Ачышчэнне душы успаміны пра Валянціна Ермаловіча

Ачышчэнне душы

успаміны пра Валянціна Ермаловіча
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 104с.
Мінск 2014
28.76 МБ
Дзякуючы Валянціну Ермаловічу мы знаёміліся з вядомымі людзьмі, сябравалі, жылі цікавым жыццём. Калі я выконвала ролю Юльяны Менке ў спектаклі «Амор ардэнс» па п’есе Людмілы Рублеўскай (пра каханне Івана Луцкевіча), пазнаёмілася з аўтаркай п’есы. Падчас пастаноўкі Людміла з мужам, паэтам Віктарам Шншам, прыязджалі ў Магілёў на рэпетыцыі.
Быў у мяне монаспектакль «Зязюлька» па п’есе Сяргея Законнікава. Дзякуючы спектаклю я пазнаёмілася з Сяргеем Іванавічам. Вельмі люблю яго паэзію і глыбока паважаю яго самога.
Памятаю ролю Маці Радзімы ў спектаклі «Няхай будзе згода» па п’есе нашага земляка Аркадзя Смоліча.
Увесь час я іграла на сцэне станоўчыя ролі, і ў нейкі момант мне гэта надакучыла — я стала прасіць у Ермаловіча змяніць маё амплуа. I вось у спектаклі Людмілы Рублеўскай «Зоська і Фабіян», пра каханне двух нашых нацыянальных дзеячаў на пачатку мінулага стагоддзя, мне далі ролю бежанкі. Гэта даволі камічная роля. На мне была спадніца, пантофлі на абцасах, стары патрапаны футравы каўнер. Для сваёй гераіні я прыдумала песню нараспаўсюджаны жабрачы матыў. Патэлефоне спявала свой нумар Людміле Рублеўскай, яна засталася задаволена, і песня была ўключана ў спектакль. Валянцін Іванавіч з яе вельмі смяяўся.
Вось яна:
Вечар вечарэе, Каровы з поля йдуць, А бедную Марусю У больніцу вязуць. Лячыпе — не лячьше, Мне жысць не дарага. Нашто я палюбіла Такога падаяца.
(Плача, выі)ірае hoc кулаком.)
... Нашто я палюбіла Такога падляца.
(Дастае з-за пазухі пляшачкі гарэлку і п'е.)
Вечар вечарэе,
Каровы з поля йдуць, А бедную Маруську На могілкі вязуць.
Аднак спектакль «Зоська і Фабіян» не быў закончаны. Адбылося толькі некалькі рэпетыцый, падбіраліся акцёры. 20 снежня Валянцін Іванавіч яшчэ працаваў, шмат рухаўся, лёгкаўскокваў на сцэну і са сцэны, а праз дзень яго не стала.
Блізкіх сяброў, у тым ліку мяне, ён неаднаразова прасіў накрыць яго пры пахаванні бел-чырвона-белым сцягам, але мы не выканалі яго апошняй просьбы. Родныя людзі не захацелі, бо прысутнічала начальства. Мы хацелі закапаць сцягу магілу, але святар не дазволіў і параіў ушанаваць яго просьбу іншым чынам Ён сваім святарскім словам адпусціў нам наш грэх.
Страта была настолькі вялікай, што спатрэбіўся час, каб перажыць і звыкнуцца з ёю. Працаваць у народным тэатры без яго многія проста не змаглі. I я таксама не змагла.
• Алена Куранок • (Бялынічы)
ДЛЯ СТУДЭНТАў БЫў БАЦЬКАМ
У 1970 годзе я пастушла ў Магілёўскае культасветвучылішча імя Н. К. Крупскай на аддзяленне «Рэжысура тэатральнага калектыву». Класным кіраўніком да нас быў прызначаны Валянцін Ермаловіч. Студэнты нашай групы, а іх было каля трох дзясяткаў чалавек з розных куткоў Беларусі, вельмі любілі і паважалі Валянціна Іванавіча. Ён быў для нас нібы бацька. Да кожнага знаходзіў падыход, падтрымліваў абнадзейваў I ніколі не павышаў голасу. Заўсёды стараўся дэтальна разабрацца ў той ці іншай сітуацыі.
Памятаецца, пасля першага курса мы паехалі ў складзе студэнцкага будатрадаў Чавусы. Дзве дзяўчынкі з нашай групы ўкралі калгасны грузавы аўтамабіль. У лесе машына заглухла, і яны кінулі яе. За такія паводзіны юных угоншчыц наважыліся выключыць з вучылішча.
Колькі нерваў і вытрымкі спатрэбілася праявіць Валянціну Іванавічу, каб адстаяць дзяўчат, даць ім магчымасць прадоўжыць вучобу!
Пасля гэтага выпадку мы яшчэ больш сталі паважаць свайго класнага кіраўніка.
Пасля вучобы я прыехала ў Бялынічы, уладкавалася працаваць у РДК, стала выконваць ролі ў спектаклях народнага ТЮГа. I тут неўзабаве зноўку сустрэлася з Валянцінам Іванавічам, які стаў працаваць у нас рэжысёрам. А працаваў ён вельмі прадуктыўна, ніколі не хацеў слухаць аніякіх адгаворак. Прыязджаў ён з Магілёва ў Бялынічы два разы на тыдзень. Ніколі не спазняўся і такімі сваімі паводзінамі, патрабавальнасцю да сябе прывучыў усіх самадзейных артыстаў да дысцыпліны і парадку.
Працаваць пад яго кіраўніцтвам заўсёды было цікава і павучальна, ён давяраў акцёрам, у кожным бачыў асобу і індывідуальнасць.
Выконвалі мы з Валянцінам Іванавічам і мініяцюры, інтэрмедыі. 3 дзвюма, «На рыбалцы» і «У доктара», выступілі на рэспубліканскім свяйе гумару ў Аўцюках, адкуль вярнуліся ў Бялынічы з дыпломамі.
Запомніўся і ўдзел у кампазіцыі «Прычуды Несцеркі». Пастаноўку добра ўспрымаў глядач. 3 ёй мы выступалі ў Бялынічах, Магілёве, а таксама на Рэспубліканскім свяце беларускай пісьменнасці ў Мсціславе.
Я ўдзячная лёсу, што сустрэла на сваім жыццёвым шляху такога разумнага, дасведчанага, таленавітага, далікатнага, сціплага акцёра, рэжысёра, педагога.. Проста цудоўнагачалавека.
■ Віктар Лазовік • ( Краснаполле)
ЗАХАШў ТЭАТРАМ
Мне вельмі запомнілася першая сустрэча з Валянцінам Іванавічам. Я тады працаваў у Доме піянераў і па нейкіх справах зайшоў у клуб, на друп паверх. У адным з пакояў у крэсле каля акна сядзеў лысаваты пажылы чалавек. Ён трымаўу руцэ часопіс «Тэатр», побач на стале ляжалі яго акуляры Я прывітаўся.
— Заходзьце, калі ласка! Каго шукаеце? — запытаўся ён.
Больш за ўсё здзівіла, што чалавек гаварыў па-беларуску.
Я агледзеўся Пакой аказаўся даволі вялікім. На сцяне ў некалькі радоў віселі тэатральныя афішы, каля другой сцяны стаяў куфар, далей — вешалка з гімнасцёркамі, фрэнчамі...
У кароткай размове Валянцін Ермаловіч высветліў мае біяграфічныя даныя — як завуць, адкуль прыехаў, дзе працую. Пасля чаго мне была зроблена нечаканая прапанова:
— Ты нам падыходзіш, будзеш іграць у тэатры.
Ад нечаканасш я разгубіўся
— Мне не даводзілася выступаць на сцэне, тым больш у спектаклі. Ды і здольнасцяў у мяне няма, — адказаў.
— Ты адразу не адмаўляйся, прыходзь сёння на рэпетыцыю a пятай гадзіне. Пасядзіш, паглядзіш, а там і вырашым, што рабіць.
Калі я прыйшоў на рэпетыцыю, там ужо былі Саша Горзін, Васіль Галакціёнаў, Юра Мотрычаў Іван Ткачоў. Сядзець ды глядзець не давялося Адразу атрымаў тэкст і прыступіў да рэпетыцыі.
Рэпеціравалі спектакль «Радавыя» па аднайменнай п’есе А. Дударава. Я атрымаў сваю першую ролю — іграў салдата Адуванчыка. Затым былі іншыя спектаклі і ролі. Тэатр Ермаловіча мяне захапіў. Яго і прыгадваю часта.
• Мікода Макарцоў • (Мімск)
РУПАІВЕЦ ГААУБКОўСКАГА СКЛАДУ
Пішу пра дарагога чалавека, які вучыў мяне беларускаму сцэнічнаму слову, які вызначыў мой лёс у тэатральнай справе, — пра нястомнага прапагандыста беларускай народнай сцэнічнай культуры, рэжысёра, заслужанага дзеяча кулыуры Рэспублікі Беларусь, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Валянціна Іванавіча Ермаловіча.
Прыгадваю 1968 год. Маплёўскае культурна-асветнае вучылішча імя Н. К. Крупскай, дзе я, малады юнак, з уласцівай тагачаснай вясковай сціпласцю стаяў у аўдыторыі на ўступных экзаменах перад Валянцінам Іванавічам, няўпэўнена чытаў байку, паказваў эцюд, яшчэ добра не разумеючы іх сэнсу. Але дабрыня вачэй і ласкавая ўсмешка Валянціна Іванавіча падбадзёрвалі і давалі мне надзею, што паступлю. Хаця, выйшаўшы з аўдыторыі і ўбачыўшы пад дзвярамі натоўп юнакоў і дзяўчат, якія прагнулі ісці на эшафот і чакалі прысуду, я зноў апынуўся ў палоне няўпэўненасці. Дарэчы, конкурсы ў тыя гады былі немалыя. Але Валянцін Іванавіч паверыў у мяне. Калі выходзіў з аўдыторыі, прыпыніўся, сказаў: «Будзеш вучыцца».
I гэтыя словы далі права на выбар маёй будучай прафесіі.
Вось такой была першая сустрэча з маім першым тэатральным настаўнікам, якая наўсё жыццё засталася ў памяці.
Скончыў вучылішча, інстытут, затым аспірантуру. Жыццё вывела мяне на самастойную сцяжынку. Здаецца, вылецеў з гнязда і ляці хоць пад аблокі з творчымі думкамі і здзяйсненнямі, адчуваючы падтрымку настаўніка. Бясспрэчна, твае выкладчыкі, твае настаўнікі заўсёды з табой, ты пастаянна адчуваеш іхні штуршок у прафесію, іхнюю патрабавальнасць.
Нябачныя нітачкі звязвалі, ядналі мяне з маім першым настаўнікам — Валянцінам Ермаловічам.
Я быў сведкам, як Валянцін Іванавіч адкрываў Алеся Петрашкевіча як драматурга, паставіўшы з навучэнцамі Магілёўскага культасветвучылішчаяго першую п’есу «Адкуль грэх?». У гэтай п’есе і я іграў адну з галоўных роляў—дзеда Савося. Памятаю, як Алесь Лявонцьевіч, прыехаўшы на прэм’еру, пасля спектакля выйшаў на сцэну, акрылены, з радасным тварам, і сказаў: «Я буду драматургам».
Тое ж блаславенне Валянціна Іванавіча атрымаў і магілёўскі драматург Іван Ісачанка. Яго п’есу «Мурын бор» не бралі да пастаноўкі ні прафесійныя, ні народныя тэатры, спасылаючыся на недасканалы ўзровень драматургіі. Валянцін Ермаловіч смела ўзяўся за пастаноўку гэтай п’есы, дапрацаваў яе разам з аўтарам, унёс свае карэктывы, з якімі драматург пагадзіўся. Тэатразнаўца С. Пятровіч у кнізе «Тэатральная самадзейнасць савецкай Беларусі» пісаў: «Арыгінальнавыступіў на фестывалі ў Мінску і тэатральны калектыў Магілёўскага завода штучнага валакна, які паказаў спектакль «Мурын бор» па п’есе I. Ісачанкі. Грамадскасць зацікавілася гэтай пастаноўкай. Аматары расказалі аб старажытнай Магілёўшчыне, аб колішніх вялікіх сялянскіх паўстаннях пад кіраўніцтвам вядомага важака Васіля Вашчылы».
Звяртаўся Валянцін Іванавіч да драматургіі Івана Ісачанкі неаднаразова, ставіў спектаклі па яго п’есах «Лясная фея», «Факел». Ва ўсіх гэтых спектаклях прымаў удзел і я.
He перабольшваючы, Валянціна Іванавіча можна назваць рэжысёрам-першапраходцам, які ўздымаў цаліну, адкрываючы
нацыянальных драматургаў. Ён пранёс патрыятызм да беларускай драматурпі праз усе гады свайго жыцця, тонка адчуваючы яе. He згаджаўся з пунктам гледжання некаторых крытыкаў, якія сцвярджалі, што для самадзейнага тэатра павінна быць нейкая асобная драматурпя. «Не павінна быць драматургіі для самадзейнасці, — аспрэчваў іх думку рэжысёр Ермаловіч. — Павінна быць драматургія высокага ўзроўню, нават калі яна і аднаактовая».
У кожнай п’есе, якую выбіраў для пастаноўкі Валянцін Іванавіч, ён быў сааўтарам драматурга: крэсліў і перарабляў тэкст, дапісваў пралогі і маналогі, уносіў свежую, жывую плынь у п’есу, ад чаго яна толькі выйгравала. Менавіта такі падыход да драматургіі з’яўляўся значнай часткай яго рэжысёрскага наватарства і непаўторнасці. He палохаўся ён масавых спектакляў пстарычных палотнаў, якія патрабавалі вялікіх пастановачнарэжысёрскіх намаганняў. Наадварот, ён імі захапляўся і ўдала ўплятаў у іх фальклорныя матывы.