Ачышчэнне душы
успаміны пра Валянціна Ермаловіча
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 104с.
Мінск 2014
Я не вельмі спадзявалася, што штось атрымаецца, — мой «раман з тэатрам» па жыцці не вельмі ўдалы. Але вось Валянцін Іванавіч запрашае на прэм’еру ў Магілёў! Мы паехалі разам з мужам, паэтам Віктарам Шніпам. Было вельмі хвалююча! Помню шурпаты, быццам пераеханы танкамі, асфальт галоўнай плошчы, магілёўскі клон мінскага Дома ўрада, стары будынак, у якім месціўся народны тэатр, усхваляваныя твары гледачоў... Актрыса змагла крануць залу. А ў фінале, калі нібыта на магілу Івана Луцкевіча ляглі белыя і чырвоныя стужкі, гледачы не стрымалі слёз...
Я была вельмі ўдзячная Валянціну Іванавічу... Таму, безумоўна, толькі парадавалася. калі ён захацеў ставіць спектакль па дакументальнай п’есе, маёй і гісторыка Віталя Скалабана,
«Людвікаі Фабіян». Тэмазноўбыла«нязручная»: каханне Зоські Верас і Фабіяна Шантыра, аднаго з першых ахвяраў паслярэвалюцыйных рэпрэсій з беларускіх дзеячаў. Валянцін Іванавіч збіраўся сам іграць у гэтым спектаклі — ён адмыслова папрасіў уставіць у п’есу фрагмент тэксту Максіма Гарэцкага пра Другі Усебеларускі з’езд, які разагналі бальшавікі. Валянцін Ермаловіч сыграў бы Дзядка-батлейшчыка, які распавядае пра гэтую падзею, што нанесла вялікі ўдар па беларускім руху. Мы абмяркоўвалі праўкі ў нас дома, куды прыехалі пасля прэзентацыі ў бібліятэцы Янкі Купалы маёй кнігі прозы «Сэрца мармуровага анёла». Быў з намі і Віталь Скалабан. Валянцш Іванавіч «гарэў» ідэяй новай пастаноўкі, строіў планы... Але ягоная смерць усё скасавала. Неўзабаве памёр і Віталь Скалабан, а п’еса так і не пастаўленая — хаця мнопя «загараліся», браліся...
Беларуская культура заўсёды выжывала дзякуючы энтузіястам, якія не баяліся ісці насуперак часу, пераадольваць нечыя абыякавасць і баязлівасць. Валянцін Іванавіч быў менавіта такім энтузіястам. Дадам, мне было прыемна, што на суполку маладых творцаў «Літаратурнае прадмесце», якой я кірую, прыходзіў ягоны ўнук, Зміцер Ермаловіч-Дашчынскі, які і сёння сцвярджаецца як паэт.
• Віктар Сухараў • (Бялынічы)
ТААЕНАВІТЫ РЭЖЫСЁР
Працуючы журналістам бялыніцкай раённай газеты «Зара над Друццю», неаднаразова сустракаўся з Валянцшам Ермаловічам, прысутнічаў на прэм’ерах яго спектакляў пісаў на іх рэцэнзіі-водгукі.
Аднойчы вяртаўся на рэйсавым аўтобусе з Магілёва ў Бялынічы. Сярод пасажыраў заўважыў Валянціна Іванавіча, які, прыхінуўшыся да акна, каб лепей было відаць, чытаў нейкую
кніжку. Я падышоў даяго, прывітаўся. Валянцін Іванавіч, страсянуўшы ў руках кнігу, сказаў:
— Перачытваю п’есу Алеся Петрашкевіча «Дагарэла свечачка». Хачу паставіць яе з бялыніцкімі артыстамі.
Рыхтуючы спектакль, ён імкнуўся паглыбіць і ўзмацніць трагедыйнае гучанне твора, «прымерыць» яго да бялыніцкіх самадзейных артыстаў. У некаторых месцах ён пераставіў дыялогі, народныя песні. Напрыклад, вясельны матыў «Бывайце здаровы, мае абразы...», якім пачынаецца п’еса, рэжысёр перанёс у фінал спектакля, калі галоўная гераіня Марфа дастала з-за бажніцы свечку, запальвае яе, ставіць на палічку, папярэдне паклаўшы туды газету. Чуецца голас гаспадыні: «Дагарыць свечачка да полачкі, а там і хатачка зоймецца ..»
Валянцін Іванавіч клапатліва падбіраў артыстаў на ролі гераіняў спектакля. Спыніўся на адной са старэйшых артыстак бялыніцкага ТЮГа Ніне Фяськовай, якая змагла з першых жа эпізодаў, з першых рэплік захапіць гледача. Свае маналоп яна вяла ў стрыманай манеры, псіхалагічна напоўнена, ствараючы вобраз жанчыны цяжкага лёсу, але жанчыны, якая не згубіла дабрыні, спагадлівасці, уласнай годнасці.
Арыпнальнасцю ў стварэнні і раскрыцці вобраза Любкі вызначылася і Ларыса Лоўдар Гераіня прыязджае ў Славеш ў дзень эвакуацыі насельніцтва з-за чарнобыльскай бяды і заходзіць да цёткі Марфы. Больш за дваццаць гадоў яна не была ў роднай вёсцы. З’ехала ў горад, стала маці-адзіночкай, распусніцай. .. Любка ў выкананні Ларысы Лоўдар па-свойму вытанчаная і абаяльная. А дуэтныя сцэны яе з Марфай шчыра і зацікаўлена ўспрымаліся гледачамі.
Трыумфальна прагучаў гэты спектакль і на сцэне Дома літаратара ў Мшску.
Ва ўсіх спектаклях, якія паставіў Валянцін Ермаловіч, ён зарэкамендаваў сябе ўдумлівым і творчым рэжысёрам.
I па сёння цёпла ўспамінаюць яго мнопя бялынічане, якім Валянцін Іванавіч падарыў цудоўныя спектаклі па п’есах беларускіх драматургаў.
• Сямён Сямёнаў •
( Краснаполле)
АЧЫШЧЭННЕ ДУШЫ
У пярэдадзень 70-годдзя Краснапольскага народнага тэатра Валянцін Іванавіч Ермаловіч, раздумваючы над гэтым вялікім шляхам, зазначыў: «Іншы раз, каб вызначыць будучае, не лішне паглядзець на пройдзенае, на спадчыну нашых папярэднікаў, іх вопыт. іх пошукі і знаходкі, наогул глыбоказазірнуцьу сутнасць з’яў і падзей, іх высновы». I ён у думках перабіраў мінулае, добрым словам успамінаючы заснавальнікаў цяперашняга народнага — настаўнікаў, братоў Андрэя і Васіля Шашалевічаў, АляксандраГрубе і іншых, якія ставілі «спектаклі першыя свае», як пісаў некалі Пятрусь Броўка, у будынку пажарнага дэпо. А якія спектаклі ставілі! Класіку!
Тагачасны тэатральны гурток карыстаўся вялікім аўтарытэтам у гледачоў. Вакол яго групаваліся таленавітыя творчыя сілы, і калі адыходзілі адны, на іх месца станавіліся іншыя і працягвалі весці гледачоў у чароўны свет мастацтва, адкрываючы ім вочы на розныя складаныя жыццёвыя з’явы.
Затым была вайна. I не было тэатра. А з аднаўленнем разбуранай гаспадаркі аднавіў сваю работу і драматычны калектыў Краснапольскага раённага Дома культуры.
3 гэтым творчым калектывам я ўпершыню пазнаёміўся ў 1963 годзе. I тэатр захапіў мяне. Тагачасны рэжысёр Л. В Лабаноўскі, самадзейныя артысты Ф. Лісічкіна 11. Гараўскі і мяне запрашалі «іграць на сцэне», але я наадрэз адмовіўся, бо лічыў, ды і цяпер лічу, што справа гэтая вельмі складаная і што іграць на сцэне павінны людзі нейкія не такія, з нейкай другой душою. Але ж тэатрам тады я «захварэў». He прапускаў ніводнай прэм’еры. А іх было тады шмат: «Не верце цішыні» Івана Шамякіна, «Папараць-кветка» Івана Козела, «Лявоніха на арбіце» Андрэя Макаёнка, «Чырвоныя кветкі Беларусі» Васіля Г арбацэвіча, «Хто смяецца апошнім» Кандрата Крапівы і шмат іншых.
Тэатр доўга радаваў. Затым пачаў засмучаць. Справа ў тым, што камусьці прыйшло ў галаву, што з добрага рэжысёра можна зрабіць баявога партыйнага работніка. I ўгаварылі Леаніда Васільевіча Лабаноўскага пакінуць тэатр і перайсці на працу ў апарат райкама партыі. I тэатр заліхаманіла. Вось тут і пачаліся мае засмучэнні. У «Сельской газете» я выступіў з крытычным артыкулам «Хто адкрые заслону?». Крыху падзейнічала. Ды не надоўга, бо рэжысёры змяняліся, як у цыгана коні. Тады, памятаецца, паэт Аляксей Пысін выступіў у «Магілёўскай праўдзе» з рэзкім крытычным артыкулам «Год без прэм’еры». Як маглі і чым маглі імкнуліся дапамагчы тэатру вярнуць былую славу. А яна не вярталася, бо не было каму вярнуць. Тут патрэбен быў энтузіяст — такі, як тыя першыя стваральнікі.
Памятаецца, сустрэліся неяк Аляксей Пысін, Валянцін Ермаловіч і я ў Магілёве. Сядзелі на лавачцы ў скверы каля абласнога драматычнага тэатра, гутарылі пра Краснапольскі народны тэатр, якому літаральна пагражала забыццё. He думаў я тады, што праз нейкі час Валянцін Іванавіч узначаліць гэты творчы калектыў, бо пра гэта ніякай размовы не было. А здарылася менавіта так. Працуючы выкладчыкам Магілёўскага культасветвучылішча, ён адначасова стаў кіраваць і народным тэатрам у Краснаполлі.
He магу не сказаць хоць колькі слоў пра наша творчае супрацоўніцтва з Валянцінам Іванавічам. У свой час я напісаў невялічкую п’есу пра камсамольскага падпольшчыка Ваню Галярку. Падзяліўся гэтым неяк з Аляксеем Пысіным, а той і кажа: «Давай я пакажу спецыялісту». I толькі праз колькі гадоў Валянцін Іванавіч сказаў што па гэтай маёй п’есе вучыў студэнтаў культасветвучылішча, як увасабляць на сцэне п’есу, напісаную на дакументальнай аснове. Затым папрасіў мяне пашырыць яе да поўнаметражнай, дапрацаваць.
Шчыра ўдзячны Валянціну Іванавічу за дапамогу і падтрымку, бо менавіта толькі дзякуючы яму мая п’еса «Зоркі гаснуць на світанні» была ўвасоблена на сцэне.
Мне падабаецца ў характары Валянціна Іванавіча зайздроснае, пастаяннае імкненне да новага. Ён заўсёды ў пошуку.
На сцэну «выцягвае» не тое, што ўжо абкатанае іншымі творчымі калектывамі, а нешта новае, каб менавіта са сцэны Краснапольскага народнага тэатра яно гучала ўпершыню. А адкрываць новае ой як нялёгка!
За бытнасць Валянціна Ермаловіча рэжысёрам Краснапольскі народны тэатр узняўся на новыя вяршыні славы. Заслужанай славы. Удзел у абласных, рэспубліканскіх, Усесаюзным аглядах-конкурсах, паказ спектакляў па Беларускім тэлебачанні, нарэшце, удзел у Міжнародным конкурсе народных тэатраў. I ўсюды — дыпломы, прызавыя месцы. Тэатр удастоены Граматы Вярхоўнага СаветаБССР, ён — лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі і Магілёўшчыны.
Такое прыгадалася ў сувязі з прысваеннем Валянціну Іванавічу Ермаловічу ганаровага звання заслужанага работніка кулыуры Беларусі.
I яшчэ. Сваім жыццёвым прыкладам, сваім майстэрствам, паўсядзённай работай у тэатры Валянцін Іванавіч далучае ўсё болып людзей да тэатральнага мастацтва, робячы іх дабрэйшымі, чысцейшымі душою. Менавіта падчас разваг над гэтым нарадзіліся такія вершаваныя радкі, якія прысвячаю В. I. Ермаловічу:
Светлай белізною прыцярушаны, Аж іскрацца снежныя палі.
О, каб у людзей заўсёды душы
Гэткімі чысцюткімі былі!
Менавіта гэтаму і падпарадкавана творчая дзейнасць Валянціна Іванавіча Ермаловіча, якому ад шчырага сэрца — удачы ва ўсім!
1988
• Іван Ткачоў • ( Краснаполле)
БЫў ПАТРЭБНЫ ЛЮДЗЯМ
Для мяне Валянцін Ермаловіч назаўсёды застаўся ў памяці светлым, добрым чалавекам, таленавітым тэатральным настаўнікам. Яго характар увабраў у сябе самыя лепшыя якасці чалавечай культуры, якія можа падарыць толькі магутны Божа.
Гэта ж якую трэба мець волю і сілу, каб цягам пятнаццаці гадоў прыязджаць працаваць у Краснаполле з Магілёва?!
А ўсё пачалося з размовы са сваім сябрам і нашым земляком Аляксеем Пысіным. Той папрасіў Валянціна Іванавіча аднавіць дзейнасць Краснапольскага тэатра. Валянцін Ермаловіч паабяцаў, што на працягу двух-трох месяцаў зробіць спектакль.
«Я і ўявіць сабе не мог, — пазней занатаваў Валянцін Іванавіч у сваіх успамінах, — што гэтыя тры месяцы прадоўжацца шмат гадоў. Нават цяпер не магу паверыць, як усё гэта вытрымаў, а час так хутка праляцеў. Мне іншы раз здаецца, што Краснаполле — гэта мая Радзіма. Ніколі не думаў што ў гэтым мястэчку так многа людзей, якія па сваёй волі хочуць займаццаў самадзейным тэатры. Было шмат людзей, якія прыходзілі і прасілі запісаць іх тэатр. Я не ведаў, як усіх заняць у спектаклях, каб нікога не пакрыўдзіць. Кожны раз здзіўляла поўнае запаўненне залы. У мяне іншы раз пыталіся, калі я пакіну Краснаполле, бо ўсё-такі ўзрост і няблізкі свет. На гэта я заўсёды казаў, што да мяне прыходзяць людзі, і я ім патрэбны».