Ачышчэнне душы успаміны пра Валянціна Ермаловіча

Ачышчэнне душы

успаміны пра Валянціна Ермаловіча
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 104с.
Мінск 2014
28.76 МБ
I за гэта дзякуе Вам сёння
Наш Прыдруцкі старажытны
край.
Шмат гадоў пад сонцам
і пад поўняй, А галоўнае — здароўя Бог Вам дай!
3 Бялынічамі і бялынічанамі Валяншн Ермаловіч развітаўся па-свойму. Цудоўна, арыгінальна і непаўторна. За пяць гадоў працы ён паставіў тут 7 спектакляў добры дзясятак аднаактовых п’ес, мноства гумарыстычных мініяцюр. I не толькі паставіў, але і сам выконваў у іх ролі, а ў многіх спектаклях і галоўныя.
— Ведаеш, Міхась, стан здароўя не той, — сказаў мне аднойчы Валянцін Іванавіч, — каб ездзіць у Бялынічы. Восьмы дзясятак гадочкаў ідзе. Дый у «Валянціна» работы хапае.
А развітаўся ён з Бялынічамі незабыўнай «Тэатральнай восенню».
26 лістапада 1998 года прайшло першае мерапрыемства яго развітальнай праграмы: у мастацкім музеі імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі цягам амаль дзвюх гадзін Валянцін Іванавіч натхнёна дэкламаваў адзін са сваіх любімых твораў — паэму «Новая зямля» Якуба Коласа, якую ведаў на памяць.
Заўважу, што ў дзеяннях, учынках, паводзінах Валянцін Ермаловіч ніколі не дапускаў выпадковасцяў. Усё прадумваў да дэталяў. Сваю развітальную праграму ён пачаў менавіта з мастацкага музея таму, што Вітольд Каятанавіч і Якуб Колас — класікі, выбітныя беларусы, яны былі знаёмыя паміж сабой і абодвалюбілі і тонка разумелі прыроду. Сам Валянцін Іванавіч быў частым госцем музея, дзе прайшло, можа, больш за палову яго бялыніцкіх сустрэч з вучнямі, вечарын. Валянцін Ермаловіч непаўторна і бліскуча сыграў ролю Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў спектаклі «На парозе блакітнай вясны».
А ў вечары таго ж дня Ермаловічаў вучань з Краснаполля Аляксандр Паплыка прывёз у Бялынічы спектакль «Суд» па п’есе У Галубка. Паэму Сяргея 3аконнікава«3язюля» таленавіта 1 ўражліва прачытала паплечніца Валянціна Іванавіча магіляўчанка Лілія Кузьменка.
Потым кожны вечар чатырох наступных дзён на сцэне былога пасялковага Савета ішлі спектаклі: «Дагарэла свечачка» па п’есе А. Петрашкевіча, монаспектакль, у якім Ермаловіч выступіў як акцёр, «Чаго жыў?» паводле трох п’ес А. Дударава («Вечар», «Узлёт», «Парог»), «Канвеер» па п’есе аўтара гэтых радкоў. Завяршыла «Тэатральную восень» неўміручая Купалава «Паўлінка».
У Бялынічах Валянціна Ермаловіча стала не хапаць. Здаецца, адчуваў гэта і ён сам, бо літаральна праз тры месяцы падчас чарговага тэлефанавання я пачуў знаёмае:
— Міхась, падрыхтаваў літаратурную кампазіцыю па лірыцы Віктара Хаўратовіча. Цяпер складаю праграму кампазіцыі з патрыятычных твораў Янкі Купалы, Алеся Гаруна, Каруся Каганца, Ніла Гілевіча...
— На які дзень замаўляць сустрэчу, Валянцін Іванавіч?
— У першай палове любога дня...
I Валянцін Іванавіч абавязкова прьіязджаў. Найчасцей гэтыя вечарыны ладзіліся ў раённым мастацкім музеі імя В. Бялыніцкага-Бірулі.
Незадоўга да смерці ён пачаў адбіраць, сістэматызаваць матэрыялы са свайго багатага рэжысёрскага, акцёрскага вопыту для кнігі, якую марыў напісаць.
— Там будуць, — гаварыў, — такія раздзелы: праца рэжысёра самадзейнага тэатраз акцёрамі, яго працаз аўтарамі п’ес, рэжысура літаратурна-мастацкіх кампазіцый. Фармірую адпаведныя папкі. Спадзяюся, што не адмовішся рэдагаваць маю кнігу
Прапанаваўуключыцьу гэту кнігу і раздзел праЕрмаловічафрантавіка. На тым і пагадзіліся. Прыступілі да працы. Але, на вялікі жаль, скончыць яе не паспелі. Апісалі толькі ўдзел Валянціна Іванавіча ў Вялікай Айчыннай вайне.
...Калі кажуць, што Валянцін Ермаловіч — цэлая эпоха ў самадзейным тэатральным жыцці Беларусі, то гэта, з аднаго боку, абсалютна правільна, а з другога — трошку недакладна. Са смерцю Валянціна Іванавіча адышла і цэлая эпоха духоўнага жыцця краіны. Асабіста для мяне ён быў прыкладам паслядоўнасці і вернасці ідэалам адраджэння Беларусі, прыкладам чалавека, які не скараецца нават у самых безнадзейных сітуацыях, які самааддана працуе і тады, калі выдатна разумее, што ў дадзеных абставінах шанцу на поспех няма і не можа быць. У моманты важнага жыццёвага выбару Валянцін Ермаловіч заўсёды аддаваў перавагу свабодзе ў супрацьвагу неабходнасці, як патрабавалі, на што арыентавалі розныя дарадчыкі, бо выдатна разумеў, што апошняя абавязкова спараджае зло і прыводзіць да несвабоды.
• Ярасдаў Кдімуць • (Малілёў)
ЗГАДКІ ПРА АДНО ДЗЕСЯЦІГОДДЗЕ
Я ніколі не задумваўся над такой звычайнай з’явай, што нешта некалі трэба будзе ўспамінаць, занатоўваць і ўвогуле пісаць пра свае сустрэчы з цікавымі людзьмі. Чамусьці саманадзейна думалася пра цэпкую памяць, дзе ўсё даўно і роўна адклалася. Быццам і патрэбы не было нешта запісваць. Але жыццё вучыць, і вось ужо ў старасці высвятляецца, што за тваёй спіной нейкае чыстае поле без людзей, падзей, жыццёвага віру. I толькі зрэдку,
у самых неспрыяльных умовах (у аўтобусе, на занятках і г. д.) раптам успыхвае нейкі ўспамін, яркі, як сонца, і ёсць жаданне яго матэрыялізаваць, але няма магчымасці, і ён тут жа знікае, як той міг бліскавіцы. I калі ўзнікае патрэба пра нешта ці некага напісаць, тады ідуць натужныя ўспаміны, якія звычайна не даюць патрэбнага плёну.
Усё ж памяць такая рэч, што прымушае ўзнаўляць былое. Так вось і ў сувязі з Валянцінам Іванавічам Ермаловічам. Нашы шляхі доўгі час, можна сказаць, ішлі паралельна, па геаметрычным законе, не перасякаючыся. У 1975 годзе я па конкурсе быў выбраны старшым выкладчыкам на кафедру беларускай літаратуры Магілёўскага педінстытута, а Валянцін Іванавіч у той час яшчэ працаваў выкладчыкам Магілёўскага культасветвучылішча і адначасова быў рэжысёрам Краснапольскага народнагатэатра. Мы часта выступалі, як пазней высветлілася, у адных і тых жа калектывах, але ў розны час. Тады ўсе работнікі вышэйшай школы проста былі абавязаны чытаць лекцыі насельніцтву праз таварыства «Веды», а пазней — «Кнігалюбы».
Асабіста я пазнаёміўся з Ермаловічам у другой палове васьмідзясятых. Летам 1986 года на Асіповіччыне праводзілася свята паэзіі, прысвечанае Максіму Багдановічу. Сярод іншых туды быу запрошаны і я. Так мы апынуліся ў м. Вяззе. Месца было выбрана невыпадкова. Сюды, да брата жонкі Мякоты, які тут працаваў ляснічым, А. Я. Багдановіч на лета адпраўляў дзяцей з Гародні. Прыгожыя краявіды, няйначай, запалі у душу хлопчыка і жывілі яго ўяўленні пра малую радзіму, а з ёй і пра ўсю Беларусь. Пра гэта я казаў у сваім выступленні і пратое, што Максім Багдановіч шмат зрабіў для кансалідацыі нацыі, росту яе духоўнасці, адкрыў свету высокую культуру беларускага народа. Падобна гаварыў і В. 1. Ермаловіч, чытаў цудоўна вершы Багдановіча, у тым ліку і яго славутую «Пагоню». У перапынку падышоў да мяне і сказаў:
—Я ўжо не адзін раз слухаю вашы выступленні і чую ў аснове думку пра адраджэнне і незалежнасць. Рады за вас.
Я падзякаваў, але разгаварыцца не паспелі, бо Ермаловіча паклікалі кіраўнікі Магілёўскай абласной арганізацыі: раптам
ім спатрэбіўся. Хутка мы раз’ехаліся, больш грунтоўна пагаварыць не ўдалося.
У 1989 годзе я ўваходзіў у рэспубліканскі аргкамітэт па стварэнні Таварыства беларускай мовы, у красавіку з такой ініцыятывай выступіў у Магілёве. Праз шматлікія пакуты мы ўсё ж выйшлі на Устаноўчую канферэнцыю па стварэнні гарадскога Таварыства беларускай мовы. Яна адбылася ў памяшканні Дома культуры швейнікаў, у народзе празваным « Дунькіным клубам». У ёй удзел прымаў і Валянцін Ермаловіч. Праўда, у гарадскую Раду Таварыства беларускай мовы ён тады не трапіў: прадстаўнікі райкамаў напіхалі туды сваіх стаўленікаў якія потым, на шчасце, нават не з’яўляліся на пасяджэнні.
А ўжо на наступнай справаздачна-выбарчай канферэнцыі, у 1993 годзе, Валянцш Ермаловіч быў абраны сябрам Рады. На першым яе пасяджэнні, калі размяркоўваліся грамадскія даручэнш, я нагадаў словы МаксімаГарэцкага, што сапраўднае адраджэнне краю і культуры народа павінна ісці праз тэатр. Паколькі ў Магілёве тэатр рускамоўны, то мы павінны стварыць альтэрнатьгўны, сапраўды беларускі. Памеркаваў, што тут і поле дзейнасці Валянціна Іванавіча як сябра гарадской Рады.
— Згодзен, — сказаў Ермаловіч, — але адразу заяўляю, што вы будзеце першым акцёрам тэатра.
Для мяне гэта стала вялікай нечаканасцю, бо нават не fly­May што ўжо ў даволі паважаным узросце раптам прыйдзецца выходзіць на сцэну не ў звычайнай для мяне ролі. Ды, трохі раздумаўшыся, згадзіўся, бо нейкі досвед у тэатральнай справе крыху меў са студэнцкіх гадоў калі быўудзельнікам тэатральнай студыі ў БДУ Праўда, тады справа да сцэны не дайшла, бо ўжо амаль гатовы для выхаду на сцэну спектакль па п’есе Арбузава «Таня» быў спынены: рэжысёра, выпускніка тэатральнага інстытута, размеркавалі ў нейкі абласны цэнтр. Тэатральная студыя перастала існаваць, але рэпетыцыі на працягу года нейкі след усё ж пакінулі.
— Што ж, прымаю прапанову, — пасля некаторага роздуму адказаў я. — Будзем працавапь.
Я тады нават і не ўяўляў, якія выпрабаванні нас чакаюць наперадзе. Перш за ўсё патрэбна была тэатральная трупа. Я нічога лепшага не прыдумаў, як запрасіць да ўдзелу студэнтаў. Г эта быў пачатак дзевяностых, эйфарыя Адраджэння, у педінстытут пайшла творчая і актыўная моладзь, якая паверыла, што сапраўды нарэшце Беларусь стане беларускай.
В. I. Ермаловіч далучыў да падабранай мною групы сяброў згуртавання «Машэка», з якімі раней ладзіў розныя культурніцкія відовішчы, у тым ліку «Дзяды», «Гуканне вясны» і іншыя.
Першым творам для сцэнічнага дэбюту В. I. Ермаловіч выбраў апавяданне Васіля Быкава «На Чорных лядах», сам напісаў сцэнарый, якому даў падзагаловак «Перадсмяротныя маналогі». Хто чытаў твор, той памятае: гэта апошнія дні невялічкага атрада былога Слуцкага чыну, на якіх палююць чэкісты і войскі маладога бальшавіцкага стратэга Тухачэўскага.
Спектакль нараджаўся даволі цяжка. У акцёраў не было вопыту нават звычайнай самадзейнасці, часам па маладосці да патрабаванняў адносіліся несур’ёзна. Таму на стварэнне першага спектакля пайшло амаль год. Прэм’ера адбылася 28 лістапада 1994 года. Ролю камандзіра атрада В. I. Ермаловіч даручыў мне. Намесніка ўвасабляў студэнт Аляксандр Чугай, Аўстрыяку — Ігар Пушкін, падлетка Валодзю іграла Таццяна Крукоўская, прымалі ўдзел у спектаклі Віктар Г абралёў, Валерый Каранкевіч. Валянцін Іванавіч у гэтым спектаклі быў толькі рэжысёрам, знаходзіўся ў зале, сачыў за ўсім, што адбывалася на сцэне. Пасля спектакля ён падзякаваў удзельнікам, выказаў і заўвагі, але памяркоўна, заахвочвальна, гаворачы, што першы выхад удаўся.