Ачышчэнне душы успаміны пра Валянціна Ермаловіча

Ачышчэнне душы

успаміны пра Валянціна Ермаловіча
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 104с.
Мінск 2014
28.76 МБ
Аднойчы Валянцін Іванавіч быў у мяне дома і заначаваў. У час гутаркі за сталом ён падняў чарговую чарку і сказаў: «Калі на тым свеце Пысш спытае ў мяне, ці выканаў яго загад, то мне не будзе сорамна перад ім».
• Сяргей Чыгрын • (Слонім)
АДЧУВАННЕ СЭРЦАМ
Здавалася, што ён будзе жыць заўсёды. Апантаны, шчыры, цікавы, бадзёры і культурны. Валянцін Іванавіч Ермаловіч — мой дарагі настаўнік, сябра, дарадца. Ён памёр раптоўна, вымавіўшы толькі адно слова: «Сэрца». Гэта адбылося 22 снежня 2004 года. Хаця праз тры месяцы ён рыхтаваўся адзначыць сваё 80-годдзе. He паспеў...
Пазнаёміўся я з Валянцінам Іванавічам Ермаловічам летам 1974 года, калі паступаў на тэатральнае аддзяленне Магілёўскага культасветвучылішча. Я, вясковы хлопчык са Слошмшчыны, які з дзяцінства марыў стаць акцёрам і рэжысёрам, неяк прачытаў у газеце аб’яўку, што ў далёкім Магілёве ёсць такое вучылішча, куды пасля 8-га і 10-га класаў прымаюць хлопчыкаў і дзяўчынак. Сабраўчамаданчык і паехаўу невядомы вялікі горад на Дняпры. Тады мне яшчэ не было і 16 гадоў. Знайшоў я гэтае вучылішча, здаў дакументы і... дачакаўся ўступных экзаменаў. Але перад імі абітурыентам неабходна было расказаць верш, кавалачак прозы і паказаць сцэнічны эцюд. Верш і прозу я ведаў а вось што гэта за эцюд — першы раз чуў. За некалькі хвілін да паказу эцюдая атрымаў кансультацыю ў дзяўчат, якія паступалі разам са мною. Яны былі больш вопытныя ў тэатральнай справе, бо ў сваіх гарадах наведвалі драмгурткі і народныя тэатры, таму добра ведалі, што такое эцюд і як яго трэба паказваць. На хаду прыдумаў свой уласны эцюд і пайшоў перад прыёмнай камісіяй на маленькай спецыяльнай сцэне яго паказваць. Сюжэт эцюда быў вельмі просты і нават смешны: я пайшоў у грыбы, там убачыў лісіную нару, пачаў чакаць, калі ліса адтуль вылезе, каб яе злавіць за хвост. Замест нары — паклаў на сцэне крэсла. Гэта дазвалялася. У прыёмнай камісіі сядзелі чалавек восем. Сярод іх быў і Валянцін Іванавіч Ермаловіч. Усе ўважліва глядзелі, што я буду паказваць. I вось у самы адказны момант эцюда, калі нібыта ліса «выскачыла» з нары і я кінуўся яе «лавіць», крэсла
ад майго падзення паляцела проста на прыёмную камісію. Але я не разгубіўся, а паказаў эцюд да канца. Пасля падзякаваў усім за ўвагу, выйшаў на калідор. Адразу падумаў што ўсё — мяне не дапусцяць да асноўных экзаменаў, таму што я не здаў эцюд. Але выйшла ўсё наадварот. Памятаю, выступаў Валянцін Іванавіч, які перад абітурыентамі сказаў, што лепш за ўсіх эцюд паказаў Чыгрын.
Так я стаў навучэнцам Магілёўскага культасветвучылішча. Але рэжысуру ў нас выкладаў не Валянцін Ермаловіч, а Леанід Багам’я, якога ў 60-гадовым узросце некалькі гадоў таму скасіў інфаркт. Гэтыя рэжысёры сябравалі. Болып вопытны Валянцін Іванавіч бываў у нас на занятках і рэпетыцыях, дапамагаў маладому рэжысёру і выкладчыку Леаніду Багам’і. Вельмі часта Валянцін Ермаловіч гутарыў са мной, цікавіўся маім жыццём, называў мяне сваім земляком, заходнікам. Мне ад гэтага было цяплей і лягчэй. А яшчэ Валянцін Іванавіч заўсёды размаўляў на беларускай мове. I ўсе навучэнцы, якія з ім гутарылі, стараліся размаўляць таксама па-беларуску.
Даведаўшыся, што я пішу вершы, Валянцін Іванавіч аднойчы мне сказаў: «Я гутарыў са сваім сябрам паэтам Аляксеем Пысіным пра цябе. Заўтра ў памяшканні рэдакцыі “Маплёўскай праўды” будзе пасяджэнне абласнога літаратурнагааб’яднання. Выберы найлепшыя вершы і схадзі туды...»
Я вельмі хваляваўся. бо ўпершыню выносіў на суд свае яшчэ кволыя першыя творы. У рэдакцыі сустрэлі мяне шчыра і дабрадушна. За сталом моўчкі сядзеў Аляксей Васільевіч Пысін. Маўчаў ён і тады, калі ўсе па чарзе чыталі свае вершы (пераважна рускамоўныя). Пасля паэты паміж сабою пачалі спрачацца і нават сварыцца. Напрыканцы літаб’яднання загадчык ідэалагічнага аддзела газеты таварыш Ізотаў даў слова Аляксею Пысіну. Аляксей Васільевіч ціха сказаў: «3 усіх вершаў, якія тут прагучалі, мне найбольш спадабаліся вершы Сярожы Чыгрына. Іх я і буду прапаноўваць на нашу літаратурную старонку».
Праз некалькі дзён я атрымаў ад Аляксея Пысіна ліст, дзе ён прасіў тэрмінова прыслаць два вершы, выбраныя з усіх мной
прачытаных для літстаронкі. Я даслаў адзін верш пра хлеб. Ён і быў надрукаваны ў магілёўскай абласной газеце.
За тры гады вучобы ў Магілёве з Валянцінам Ермаловічам і Аляксеем Пысіным мне давялося не раз прымаць удзел у літаратурна-музычных вечарынах і сустрэчах з чытачамі. У Магілёўскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянцін Ермаловіч быў адказны за нумары мастацкай самадзейнасці, а Аляксей Пысін — за літаратурную частку. Дзе мы толькі на Магілёўшчыне не былі! Дзе мы толькі не выступалі! Гэта быў рамантычна-светлы і найцікавейшы час майго юнацтва 3 ініцыятывы Аляксея Пысіна мы разам з Валянцінам Ермаловічам выдавалі ў вучылішчы рукапісны літаратурны часопіс «Лучынка». Знайсці б цяпер хоць адзін нумар...
Валянцін Ермаловіч вельмі любіў беларускую паэзію. Ён вучыў мяне дэкламаваць вершы са сцэны. Асабліва ў той час мой настаўнік захапляўся паэзіяй Янкі Непачаловіча. Неяк паехалі выступаць на Краснапольшчыну. У сельскім Доме культуры сабралася поўная зала людзей. На першым радзе сядзелі кіраўніцтва мясцовага калгаса, Аляксей Пысін, Валянцін Ермаловіч. А я на сцэне чытаю Янку Непачаловіча:
Хоць нельга і розум, і сэрца Пакласці на шалі, Ды ўсё ж чалавек пазнаецца Па крупнай дэталі...
Зала прыціхла. Аляксей Пысін, апусшўшы галаву, нешта думаў, а пасля сказаў: «Добра, Сярожа, добра!..» У гэты вечар мы яшчэ паказалі жарт Л. Родзевіча «Збянтэжаны Саўка», дзе я іграў Саўку, мае аднакурснікі Генадзь Гавароўскі — жабрака, а Валянціна Паўлоўская — Магрэту. Зала ад смеху проста грымела. Нас выклікалі некалькі разоў на біс. А пасля канцэрта Валянцін Іванавіч мяне абняў і сказаў: «Маладзец!»
У 1977 годзе я скончыў Магілёўскае культасветвучылішча і пайшоў у войска. Пасля войска паступіў у Белдзяржуніверсітэт. 3 Валянцінам Ермаловічам сувязі на пэўны час згубіліся. Аля пасля мы зноў з ім выпадкова сустрэліся ў Мінску ў Доме літа-
ратара. 3 яго слоў і са слоў краснапольскага краязнаўца Леаніда Васільевіча Лабаноўскага я даведаўся, што ў канцы 70-х гадоў мінулага стагоддзя Краснапольскаму народнаму тэатру пагражала закрыццё. I Валянцін Іванавіч, жывучы ў Магілёве, вырашыў узначаліць гэты калектыў. Працуючы выкладчыкам рэжысуры Магілёўскага культасветвучылішча, ён адначасова ўзваліў на свае плечы і гэтую нялёгкую ноіпу: рабочыя дні ў вучылішчы, выхадныя — у Краснаполлі Гутарыў з аматарамі сцэны, пераконваў, вяртаў надзею. Вывучаў здольнасці ўжо вядомых краснапольцам выканаўцаў, адкрываў новыя імёны. А там — аднапрэм’ера, другая, трэцяя.. I — поспех! Заслужаны поспех! I тады, як гэта ў нас часта бывае, знайшліся зайздроснікі, ледзь не хапугам аб’явілі Ермаловіча: маўляў, дзве зарплаты заграбае. Паляцелі пасквілі ў Міністэрства культуры БССР. I адабралі тады ў Валянцша Іванавіча рэжысёрскі аклад. Ды не адабралі волю, нават не пахіснулі яе. Ён па-ранейшаму прыязджаў у выхадныя дні ў Краснаполле і з яшчэ большым запалам працаваў і працаваў Рабіў гэта не дзеля славы, не, Яму не давалі спакою трапныя словы МаксімаГарэцкага, што заселі ў памяці: «Пакажыце беларусу сасцэны, хто ён, чым ёнмогбыць, гукніцеяго сасцэны дановага жыцця...» I ён гукаў Гукаў праз вобразы герояў сваіх спектакляў паводле п’ес беларускіх драматургаў. А восенню 1987 года мне ў Слонім з Магілёва ад Валянціна Ермаловіча прыйшоў пакет. Адкрываю — а там афіша да спектакля «Снатворны Мак», праграмка спектакля, фотаздымкі сцэн з гэтай пастаноўкі і пісьмо. У ім мой старэйшы сябра пісаў, што «Краснапольскі народны тэатр упершыню ажыццявіў пастаноўку спектакля па п’есе твайго земляка Кандрата Лейкі “Снатворны Мак”». Ябыў страшэнна ўзрадаваны і здзіўлены пастаянным імкненнем Валянціна Іванавіча да новага. Ён заўсёды быў у пошуку. На сцэну «выцягваў» не тое, што ўжо было абкатанае іншымі творчымі калектывамі, а нешта новае, забытае, арыпнальнае. Так сталася і з п’есайКандрата Лейкі «СнатворныМак». Сапраўды, яе ніхто ніколі не ставіў. Янабыла выдадзенаасобнаю кніжачкай у Вільні ў 1912 годзе і прысвечана вясковым дзецям Слонімскага павета. А сцэнічнае жыццё атрымала ў Краснаполлі праз 75 гадоўпасля
яе выдання. I ігралі ролі ў гэтым спектаклі дзеці з маладзёжнай студыі народнага тэатра. Да сённяшніх дзён больш ніхто так і не ажыццявіў пастаноўкі «Снатворнага Маку».
Краснапольскі народны тэатр Валянцін Ермаловіч узначальваў 14 гадоў. За гэты час калектыў тэатра прымаў удзел у абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных аглядахконкурсах, выступаў патэлебачанні, нарозных фэстах і сустрэчах. I адусюль прывозіў дыпломы і прызавыя месцы. Ён быў узнагароджаны Граматаю Вярхоўнага Савета БССР, станавіўся лаўрэатам прэміі камсамола Беларусі і Магілёўшчыны. А рэжысёр тэатра Валянцін Ермаловіч атрымаў званне заслужанага работніка культуры Беларусі.
Пасля Краснаполля Валянцін Іванавіч працаваў рэжысёрам Бялыніцкага народнага тэатра юнага гледача, а потым — рэжысёрам народнага тэатра «Валянцін» Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і адпачынку Ен планаваў пасля свайго 80-годдзя, падрыхтаваць і выдаць кнігу «Запіскі рэжысёра народнага тэатра». Прасіў майго аднакурсніка, журналіста і пісьменніка Міхася Карпечанку з Бялынічаў быць рэдактарам гэтай кніп. Дарэчы, у 2002 годзе Міхась даслаў мне ў Слонім сваю кніжку п’ес «Дачка волі». Уступнае слова да гэтай кніжкі напісаў Валянцін Ермаловіч. Даведаўшыся, што Міхась дасылае мне сваю кніжку, пасля ўступнага словаВалянцін Іванавіч дапісаў ручкай пару слоў: «Дарагі Сяргей. Вельмі рады за тваю актыўнасць на ніве беларускага адраджэння. Жадаю поспехаў і надалей! В. Ермаловіч. 8 мая 2002 г.».
Валянцін Іванавіч заўсёды любіў казаць: «Мы дзейсна павінны ўсведамляць словы Якуба Коласа: “Трэба шырыць ідэю тзатра, несці яго ў самыя нізіны. Беларус, як мне здаецца, мае вялікую здольнасць да тэатра”».
Валянцін Ермаловіч адчуваў сэрцам гэтую кранальную здольнасць, гэтае духоўнае яднанне сцэны і залы. I ганарыўся, што ён — беларус. А я буду заўсёды ганарыцца, што ён быў маім настаўнікам і старэйшым сябрам.
• Віктар Шніп • (Мінск)