Ачышчэнне душы
успаміны пра Валянціна Ермаловіча
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 104с.
Мінск 2014
Аднойчы мы паказвалі спектакль у вучылішчы культуры (так на той момант стала звацца Магілёўскае кулыурна-асветнае вучылішча), і адна з выкладчыц мне сказала, што Ермаловіч нічым не выдаваў сваю беларускасць, калі працаваў у вучылішчы. Але ж добра вядома, што менавіта яго паклікаў славуты магілёўскі паэт Аляксей Пысін, каб пайсці да абласнога кіраўніцтва і дырэкцыі драматычнага тэатра і перашкодзіць пераўтварэнню Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра ў рускі драматычны тэатр. I ўіх атрымалася! Валянцін Іванавіч любіў«свой тэатр», так ён называў наш абласны тэатр, бо ён працаваў у ім акцёрам — прыехаў у складзе трупы з Пінска (1954), на базе якой і быў заснаваны Магілёўскі драматычны. Але, на маю думку, не любілі яго там, і менавітазаяго беларускасць. Валянцін Іванавіч
меў добрыя стасункі з шэрагам акцёраў прафесійнага тэатра ў Магілёве, бываў на прэм’ерах, але казаў што ў іх нічога няма беларускага! Таму пры жыцці Ермаловіча неяк абыходзілі, не заўважалі ў тэатры.
Валянцін Іванавіч Ермаловіч — адукаваны і высокапрафесійны спецыяліст. Праўда, з сям’і рэпрэсаванага, у савецкі час гэта істотна замінала кар’еры. Аднак у гады вайны сям’я падтрымлівала сувязь з партызанамі, брат Лявон — сувязны, сам Валянцін Іванавіч пайшоў на фронт, быў цяжка паранены, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны (другі атрымаў у сярэдзіне 1980-х гадоў).
Беларускасць Валянціна Іванавіча Ермаловіча была варожай і небяспечнай для савецкай улады! Імя В. Ермаловіча не ўзгадвалася сярод заслужаных работнікаў культуры Беларусі ў кнізе «Памяць: гіст.-дакум. хроніка Магілёва» (Мінск, 1998), ды і сёння няма нават у спісе (пераліку) заслужаных работнікаў культуры Беларусі сайта «MogilevWiki» (свободная энцнклопедня Могнлева). Ці не выпадкова?
Грамадзянская мужнасць Валянціна Іванавіча праяўлялася не толькі ў справе змагання за беларускую мову Ён першым браўся ставіць сацыяльна актуальныя творы: «На Чорных лядах» В. Быкава, «Калізей» М. Матукоўскага (абласны тэатр у Бабруйску пачаў рэпетыцыі па п’есе, але не рызыкнуў давесці справу да паказу), «Канвеер», «Дачка волі» М. Карпечанкі. Яго пастаноўкі класікі — «Хто смяецца апошнім», «Пінская шляхта» і іншыя — былі зроблены ў самыя лёсавызначальныя моманты нашай дзяржавы і беларускага народа і таму заўжды мелі поспех у гледача. He цураўся ён удзелу і ў грамадска-патрыятычных акцыях. Напрыканцы 1990-х ён аднойчы з непрыхаваным абурэннем і прыкрасцю распавядаў на рэпетыцыі, як некалькі дзён да таго яму, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны (праўда, Валянцін Іванавіч заўжды падкрэсліваў што ён салдат Другой сусветнай вайны, так і напісана, згодназ яго тастаментам, нанадмагільным помніку), пры ўзнагародах, круцілі рукі міліцыянты і спрабавалі арыштаваць заўдзел у мітынгу, які праводзіўся на пляцы перад
Палацам юнацкай творчасці па праспекце Міру і быў прысвечаны Дню вайсковай славы (8 верасня).
Запомнілася эмацыянальнае і змястоўнае выступленне Валянціна Іванавіча на адкрыцці выставы «Выданні беларускага замежжа», арганізаванай Музеем гісторыі Магілёва ў памяшканні Магілёўскай абласной бібліятэкі. Упершыню ў Магілёве з 29 снежня 1997 па сярэдзіну лютага наступнага года выстаўляліся арыпналы выданняў беларусаў з Англіі, Германіі, ЗША, KanaAbi, Італп, Іспаніі, Латвіі, Францыі, Польшчы. Была прадстаўлена мастацкая, рэлігійная (рыма-каталіцкая, пратэстанцкая, грэкакаталіцкая, Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы), гістарычная, навуковая, мастацтвазнаўчая і публіцыстычная літаратура на беларускай мове — кнігі, перыёдыка, паштоўкі, буклеты і г. д.
Валянцін Іванавіч не любіў сядзець на месцы. Мы паказвалі спектаклі ў розных гарадах, райцэнтрах, вёсках. Зразумела, найболып адчуваеш уздым пры паўнюткіх залах, а гэта магчыма толькі ў гарадах. Чаму? Патлумачу. Паехалі мы са спектаклем у Вішоў, даволі вялікая вёска па шляху з Магілёва ў Мінск, не даязджаючы Бялынічаў. Прыехалі, палюбаваліся на вялікую афішу аб нашым выступленні, пераапрануліся. Выходзім на сцэну ў першым акце, а ў зале — тры ці пяць гледачоў! Каб не разгубіцца, суцешвалі сябе тым, што мы жывём у краше з еўрапейскімі тэатральнымі традыцыямі, а там прынята прыходзіць толькі да пачатку другога акта. Нават узгадалі адпаведны эпізод з «Граф Монтэ-Крыста» А. Дзюма. Паціху народ, пераважна, жанчыны сталага ўзросіу, падцягваўся на спектакль. Аднак поўнай залы не набралася. Прычыну патлумачылі нам мясцовая жыхары: мы зарана пачалі спектакль! Трэба было пасля таго, як усе падояць кароў! Вось у чым асаблівасць вёскі... Затое запомнілася цудоўная вячэра, арганізаваная для артыстаў старшынёй вішоўскага СВК «Калгас “Радзіма”» Аляксандрам Лапацентавым.
Валянцін Іванавічверыўу Бога. Заўсёды перад пачаткам рэпетыцый, прэм’ерай, наогул перад выступленнем ён чытаў малітву «Ойча наш». Менавіта таму ў яго практычна ўсё атрымлівалася, пастаноўкі мелі поспех і прыносілі задавальненне гледачам і ax-
цёрам. Ім і яго дзейнасцю апекаваўся сам Бог. Валянцін Іванавіч хваліў акцёраў-аматараў, але абавязкова да наступнай рэпетыцыі рыхтаваў... не заўвап, а прапановы, каб лепш данесці да іледача асноўную ідэю аўтара і канцэптуальны погляд рэжысёра. Аб яго ўважлівасці і павазе да людзей сведчаць надпісы на праграмках.
Падрыхтоўка новага спектакля ўВалянцінаІванавіча—своеасаблівы рытуал. Ён педантычна рыхтаваўся, усё прадумвалася ім загадзя (выканаўцы, дэкарацыі і г. д.). На рэпетыцыі ўрачыста аб’яўлялася аб пачатку працы над чарговай пастаноўкай. Называўся склад удзельнікаў, і адразу кожнаму раздаваліся тэксты роляў. Прычым не простараздрукоўкаабо ксеракс, але абавязкова зуласнаручнымнадпісам: «Артысту (артыстцы)... адрэжысёра В. I. Ермаловіча». Гэта моцна ўплывала на самаўсведамленне свайго «я» ў тэатральнай трупе кожнага акцёра-аматара. Потым ішлі рэпетыцыі, якія мелі характар не механічнага завучвання тэксту (мы былі аматары, усе недзе працавалі, вучыліся, таму заўжды не хапала часу дома вывучыць тэкст) і працы над вобразам па задуме рэжысёра, а творчай імправізацыі. Валянцін Іванавіч разумеў што мы не прафесіяналы і трэба так правесці рэпетыцыю, каб нам самім было цікава і мы адначасова працавалі і адпачывалі. Завяршаўся рытуал адразу пасля прэм’еры ўрачыстым уручэннем кожнаму выканаўцу ролі праграмкі з асабістым подпісам, які нікога не пакідаў раўнадушным і натхняў на новыя сустрэчы на сцэне: «Арт. Таццяне Крукоўскай! Віншую з прэм’ерай, з творчым поспехам, буду рады сустрэчы ў новым спектаклі. Рэж. В Ермаловіч. 26.11.1994» (мы выконвалі ролі Валодзькі і Аўстрыякі, «На Чорных лядах» В. Быкава), «Арт. Т. Пушкінай. Віншую з прэм’ерай, з чароўнай Путанай! Жадаю новых творчых поспехаў. 9.09.1999, В. Ермаловіч» і «Арт. I. Пушкіну. Віншую з прэм’ерай, з таленавітым выкананнем міністра. Жадаю новых творчых поспехаў. В. Ермаловіч. 9.09.1999» (Путана і Ваенны міністр, «Калізей» М. Матукоўскага), «Арт. Т. Пушкінай. Віншую з прэм’ерай!!! Ваша пані Пшэперкоўская сыграна адметна, на высокім прафесійным узроўні, тонка, арыпнальна, праўдзіва, яскрава. Рыхтуйцеся да новыхроляў. Рэж. В. Ермаловіч. 25.05.2000» (Пані, «Жартаўлівы
Пісарэвіч» М. Гарэцкага), «Ігару Пушкіну са спадзяваннем на далейшае нашае супрацоўніцтва. Памагай Вам Бог. 3.03.2001, г. Магілёў. В. Ермаловіч» (Дабрыня і Служанка-віжка, «Дачка волі» М. Карпечанкі).
Праграмкі спектакляў «Хай прыйдзе згода» А. Смоліча (Прасінняі Максімовіч, 2002), «Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча(Пісулькін, 1998), «Напарозе блакітнай вясны» М. Карпечанкі (Люба, Каятан, Вітуша, 1997), «П. С. X» Л. Родзевіча (Гаспадыня і Гаспадар, 1996) з падобнымі надшсамі захоўваюцца ў нашай сям’і. Сярод рэліквій нашай сям’і — фотаздымкі з тэатральных пастановак, праграмкі і тэксты роляў з аўтографамі і праўкамі В. I. Ермаловіча.
Ён дапамагаў раскрыцца кожнаму, і не толькі на сцэне. Напрыклад, сталі праводзіцца Тыдні тэатра. А хто першым гэта прапанаваў? Мы ўпэўнены цяпер, што гэту думку выношваў Валянцін Ермаловіч, а тады мне, а можа, і не аднаму, здавалася, што гэта я прапанаваў яму праводзіць Тыдні нашага тэатра, каб паказаць нашы лепшыя спектаклі і даць магчымасць гледачам пабачыць усіх акцёраў-аматараў нашага народнага тэатра Магілёўскага цэнтра культуры і вольнага часу. Валянцін Іванавіч умеў так зрабіць, што кожны лічыў сябе неабходным і патрэбным у тэатральнай трупе. Вось друкарская афіша «Народны тэатр Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнагачасу запрашае на Тэатральную восень» 3 23 па 28 кастрычніка 2000 года, кожны дзень — пяць спектакляў («Камедыя» У Рудава, «Парог» А. Дударава, «Прымакі» Я. Купалы, «Жартаўлівы Пісарэвіч» М. Гарэцкага, «Калізей» М. Матукоўскага) і вечар беларускага гумару, галоўны рэжысёр — заслужаны дзеяч культуры Валянцін Ермаловіч. Задзейнічана амаль 30 акцёраў: усе прозвішчы пазначаны на афішы. Які прафесійны тэатральны рэжысёр можа пахваліцца падобнай праграмай?
Нам асабліва запомніліся наступныя ролі ў пастаноўках В. I. Ермаловіча. Таццяне — Валодзька («На Чорных лядах»), Зіна Зёлкіна («Хто смяецца апошнім» (я выканаў ролю Тулягі) К. Крапівы), Маруся («Таленты з глыбінь» (я — Белкін)), Пані («Жартаўлівы Пісарэвіч»), Марта («Пан міністар» Ф. Аляхно-
віча). Мне — Аўстрыяка («На Чорных лядах»), Ваенны міністр («Калізей»), Дабрыня («Дачка волі»), Максім («Прымакі»), Пісулькін («Пінская шляхта»), Але найбольш — «П. С. X.» Леапольда Родзевіча і «На парозе блакітнай вясны» Міхася Карпечанкі.
Мая мама і па сёння кажа: «Самае лепшае, што было на вашым вяселлі 11 лютага 1995 года, акрамя маладых, гэта— сват!» Ім, як мы ўжо згадвалі, быў Валянцін Іванавіч. Мы з Танюшай нарадзіліся і жылі ў горадзе, у якім павінна быць беларускае вяселле. Яго тут ведалі толькі па кніжках. Дзякуючы Ермаловічу ў нас было сапраўднае вяселле, згодна з традыцыямі і абрадамі беларускага народа. Прычым гэта было так натуральна, як быццам адвеку толькі гэтым Валянцін Іванавіч і займаўся. Позна ўвечары мы пайшлі праводзіць яго датралейбуснагапрыпынку. Ён усхвалявана запытаўся ў нас, ці добра ўсё атрымалася. А потым нахіліўся і кажа: «Я не мог не пайсці да вас на вяселле, я ж пазнаёміў вас, вы ж мае гадаванцы і таму родныя, я так рады вашаму каханню і сям’і».