Ачышчэнне душы успаміны пра Валянціна Ермаловіча

Ачышчэнне душы

успаміны пра Валянціна Ермаловіча
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 104с.
Мінск 2014
28.76 МБ
Магчыма, з-за таго, што сустракаліся мы з Валянцінам Іванавічам Ермаловічам не вельмі часта, мне і зараз не верыцца, што яго больш няма разам з намі. Часам здаецца, што неўзабаве мы дзе-небудзь сустрэнемся, а ён, як заўсёды, узрадуецца, шчыра ўсміхнецца, падыдзе, інтэлігентна пацалуе мне руку і скажа: «Прывітанне, Аленка. Ну, як справы?..»
• Юрась Несцярэнка • (Бялынічы)
СВОЙ СЛЕД
Так сталася, што аднойчы зімой, напачатку 2000-х гадоў я перачытваў кнігу «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяд». Напісаў яе МіколаЕрмаловіч. Вельмі ўражвалі многія моманты той кніп, асабліва я зацікавіўся апісаннем культу ваўка ў нашых продкаў. Нават экспромтам нарадзілася ненавязлівая мелодыя з некалькімі радкамі тэксту ў своеасаблівым этнааўтэнтычным стылі.
А ў хуткім часе давялося сустрэцца і бліжэй пазнаёміцца з Валянцінам Ермаловічам, родным братам аўтара той, так упадабанай мною, кнігі. Можна доўга разважаць на тэму «выпадкованевыпадкова», але, відаць, сыходзіліся нейкія ўмовы, і сустрэча адбылася менавіта тады, калі ёй было наканавана.
Валянцін Іванавіч прыязджаў у Бялынічы па сваіх тэатральных справах — ён стала супрацоўнічаў з Бялыніцкім народным тэатрам і з пісьменнікам Міхасём Карпечанкам. Спадар Міхась па прапанове і пад чулым патранажам Валянціна Ермаловіча напісаў 8 п’ес. Акцёры нашага народнага тэатра пад кіраўніцтвам спадара Ермаловіча паставілі самую першую з тых п’есаў — «Канвеер».
Калі Валянцін Іванавіч даведаўся, што я музыкант, ды маю аўтарскія творы, то адразу ж прапанаваў нашсаць музыку для адной з яго пастановак. Спачатку я крыху здзівіўся такой хуткай рэакцыі і настойлівай прапанове. Мне здавалася, што павінен прайсці нейкі перыяд, за які рэжысёр-пастаноўшчык уважліва разгледзіць розныя варыянты музычнага матэрыялу, адбярэ тое, што трэба, ды зацвердзіць канчатковы варыянт. Аднак Валянцін Іванавіч не хацеў тубляць час натакія рэчы. Для яго было дастаткова ведаць. што творчы ўзровень ёсць, людзі, якім ён давяраў, рэкамендуюць, гэта значыць — хутчэй за працу! Такі быў стыль яго супрацоўніцтва. He варта губляць час на розныя ўмоўнасці, а трэба як мага хутчэй браць на сябе ўсю адказнасць, адразу ж
уключацца ў працу і рабшь усё на максімуме сваіх магчымасцяў. Так, як ён рабіў сам.
Г эта я зразумеў значна пазней. Для Валянціна Іванавіча самым галоўным з’яўлялася верагоднасць задзейнічаць як мага больш «тутэйшага» творчага патэнцыялу. Вельмі вялікае значэнне ён надаваў творчасці мясцовых аўтараў.
На жаль, я не паспеў паказаць Валянціну Іванавічу ні мелодыю, якая з’явілася пад уражаннем ад чытання кнігі ягонага брата, ні іншыя музычныя фрагменты, якія пэўнаўжо разлічваў прапанаваць для ягоных тэатральных пастановак.
Узгадваючы сустрэчы з Валянцінам Ермаловічам, разумею, што трэба было не марудзіць, не губляць час. Але на той момант здавалася, што ўсё наперадзе, што паспеем яшчэ іпмат чаго — настолькі пазітыўнай энергетыкай зараджаў гэты выбітны чалавек.
Mary сказаць адно — у аснове кампазіцыі «Па сьлядах ваўка» з альбома «Сьвята Вялікіх Дажджоў» (выйшаў напрыканцы 2006 года) — якраз і ёсць тая самая музычная тэма, аб якой узгадвалася напачатку гэтых невялічкіх успамінаў. Ёй у працяг была запісана кампазіцыя «Свой сьлед». Па сутнасці, яны з’яўляюцца загалоўнай і фінальнай тэмамі своеасаблівай музычнай пастаноўкі, якая цяпер бачыцца, як мюзікл.
Паколькі не было ўжо да каго звяртацца па параду па тэатралізацыі гэтага музычнага матэрыялу, давялося самому далей распрацоўваць ідэю. Што з гэтага атрымаецца — пакажа час. Аднак з упэўненасцю магу сказаць, што, не зважаючы на тое, ці будзе працяг працы ў гэтым накірунку, хутка ці павольна пойдзе гэтая праца, — пачатак зроблены. I праца гэта будзе прысвечана светлай памяці Валянціна Іванавіча Ермаловіча.
• Мікола Ножнікаў • (Мстлёў)
АКЦЁР, РЭЖЫСЁР, ПЕДАГОГ...
Г этага нашага земляка ведала і паважала некалькі пакаленняў аматараў тэатральнага мастацтва Магілёва, вобласці ды і ўсёй Беларусі. Паважаюць і памятаюць і сёння. У чым можна было пераканацца на вечарыне ў гонар Валянціна Іванавіча Ермаловіча, якая прайшла ў Палацы культуры вобласці.
Валянцін Іванавіч Ермаловіч усяго тры месяцы не дажыў да свайго 80-годдзя. Большую частку жыцця ён, ураджэнец Міншчыны, былы франтавік, правёў у Магілёве, пачынаючы з «ролі» артыста абласнога драматычнага тэатра ў далёкім ужо 1954 годзе.
Але толькі гэтай ролі яму, натхнёнаму, энергічнаму і шчыра апантанаму беларусу, не хапала. За амаль палову стагоддзя творчай дзейнасці ён выканаў дзясяткі тэатральных роляў, паставіў як рэжысёр дзясяткі спектакляў у аматарскіх тэатральных калектывах і культасветвучылішчы, дзе выкладаў 29 гадоў, падрыхтаваў і выхаваў шмат таленавітых акцёраў і рэжысёраў.
Асабліва вылучала Валянціна Іванавіча яго любоў і прыхільнасць да роднай беларускай мовы, роднага прыгожага слова, роднай беларускай драматурпі. У часы«развітогасацыялізму», калі літаральна ўсе сферы жыцця былі гранічна русіфікаваны, а простыя людзі размаўлялі на «трасянцы», ён, сапраўдны сын сваёй зямлі. на сваёй зямлі размаўляў толькі па-беларуску. Ставіў беларускія п’есы, і таксама толькі на беларускай мове. За што іншы раз яго называлі дзіваком.
Нагадаем, што такім жа дзіваком, толькі ў іншай сферы, быў яго брат — выдатны гісторык Мікола Іванавіч Ермаловіч, які, нягледзячы наслабы зрок, адолеў такія даследаванні па гісторыі старажытнай Беларусі, якія зрабілі б гонар і цэлым акадэмічным інстытутам. Да таго ж быў неблагім літаратуразнаўцам, паэтам, пісаў таленавітыя вершы.
Менавітаяго верш «Жыве Беларусь» стаў асновай новай песні. Музыку напісаў вядомы наш паэт і кампазітар Мікола Яцкоў і сам праспяваў прэм’ерны твор на вечары памяці Валянціна Ермаловіча.
Больш за дзве гадзіны гучалі ў той вечар вершы, гумарэскі, музыка, шчырыя ўспаміны пра выдатнага акцёра, чытальніка, тэатральнага дзеяча, педагога, чалавека.
Успамінамі падзяліліся адзін з заснавальнікаў магілёўскай арганізацыі таварыства «Мартыралог» (В. Ермаловіч быў яе першым старшынёй) Міхась Булавацкі, былая выкладчыца культасветвучылішчаЛіліяКузьменка, выпускнік 1957 годаакцёр і рэжысёр Браніслаў Чаркоўскі, драматург і журналіст Міхась Карпечанка з Бялынічаў, былы супрацоўнік абласнога бюро прапаганды беларускай літаратуры Віктар Арцем’еў.
Шчырымі словамі ўспаміналі настаўніка самадзейныя акцёры Валянціна Далькова (зараз выступае ў яўрэйскім мясцовым тэатры), кандыдат гістарычных навук Ігар Пушкін, Тамара Цыганкова, былы дырэктар Магілёўскага ГДК Лідзія Сахон (таго ГДК, дзе шмат год дзейнічаў тэатр В. Ермаловіча «Валянцін»), выкладчыца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 Ганна Бандарэнка. Іграў ансамбль класічнай гітары асветніцка-культурнага цэнтра «Эверэст», а класічную народную «Рэчаньку» праспявала салістка гарадской капэлы Аксана Юрчанка.
3	асаблівай увагай слухалі прысутныя аповед унука В. Ермаловіча Дзмітрыя, паэта, рэжысёра, менеджара канцэртаў і фестываляў, які спецыяльна прыехаў для гэтага з Мінска.
3	экрана пад час паказаў урыўкаў святкавання 80-годдзя В. Ермаловіча(праводзілася пасля яго смерці) прароцтвам прагучалі словы акадэмікаРадзімаГарэцкага: «Гэта(юбілей. —М. Н.) свята ўсёй Беларусі... Імя Валянціна Ермаловіча стане ў шэраг імён выдатнейшых сыноў Магілёўшчыны, Беларусі. Ён варты помніка, варты, каб яго імем былі названы вуліцы».
Нямала трэба зрабіць для захавання добрай памяці пра выдатнага земляка, і ў першую чаргу правесці яшчэ шэраг прысвечаных яму вечарын для моладзі ў навучальных установах горада. А вечарыну, пра якую ішла размова ў гэтых нататках,
падрыхтавалі гарадская арганізацыя Таварыства беларускай мовы на чале з яе кіраўніком Алегам Дзьячковым, які і вёў яе, і рэжысёр Ала Кускова.
•	Тамара Падыдіака • (Бялышчы)
НАВУЧЫЎ ПРАФЕСІІ
Mae ўспамшы пра Валянціна Іванавіча Ермаловіча пачынаюцца з 1970 года, калі я стала навучэнкай тэатральнага аддзялення Магілёўскага культасветвучылішча імя Н. К. Крупскай.
Валянцін Іванавіч быў маім індывідуальным педагогам па сцэнічнай мове. Тады мяне вельмі здзівіла і ўзрушыла, што мой педагог — адзіны ў вучылішчы выкладчык, які заўсёды размаўляў па-беларуску. Пры гэтым нас, студэнтаў, размаўляць на роднай мове не прымушаў, а далікатна ўводзіў у свет нацыянальнай драматургіі. літаратуры, паэзіі.
— Бачыце, — казаў настаўнік, — якое хараство напісана на нашай мове!
Валянцін Іванавіч быўзаўсёды элегантным, сціплым, ніколі не прыніжаў навучэнцаў і звяртаўся да нас заўсёды на«вы», што было для мяне і іншых непрывычна, але прыемна.
Я вучылася ў яго не толькі сцэнічнаму майстэрству, але і паводзінам, адносінам да людзей, кулыуры сумоўя, захопленасці прафесіяй.
Па заканчэнні ву чылішча лёс зноўку звёў мяне з маім настаўнікам. Валянцін Іванавіч быў запрошаны ў Бялыніцкі раённы Дом культуры для пастаноўкі разавага спектакля ў народным тэатры юнага гледача, у якім я на той момант працавала загадчыцай пастановачнай часткі. Мы разам працавалі над пастаноўкай спектакля па п’есе К. Губарэвіча «Алазанская даліна».
А потым з 1993 па 1998 год Валянцін Ермаловіч працаваў рэжысёрам Бялыніцкага народнага ТЮГа. За гэту пяцігодку
ён паставіў сем спектакляў — «Модны шляхцюк» К. Каганца, «Дагарэла свечачка» А. Петрашкевіча, «Вечар» А. Дударава, «Трыбунал» А. Макаёнка, «Прымакі» і «Паўлінка» Я. Купалы, «Канвеер» М. Карпечанкі.
«Самы чалавечны чалавек», «рэжысёр ад Бога» — гэтыя эпітэты як нельга дакладна характарызуюць Валянціна Іванавіча. Працаваць з ім было цікава, павучальна. Апроч прапы ў тэатры ён актыўна займаўся канцэртнай дзейнасцю, удзельнічаў у масавых святах, любіў выступаць на вясковай сцэне.
•	Надзея Падоннік • (Бялыпічы)
САПРАўДНЫ БЕААРУС
Паважаю людзей інтэлігентных, таленавітых, добрых і абавязковых. Такім быў сапраўдны беларус Валянцін Іванавіч Ермаловіч.
Пачынаючы з 1990-х гадоў і да 2004 года ў Бялынійкім раённым мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі не адбылося, бадай, аніводнага мерапрыемства, у якім не браў бы ўдзелу нястомны і непаўторны Валянцін Іванавіч. Больш за тое, у сценах музея часта ладзіліся сустрэчы, вечарыны вучняў райцэнтра з Валянцінам Ермаловічам: ён чытаў ім «Новую зямлю» Якуба Коласа, творы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Алеся Г ару на, Каруся Каганца, Цёткі, Францішака Багушэвіча, Ніла Гілевіча, РыгораБарадуліна, Аляксея Пысіна, Аркадзя Куляшова, Генадзя Бураўкіна... Здаецца, няма ў нацыянальнай літаратуры такога пісьменніка, пра творчасць якога Валянцін Іванавіч не сказаў бы сваё аўтарытэтнае слова, творы якога не прачытаў бы. Выступаў ён і з тэматычнымі літаратурнымі кампазіцыямі.