапада 1988 года. Групка маральна ўсклапочаных людзей, здзіраючы з сябе скуру саўковага выхавання і саўковага страху, спрабуе правесці сход па стварэнні філіі псторыка-асветнага Таварыства памяці ахвяр сталінізму «Мартыралог Беларусі». КДБ працуе надзейна — месца і час правядзення сходу ўтаіць не атрымалася. I як толькі група з’яўляецца ў адным з дамоўленых памяшканняў, зараз жа прыходзіць адміністрацыя ўстановы і забараняе правядзенне сходу ў гэтым месцы, выправоджваючы людзей на двор. У другім месцы — тое ж. Упартая група не разыходзіцца і ўсё шукае прыстанішча, з якога можна было б сказаць слова асуджэння сталіншчыне. Але не адстае і «група суправаджэння».
Ужо ў цемры група падыходзіць да культасветвучэльні. I выкладчыца вучэльні Тамара Раманькова рашаецца на апошні варыянт. Загадзя прыпасеным ключом яна адкрывае дзверы вучэльні, запускае групу і імгненна зачыняе дзверы з сярэдзіны на завалу. КДБ усё ж даў прамашку, не прадугледзеў такога жаночага нахабства — гэты варыянт раскрыты не быў. Дырэктар вучэльні дома бестурботна рыхтаваўся да сну, калі яго патрывожылі званком, загадаўшы тэрмінова ехаць да будынка вучэльні. Пакуль безвынікова тузаліся ў фасадныя дзверы, якія надзейна трымала завала, пакуль шукалі ключ ад «чорнага ходу» і мучыліся з заржавелым, даўно не выкарыстованым замком, прайшло больш за гадзіну. Гэтага часу тром дзясяткам людзей хапіла, каб паслухаць гасцей з Мінска 3. Пазьняка, Э. Ялупна, А. Белавусава і сваіх выступоўцаў, азатым абвясціць аб стварэнні філіі «Мартыралогу Беларусі» і абраць кіраўнічыя органы.
Рыхтуючы гэты сход, яго арганізатары добра ўсведамлялі, іпто чалавека, які будзе абраны на пасаду старшыні філіі, чакаюць шмат непрыемных, нават трывожных, хвілін ды істотныя праблемы на працы. Таму патрэбен быў чалавек, з аднаго боку.
абаронены сякімі-такімі дзяржаўнымі ўзнагародамі ці званнямі (нематываванае звальненне такога з працы, як-ніяк, выглядала б скандальна), а з іншага боку — чалавек псіхічна ўстойлівы і перакананы (да самаахвярнасці!) у праваце распачатай справы. Т Раманькова сказала: «Я такога ведаю. Гэта выкладчык нашай вучэльні, зараз рэжысёр Краснапольскага народнага тэатра Валянцін Іванавіч Ермаловіч. Яму толькі што прысвоена званне заслужанага дзеяча культуры. А ў трыццатыя гады яго бацька быў арыштаваны і расстраляны».