Ачышчэнне душы успаміны пра Валянціна Ермаловіча

Ачышчэнне душы

успаміны пра Валянціна Ермаловіча
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 104с.
Мінск 2014
28.76 МБ
Першая мая сустрэча з Валянцінам Іванавічам адбылася напрыканцы 1990-х гадоў у Магілёўскім гарадскім Доме культуры, дзе праходзіла тады пастаноўка народнага тэатра «Валянцін». Пасля спектакля з хваляваннем падышоў да Валянціна Ермаловіча і запытаўся пра яго брата-гісторыка, бо ў той час я вучыўся на пстарычным факультэце МДУ імя А. Куляшова, а пра Міколу Ермаловіча хадзілі цэлыя легенды. Адбылася нязмушаная размова, і спадар Валянцін, паглядзеўшы на маё зацікаўленне нацыянальнай культурай і добрае валоданне беларускай мовай, адразу ж запрасіў прыняць удзел у пастаноўцы «Дзве душы» Максіма Гарэцкага. Я быў проста шчаслівым, бо не толькі пазнаёміўся з выбітным Ермаловічам, але яшчэ і буду працаваць разам з ім,..
За тыя некалькі гадоў што мне пашчасціла працаваць з Валянцінам Ермаловічам, мы моцна пасябравалі. Можа, гэта для некага і дзіўна гучыць, што сябруюць людзі, калі аднаму пад 80 гадоў а другому не споўнілася і 25. Але з Валянцінам Іванавічам узроставай мяжы проста не адчувалася. У душы ён быў
дужа малады чалавек, які любіў моладзь, адчуваў яе і захапляўся ёю. I мы ў сваю чаргу захапляліся Ермаловічам.
Энергія, запал, эрудыцыя і нязломнасць гэтага чалавека заўсёды нас уражвалі! Валянцін Ермаловіч быў чалавекам сталага ўзросту, інвалідам вайны з некалькімі раненнямі. А пару асколкаў засталося ў ягоным целе, але ён школі не наракаў і не скардзіўся, а дбаў толькі пра працу і беларускі народ.
Можа, гэта занадта гучна прамоўлена, але хто ведаў Ермаловіча, той са мной пагодзіцца.
Памятаю, як Валянцін Іванавіч патрапіў у кардыялогію ў перадынфарктным стане, дзе мы яго наведвалі. I ён нам распавядаў, што двойчы на дзень, зранку і нанач, робіць фізічную зарадку: ходзіць па калідоры, лежачы на ложку круційь «ровар» і робіць практыкаванні на прэс.
Безліч разоў за сваё жыццё мой самы шчыры сябра выступаў з літаратурнымі праграмамі, куды б яго ні запрасілі: у школах, універсітэтах, на заводах, у маленькіх вёсачках або дальніх гарадах. Напрыклад, ездзіў на цягніку ў Маладзечна і Шклоў. У зімовую студзёную завею мог паехаць у Бялынічы.
Шырокаэрудзіраваны чалавек, выхаваны і апантаны, спадар Валянцін быў заўсёды жаданым госцем у любой аўдыторыі. Мне неаднойчы прыходзілася наладжваць творчыя сустрэчы ва ўстановах Магілёва з легендарным Беларусам, напрыклад у СШ № 35, СШ № 28, Буйншкай школе, МДУ імя А. Куляшова. Часам Валянцін Іванавіч мяне называў сваім прадзюсерам. I калі раптам выпадаў тыдзень, калі ён нідзе не выступіў, то жартаваў, што я дрэнна спраўляюся са сваімі абавязкамі, бо «ён прастойвае». А Валянціну Ермаловічу было што сказаць... Ён быў вельмі цікавы суразмоўца.
Паходзілі браты Ермаловічы з Койданаўшчыны, дзе ў іх была ўласная зямля. Бацьку бальшавікі рэпрэсавалі, зямлю адабралі. Калі я размаўляў з Валянцінам Іванавічам, то ў мяне было такое адчуванне, што я сам апынуўся ўдзельнікам тых даўніх падзей. Ён распавядаў пра сядзібу Каруся Каганца, якая была недалёка ад іх маёнтка, пра Алеся Салаўя, з якім нейкі час вучыўся ў
школе, пра К. Саннікава, на акцёрскіх курсах якога пасля вайны навучаўся...
Валянцін Ермаловіч быў надзвычай сцшлым і працавітым чалавекам. Ён ніколі не карыстаўся сваімі льготамі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Калі ў краме была чарга, ён ніколі не патрабаваў, каб яго прапусцілі ўперад, а ціхенька стаяў і нешта нашэптваў сабе. Я неяк запытаўся: «А што вы ўвесь час прамаўляеце?» На што ён адказаў:
— Каб не марнаваць дарэмна час, проста, стаячы ў чарзе або на прыпынку, я паўтараю свае словы са спектакляў і ўзгадваю беларускія вершы.
Часам, калі я спазняўся на рэпетыцыі, Валянцін Іванавіч мне казаў: «Сядай і паслухай, які я новы верш вывучыў, пакуль ты недзе брындаў...»
Пры гэтым варта адзначыць, што чытанне яму давалася вельмі складана, бо зрок у Валянцша Іванавіча быў настолькі дрэнны, што чытаў ён толькі праз лупу!
Валянцін Іванавіч Ермаловіч не дажыў да 80-годдзя ўсяго тры месяцы. I мы з сябрамі здолелі годна правесці ўрачыстую вечарыну да юбілею выбітнага Беларуса. Гарадскія ўлады нам далі добрае памяшканне ў гарадскім Палацы культуры. На вечарыну запрасілі добрых сяброўітворцаў якія шанавалі нашага вядомагаакцёра, рэжысёра і грамадскага дзеяча. Словатрымалі і мнопя знакамітыя маплёўцы. Завіталі з Мінска пісьменнікі Сяргей Законнікаў, Вольга Іпатава, вучоны Радзім Гарэцкі. Вядоўцай урачыстай вечарыны была абаяльная Зінаіда Бандарэнка.
Валянцін Ермаловіч стаіць у адным шэрагу з такімі дзеячамі, як Максім Гарэцкі, браты Луцкевічы, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Аляксей Пысін, Мікола Ермаловіч...
Я з гонарам магу сказаць, што сябраваў з гэтым выбітным і непаўторным Чалавекам
• Дзмітрый Ерліаловіч • (Мінск)
ЁН МАДЭЛЯВАў СВОЙ СВЕТ
Калі мне споўнілася дзесяць гадоў, бацька прыняў рашэнне размаўляць толькі па-беларуску. У сям’і склалася дзвюхмоўная сітуацыя, але праблем, спрэчак ніколі з-за гэтага не ўзнікала.
Праз пяць гадоў я пачаў выбіраць ВНУ і спыніўся на Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы імя Баўмана. Бацька ў мой выбар аніяк не ўмешваўся. I вось у 1974 годзе разам з ім мы паехалі ў Маскву «паступаць» у тое знакамітае і прэстыжнае вучылішча. Здаў іспыты. Сталі чакаць вынікаў. Каб заняць час, бацька прапанаваў наведаць УВДНГ (Усесаюзную выставу дасягненняў народнай гаспадаркі СССР), дзе і прадэманстраваў перада мною псіхалагічны фокус.
Г эта здарылася ў адной з зон адпачынку УВДНГ (іх там было мноства) каля невялікага штучнага басейна, проста звычайнай ёмістасці, да краёў напоўненай вадой. Бацька сказаў мне: «Глядзі...» Ён падышоў да басейна і пачаў уважліва ўглядацца ў спакойнае люстэрка вадаёма. Літаральна праз некалькі хвілін дабасейна сталі падыходзіць людзі і разглядаць яго. Сабралася чалавек дваццаць, пачуліся вокрыкі і пытанні: «Вой, гэта што — рыбкі?», «А што тут цікавае?» і г. д.
Бацька выйшаў з кола людзей, якія сабраліся, і мы няспешна пакрочылі. Ён аніяк не каментаваў той выпадак, і яго мы з ім ніколі потым не абмяркоўвалі.
Я паступіў у маскоўскую ВНУ потым адслужыў на афіцэрскай пасадзе тэрміновую службу ў войску і пачаў сур’ёзна цікавіцца псіхалагічнымі і філасофскімі пытаннямі. Ажаніўся, пераехаў у Мінск. Закончыў філасофскае аддзяленне Белдзяржуніверсітэта. I калі ў прапэсе працы над дысертацыяй кіраўніцтва аддзела тэорыі і пазнання Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі рэкамендавала мой артыкул «Пазнанне як мадэляванне рэчаіснасці» для публікацыі ў часопісе «Весці...», запатрабаваўся пераклад яго на беларускую мову. Такім
было патрабаванне выдаўца. Бацьку я не ўгаворваў перакласці артыкул. Проста сказаў: «Трэба перакласці на беларускую мову». I ён без пярэчанняў узяўся за працу.
Мне чамусьці думаецца, што бацька працаваў над перакладам з цікавасцю і ахвотна, бо тычыўся ён тэмы, якая вельмі хвалявала і яго самога. У артыкуле абгрунтоўвалася дынамічнае адзінства і цэласнасць пазнавальнага працэсу, што ахоплівае паняцці «Свет. Культура. Чалавек», рэканструявалася дынаміка самога пазнавальнага працэсу на розных этапах яго развіцця, вызначаўся характар развіцця сучаснага асяроддзя пазнання, унутрынавуковай рэфлексіі і пазнавальных сродкаў. ..
Валянцін Іванавіч усё сваё жыццё імкнуўся да атрымання новых ведаў, да глыбіннага пазнання рэчаіснасці, асэнсавання яе супярэчнасцяў, у тым ліку і тых, што сталі ўжо гісторыяй. Несумненна, усё гэта адбівалася і на яго грамадзянскай пазіцыі, і на выбары п’ес да пастановак, і наяго кантактаванняхі сяброўстве.
А той артыкул мой у цудоўным бацькавым перакладзе быў змешчаны на старонках першага нумара за 2001 год часопіса «Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук».
• Ірына Жахавец •
(МаЯлёў)
НЯЗГАСНАЙ ПАМЯЦІ АГОНЬ
Аб людзях з вялікай літары гаварыць і лёгка, і складана. Лёгка, таму што ёсць, што сказаць. А складана, таму што можна гаварыць бясконца. Такім чалавекам для мяне з’яўляеццаВалянцін Іванавіч Ермаловіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кавалер двух баявых ордэнаў і дзевяці медалёў, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат шматлікіх творчых прэмій, акцёр, рэжысёр, выкладчык.
3 1956 па 1985 год Валянцін Іванавіч выкладаў рэжысуру, майстэрства акцёра, сцэнічную мову ў Магілёўскім культурна-
асветным вучылішчы і кіраваў тэатральнай студыяй. За 29 гадоў працы паставіў 85 спектакляў.
3 Валянцінам Іванавічам я пазнаёмілася ў 1973 годзе, калі прыйшла працаваць у вучылішча. Неяк мы разгаварыліся ў настаўніцкай. Я расказала, што працавала піянерважатай у Лудчыцкай школе Быхаўскага раёна і вадзіла піянерскія атрады на знакамітую Лудчыцкую вышыню. У баях за авалоданне ёю чатыры байцы Чырвонай Арміі атрымалі званні Героя Савецкага Саюза. Аказалася, што і Валянцін Іванавіч дзевятнаццацігадовым юнаком ваяваў на трох франтах, з баямі прайшоў Заходнюю Беларусь, Полылчу, Усходнюю Прусію, Германію. Чатыры разы быў паранены. Распавядаў ён пра сваё франтавое жьшцё спакойна, не хвалячыся ўласным гераізмам.
Дарэчы, жылі мы з ім па-суседску, праз дом. Здаралася, што разам ездзілі ці хадзілі на працу. Калі я расказала яму, што збіраю матэрыял пра першага рабселькараМагілёўшчыны Фёдара Ракушава, за прысваенне прозвішча якога змагалася наша камсамольская арганізацыя, ён паставіў спектакль «Факел». Я яго не прасіла, не ўгаворвала. Ён сам вырашыў гзта зрабіць. Сам сыграў у спектаклі ролю бацькі Фёдара. Са спектаклем потым выязджалі ў Круглае (на радзіму Ф. Ракушава), у іншыя дамы культуры і сельскія клубы Магілёўшчыны.
Ён быў сапраўдным чалавекам і патрыётам. Валянцін Іванавіч меўуласны погляд на жыццё. Напрыклад, на педсавеце, калі мы амаль дзве гадзіны запар (тады педсаветы працягваліся доўга) абмяркоўвалі бясконцыя выкладчыцкія праблемы, ён браў слова і выдатна пастаўленым голасам па-беларуску агучваў лозунг: «Забараніць паленне!» Валянцін Іванавіч сам вёў здаровы лад жыцця і заклікаў рабіць гэта іншых. I неяк незаўважна размова заходзіла ў дзелавое рэчышча, выступоўцы апускаліся з неба на зямлю і пачыналі гаварыць канструктыўна, аб рэальным і надзённым.
Мы ўсім вучылішчам у верасні выехалі на традыцыйныя сельгасработы. Больш за дзесяць аўтобусаў — сапраўдны працоўны дэсант. Прыехаўшы ў Краснаполле, пачалі звяраць спісы, з мясцовым кіраўніцтвам абмяркоўвалі размеркаванне груп па гаспадарках раёна... У гэтым агульным тлуме я раптам