Ачышчэнне душы
успаміны пра Валянціна Ермаловіча
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 104с.
Мінск 2014
КАБ СВЕТЛА БЫЛО...
Валянціна Ермаловіча як асобы, як творцы для мяне не было недзе да 2000 года. Дакладней, ён быў, але ён быў проста як брат Міколы Ермаловіча, і я чуў пра яго тое-сёе па драбязе ад сваіх сяброў. Жыве ў Маплёве. У яго там свой тэатр, і ён ставіць неардынарныя спектаклі. Я верыў у тое, што мне кажуць, але не імкнуўся з’ездзіць у Маплёў, каб самому спазнаць асалоду ад таго, што робіць Ермаловіч і яго артысты. Такі душэўны спакой у мяне быў да таго часу, пакуль Валянцін Іванавіч не звярнуўся да Людмілы Рублеўскай за дазволам паставіць па яе драматычнай паэме «Амор Ардэнс, або Каханне палаючае» спектакль.
Гэты твор пра каханне Івана Луцкевіча і Юліяны Мэнке. Людміла не адмовілася, I я стаў назіральнікам за тым, як ідзе справа па ажыццяўленні задумы Валянціна Іванавіча. Магілёў не блізка, таму ўсе пытанні вырашаліся па тэлефоне. Мне больш не верылася ў тое, чым верылася, што спектакль будзе пастаўлены, бо Ермаловіч быў не першым, хто браўся затворы Людмілы і нешта рабіў а потым уся праца сыходзіла на нуль, бо знаходзіліся людзі, якім нешта не падабалася — то тэма п’есы, то аўтар, то... Словам, справа да завяршэння не даходзіла. Ну і тут з Ермаловічам не верылася, што нешта атрымаецца. Час ішоў, і раптам званок з Магілёва. Нас запрасілі на прэм’еру спектакля. I мы паехалі. Нас сустрэў сам Валянцін Іванавіч як даўно знаёмых Праз нейкую хвіліну мы забыліся ггра дарожную стомленасць. П’ючы гарбату, пазнаёміліся з артыстамі тэатра, якія былі ўсе разам, як сям’я, якая жыве творчасцю і разумее творчасць іншых. Потым, пакуль быў вольны час да спектакля, нам паказалі будынак, у якім месціўся тэатр. Гледзячы на Валянціна Іванавіча і размаўляючы з ім, я ўзгадаў свайго земляка паэта Пятра Бітэля. Яны былі вельмі падобныя адзін да аднаго сваёй інтэлігентнасцю, любоўю да Беларусі, адданасцю беларускай сгграве. Адным словам, інтэлігенты старой закваскі.
На спектакль сабралася шмат людзей. Прыемна было адчуваць, што гэтая прэм’ера— свята, і не толькі для аўтара п’есы Людмілы Рублеўскай, для Валянціна Ермаловіча, для артыстаў, але і дляўсіх, хто прыйшоўу тэатр. Мінулазтойпрэм’еры шмат гадоў, а па сённяшні дзень памятаецца святло, якое ішло са сцэны і якое, трапляючы ў душы, казала, што Беларусь жыве, жыла і будзе жыць. Пасля спектакля да нашага ад’езду яшчэ было ладна часу, і нам Валянцін Іванавіч правёў невялікую экскурсію па Магілёве. Мы з Людмілай вярталіся дамоў у Мінск, як ад сваякоў з якімі было добра.
Напрыканцы 2003 года Валянцін Ермаловіч з Віталем Скалабанам і Уладзімірам Сіўчыкавым быў у нас дома. 3 Валянцінам Іванавічам гаварылі пра новы спектакль па п’есе Рублеўскай і Скалабана «Людвіка і Фабіян». На развітанне Валянцін Ермаловіч напісаў у нашым альбоме-сустрэч: «Першы раз у жыцці наведаў паэтычную кватэру ў квадраце. Паэтычны дух вітае і натхняе на творчасць. Ужо адзін раз я прычасціўся гэтым духам, думаю, што творчая дружба прадоўжыцца. 7 снежня 2003 года». На жаль, 22 снежня наступнага года Валянціна Іванавіча не стала. .
ТЭАТР ВААЯНЦІНА ЕРМААОВІЧА
На сцэне патухлая свечка як адзіная стрэлка твайго тэатральнага гадзшніка які спыніўся паказваючы зімовае неба з якога сыплецца снег як парваная папера на якой не з’явяцца словы новага спектакля пра каханне Людвікі і Фабіяна і чуюцца крокі на сцэне дзе нябачныя акцёры
жывуць у сваіх ролях
як у сваім свеце
які быў створаны табой
з Любові з Веры з Надзеі
і светла было
у тэатры як у сусвеце
пра які не ўсе ведалі
як мы не ведаем
ці існуе разумнае жыццё на іншых планетах
і ты зноў запальваеш свечку не толькі на сцэне.
• Мікода Яцкоў • (вёска Брылі Магілёўскага раёна)
ЗАСТАўСЯ ВА ЎДЗЯЧНАЙ ПАМЯЦІ
Мы жывём сярод вірлівых плыняў сустрэч і знаёмстваў, углядаючыся ў новыя характары, адчуваючы чужыя звычкі. 3 кімсьці нам лёгка і зразумела, хтосьці катэгарычна не ўспрымаецца нашай свядомасцю, а шмат хто наогул пралятае ледзь прыкметнай знічкай, прападаючы ў цёмных сутарэннях нашага бяспамяцтва. Але бываюць сустрэчы, якія запамінаюцца на ўсё жыццё, і ад гэтых успамінаў ужо нікуды не дзецца.
Валянцін Іванавіч Ермаловіч сонечна з’явіўся ў маім жыцці ў далёкім ужо 1974 годзе — калі я пераступіў парог сваёй першай прафесійнай вучэльні — Магілёўскага культурна-асветнага вучылішча імя Н. К. Крупскай. Я не вучыўся ў гэтага выкладчыка, але заўсёды адчуваў нейкую сілу прыцягнення, якая ішла ад ягоных усмешлівых вачэй і ад сакратаўскай бліскучасці яго лысіны. Валянцін Іванавіч амаль ніколі не з’яўляўся ў калідоры вучылішча адзін — вакол яго заўсёды віравалі вучні, і звонкі
тэмбр ягонага голасу перыядычна ўзлятаў над іх галовамі, адбіваючыся рэхам ад белых паўкружжаў старажытнай столі.
А на вучнёўскай сцэне ставіліся спектаклі, і кавалачкі ермаловіцкага сэрца заставаліся ў кожным з іх. Бо Настаўнік разумеў што толькі аддаючы можна паказаць і распавесці — пра жыццё, пра стасункі лёсу і пра нас — такіх розных. I гэта было самай лепшай школай для вучняў бо нельга вучыцца творчасці без творчай узнёсласці.
I ў маладых вырасталі крылы; і ўжо з вышыні палёту, адарваўшыся ад зямлі, яны па-іншаму глядзелі не толькі натэатральныя ўмоўнасці, але і на ўсё астатняе. I, дарэчы, шмат хто з вучняў Ермаловіча хоць і не звязалі сваё жыццё непасрэдна з тэатрам, але такімі і засталіся—нераўнадушнымі, дапытлівымі, маючымі здольнасці да легкакрылага, але вельмі глыбокага асэнсавання жыццёвых рэчаіснасцяў...
А ў мяне потым былі яшчэ сустрэчы з ермаловіцкай непаўторнасцю. Памятаю, аднойчы ён са сваімі выпускнікамі прывёз у Брылі спектакль пра сялянскае жыццё. Зайшоўу глядзельную залу, зірнуў на абсталяванне сцэны і адразу пачаў выбудоўваць будучае ўспрыяцце спектакля: «Так, даражэнькія, а дзе заднік сцэны? Там павшна быць заслона! Што? Ёсць? Давайце сюды!... Хлопцы, дзяўчаткі, дружна бярэмся і робім!»
I праз некалькі хвілін з-пад студэнцкіх рук узнеслася ў верхатуру памаранчавая заслона — і адразу і на сцэне, і ў зале зрабілася цёпла і па-хатняму ўтульна. А Валянцін Іванавіч, утварыўшы гэту метамарфозу, задаволена ўсміхаўся...
Былі калі-некалі сустрэчы і на нейкіх сумесных мерапрыемствах — у асноўным літаратурных. Валянцін Іванавіч па памяці чытаў бясконцую колькасць вершаў, баек — і я заўсёды здзіўляўся гэтай фенаменальнасці. Калі што і выпадала з ягонай памяці, то ён на дзве-тры секунды спыняўся, прыкладаў да галавы палец — і, відаць, менавіта з таго пальца патрэбнае слова і выскоквала жвава, I зноўлілася вершаваная прыгажосць у непаўторным выкананні.
На гэтых жа літаратурных вечарынах і мне даводзілася выконваць свае песні. I каб было не так страшна, я заўсёды адшук-
ваў позіркам Валянціна Іванавіча, бо ад яго сыходзілі супакой і вялікая ўважлівасць. У такт музыцы ён заўсёды ківаў галавой, і я разумеў што яму цікава ўспрымаць маю музычную інтэрпрэтацыю даўно вядомых яму вершаў — і Купалы, і Багдановіча, і Пысіна. I гэта заўсёды мне надавала сілы, акрыляла і не давала згаснуць агеньчыку творчасці.
Валянцін Іванавіч заўсёды імкнуўся да таго, каб наша жыццё было наогул творчым працэсам — з радаснымі набыткамі і новым адкрыццём сонечнай неабсяжнасці нашага існавання. Такім ён і заставаўся да апошняга свайго часу. Такім ён і застанецца ў нашай удзячнай памяці.
ВААЯНЦІН ЕРМААОВІЧ: «МУСІЦЬ, ДУША МАЯ ТАКАЯ...»
У кнігу ўспамінаў пра Валянціна Ермаловіча мы вырашылі ўключыць і гэту гутарку Міхася Карпечанкі, якую ён запісаў у 1995 годзе, напярэдадні 70-годдзя Валянціна Іванавіча.
Валянцін Ермаловіч. Гэтае імя на слыху жыхароў Магілёўшчыны ўжо больш за трыццаць гадоў. Па сабе ведаю, куды ні завітаў бы, абавязкова спаткаю чалавека, які знаёмы з Валянцінам Іванавічам, бачыў яго на сцэне. Па ўсёй Беларусі яго вучні, па ўсёй Беларусі — прыхільнікі ягонага таленту, па ўсёй Беларусі — супольнікі яго адраджэнскіх памкненняў.
— Кажуць, каблепей спазнаць чалавека, трэба пабываць на яго радзіме. Згадайце, капіласка, колькі яркіх успамінаў свайго дзяцінства.
— Мне ўсё часцей і часцей згадваецца бацькаў хутар. Наш дом, абсаджаны кругом кіпарысамі, вішнямі, слівамі, ясенямі. Увесну, калі сад абліваўся квіценню, гэта быў маляўнічы, яркі куток
Добра памятаю той дзень, калі пайшоў у школу. Работы дома — процьма, старэйіпыя вучацца. Бацькам патрэбна дапамога, хоць бы за домам глядзець. Тата быў супраць таго, каб я ў школу пайшоў у сем гадоў. «Усё роўна ў школу пайду!» — крычу
і за дзверы. Яму нічога не заставалася зрабіць, як толькі са злосці шггурнуць мне ўслед абутак. Думаю, што ў глыбіні сваёй душы бацька жадаў, каб навуку атрымаў і я, малодшы яго сын. Аднак у тую восень так склалася.
Mae бацькі, Іван Іванавіч і Стэфаніда Юркаўна, былі самыя звычайныя сяляне. Працавітыя, яны трымаліся сваёй гаспадаркі, рабілі ўсё магчымае, каб жыць не горш за суседзяў. I вось тая працавітасць скараціла бацьку жыццё. Арыштавалі яго ў 1937 годзе, а ў наступным — расстралялі ў Курапатах. Хоць маме, калі яна прынесла яму перадачу ў Мінск, афіцыйна паведамілі, што Іван Іванавіч Ермаловіч прызнаны «ворагам народа» і асуджаны на дзесяць гадоў без права на перапіску. Мы цяпер усе ведаем, які страшэнны сэнс хаваўся за гэтай фармуліроўкай сталіністаў.
Маці пражыла дзевяноста чатыры з паловай гады. Калі забралі баньку, ёй споўнілася толькі сорак тры. Добра памятаю, як у 1939 годзе хутаранцаў прымусова зганялі ў вёску Малыя Навасёлкі, якая пачыналася за нашым агародам. Як на добры розум, і патрэбы ў тых пярэбарах не было. Аднак жа загад мусіў быць выкананы. Прыходжу гэта я са школы, гляджу, а на даху нашае хаты арудуюць шасцёра чалавек, Разабралі яго і змыліся. He будзеш жа жыць у хаце без даху. Папрасіла маці шваграў, пераехалі...
У той час браты і сястра здабывалі сабе прафесіі. Мікола вучыўся ў педінстытуце, Лявон-—у электратэхнікуме, Марыя — у ФЗН. На вёсцы застаўся толькі я. Давайны паспеў скончыць дзевяць класаў. I марыў паступіць у тэатральную школу.
— Накачькі ведаю, вайнаў вашым жыгіці, Вачянцін Іванавіч, пакінула значны след.
— Я сваю вайну нашу з сабой. У прамым і пераносным сэнсах. Дзевяць асколкаў фашысцкага снарада і па сёння сядзяць у маім целе. На змену надвор’я хоць воўкам вый, нішто ўжо не дапамагае.